Косава радзіма таленавітага паэта, кінадраматурга-дакументаліста, краязнаўчага пісьменніка Уладзіміра Мароза. Нарадзіўся ў чэрвені 1953 года. Закончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Працаваў у славутым Мінскпраекце. Але перацягнула да сябе мастацтва. У 1978 годзе пачынае выступаць у друку з вершамі, піша краязнаўчыя нарысы. Гістарычнасць Косава, знаёмства з помнікамі архітэктуры з самага дзяцінства, відавочна, наклалі сваю пячатку і на працу Мароза ў дакументальным кіно. Па яго сцэнарыях зняты фільмы Кірыла Тураўскі, Леў Сапега, канцлер, За брамай забытых мелодый, Рэха збройнага чыну, Крыж ля дарогі, Крэва, Браты Ермаловічы, Зорка Афанасія, Сымон Будны. Паэма, Згадкі страчанага раю. За фільм Успамін пра Міколу Равенскага Уладзімір Мароз уганараваны званнем лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Згадваючы Косава, нельга прамінуць яшчэ адзін лёс. У старажытным паселішчы ў 1878 годзе нарадзіўся буйнейшы рабін XX стагоддзя Аўрам Карэліц. Ён ніколі не займаў высокіх пасад. Да таго, як перасяліўся ў 1933 годзе ў Ізраіль, жыў у Вільні і ў Косаве. Займаўся самаадукацыяй, імкнуўся дасканала спасцігнуць Тору. Дарэчы, у Ізраілі акрамя рэлігіі Карэліц шмат сіл аддаваў на арганізацыю сельскай гаспадаркі. Творчая спадчына ўраджэнца Косава складае 22-томную працу Хазон Іш ды яшчэ 40 рэлігійных і этычных кніг.
Івацэвіцкая зямля ўзгадавала нямала пісьменнікаў. 3 вёскі Сакоўцы паэт і празаік, актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Піліп Пестрак (нарадзіўся 27 лістапада 1903 года). У 1927 годзе, не маючы яшчэ і 24 гадоў, рэвалюцыянер узначальваў Косаўскі падпольны райкам КПЗБ. Амаль 11 гадоў будучы пісьменнік (хаця друкавацца ён пачаў яшчэ ў 1926 годзе) правёў у турмах панскай Польшчы. Пра заходнебеларускае жыццё Піліп Сямёнавіч раскажа ў раманах Сустрэнемся на барыкадах, Серадзібор, Лесавічанка (твор не дапісаны, асобныя яго раздзелы пабачылі свет ужо пасля смерці літаратара ў 1980 годзе).
Вёска Гутка радзіма празаіка Сцяпана Крываля (на радзіўся ў 1935 годзе), аўтара кніг Аднойчы летам, Чмяліная вясна. 3 Гошчава літаратуразнавец Аляксей Майсей чык, які доўгія гады працаваў на філалагічным факультэце Брэсцкага педінстытута. А таксама настаўнічаў у роднай вёсцы.
У Быцені, дзе ў свой час дзейнічаў кляштар базыльянаў (болей як два стагоддзі ажно да 1845 года!), 1 жніўня 1923 года нарадзіўся літаратуразнавец Мікола Грынчык. Перш чым дасягнуць адметных вышынь у навуцы, стаць доктарам філалагічных навук, ён партызаніў у родных мясцінах у Вялікую Айчынную, загадваў аддзелам сацыяльнага забеспячэння ў Быцені (быў жа і Быценскі раён). На бацькаўшчыну да Міколы Міхайлавіча і Любові Аляксееўны Грынчыкаў у розныя гады прыязджалі Алег Лойка, Уладзімір Караткевіч. На хаце Грынчыкаў устаноўлена мемарыяльная дошка. У краязнаўчым даведніку Літаратурныя мясціны Беларусі прыводзіцца цікавы факт: Сваю быценскую бібліятэку з рэдкімі кнігамі М. Грынчык перадаў Беларускаму ўніверсітэту культуры, дзе ён выкладаў. Дарэчы, тут і клопат адзін важкі прыхаваны. На радзіме, у бацькоўскіх вясковых хатах, а яшчэ і на лецішчах хаваюцца ці захоўваюцца цяпер многія пісьменніцкія бібліятэкі. Апісаць бы іх, звярнуць увагу на зборы ў дачыненні да пісьменніцкай работы чым не ўнёсак у літаратурна-краязнаўчую біяграфію Айчыны?!.
Яркая асоба сярод літаратараў Івацэвіччыны краязнаўчы пісьменнік Яраслаў Пархута (нарадзіўся ў сакавіку 1930 г. у вёсцы Мілейкі). Ён і лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі стаў за кнігі падарожных, вандроўных нарысаў. Шкада, што цяпер яны не перавыдаюцца. А столькі ў іх цяпла і любові да роднай старонкі: і ў Зямлі бацькоў нашых, і ў Жальбе жытняга коласа, і ў кнізе падарожжаў Крыніца ёсць у родным краі.. .
А колькі слаўных ураджэнцаў Івацэвіччыны мы яшчэ не згадалі! У вёсцы Выганішчы нарадзіўся вядомы дзяржаўны дзеяч Уладзімір Васільевіч Русакевіч (доўгі час міністр інфармацыі краіны). У Скуратах доктар хімічных навук Фама Мажэйка. 3 вёскі Була таксама вучоныхімік, доктар навук Васіль Бурдзь. А вёска Яглевічы радзіма кандыдата біялагічных навук Алега Бахура. Сузор'е імёнаў і яркіх жыццяў!..
Сцежкамі Ігуменшчыны
Каб са сталіцы выправіцца ў вандроўку па даўнейшым Ігуменскім павеце, трэба набрацца цярпення і вызначыць, куды ж плануем дарогу. На Уздзеншчыну?.. Таксама частка яе належала колішняму Ігуменскаму павету. У Смалявічы іншы зусім кірунак. Можна паехаць на Беразіно, зазірнуўшы спярша ў Чэрвень колішні павятовы Ігумен Але ж мы давайце зусім абмяжуем нашу вандроўку і, пакінуўшы тлумны Мінск, скіруем свой шлях на Пухавічы. Па дарозе зазірнём у Дукору. А назад будзем вяртацца праз Чэрвень. Не забудзем пры гэ тым заехаць у Смілавічы.
Сцежкамі Ігуменшчыны
Каб са сталіцы выправіцца ў вандроўку па даўнейшым Ігуменскім павеце, трэба набрацца цярпення і вызначыць, куды ж плануем дарогу. На Уздзеншчыну?.. Таксама частка яе належала колішняму Ігуменскаму павету. У Смалявічы іншы зусім кірунак. Можна паехаць на Беразіно, зазірнуўшы спярша ў Чэрвень колішні павятовы Ігумен Але ж мы давайце зусім абмяжуем нашу вандроўку і, пакінуўшы тлумны Мінск, скіруем свой шлях на Пухавічы. Па дарозе зазірнём у Дукору. А назад будзем вяртацца праз Чэрвень. Не забудзем пры гэ тым заехаць у Смілавічы.
Чатыры старажытныя мястэчкі. Адно калісьці было павятовым горадам, цяпер раённы цэнтр Чэрвеньшчыны. Два іншыя Дукора і Пухавічы звычайныя вёскі. Праўда, з прэтэнзіяй на першынства ў краі. Пухавічы нават напачатку 1920-х былі раённым цэнтрам. Але ўжо ў 1925м мясцовая раённая сталіца з адпаведнымі ўстановамі пераехала ў суседнюю Маріну Горку. Хіба што Смілавічы сталі гарадскім пасёлкам.
Дык з якімі імёнамі, прыналежнымі да гісторыі на многія вякі, звязаны згаданыя паселішчы?..
Дукора. Актрыса Таццяна Бандарчык, пісьменнік Васіль Гарбацэвіч, мовазнаўца Марыя Жыдовіч Іх век спрычыніўся да маляўнічага і шматаблічнага жыцця, калі мястэчка было ў эпіцэнтры сацыяльных і грамадскіх падзей на Міншчыне. Калі палац і сядзіба Оштарпаў, а затым Гартынгаў прымалі ў сябе губернскую эліту. Цяпер відаць толькі некаторыя сляды той былой архітэктурна-ландшафтнай славы. Стаіць яшчэ адзінокая вежа каля ранейшага ўезду ў панскую сядзібу. Кажуць, што мясцовы прадпрымальнік Уладзіслаў Гумоўскі марыць узнавіць сядзібу, робіць першыя крокі па гэтым шляху. Ёсць і флігель з тых даўніх часоў. Некалькі гадоў у ім месціўся Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей, заснаваны Васілём Мікітавічам Свістуном, вядомым у краі збіральнікам гістарычнай памяці. Мо яшчэ вернуцца ў сцены флігеля экспанаты, якія раскажуць пра знакамітых ураджэнцаў хаця б аднае Дукоры. Як, прыкладам, пра Марыю Андрэеўну Жыдовіч.
Няпроста пачынаўся яе шлях у навуку. У 1938 г. скончыла Мінскі педінстытут, працавала ў БДУ, у Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, абараніла доктарскую дысертацыю, і ў 1959м вярнулася ў родны ўніверсітэт, стала прафесарам. Вывучала гісторыю беларускай мовы. Марыя Андрэеўна адна з укладальніц Слоўніка гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі. Асаблівыя заслуг! М. Жыдовіч у збіранні дыялектных слоў. У 1970 годзе выдавецтва БДУ выпусціла першы сшытак мінска-маладзечанскіх гаворак. Марыя Андрэеўна сярод укладальнікаў. Са ста шаснаццаці адрасоў, дзе ўпісаны словы і выразы, загадкі, фразеалагічныя спалучэнні, восем пухавіцкіх паселішчаў. I, канешне ж, родная для даследчыцы Дукора, а таксама суседнія Харавічы. Ды і блізкія, недалёкія да Дукоры, да Пухавіч чыны паселішчы Турэц, Рудня. Чытаю дукорскія фразе алагізмы ёмкія, каларытныя, сакавітыя. Здаецца, словы праменяць, іскрацца, настолькі шматабсяжны ў іх змест: Як пакорміш, так паедзяш, Шыць аўсяным штыхам, Хоць плач, хоць скач, Хто пытая, той ня блудзіць
Наслухаўшыся дукорскай гаворкі, выправімся ў Пухавічы. Цяпер паселішча абмінае дарога на Бабруйск і Гомель. А некалі тракт ішоў праз саменькае мястэчка, высцеленае брукаванкай. I нават я з 1970х гадоў памятаю тую брукаванку. Праўда, ужо не на цэнтральнай, а цяпер Савецкай вуліцы, якая і тады была заасфальтавана. Каменне адбівала сонечныя восеньскія зайчыкі па вуліцы Кастрычніцкай, непадалёку ад месца, дзе ў XIX і на пачатку XX стагоддзя ладзіліся кірмашы. Адзін са здымкаў з калекцыі У. Ліхадзедава якраз і вяртае ў тыя часы.
Пухавічы, дзе школа працуе ажно з 1863 года, выправілі ў вялікае жыццё шмат цікавых людзей. Нагадаю імёны толькі некаторых з іх: акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук Арнольд Смеяновіч, генерал-лейтэнант Яўген Мікульчык, кандыдат сельскагаспадарчых навук Аляксандр Матоха, кандыдат эканамічных навук Мікалай Свірыдаў, доктар палітычных і кандыдат філасофскіх навук прафесар Санкт-Пецярбургскага ўніверсігэта Мікалай Лабуш, акцёр-купалавец Аляксандр Лабуш 3 Пухавічамі звязаны імёны пісьменніка Алеся Пальчэўскага, военачальніка, двойчы Героя Савецкага Саюза Якава Смушкевіча, лётчыка Героя Савецкага Саюза Мікалая Шута, настаўніцы, чыя праца адзначана ордэнам Пашаны Алы Ралькевіч, і нават Міхаіла Турэцкага, заснавальніка легендарнага арт-гурта Хор Турэцкага.