Да сярэдзіны XVI стагоддзя ў Клецку валадарыла каралева Бона. А пазней Радзівілы. У Клецкім фарным касцёле, пабудаваным у 15501552 гадах, а крыху пазней перабудаваным пад кальвінскі збор, прапаведнікам служыў Сымон Будны
I годныя свайго цэнтра бліжэйшыя вёскі і мястэчкі. Чырвоная Зорка да 1969 года насіла назву Радзівілімонты. У васямнаццатым стагоддзі па праекце італьянскага архітэктара Карла Спампані быў пабудаваны палац. Ёсць і такі ці кавы факт: Антоній Радзівіл паміж Нясвіжам і Радзівілімон тамі першым наладзіў тэлефонную сувязь на адлегласці ў 25 кіламетраў. Сіняўка. Тут захаваўся станцыйны дом, пабудаваны яшчэ ў 1843 годзе. А Туча, што месціцца паблізу ад Сіняўкі, і зараз уражвае старажытным пейзажным паркам ды панскім палацам, пабудаваным у другой палове XIX стагоддзя
I ўсё ж гісторыю Клеччыны, тых жа старажытных паселішчаў найболей упрыгожваюць славутыя ўраджэнцы. Якую вёску ні вазьмі адусюль слаўныя сыны і дочкі. Нават не трэ ба зазіраць у тоўшчу мінулых часоў Вось яны асобы, якімі на Клеччыне ганарацца. У вёсцы Межная Слабада нарадзіўся
Леанід Гуляка, які доўгі час узначальваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Цяпер Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Намеснікам міністра адукацыі працаваў доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Кухарчык. Пасля ён узначальваў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Зараз зяўляецца рэктарам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. 3 вёскі Кухчыцы і нядаўні міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Русак. Наўмысна згадваю высокіх чыноўных мужоў. Карера ў дзяржаўнай службе, пасады, звязаныя з кіраваннем у пэўнай галі не, гэта няпросты хлеб, які патрабуе, мажліва, самаахвярнасці не меншай, чым тыя высілкі, што праяўляюць творчыя асобы пісьменнікі, мастакі, артысты, кампазітары. Зямляк Леаніда Русака па Кухчыцах доктар медыцынскіх навук Пётр Восіпавіч Лабко. Праўда, на 23 гады старэйшы, нарадзіў ся ў 1929 годзе. Пётр Восіпавіч вучань славутага акадэміка і доўгажыхара (памёр, калі яму было болей за сто гадоў!) Давіда Голуба, адзін з аўтараў атласа Вегетатыўная нервовая сістэма, працы, за якую разам з калегамі ўганараваны Дзяржаўнай прэміяй краіны. Вучонымедык зяўляецца і заслужаным дзеячам навукі Рэспублікі Беларусь. Досыць часта са сваімі лекцыямі прафесар Лабко выступаў у замежных універсітэтах.
А ў вёсцы Загорнае нарадзіўся доктар тэхнічных навук Аляксандр Піваварчык, які зараз працуе ў Падольскім інстытуце. На навуковым рахунку нашага земляка распрацоўкі па палётах першых касманаўтаў Аляксандр Аляксандравіч аўтар некалькіх сотняў навуковых публікацый, шэрагу манаграфій, яго пяру належаць тры падручнікі.
I ўсё ж Клеччыну, як і ўсю Беларусь, немагчыма ўявіць без слуг прыгожых мастацтваў. Адсюль родам легендарны наш сучаснік, літаратар, які аднолькава паспяхова спраўляўся са сваёй арыгінальнай працай і быў таленавітым рэдактарам знакамітых нашых празаікаў, Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч. Менавіта ён даваў дарогу ў свет першым кнігам Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Івана Чыгрынава. Пэўна ж, пакуль 6у дзе існаваць беларускае слова, імёны гэтых майстроў застануцца ў нашай гісторыі. I сам Уладзімір Максімавіч шчодра парупіўся на мастацкай ніве. Шырокі розгалас сярод чытачоў займеў яго раман Камень з гары, які, перш чым патрапіць у друк, ці не два дзесяцігоддзі праляжаў у шуфлядзе стала. Па дзеяй стала і сустрэча з аповесцю Уладзіміра Дамашэвіча Кожны чацвёрты. Гранічная шчырасць, за якую ва ўсе гады змагаўся ў літаратуры, зрабіла гэтыя творы яркімі, дынамічнымі, вартымі ўвагі. Працягвае сталага веку літаратар сваю творчую працу і зараз. У Полымі Маладосці друкуюцца яго новыя раманы і аповесці, на старонках газеты Літаратура і мастацтва пісьменніцкі дзённік, выказванні з якога і зараз не страчваюць актуальнасці. Дарэчы, праз многія творы Уладзіміра Дамашэвіча праглядаецца яго малая радзіма Клеччына. А разам з журналістам-земляком Уладзімірам Сазановічам (ён, праўда, рэдагаваў раённую газету ў Падмаскоўі) беларускі празаік напісаў дакументальную аповесць пра клецкіх падпольшчыкаў-камсамольцаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Да гісторыі Клеччыны спрычыніўся яшчэ адзін беларускі літаратар, які за сваё кароткае жыццё нямала павандраваў па свеце, краязнавец, публіцыст Мікола Калінковіч. Менавіта ён напісаў і выдаў у Ашхабадзе аповесць пра ўраджэнца Клеччыны, аднаго з дзевяці ашхабадскіх камісараў, расстраляных у 1918 годзе, Сяргея Малібожку. Са слоў Міколы ведаю і пра яго вандроўку на радзіму свайго героя, пра маскоўскія сустрэчы з Уладзімірам Сазановічам. Дарэчы, апошні быў яшчэ і аўтарам цікавай гісторыка-раязнаўчай кніжачкі ў Бібліятэцы газеты Голас Радзімы. Адзін з яе нарысаў ізноў жа прысвечаны Сяргею Малібожку.
.. .У жыхароў Клецка і раёна ёсць добрая традыцыя: наведвацца да старажытнага дуба, што расце ў горадзе. Гавораць, што дрэву больш за 400 гадоў. Дакрануўшыся да кары дуба, абышоўшы яго, кажуць, будзеш мець вялікую сямю і жыць пажываць у шчасці і дабрабыце. Чаго і застаецца пажадаць усім, хто жыве ў гэтай легендарнай, багатай на цікавую гісторыю старонцы.
Пад музыку руплівай залатой пчалы
Клімавічы паселішча ў 120 кіламетрах ад Магілёва, параўнальна маладое. Вядомасць мае з XVII стагоддзя ў звяз ку з гісторыяй Мсціслаўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1626 годзе ў Клімавічах быў заснаваны кляштар дамініканцаў. У розныя дзесяцігоддзі XVIII стагоддзя Клімавічы належалі Бяляцкім, затым Галынскім. 3 1772 года у складзе Расійскай імперыі. 3 1777 года цэнтр аднайменнага павета. Пэўна, з таго часу і пачаўся некаторы росквіт паселішча
Клімавічы, на гербе якіх у блакітным полі рупіцца зала тая пчала, сапраўды горад, радзіма людзей руплівых, старанных. Адзін род Бонч-Асмалоўскіх чаго варты!.. Славутыя рэвалюцыянеры Бонч-Асмалоўскія якраз карэннем, пра шчурамі сваімі адсюль. У Асмолавічах нарадзіўся бацька нарадавольца Анатоля Іосіфавіча Іосіф Аляксандравіч Бонч-Асмалоўскі. Вось вытрымка з успамінаў сына, які прайшоў праз многія выпрабаванні ў рэвалюцыйных і палітычных змаганнях (машынапіс тэксту, які рыхтаваў да друку колішні гаспадар рэвалюцыйнага гнязда Блонь, знаходзіцца ў Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі): бацька мой беларус з абяднелых дваран-памешчыкаў Магілёўскай губерні Клімавіцкага павета Ён са сваімі малодшымі братамі і сястрой застаўся вельмі рана сіратой, і бацька вымушаны быў пачаць служыць і зарабляць хлеб з 1516-гадовага ўзросту. Паспеў толькі закончыць павятовае вучылішча ў мястэчку Асмолавічы Пачаўшы дзяржаўную службу ў 1847 годзе, Іосіф Аляксандравіч напры канцы 1860 у пачатку 1870х дасягнуў высокіх чыноўніцкіх пасад. Апошняя з іх член Губернскай прысутнасці па сялянскіх справах са званнем сапраўднага стацкага саветніка, што адпавядала генеральскаму званню. Прысутнасць па сялянскіх справах адзін з важнейшых тагачасных інстытутаў царскай улады. Сваю самавітасць Бонч-Асмалоўскі пацвярджаў руплівасцю, энергічнай працай. Як ацэнка высокія ўзнагароды. Іосіф Аляксандравіч быў узнагароджаны ордэнамі св. Анны II і III ступені, св. Станіслава II ступені з імператарскай каронай
Ёсць у Беларусі і па свеце носьбіты гэтага прозвішча і цяпер, праўда, без прыстаўкі Бонч. У 1924 годзе ў легендарнай вёсцы Клімавіцкай старонкі Асмолавічах (пра яе мясцовы журналіст Іван Лапо нават цёплую і эмацыйную краязнаўчую кнігу напісаў) нарадзіўся Аляксандр Віктаравіч Асмалоўскі. Да вайны паспеў закончыць Магілёўскае педвучылішча. У час ліхалецця партызаніў на тэрыторыі Слаўгарадскага раёна. Пасля вызвалення у дзеючай арміі, сапёр 110й стралковай дывізіі. На шчасце, пагаворка сапёр памыляецца адзін раз толькі спрыяла нашаму земляку. Пасля Вялікай Айчыннай Аляксандр Асмалоўскі вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. Спярша працаваў настаўнікам. Затым на партыйнай рабоце. Доўгі час узначальваў упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Узнагароджаны ордэнамі Славы II і III ступені, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені. Землякі прысвоілі Асмалоўскаму званне ганаровага грамадзяніна Клімавіч.
Яркая асоба ў расійскім мастацтве і ўраджэнец Клімавіч Ігар Паўлавіч Рубінскі (нарадзіўся ў 1919 годзе). Так склаўся яго лёс, што вельмі рана вырваўся за межы радзі май старонкі. Мо таму ў стасунках з Беларуссю, Магілёўшчынай яго і не згадваюць амаль. Ігар Рубінскі ў 16 гадоў па рэкамендацыі прафесара і знакамітага па тым часе мастака Ісаака Бродскага паступіў у Акадэмію мастацтваў імя I. Рэпіна ў Ленінградзе. У 19361942 гадах вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Сурыкава. Першы сурёзны настаўнік С. Герасімаў. Дыпломную працу Захоп фашыстаў партызанамі напісаў у Самаркандзе, куды быў эвакуіраваны інстытут. 3 1942 года Ігар Рубінскі на фронце, ваенную рэчаіснасць спасцігаў сваімі вачамі. Спярша ваяваў у народным апалчэнні. Затым быў адкамандзіраваны ў рас параджэнне Галоўнага палітупраўлення Паўночнага флота. У 1943 годзе таленавітага маладога чалавека прынялі ў сябры Маскоўскага таварыства мастакоў Пачынаючы з 1946 года Ігар Паўлавіч да 1990х (памёр мастак у 1996м) удзельнічаў у болей як 60 выставах. Карціны нашага земляка вядомыя не толькі на ранейшай савецкай прасторы. Палотны Ігара Рубінскага выстаўляліся ў Англіі, Італіі, іншых краінах, дзе глядач не меней патрабавальны і чуйны да сапраўднага жывапісу. I цяпер, адкрываючы для сябе творчасць ураджэнца Клімавіч па рэпрадукцыях, адчуваеш асаблівыя сімпатыі да знойдзеных ім фарбаў. Прыкладам на карцінах Зіма ў вёсцы, Раніца туманная Вайна пачалася Ранняя вясна, Ускраіна лесу. Многія работы мастака захоўваюцца ў экспазіцыях музеяў і галерэй Масквы, Мурманска, Архангельска, Хівы, Бухары, Самарканда, Ташкента. Хацелася б дадаць у гэты пералік і Мінск, Магілёў, Клімавічы.