Алесь Карлюкевіч
Старонкі радзімазнаўства
© Карлюкевіч А. М., 2013
© РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», 2013
© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016
Мясціны
Ашмяны
Часам у вызначэнні значнасці той ці іншай асобы здараецца, што велічыня таленту, грамадскай вагі чалавека застаюцца паза ўвагай сучасніка. I пасля, калі пісьменнік, мастак, акцёр альбо вучоны пакіне зямны свет, праменні ад яго постаці разыходзяцца ўсё шырэй і шырэй. А між тым, і пры жыцці той чалавек увасабляў сваёй дзейнасцю ці не цэлы інстытут альбо тэатр Аглядаючы ашмянскія вуліцы і вулачкі пачатку XX стагоддзя, думаю, канешне ж, пра тое, а ці помняць, ці ве даюць тут многіх з кагорты славутых ашмянцаў, з тых землякоў хто мэтай свайго жыцця бачыў клопат і ў малым, і ў вялікім павышаць узровень шчасця ў жыцці
1904 год Дзесьці тут, па Віленскай і Барунскай вуліцах, бегаў малечай будучы рускі спявак Аляксандр Батурын. Бацька настаўнік. У 1911 годзе Батурыны пераязджаюць у Адэсу. Аляксандр працуе шафёрам, памочнікам механіка цэнтральнага гаража ў Адэсе. Спявае ў мастацкай самадзейнасці. Затым шляхі да новых творчых вышынь прыводзяць колішняга ашмянскага падлетка ў Ленінград. Аляксандр заканчвае кансерваторыю. Настаўнік амаль зямляк: лірычны тэнар са Старадубскага павета Канстанцін Сцяпанавіч Ісачанка. Чаму спыняюся на настаўніку?.. I сам Канстанцін Сцяпанавіч выйшаў у вялікае мастацтва з простай сямі. Таму, мусіць, і ўвагу асаблівую аддаў рабочаму хлопцу, які праз гады стане вядомым на ўсю Расію бас-барытонам. На працягу амаль 30 гадоў Батурын будзе адным з вядучых салістаў Вялікага тэатра оперы і балета ў Маскве. Як след званне народнага артыста РСФСР, Дзяржаўная прэмія СССР, выступленні на сцэнах тэатраў Італіі, Францыі, Чэхіі, Венгрыі, Бельгіі, Англіі
Ашмяны. Пачатак XX ст.
Раздарожжа нашага краюадбітак і на лёсах суайчыннікаў. Адны выбіраліся ў вялікі свет на Усход. Другія ішлі за навукай у Літву У 1914 годзе ў Ашмянах нарадзіўся літоўскі спявак Уладзімір Піліпавіч Рубацкі. Вучыўся ў Ашмянскай гімназіі. Затым патрапіў у войска. Некаторы час быў студэнтам Віленскага ўніверсітэта. Збіраўся стаць юрыстам. У 194447 гадах артыст хору Беларускага ансамбля песні і танца ў Гродне. Уладзімір у Вільнюсе паступае ў кансерваторыю. Таленавітаму спеваку было на той час ужо даўно за трыццаць Паралельна працуе ў Літоўскай філармоніі. А з 1949 года саліст тэатра оперы і балета Літвы. Выконваў партыі Ягаў Атэла Дж. Вердзі, Анегіна у оперы Яўгеній Анегін П. Чайкоўскага, Рыгалета ў аднайменнай оперы Дж. Вердзі Яшчэ у 1959 годзе атрымаў званне заслужанага артыста Літвы.
У Ашмянах сляды яўрэйскага пісьменніка і пада рожніка Якава Сапіра. Ён нарадзіўся ў мястэчку ў 1822 годзе. 3 горада, што прытуліўся да ракі Ашмянка, мастак Ігар Мікалаевіч Шкуратаў. Зараз выкладае ў Віцебскім універсітэце. На віцебскіх, браслаўскіх пейзажах Шкуратава відаць адбітак і ашмянскай прыроды, тыя праменьчыкі, што з дзяцінства лавіў яго мастацкі зрок на роднай Ашмяншчыне. Крыху болей як на дзесяцігоддзе пазней за Шкуратава на радзіўся ў Ашмянах мастак Вітольд Урбановіч. А яго разам з бацькамі пасля Вялікай Айчыннай вайны дарогі прывялі ў Польшчу. Скончыў акадэмію ў Кракаве, стаў вядомым у Польшчы мастаком-мадэрністам. Работы ўраджэнца Ашмянаў захоўваюцца ў музеях Парыжа, Лондана, Кракава, Варшавы, у калекцыях Швецыі, Галандыі, ЗША, Германіі.
Звесткі шмат пра каго са знакамітых землякоў можна знайсці ў Ашмянскім раённым краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча, якому ўжо болей за паўстагоддзе. Спярша скарбонка гістарычных памятак працавала на грамадскіх палатках. А ў 1965 годзе музей пачаў лічыцца дзяржаўным Яго супрацоўнікамі зяўляліся дасведчаныя збіральнікі памятак (археалагічных і гістарычных) зямлі беларускай Валянціна Караткевіч і Міхаіл Спірыдонаў. Факт таксама з цікавых: Валянціна Браніславаўна пазней стала жонкай слыннага пісьменніка. Канешне ж, яе мысленне, яе светапогляд і ў фундаменце, здавалася б, сціплага раённага музея.
Мясціны вакол Ашмянаў прыкметныя, вартыя ўвагі і праз сваіх ураджэнцаў праз тых, хто працаваў нарадзіўся ў вёсках і вёсачках, пісьменнікаў, вучоных, гісторыкаў. На маёй уласнай памяці і тое, з якой павагай адгукаўся, прыкладам, пра Баруны (яны крыху болын за 20 кіламетраў ад Ашмянаў) паэт і перакладчык Пятро Бітэль. Мне пашчасціла на сустрэчу з ім у Маладзечне, калі ўжо няшмат і часу заставалася гэтаму яркаму чалавеку быць у адведках на планеце Зямля. Пятро Іванавіч, згадаўшы сваю вучобу ў Барунскай настаўніцкай семінарыі, расказаў пра амаль што напісаную для выдавецтва Полымя кнігу пра Баруны. Здаецца, і паказваў нават машынапіс. Чамусьці ў памяці адклалася лічба 90 старонак. Тады якраз Полымя адну за другой выпускала кніжачкі серыі Па роднаму краю. Добра было б узнавіць Бітэлеўскі рукапіс
Баруны радзіма гісторыка і грамадскага дзеяча, заход небеларускага падпольшчыка Мікалая Сямёнавіча Арэхвы. Біяграфія Ашмяншчыны ў часы гаспадарання палякаў у яго кнізе Справы і людзі КПЗБ. Свая гісторыя, свае знакамітасці і ў Гальшанаў, Жупранаў Гейстунаў, Кушлянаў ды іншых гісторыяй асвечаных мясцінак Ашмяншчыны. А яшчэ ж Навасады, адкуль родам святар і паэт Андрэй Зязюля. Дзе ён толькі ні служыў ксяндзом у Смілавічах, Сянно, Ракаве, Новым Свержані А беларусам сябе ўсвядоміў у час вучобы ў каталіцкай духоўнай семінарыі ў Пецярбургу. Імя, між іншым, далёка не выпадковае не толькі ў гісторыі Ашмяншчыны, але і ў беларускай літаратуры. Вядомы беларускі філосаф і літаратуразнаўца Уладзімір Конан у артыкуле Андрэй Зязюля: хрысціянская філасофія і асветніцкая дзейнасць піша: Афарыстычна паэтава любоў абазначана назваю зборніка вершаў «3 род нага загона». Але тут не хутаранская філасофія, як можа здацца нявопытнаму крытыку. Родны загон для паэта быў тою зоркаю, з вышыні якой ён хацеў абняць і пашкадаваць увесь Божы свет. Ашмяншчыне пашчасціла у яе ёсць свае выказнікі вечнай любві да роднага загона
Бабруйск
Штораз па дарозе на Гомель, мінаючы Бабруйск, згадваю імёны многіх і многіх ураджэнцаў старажытнага паселішча, славу якога звычайна атаясамліваюць толькі з дзевятнаццатым-дваццатым стагоддзямі. Хаця, калі зрабіць грунтоўны гістарычны экскурс, славутасцяў у гэтым краі заўсёды хапала. I ў Бабруйску, і на Бабруйшчыне Дарэчы, першае пісьмовае ўпамінанне пра Бабруйск (летапісны Бобровск, Бобруеск, Бобрусек) адносіцца да 1387 года. 3 1565 года горад у Рэчыцкім павеце, цэнтр староства. Меў горад і Магдэбургскае права. У XIVXVIII стагоддзях цэнтрам абароны горада зяўляўся Бабруйскі замак. Уезд і выезд з го рада ажыццяўляўся праз чатыры брамы: Падольную вяла да парома праз Бярэзіну і далей на Магілёў, Свіслацкую у мястэчка Свіслач, Кісялёўскую у паўднёва-заходняй частцы Бабруйска, Прудовую да дарогі праз плаціну на Бабруйцы і да зарэчных агародаў, сенажацяў, прыналежных гараджанам.
Бабруйск. Гасцініца "Бярэзіна". 1918 г.
Цяпер не так і проста ідэнтыфікаваць тую мясцовасць з сучаснымі бабруйскімі забудовамі. А тут жа дзесьці некалі бегаў пісьменнік і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У 1824 годзе будучы літаратар і тэатральны дзеяч скончыў павятовае вучылішча ў Бабруйску. Таму і не выпадковым падаецца той факт, што Магілёўскаму абласному тэатру драмы і камедыі, які працуе ў Бабруйску, прысвоена імя Дуніна-Марцінкевіча. А ў 1997 годзе каля будынка тэатра быў устаноў лены бюст пісьменніка. У бабруйскай вёсачцы Сычкава пра аўтара неўміручай камічнай оперы Ідылія ды камедыі Пінская шляхта нагадвае мемарыяльная дошка. Чаму ў Сычкаве? Ды поруч жа, за колькі кіламетраў радзіма дудара беларускага: колішні фальварак Панюшкавічы.
Згадаўшы пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, у каторы раз падумаў пра тое, што Бабруйск, Бабруйшчына багатыя на літаратараў, мастакоў, акцёраў, дзеячаў культуры. Амаль што па памяці цытую невялікі ўрывачак з кнігі Ніны Барысаўны Ватацы Шляхі, з невялікага томіка, які важу з сабою ажно з далёкага ашхабадскага часу, з сярэдзіны 1980х Тады кніжачку мне ў спякотны Каракумскі край даслала сама бібліёграф з лаканічным і цёплым дарчым надпісам. Але ж цытата пра бабруйчан: У 1930 годзе я скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і пачала працаваць у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР. У той час яна яшчэ не насіла імя У I. Леніна. Тут я і су стрэлася з суседкай па Касцельнаму тупіку Юліяй Восіпаўнай Бібілай першай загадчыцай аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР.
У бібліятэцы Юлія Восіпаўна працавала з 1921 года. Да гэтага часу была супрацоўніцай Бабруйскай гарадской бібліятэкі, дзе арганізавала першы ў рэспубліцы аддзел краязнаўчай літаратуры. Калі стваралася першая буйная бібліятэка ў рэспубліцы пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, дырэктар бібліятэкі I. Б. Сіманоўскі, сам бабруйчанін, запрасіў Бібілу на пасаду загадчыка аддзела. Прызнацца, мяне заўжды парывае запытаць у бабруйчан, а ці ёсць у горадзе вуліца Сіманоўскага ці вуліца Бібілы. Ведаю, што пакуль няма. А між тым, абодва яны выключ нага таленту арганізатары бібліятэчнай справы, асобы, якія далі, падказалі кірунак дзейнасці многім наступнікам. I без іх кнігазнаўчай руплівасці, відаць, не адбылося б многіх адкрыццяў у гуманітарных навуках Беларусі.