Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь М. Карлюкевiч 10 стр.


Варта адзначыць, што ўпрыгожвалі Дзісну і Васкрасенская царква (XVI ст.), і Спаса-Праабражэнская (каля 1669 г.), Увядзенская і ўніяцкая Міхайлаўская цэрквы, парафіяльны касцёл (1581), францысканскі кляштар (1630)

Дарэчы, пра месцазнаходжанне Дзісны. Горад раскінуў свае хаціны пры ўпадзенні ракі Дзісны ў Заходнюю Дзвіну, за 45 кіламетраў на ўсход ад Мёраў. Аўтамабільнымі дарогамі Дзісна злучана з Полацкам, Глыбокім, Мёрамі. За 12 кіламетраў ад паселішча чыгуначная станцыя Боркавічы, гэта на лініі ПолацкКрулеўшчына.

Але ж мы пагаворым пра землякоў ураджэнцаў Дзісны, блізкіх ваколіц. Пагадзіцеся, у дадатак да адметнай біяграфіі паселішча, напісанай і выдадзенай болын як тры чвэрці ста годдзя назад, не лішняй падасца і гэтая інфармацыя.

Невялікае паселішча вывела ў вялікі свет самых розных і цікавых сваімі біяграфіямі сыноў і дачок. У 1897 г. у Дзісне нарадзіўся Рыгор Іосіфавіч Каннер. У 1930я гады ён займаў адну з дастаткова высокіх пасад у савецкай наменклатуры быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення металургічнай прамысловасці Наркамата цяжкай прамысловасці СССР. Лёсавызначальная, пагадзіцеся, пасада і для кадра і для прадпрыемстваў. У 37м яго арыштавалі і абвінавацілі ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Расстралялі ў жніўні 1938га. Праз дваццаць гадоў нашага дзісненскага земляка рэабілітавалі.

Рэдка цяпер згадваецца імя вучонага Ісаака Майсеевіча Разета, які нарадзіўся ў Дзісне 4 ліпеня 1927 г. Пасля Вялікай Айчыннай паступіў на аддзяленне логікі, псіхалогіі і рускай мовы Белдзяржуніверсігэта. Выкладаў логіку і псіхалогію ў адной з мінскіх школ. Але з часам прадмет выкраслілі са школьнай праграмы. 3 1964 г. Разет працуе ў навукова даследчым інстытуце педагогікі Міністэрства асветы БССР. Затым у беларускім філіяле Усесаюзнага НДІ тэхнічнай эстэтыкі. Займаецца законамі эрганомікі і дызайна, псіхалагічнымі аспектамі павышэння прадукцыйнасці працы. Абараняе кандыдацкую дысертацыю. Шмат друкуецца ў спецыялізаваных выданнях у Мінску і Маскве. Паспеў напісаць больш за 130 навуковых прац. Напрыканцы жыцця Разет падрыхтаваў доктарскую дысертацыю, абараніць яе не паспеў.

Асаблівы след у гісторыі Дзісненшчыны і ўвогуле Беларусі лёс Вячаслава Васільевіча Багдановіча (нарадзіўся ў Дзісне ў 1878 г. у сямі праваслаўнага святара). Закончыў Віцебскую духоўную семінарыю, затым Кіеўскую духоўную акадэмію. Атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Да 1907 г. служыў выкладчыкам у Віцебскай духоўнай семінарыі. Затым быў на пасадзе інспектара Віленскай духоўнай семінарыі, дзе і служыў да 1922 г. Удзельнічаў у святым Саборы Рускай Праваслаўнай царквы ў 19171918 гг. Па прапанове нашага земляка была выпрацавана працэдура выбараў Патрыярха. У 1922 1930 гг. сенатар II Рэчы Паспалітай. Дарэчы, пасля быў яшчэ і перавыбраны сенатарам да 1939 года. Шмат зрабіў дзеля абароны Праваслаўнай царквы. Служыў у Вільні нават псаломшчыкам адзінага ў тагачаснай Полыпчы праваслаўнага прыхода, які падначальваўся Патрыярху Ціхану і не прызнаваў Польскай аўтакефаліі. Займаўся літаратурнай работай, выкладаў у Віленскай рускай гімназіі імя А. С. Пушкіна. За сваю прынцыповую пазіцыю супраць аўтакефаліі быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1939 годзе. Багдановіча этапіравалі ў сумна вядомы лагер у Бярозе-Картузскай. 3 вызваленнем Заходняй Беларусі ахова лагера разбеглася. Багдановіч вярнуўся дахаты. Пры новай уладзе і новы арышт. Дакладных звестак пра далейшы лёс праваслаўнага дзеяча не захавалася. Даследчыкі мяркуюць, што ён расстраляны недзе пад Вілейкай.

У пярэдадзень драматычных падзей у лістападзе 1939 года нарадзіўся ў Дзісне Пётр Аляксандравіч Шыман. Пройдуць гады і ён стане вядомым у Расіі дзеячом праваслаўнай царквы. Паўплывала на выбар дзісенскага падлетка і тое, што паходзіў з сямі святара. Праўда, спярша біяграфія складвалася звычайна. Паступіў пасля школы ў Гродзенскае медвучылішча. Але душа запатрабавала іншага. I ў 1962 годзе Пётр Шыман заканчвае Мінскую духоўную семінарыю. Пасля вучыцца ў Маскоўскай духоўнай акадэміі. У 198090я Пётр Шыман Паладзій, епіскап Чыцінскі і Забайкальскі, епіскап Іжэўскі і Удмурцкі, епіскап Пераяслаў-Хмяльніцкі У мяне, дарэчы, даўнія вочныя і завочныя стасункі з вядомым паэтам і празаікам, народным пісьменнікам Удмурціі Вячаславам Ар-Сяргі. Ён і расказвае пра нашага земляка: Епіскап Паладзій зрабіў неверагодна шмат для таго, каб Праваслаўная царква ва Удмурціі займала належнае месца. За гэта яму ўдзячны многія вернікі!..

Дзісна з самых малых гарадоў Віцебшчыны, Беларусь Але ў паселішча шмат прывабнасцяў, якія маглі б прыцягнуць сюды турыстаў. Захаваліся старажытныя валы Верхняга замка. Яшчэ вабіць вока мост з векавой гісторыяй. Ёсць паром. Адмысловай можа атрымацца экскурсія па храмах Дзісны. Навідавоку старажытныя забудовы горада. Па блізу ад паселішча гідралагічны заказнік Ельня, створаны дзеля захавання ўнікальнага для Еўропы балота з рэшткамі пасляледніковай тундры. Горад становіцца месцам правядзення мастацкіх пленэраў. Карацей, збірайцеся ў Дзісну! Не пашкадуеце!..

Драгічыншчына салаўіны куток

У адну з апошніх вандровак па Берасцейшчыне ў Драгічын завітаў зусім не ў пару. Горад рыхтаваўся да чарговага свята. I, зразумела, усе і культасветработнікі, і музейшчыкі былі заняты клопатамі, звязанымі з надыходзячым Днём горада. Свята, што ні кажы!.. А мне карцела паболей распытаць пра ўраджэнцаў, пра славутых землякоў, карцела завітаць у школы, паездзіць па раёне. Хацеў ужо заварочваць на суседняе Іванава. Ды не паспеў высветліць, чым і як дабірацца да чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі, што месціцца ў суседнім райцентры, як сустрэў на адной з галоўных вуліц вядомага на Берасцейшчыне літаратара Анатоля Крэйдзіча. Кіраўнік абласной пісьменніцкай арганізацыі. Паэт і празаік. Цяпер рэдактар іванаўскай раёнкі Чырвоная звязда. Анатоль параіў не спяшацца, а запрасіў наведацца разам з ім у раённую бібліятэку.

Там адбылася нечаканая сустрэча з выставай мясцовага мастака Пятра Мысліўца. Звычайны рабочы-цясляр, ён і нарадзіўся ў Драгічыне, у 1938 годзе, 1 ліпеня. Атрымліваецца, што імпрэза да юбілею і прымеркавана. Палотны найперш пра родную зямлю, пра горад, яго ваколіцы. Углядаюся ў фарбы карцін У прадчуванні вясны, Апошні хутар, Меліяратары за работай, Асенні карагод, Драгічын будуецца, Мірная зямля і мне падаецца, што ўслед за мастаком крочу і ў прасторы, і ў часе. А бібліятэкары ў некалькі галасоў-расказваюць пра Пятра Сцяпанавіча, пра яго няпросты творчы і жыццёвы лёс. Пра тое, як настойліва ён ішоў да сваіх творчых вышынь. У бібліятэцы даведваюся, што Драгічыншчына сапраўды салаўіны куточак. Тут нарадзілася шмат мастакоў, спевакоў, паэтаў і акцёраў

Горад, заснаваны ў сярэдзіне пятнаццатага стагоддзя (як вёска Давячоравічы паселішча ўпершыню ўпамінаецца пад 1452 годам), радзіма мастака Уладзіміра Кожуха. I мне гэты таленавіты творца, які нарадзіўся ў 1953 годзе, вядомы памінскіх выставах, па шматлікіх публікацыях у друку. У свой час славу яму прынесла карціна Чэрвень. 1941 год. Вучань Міхася Савіцкага, жывапісец быў уганараваны за гэтую работу першай прэміяй ЦК ВЛКСМ. Сярод работ драгічынскага мастака серыя карцін, прысвечаная чарнобыльскай трагедыі. Уладзімір Кожух дастаткова самакрытычна ставіцца даўласных росшукаў. У прыватнасці, аднойчы ён заўважыў: Увесь час малюю. Малюю ўбачанае, думаю, калі малюю. Задума зяўляецца нібы сама. Раптам на адным з малюнкаў нешта падасца цікавым, потым гэта развіваецца, паступова набываючы закончаную кампазіцыю. Часам з набору абстрактных рэчаў выспявае задума рэалістычнай карціны Да сапраўднай карціны, той, якую сабе ўяўляю, я яшчэ не падышоў, мне здаецца, я ўвесь час рухаюся ёй насустрач. Не таму, што няма задумак, яны ёсць, і нямала. Але не хочацца спяшацца, хочацца дачакацца, калі яна ўжо стане явай, калі буду дакладна ўпэўнены ў сабе, у сваіх магчымасцях увасобіць задуманае

У 1975 годзе ў Драгічыне нарадзіўся музыкант і кампазітар Юрый Уладзіміравіч Блінаў. Тут прайшло яго дзяцінства. У 1983 годзе паступіў у сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Белдзяржкансерваторыі, якую скончыў у 1993 годзе. Юны піяніст-удзельнічаўу конкурсе імя Сяргея Пракофева ў Санкт-Пецярбургу. Улетку 1993 года адбыліся першыя замежныя гастролі маладога музыканта шэсць канцэртаў у Японіі. Сярод здабыткаў маладога кампазітара санаты, п'есы для флейты, а таксама Шахматная сюіта.

Завяршыўшы свае справы ў бібліятэцы, Крэйдзіч прапаноўвае выправіцца ў вандроўку па раёне, які ён добра ве дае. Сам жа тут і нарадзіўся у вёсцы Заверша. Зразумела, я пагаджаюся. А яшчэ прашу, каб дапамог мне наведацца ў легендарны Хомск, у вёскі Бездзеж, Закозель Мясціны гэтыя звязаны з многімі і многімі славутымі імёнамі, з пісьменнікамі і вучонымі. А Анатоль Крэйдзіч, у сваю чаргу, расказвае пра тое, што з яго роднага Заверша ў вялікі свет выправіліся таксама многія славутасці. I найвядомейшы сярод іх акадэмік Майсей Калінікавіч Юскавец. На радзіўся ў жніўні 1898 года. Скончыў Маскоўскі ветэрынарны інстытут. Ужо на пачатку работы зарэкамендаваў сябе як таленавіты вучоны-мікрабіёлаг, як дасведчаны імунолаг.

Назад Дальше