Рэдка цяпер згадваецца імя Эміля Абрамавіча Абрамовіча, які нарадзіўся ў Гродне ў ліпені 1862 года. А між тым гэта яркая асоба ў сацыял-дэмакратычным руху канца ХІХ стагоддзя. У 1884 годзе Эміль Абрамовіч стварыў гурток у Дэрпце, калі вучыўся там ва ўніверсітэце. Пасля пераязджае ў Вільню і актыўна займаецца рэвалюцыйнай прапагандай. Затым стварае гурток у Кіеве.
У 1892 годзе быў арыштаваны. Пасля турэмнага зняволення ў Кіеве, Санкт-Пецярбургу Абрамовіча выслалі ў Сібір, дзе ссыльны працаваў урачом. У 1912 годзе надрукаваны артыкул Абрамовіча ў Правде пра славуты Ленскі расстрэл рабочых. Памёр наш зямляк у Сібіры ў 1922 годзе.
У кагорце слаўных ураджэнцаў Гродна і тых, хто спрычыніўся да гісторыі горада, асаблівае месца займаюць рупліўцы на ніве прыгожага пісьменства. Згадаем некаторых з іх. У 1909 годзе нарадзілася празаік, дзіцячы пісьменнік Зінаіда Бандарына. I цяпер, праз паўвека пасля першага выдання, цікавасць у самага шырокага кола чытачоў, прынамсі, у тых, хто не раўнадушны да беларускага слова, выклікае яе аповесць Ой, рана на Івана Ёмка, лаканічна і разам з тым па-майстэрску расказала пісьменніца пра маленства, юнацтва Янкі Купалы.
Васіль Быкаў пражыў у Гродне амаль трыццаць гадоў Многія свае вядомыя творы народны пісьменнік Беларусі напісаў менавіта тут. А Данута Бічэль-Загнетава, Міхась Васілёк, Юрка Голуб, Марыя Шаўчонак, Аляксей Пяткевіч, Вольга Іпатава, Аляксей Карпюк. .. У кожнага з іх свая сувязь з Гродна. Не часта ў кантэксце гісторыі беларускай літаратуры згадваецца імя паэта Міхася Кар пенкі. Яно і зразумела: жыў у асноўным у Туркменіі, пісаў вершы на рускай мове, выдаваўся ў Ашхабадзе і Нукусе (Узбекістан). За журналісцкую руплівасць атрымаў званне заслужанага работніка культуры Туркменскай ССР. А вытокі, пачаткі яго літаратурнай работы у Гродне. Першая паэтычная публікацыя у Гродзенскай праўдзе. Першыя ўрокі літаратурнага майстэрства браў у Міхася Васілька. I пісаць пачынаў на беларускай мове, калі яшчэ вучыўся ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы.
Не чужы для Гродна чалавек і паэтэса Аўгіння Кавалюк, якая сваё жыццё звязала з Расіяй: доўгі час жыла ў Санкт-Пецярбургу. А вучоны-кнігазнаўца Мікола Нікалаеў (ураджэнец Шчучына) часта наведваецца з Санкт-Пецярбурга ў Гродна, нават чытае лекцыі студэнтам мясцовага ўніверсітэта. Жаданне вяртання, жаданне жыць адным лёсам з Айчынай, роднай старонкай. I гэта ўпрыгожвае нашых землякоў. А цікавыя людзі, у сваю чаргу, упрыгожваюць сам горад.
Горад пісьменнікаў і кветак
Некалькі гадоў назад пошта прынесла бандэроль з вёскі Хорск. Нават не распакоўваючы, я зразумеў, ад каго падарунак. Сваю кнігу даслаў настаўнік-пенсіянер і краязнавец Міхась Уладзіміравіч Шэлехаў. Мы з ім землякі пухавіччане. А пасля заканчэння педагагічнага інстытута лёс закінуў яго, ураджэнца вёскі Бахаравічы на Міншчыне, у самы цэнтр беларускага Палесся на Століншчыну. Настаўнічаў у сельскіх школах. Болын чым дваццаць гадоў быў дырэктарам сярэдняй школы ў Давыд-Гарадку. I ва ўсе гады свайго настаўніцтва, і пазней, ужо, займаўся краязнаўчай работай, збіраў памяткі пра край, які захапіў яго душу і сэрца.
А да кнігі Давыд-Гарадок. Час і людзі прадмову напісаў археолаг Пётр Лысенка, які назваў мясцовага даследчыка Герадотам Палескага краю. Чытаю з тае прадмовы: Невялічкі Давыд-Гарадок падараваў беларускай культуры паэта Леаніда Дранько-Майсюка, пісьменнікаў Георгія Марчука і Уладзіміра Глушакова, пісьменніка, кінарэжысёра і сцэнарыста Міхаіла Шэлехава (дарэчы, сына Міхася Уладзіміравіча Шэлехава) і мастака Уладзіміра Уродніча, скульптара Аляксандра Дранца, народнага скульптара малых формаў Уладзіміра Казелку. Цяпер да ліку славутых землякоў давыдгарадчане з поўным правам могуць далучыць і свайго земляка гісторыка Міхаіла Шэлехава, свайго, мясцовага Герадота і летапісца Падрабязна расказваючы пра гістарычныя вехі Давыд-Гарадка, Міхась Уладзіміравіч мала спыняецца на лёсах ураджэнцаў палескай старонкі. Гэта ўвогуле і зразумела, бо краязнавец мяркуе зрабіць працяг даследавання. I тады ўжо, спадзяёмся, чытач ад крые перад сабою многія цікавыя і адметныя біяграфіі землякоў. А людзі ж тут і сапраўды павінны нараджацца асаблівыя, да навук і мастацтва схільныя. Як жа іначай можа здарыцца ў горадзе, перапоўненым кветкамі? Вось і ў Міхася Шэлехава чытаем пра родную старонку: Здавён пераходзіць з пакалення ў пакаленне ў Давыд-Гарадку нейкая дзіўная, паўднёвая любоў да гародніны, кветак, да раскошы зямлі. Ды і самі сядзібы ў гарадчукоў узор практычнасці і высокай культуры.
Умельства ў гарадчукоў не тутэйшае. Адкуль яно? Першае, што прыходзіць у галаву гэта ўплыў Захаду, ад рыцарскай культуры Еўропы, якая ў эпоху Рэнесансу засадзіла замкі і манастыры багатымі садамі і кветнікамі. Культ ружы быў у Еўропе выключна высокім, Рыцары Пунсовай і Белай Ружы біліся ў войнах не адно дзесяцігоддзе.
Але ж захапленне кветкамі ў Еўропе таксама не тутэйшае вырошчваць сады і кветкі навучылі еўрапейцаў маўры (арабы): спачатку Іспанію, а потым і іншых. Давыд-Гарадок адзіны кветкавы горад у рэспубліцы. Ад гарадчукоў і суседнія вёскі навучыліся кветкаваму «рамяству». Кветкі ў Гарадку не тутэйшыя. Як і ў Іспаніі без маўраў, так і тут без уплыву гасцей не абышлося. Толькі ў Давыд-Гарадку ўсё было куды прасцей. Гэтаму ўмельству навучылі гараджан Давыд-Гарадка далёкія і нечаканыя госці крымчакі з сонечнай Таўрыі, якія сталі для некаторых жыхароў і продкамі, даўшы ім сваю кроў, свой характар і сваё прозвішча. I той, хто, падчас жартуючы, назаве гарадчука татарынам, мае рацыю: нярэдка і сёння тут можна сустрэць смуглявую прыгажуню з паўднёвым абліччам I ў назвах твораў пісьменнікаў, якіх выпеставаў-выгадаваў Давыд-Гарадок, прысутнічае кветкавая біяграфія радзімы. Уладзімір Глушакоў напісаў аповесць Насенне. Георгій Марчук раман Кветкі правінцыі. Учытаемся ў назвы вершаў Леаніда Дранько-Майсюка Я ведаю цябе ад хрызантэм Да кветак не хінуўся я ў маленстве
Але Давыд-Гарадок радзіма не толькі паэтаў і мастакоў. У Кіеве жыве і працуе кандыдат тэхнічных навук Анатоль Аляксеевіч Антанюк, які закончыў першую Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу. А ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце працуе ўраджэнец Давыд-Гарадка, кандыдат філасофскіх навук Мікалай Фёдаравіч Белавус. Між іншым, цікава, што і згаданы Анатоль Антанюк, і яго пазнейшы па выпуску са школы зямляк, таксама кандыдат навук Іван Грычык абодва выпускнікі Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута. У Маскоўскай лесатэхнічнай акадэміі працаваў давыдгарадчанін, кандыдат тэхнічных навук Мікалай Кандрацюк. Свой сурёзны след у гісторыі беларускай навукі пакінуў і доктар тэхнічных навук, спецыяліст у галіне парашковай металургіі Вячаслаў Капцэвіч. У Беларускім дзяржаўным універсітэце добра ведаюць доктара тэхнічных навук Аляксандра Ключнікава. Займаецца ён распрацоўкай вырабаў спецыяльнай электронікі. Цяпер, праўда, працуе ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце. Калі з часам у Давыд-Гарадку будзе заснаваны музей, прысвечаны землякам-навукоўцам, то абавязкова асобнае месца ў яго экспазіцыі адвядуць біяграфіі кандыдата тэхнічных навук, вайсковага вучонага Мікалая Комара, а таксама доктара тэхнічных навук Мікалая Матусевіча (на вялікі жаль, ён ужо пакінуў гэты свет. Доўгі час рупіўся на навуковай ніве ва Украіне). 3 Давыд Гарадка і кандыдат хімічных навук Павел Матусевіч, які пэўны час загадваў лабараторыяй хімічнага факультэта БДУ У Бялградзе жыве доктар ветэрынарных навук Васіль Румен, які закончыў першую Давы-Гарадоцкую школу. А ў Мінскім медуніверсітэце загадвае кафедрай доктар медыцынскіх навук
Рыгор Рычагоў. I пачынальнік тэарэтычных даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі, доктар навук Андрэй Самсон таксама з палескага гарадка.
Проста нельга не згадаць родных братоў Міхаіла, Рыгора, Уладзіміра і Яўгена Шапецькаў, якія усе дружна пайшлі ў медыцынскую навуку. Абаранілі кандыдацкія дысертацыі. А Яўген Мікалаевіч стаў ужо і доктарам медыцынскіх навук, працуе ў Кіеўскім медуніверсітэце. Вось з каго браць прыклад сучаснай моладзі!
Мяркую, што з часам сапраўды ў знак добрай памяці пра сваіх слаўных землякоў зробяць у Давыд-Гарадку адмысловы музей. Ужо дзеля таго, каб ведаў свет, што ў гэтай старонцы выраслі людзі з багатымі на падзеі, здабыткі няўрымслівымі біяграфіямі.
3 магдэбургскай Дзісны
Ніяк не магу знайсці вядомую ў свой час кнігу польскага аўтара Дзісна і Друя. Магдэбургскія гарады, выдадзеную ў Вільні ў 1934 годзе. Мо з часам яшчэ патрапіць на вочы. I там, несумненна, знойдзецца шмат інфармацыі пра каталіцкія і праваслаўныя храмы Дзісны, старажытнага паселішча (вядомасць сваю горад, які цяпер схаваўся ў Мёрскім раёне, мае з XI стагоддзя).
Варта адзначыць, што ўпрыгожвалі Дзісну і Васкрасенская царква (XVI ст.), і Спаса-Праабражэнская (каля 1669 г.), Увядзенская і ўніяцкая Міхайлаўская цэрквы, парафіяльны касцёл (1581), францысканскі кляштар (1630)