Дык, можа, землякі ўлічаць заслугі Бібілы, Сіманоўскага і праз гарадскую тапаніміку ўшануюць іх плённую працу?..
А мы тым часам згадаем іншыя славутыя імёны. Часты госць у бабруйскай старонцы паэт Мікола Аўрамчык. Увогуле мне часам становіцца шкада, што пра Міколу Якаўлевіча згадваюць усё радзей і радзей. Паэт ад Бога! Палітра мастацкіх сродкаў Міколы Аўрамчыка настолькі шматгранная, што не перастаеш здзіўляцца, як такое багатае засваенне сусветнай паэтычнай культуры аказалася пад сілу аднаму майстру. Нездарма Мікола Якаўлевіч шмат і перакладаў: Байрана, Леею Украінку, Івана Франко, Адама Міцкевіча Дарэчы, з літаратурнай біяграфіяй Бабруйска звязана цэлая плеяда паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў. У лістападзе 1918 года ў горадзе пачала выходзіць газета Камуніст (заснавана была як Известия Бобруйского революционного комитета (ревкома) I так склалася, што вакол яе на ўсю моц кіпела літаратурнае жыццё. У 19251930 гады адказным сакратаром газеты працаваў Міхась Лынькоў. Працавалі і друкаваліся ў Камунісце Васіль Вітка, Сяргей Грахоўскі, Рыгор Лынькоў, Мікола Лобан, Барыс Мікуліч, Хвядос Шынклер, Алесь Жаўрук, Аляксей Зарыцкі, Міхась Скрыпка, Яўхім Кохан. Пагадзіцеся, ёмістая старон ка гісторыі айчыннай літаратуры! У бліжэйшыя да нас гады літаратурную славу Бабруйска мацавалі і мацуюць паэтэса Святлана Басуматрава, крытык, этнограф, фалькларыст, док тар філалагічных навук Аляксей Ненадавец, празаік Анатоль Іваноў, паэт Піня Плоткін, публіцыст Мікола Давідовіч
Калі ў Бабруйску будзе стварацца асобны літаратурнамас тацкі музей, то ў яго экспазіцыі абавязкова знойдзе адлюстраванне жыццяпіс графіка Уладзіміра Дамарада. Многія яго акварэлі прысвечаны роднаму гораду Бабруйская прыстань, Беларускі шынны. Будаўніцтва ЦЭЦ2, серыі Бабруйскі лесакамбінат, Стары Бабруйск. У жанры акварэлі працуе і яго сын Сямён Дамарад. Вядомасць як кніжны графік атрымаў і мастак Ісаак Давідовіч (ён нарадзіўся ў Бабруйску ў 1911 го дзе). У маёй хатняй бібліятэцы захоўваюцца даўно аформленыя ім кнігі Ехаў казачнік Бай і Казкі. Легенды Максіма Танка. 3 маладзейшых мастакоў-бабруйчан жывапісец Эдуард Белагураў. Нарадзіўся ён у лістападзе 1947 года. Многія партрэты, карціны таленавітага майстра знаходзяцца ва ўласнасці Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску.
I гэтыя драбнічкі толькі малая доля мастацкай памяці Бабруйска. Будзем спадзявацца, што цалкам яна будзе ўвасоб лена ў новым і багатым музеі! Мары для таго і нараджаюцца, каб быць спраўджанымі!..
Браслаў
Цікавы факт: у 1930я гады ў Браславе было арганізавана павятовае аддзяленне краязнаўчага таварыства. Браслаўскія краязнаўцы ініцыіравалі выданне серыі паштовак з відамі роднага горада, яго ваколіц. Асновай паслужылі фотаздымкі мясцовага майстра Адольфа Бейнаровіча. Да нашага часу дайшлі 16 паштовак. Вядомы іх агульны наклад 2500 экзэмпляраў.
Варта заўважыць, што ў гісторыка-краязнаўчай літара туры захавалася нямала крыніц, узнаўляючых памяць пра падзеі на Браслаўшчыне. Адна, ці не самая важкая, работа належыць пяру таленавітага даследчыка Ота Хедэмана: Гісторыя Браслаўскага павета. Нарадзіўся гісторык, краязнаўца 29 сакавіка 1887 года на тэрыторыі Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Чаму прозвішча такое дзіўнае, не зусім бела рускае? Бацька Ота, якога звалі Магнус Ян, паходжаннем з дацкіх немцаў, прыехаў на Палессе займацца меліярацыяй.
Браслаў. Від на Замкавую гару. 1930-я гг.
Маці полька, паходжаннем з Прыдзвіння. 3 1922 года Ота Хедэман працуе настаўнікам у Браслаўскай пачатковай школе. Ідэя кнігі пра родны горад, увогуле Браслаўшчыну ўзнікла ў педагога падчас урокаў гісторыі. I перш чым пабачыла свет (у 1930 годзе) праца Гісторыя Браслаўскага павета, даследчыку спатрэбілася нямала дзён правесці ў віленскіх архівах, бібліятэках, вывучыць многія царкоўныя, прыватныя зборы дакументаў, выслухаць многіх людзей, якія былі сведка мі тых ці іншых падзей. У 1934 г. пабачыла свет новая кніга О. Хедэмана Дзісна і Друя магдэбургскія гарады. Былі і іншыя кнігі браслаўскага краязнаўца: Даўнія пушчы і воды, Граф Мануцы, Школа Валярянаўская Лужкоўскіх піяраў, Завяшчанні браслаўска-дзісенскія XVIIXVIII стст. як гістарычныя дакументы. У апошнія гады жыцця (памёр Хедэман у 1937 г.) краязнаўца рупіўся над двухтомнай працай Белавежская пушча, якая засталася, на вялікі жаль, незавершанай. Творчая спадчына таленавітага гісторыка, несумненна, патрабуе сучаснага ўзнаўлення. Будзем спадзявацца, што такі час яшчэ надыдзе.
Браслаў, Відзы, Відзы-Лаўчынскія, Дрысвяты, Друя, Опса, Іказнь Гэтыя і іншыя вялікія і малыя паселішчы Браслаўскай старонкі радзіма многіх адметных персана жаў айчыннай гісторыі. У Друі зрабіў першыя крокі вядомы ў 19201930я гады спявак Юзаф Нарушэвіч, якога чулі і сцены міланскай Ла Скалы. Родам са Стаўрова мастак Пётра Сергіевіч. Дарэчы, у народнага паэта Беларусі Максіма Танка ёсць верш Перад партрэтамі Пятра Сергіевіча:
Партрэты Сергіевіча
Мае сябры жывыя,
Заўсёды гутараць
Са мной аб перажытым.
Дзеўбачыш ты насы
Класічныя такія,
Што за вярсту
Пах чуюць акавіты!
Канешне ж, гэтыя радкі нарадзіліся зусім невыпадкова. Максім Танк і Пётра Сергіевіч былі знаёмыя яшчэ ў няпростыя 1930-я, калі Заходняя Беларусь знаходзілася пад уладай Польшчы. Выразная характарыстыка жыццёвага і творчага шляху мастака у яго Аўтабіяграфіі: Даваенныя спробы маіх кампазіцый былі на тэмы вясны, кахання, свята і працы ў вёсцы. Цікавілі гістарычныя асобы: князь Усяслаў Полацкі, Каліноўскі
Другая сусветная вайна зрабіла вялікі пералом у віленскім грамадстве. Першае нястача прадуктаў з прыходам нямецкіх фашыстаў у Вільню. Другое замерла культурнае жыццё горада.
Не маючы чаго есці, я выехаў у родную вёску Стаўрова і там маляваў сялян за жыта і сала, маляваў партрэты і для сябе, падбіраў тыпаж, а таксама пейзажы. Перажыў на вёсцы вялікую народную трагедыю. У навакольных лясах арганізаваліся партызаны з савецкіх салдат, уцекачоў з нямецкага палону. Шмат далучылася да іх моладзі з нашых вёсак. Захопнікі-немцы ў 1942 годзе кінулі вялікае войска і паліцыю, акружылі лясы і пабілі бязлітасна шмат нявіннага народу, палячы жыўцом у замкнёных гумнах і хатах цэлыя вёскі. 75 чалавек рознага веку (і дзяцей!) забілі з нашай вёскі. Клаў у магілу сваіх землякоў. Хавалі без труны, клалі ў супольную магілу.
Браслаўшчына радзіма пісьменніка і публіцыста, дзяржаўнага дзеяча Савелія Паўлава, вядомага педагога Флора Манцэвіча (быў карэспандэнтам Нашай Нівы), мастака Віктара Жаўняровіча (адзін з абразоў яго работы знаходзіцца ў Ватыкане).
У мястэчку Друя нарадзіўся ў 1874 годзе вядомы савецкі гісторык, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч. Пасля заканчэння юрыдычнага факульгэта Пецярбургскага універсігэта слухаў лекцыі ў Берлінскім, Лейпцыгскім, Гейдэльбергскім універсігэтах. Вывучаў грэчаскія рукапісы юрыдычнага характару, армянскія, грузінскія летапісы. У 19081913 гадах рэдагаваў часопіс Обозрение трудов по славяноведению. Навуковыя здабыткі нашага земляка адзначаны званнямі ганаровага доктара права Афінскага нацыянальнага ўніверсітэта, члена-карэспандэнта Баварскай АН у Мюнхене, Прускай АН у Берліне, Страсбургскай АН. За шпіёнскую дзейнасць Уладзіміра Мікалаевіча арыштавалі і расстралялі ў студзені 1938 года на Левашоўскіх могілках паблізу Ленінграда. Дарэчы, за жыццё славутага, вядомага ва ўсім свеце гісторыка ўступіўся нават Альберт Эйнштэйн. Ён пісаў народнаму камісару Анатолю Луначарскаму: Нядаўна вядомы навуковец Уладзімір Беняшэвіч з Ленінграда быў асуджаны да высылкі. Гэтага пакарання згаданы навуковец, на думку нашых навукоўцаў, знаёмых з акалічнасцямі гэтай справы, не заслужыў. Мясцовая Акадэмія навук, якая цэніць сп. Беняшэвіча выключна па навуковых матывах, ужо хадайнічала наконт яго памілавання, але безвынікова, таму я зноў спрабую дабіцца яго памілавання неафіцыйным шляхам. Гэта няшчасце напаткала сп. Беняшэвіча таму, што ён у мэтах атрымання навуковага матэрыялу падтрымліваў стасункі з адным прэлатам у Ватыкане Але і гэты зварот геніяльнага фізіка не дапамог.
Відаць, у прыватных зборах многіх кнігалюбаў сярэдняга веку захоўваецца двухтомнік Каменны пояс. Выдадзены масавым накладам (і не аднойчы!), гэты раман належыць пяру гістарычнага пісьменніка Яўгена Аляксандравіча Фёдарава. Ён таксама з Браслаўшчыны, нарадзіўся ў Відзах 15 студзеня 1897 года.
Такія вось у браслаўчан землякі! I мы згадалі толькі не каторых знакамітасцяў прыгожай на прыроду і багатай на гісторыю браслаўскай старонкі.
Брэст
Вядомасць сваю Брэст, старажытнае Бярэсце бярэ з XI ста годдзя. Упершыню згадваецца пад 1019 годам у Аповесці мінулых гадоў. Узнік горад як гандлёвы цэнтр і крэпасць старажытнарускай дзяржавы на мяжы з польскімі і літоўскімі ўладаннямі. 3 1319 года горад у Вялікім Княстве Літоўскім У бліжэйшыя да нас стагоддзі Брэст у значнай ступені вядомы ў Еўропе, ды і ва ўсім свеце, дзякуючы Брэсцкай крэпасці, памежнай ролі горада.