Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь М. Карлюкевiч 14 стр.


3 Пухавіч вяртаемся на Блонь, а далей праз Турын у Чэрвень, старажытны Ігумен. Тут да паслуг турыста і краязнаўчы музей, і раённая бібліятэка, дзе працуюць цікаўныя да роднай гісторыі людзі, штогод ладзяцца краязнаўчыя чытанні, а пасля намаганнямі бібліятэкараў, аддзела культуры райвыканкама выдаюцца адмысловыя зборнікі матэрыялаў. Чэрвень радзіма паэта-сатырыка Міколы Вяршыніна. Не дзе на старых Ігуменскіх могілках пахаваны рускі мемуарыст XIX стагоддзя Асінкрыт Ламачэўскі. У18651868 гадах ён быў мінскім губернскім паштмайстрам. У адстаўку па лініі штацкай выйшаў у званні сапраўднага стацкага саветніка. У 1869 1870 гадах міравы пасрэднік Ігуменскага павета.

3 Чэрвеня, калі ехаць па магілёўскай шашы, мы і патрапім у Смілавічы. Тут нас чакае сустрэча са старажытным паркам, палацам, які некалі належаў Манюшкам, затым Ваньковічам. Цяпер у Смілавічах працуе музей Хаіма Суціна, які зяўляецца ўраджэнцам паселішча. Рэдка згадваецца ў дачыненні да Смілавіч імя славутай актрысы Фаіны Ранеўскай. А між тым яе родавыя карэнні якраз на Ігуменшчыне, яе бацька, Гірш Хаімаў Фельдман, мешчанін мястэчка Смілавічы Ігуменскага павета. На пачатку XX ст. Фельдманы валодалі многімі будынкамі, свірнамі, аптовай крамай і нават параходам Святы Мікалай у Екацярынаслаўлі, а затым у Екацярынадары. А спярша ўсё ж былі Смілавічы. 3 гістарычнай памяткі пра Смілавічы канца XIX ст.: 95 двароў, 500 жыхароў, дзейнічалі валасное праўленне, 3 праваслаўныя царквы, мусульманская мячэць, касцёл, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы. Паводле перапісу 1877 года значыцца і прыёмны пакой на 2 ложкі для хворых. Сёння ў гарадскога пасёлка Смілавічы зусім іншая гісторыя, зусім іншыя адметнасці. Але па-ранейшаму старыя жыхары мястэчка ўважлівыя да сваёй гісторыі, помняць і старыя вулачкі, і многія падзеі. Так што не здзіўлюся, калі поруч з музеем Суціна ў Смілавічах зявіцца з часам і краязнаўчы музей. Тым болей што пачатак пакладзены: у Смілавіцкай СШ 1 намаганнямі былога дырэктара Івана Паўлавіча Ярашэвіча вядзецца вялікая краяўзнаўчая, пошукавая праца. Дарэчы, Іван Ярашэвіч падрыхтаваў цікавую кнігу па тапаніміцы краю, якая пад назвай Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах выйшла ў РВУ Літаратура і Мастацтва.

Дзе і раку завуць Лясною

З нядаўніх знаёмстваў з дасведчанымі гісторыкамі і краязнаўцамі ўразіла сустрэча з маскоўскім пісьменнікам і калекцыянерам Кірылам Сокалам. Ён аўтар многіх кніг. І сярод іх проста ўнікальны каталог Манументальныя помнікі Расійскай імперыі. Багатае на дакладныя звесткі, з мноствам фотаздымкаў канца ХІХ пачатку ХХ ста годдзя, выданне адкрыла для мяне і такую вось камянец кую інфармацыю: У мястэчку Камянец Брэсцкага павета Гродзенскай губерні існаваў помнік на месцы старажытнай царквы. Гэта быў крыж на пастаменце, упрыгожаным іконай. Над помнікам мураваная альтанка на чатырох слупах І поруч з тэкстам выразны здымак. Углядаючыся ў выяву помніка, я задумаўся пра велічнасць гісторыі Камянеччыны, пра тое, што з Камянцом, яго ваколіцамі звязаны многія і многія яркія асобы. Быў час, што заставаліся яны, лічы, у цяні.

Калі б мы выправіліся з Камянца ў бок вядомых Каменюкоў, то, пэўна ж, зазірнулі б у Ражкоўку. Некалі гэтае паселішча называлася Ражанка. І належала бацьку пісьменніка Іпація Пацея. Нарадзіўся будучы літаратар у 1541 го дзе. Пасля ранняй смерці бацькі хлопчыка аддалі пад апеку Мікалая Радзівіла Чорнага. Атрымаўшы выдатную адукацыю, Пацей пачаў працаваць сакратаром у свайго апекуна. Перайшоў у кальвінізм. Па тым часе многія магнаты пры трымліваліся пратэстанцкай веры. А ў 1574 годзе Іпацій Пацей пераходзіць у праваслаўе. Знаёмства з тагачаснымі архіўнымі дакументамі сведчыць: наш знакаміты суайчыннік разам з іншымі аўтарытэтнымі асобамі падпісаў Люблінскую унію. Іпацій Пацей заснавальнік Берасцейскага брацтва. Як таленавіты аратар, ён пакінуў вялікую колькасць казанняў. Аўтар палемічнага твора Унія. Шырокі розгалас мела Гармонія Іпація Пацея. Памёр наш зямляк у 1613 годзе. Пахаваны ва Уладзіміры-Валынскім.

Вёска Радасць (ранейшая назва Елінскі Бор) на Камянеччыне радзіма асветніка, публіцыста, пісьменніка Марціна Матушэвіча. Атрымаўшы адукацыю ў навучальных установах езуітаў у Камянцы, Брэсце, Драгічыне, Варшаве, Матушэвіч паспяхова прасоўваўся па службовай лесвіцы. Быў пісарам, займаў пасаду брэсцка-літоўскага падстольніка. Праз некаторы час становіцца стольнікам. А з 1765 года займае пасаду земскага суддзі ў Брэсце. Клопаты яго распасціраліся на далёкія і блізкія ваколіцы. А вёска Расна, якая раней належала Сапегам, стала ўласнасцю Матушэвічаў. Сюды і пераехала сямя пісьменніка. Асноўную частку літаратурных здабыткаў земскага суддзі складаюць мемуары. 3 імі можна пазнаёміцца і ў перакладзе на беларускую мову Дыярыуш майго жыцця надрукаваны ў часопісе Спадчына ўтрох нумарах за 1996 і 1997 гады. Чым цікавыя сёння мемуары, якія ахопліваюць згадкі пра 17141764 гады? Марцін Матушэвіч, апісваю чы жыццё і дзейнасць магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, дастаткова шчыра і праўдзіва вымалёўвае сваіх персанажаў Людвіка Пацея, Міхала Чартарыйскага ды іншых.

Знакамітыя гаспадары, высокія дзяржаўныя мужы прадстаюць са старонак Дыярыуша скандалістамі, пяніцамі, авантурыстамі. Гаворыць аўтар, прыкладам, пра прынцыпы, згодна з якім жыве брэсцкі падкаморны Людвік Пацей: Калі ў мяне кінуць каменем, я яго схаваю, кінуць другім, трэцім я іх таксама схаваю, але калі прыйдзе час, то, кінуўшы адразу тры камяні, абавязкова пападу ў свайго праціўніка. Вядомы Марцін Матушэвіч і як перакладчык сатыраў антычнага паэта Гарацыя.

У1744 годзе ў Камянцы нарадзіўся публіцыст і палітычны дзеяч Міхал Карповіч. Погляды нашага суайчынніка вызначаліся па тым часе радыкальным дэмакратызмам. Асветнік адным з першых у Беларусі выступіў з крытыкай сялянскага прыгнёту, прапанаваў адкрыць касы дапамогі сялянам дзе ля развіцця іх гаспадаркі. Як літаратар М. Карповіч вядомы аўтарствам двухтомных Казанняў (17761778 гг.).

Літаратурна-мастацкая біяграфія Камянеччыны лёсы яе ўраджэнцаў пісьменнікаў, паэтаў Плакіда Янкоўскага (нарадзіўся ў 1810 годзе), Эдварда Пузыны (1878 год), Усевалада Ігнатоўскага (1881 год), Уладзіміра Стэльмаха (1910). 3 нашых сучаснікаў акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі літаратуразнаўца Уладзімір Гніламёдаў, які нарадзіўся ў 1937 годзе ў камянецкай вёсачцы Кругель. У апошнія гады Уладзімір Васільевіч настойліва працуе ў мастацкай прозе. Галоўным клопатам пісьменніка сталася трылогія Сямейная хроніка ў духу барока. Першы раман Уліс з Прускі. Другі і трэці Усход і Вяртанне. Галоўная сюжэтная лінія жыццё Лявонція Міхайлавіча Сцепанюка, дзе да пісьменніка. Падзеі ў Хроніцы звязаны з вёскай Пруска, яе ваколіцамі, аўтар расказвае пра гады Першай сусветнай вайны, бежанства прускаўцаў на ўсход. Чытаючы раман Уладзіміра Гніламёдава, не толькі адкрываеш Камянеччыну, але і па-новаму ўглядаешся ў Берасцейшчыну, Беларусь увогуле.

Узнаўляючы даўніну па старых паштоўках, я мару пра адзін ілюстрацыйна-дакументальны і разам з тым мастацкі праект. Сабраліся б камянецкія мастакі, ды, углядаючыся ў большасці сваёй страчаныя памяткі матэрыяльнай гісторыі, узнавілі б фарбамі, лініямі даўнія краявіды. Тым болей што і сярод мастакоў ёсць ураджэнцы гэтай старонкі. Вось бы і ўзнавілі яны архітэктурнае ландшафтнае хараство Камянца, Высокага, іншых вялікіх і малых паселішчаў пушчанскай старонкі. Таго краю, які некалі бараніў генерал касінераў і яго ўраджэнец Рамуальд Траўгут (нарадзіўся ў вёсцы Шастакова ў 1826 годзе). Таго краю, пра які паэт Васіль Жуковіч (нарадзіўся на камянецкім хутары Забалацце ў 1939 годзе) напісаў:

Я родам з тых мясцін л ясных,

Дзе і раку завуць Лясною,

Дзе і бярозы і сасны Аблокаў пух над галавою.

Ізноўку прыпамінаю выпадковую сустрэчу з маскоўскім гісторыкам і пісьменнікам Кірылам Сокалам. Мы ў размове з ім згадалі і помнікі, што калісьці стаялі не так ужо і далёка ад Камянца, Камянеччыны: славутага зубра ў гонар палявання Аляксандра II у Белавежскай пушчы ў кастрычніку 1860 года. Быў, дарэчы, і помнік у памяць пра паляўнічую стаў ку польскага караля Аўгуста II. Сляды гэтых манументаў Кірыл Сокал узнаўляе і з дапамогай старых паштовак. Стварае тым самым, як і яго беларускі калега па захапленні філакартыяй Уладзімір Ліхадзедаў, партрэт страчанай мінуўшчыны.

Ад каралевы Боны да Сяргея Малібожкі

Калі дзе заходзіць размова пра Клецк, то, перш чым выказаць нейкае пэўнае ўласнае стаўленне да гэтага старажытнага горада, я прыпамінаю яго паселішчыпабрацімы старыя вёскі і мястэчкі. Велічыня некаторых з іх мо і не такая прыкметная ў сённяшняй прасторы Але ж варта ўгледзецца ў сівую мінуўшчыну і зайграе даўніна прывабнымі постацямі, адметнымі падзеямі I Клецк, Клеччынаўжо пададуцца старонкай звышпрыцягальнай, багатай на шматфарбную гісторыю. гэта пад Клецкам войскі Вялікага Княства Літоўскага разбілі татараў. I не проста разбілі, не проста ўзялі ў палон 3 тысячы чужаземцаў, а яшчэ і выратавалі што ці не самае галоўнае 40 тысяч жанок і мужчын, палоненых татарамі ў Беларусь.

Да сярэдзіны XVI стагоддзя ў Клецку валадарыла каралева Бона. А пазней Радзівілы. У Клецкім фарным касцёле, пабудаваным у 15501552 гадах, а крыху пазней перабудаваным пад кальвінскі збор, прапаведнікам служыў Сымон Будны

I годныя свайго цэнтра бліжэйшыя вёскі і мястэчкі. Чырвоная Зорка да 1969 года насіла назву Радзівілімонты. У васямнаццатым стагоддзі па праекце італьянскага архітэктара Карла Спампані быў пабудаваны палац. Ёсць і такі ці кавы факт: Антоній Радзівіл паміж Нясвіжам і Радзівілімон тамі першым наладзіў тэлефонную сувязь на адлегласці ў 25 кіламетраў. Сіняўка. Тут захаваўся станцыйны дом, пабудаваны яшчэ ў 1843 годзе. А Туча, што месціцца паблізу ад Сіняўкі, і зараз уражвае старажытным пейзажным паркам ды панскім палацам, пабудаваным у другой палове XIX стагоддзя

Назад Дальше