Бяроза багатая не толькі ўраджэнцамі, якія засведчылі сябе на ніве прыгожага пісьменства. Родам са старажытнага паселішча нарадзіўся ў студзені 1900 года вядомы гісторык савецкіх часоў Павел Горын (Каляда). У 193136 гады ён зяўляўся прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. Пасля загадваў кафедрай гісторыі СССР Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсігэта. Памёр у 1939 годзе. Імем Горына названы вуліцы ў Бярозе і Пружанах.
3 бярозаўскай вёскі Агароднікі удзельнік рэвалюцый нага руху ў Заходняй Беларусі Сцяпан Аляксеевіч Труцько. А з вёскі Першамайская (раней называлася Блудзень) яшчэ адзін заходнебеларускі барацьбіт Васіль Герасімавіч Ясінскі. Быў сакратаром Бярозаўскага падпольнага райкама КПЗБ. 3 вёскі Сошыца Іван Хвядчэня і Макар Скробат. Іван Міхайлавіч быў закатаваны польскай дэфензівай. Праз многія арышты, праз лагер у Бярозе-Картузскай прайшоў і Макар Міхайлавіч.
Калі на памяць прыходзяць гэтыя і шмат якія іншыя імёны заходнебеларускіх рэвалюцыянераў, калі пачынаеш разважаць пра іх лёсы, становіцца зразумелым, якая гэта старонка ў жыцці Бярозы, Бярозаўскага краю гады белапольскай акупацыі.
На радзіме Шымона Перэса: Валожын
Валожын для мяне бы родны горад яшчэ і па той прычыне, што з дня ў дзень у Мінску сустракаюся з валожынцамі. То завітае ў рэдакцыю паэтэса і журналістка Валянціна Гіруць-Русакевіч. То недзе сутыкнёмся з паэтам і выдавецкім работнікам Віктарам Шніпам. Радзей з Вячаславам Пятровічам Рагойшам, якога і ўніверсітэцкае прафесарства не адлучыла ад роднай старонкі. Нават саматужна выдае краязнаўчую газету пра валожынскі Ракаў ужо болей як трыццаць нумароў Ракаўскага шляху пабачыла свет. А часам пазвоніць знакаміты матэматык Якаў Валянцінавіч Радына, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, алгебраіст ад Бога, лаўрэат усемагчымых прэмій і аўтар многіх адкрыццяў. А яшчэ гумарыст і жартаўнік. Абавязкова нейкай валожынскай байкай парадуе. Пералік маіх валожынскіх знаёмцаў быў бы далёка не поўным, калі б я не згадаў літаратуразнаўца Язэпа Янушкевіча, паэта і перакладчыка Пятра Бітэля (ужо нябожчыка), ды, відаць, яшчэ і яшчэ шмат добрых, хаця, можа быць, і не такіх вядомых людзей.
Аглядаючы здымкі Валожына і ваколіц, Івянца і Рака ва, Багданава і Вішнева, задумайцеся, якая стагоддзямі ў гэ тых мясцінах выпрацоўвалася энергетыка, што менавіта адсюль ішлі ў вялікі свет навукоўцы і падарожнікі, генералы і міністры, чыноўнікі самых высокіх рангаў і мастакі
На гарадской плошчы Свабоды сустракаю ў Валожыне даўняга знаёмца Алега Бобрыка. Эканаміст па адукацыі, ён доўга працаваў у мясцовым райвыканкаме. Шмат што ведае з гісторыі горада, з гісторыі роднай старонкі. I знакамітыя землякі, а таксама тыя, хто крыніцамі валожынскімі сілкаваў ся, усе ў яго на ўліку. Ведаючы гэта, я неяк прапанаваў Алегу: а што калі выдаць такі адмысловы даведнік Людзі культуры з Валожыншчыны?.. Веру, што карыстаўся б ён попытам і ў школьнікаў, і ў настаўнікаў, ды і проста ў чуйных і да айчыннай гісторыі ўважлівых людзей. Алег пагадзіўся, толькі ўдакладніў, што і хроніка Памяць, і важкі том хрэстаматыя валожынскіх пісьменнікаў у серыі Літаратурная Беларусь гэта ўжо ёсць. Гаворым пра тое, што можна было б у складанні даведніка пайсці шырэй зрабіць працу, напрыклад, кшталту Людзі навукі і культуры Валожыншчыны.
Валожын. Палац Тышкевічаў. 1916 г.
Сапраўды, персанажаў для рэгіянальнай энцыклапедыі знайшлося б нямала. У Вішневе нарадзіўся ізраільскі палітычны і грамадскі дзеяч Шымон Перэс. Быў прэмер-міністрам, міністрам абароны. Дарэчы, Перэс лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Калі ўжо зайшла размова пра землякоў-яўрэяў, то нельга не ўзгадаць таксама вішнеўца Нахума Гольдмана. Нарадзіўся ў мястэчку ў 1895 годзе. У 24 (!) гады абараніў дысертацыю на ступень доктара права. Яшчэ праз год ды сертацыю на ступень доктара філасофіі. Амаль трыццаць гадоў узначальваў Сусветны яўрэйскі кангрэс. У Валожы не нарадзіўся Меір Бар-Ілан, які быў галоўным рэдактарам штодзённай яўрэйскай газеты Мізрахі Хацофе. 3 Вішнева Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Мы ведаем яе як жонку на роднага песняра Янкі Купалы, як энергічную спадарожніцу яго жыцця цётку Уладку. А толькі зрэдчас згадваецца, што яна таксама пісала вершы, друкавалася ў Нашай Ніве, была нястомным прапагандыстам беларускай літаратуры. А паходжанне Уладзіславы Францаўны і ўвогуле прыкметнае: прадзед удзельнік паўстання 18301831 гадоў, дзед касінер Каліноўскага, сябраваў з Адамам Міцкевічам Бацька ляснік, знаёмы Францішка Багушэвіча і мастака Фердынанда Рушчыца. Маці настаўніца французскай мовы, член Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве. Наўмысна звяртаю ўвагу на фрагменты радаслоўнага дрэва. Усё мацуецца карэннямі, складваецца з генетыкі пакаленняў. Будучыня і ў мастацтве, і ў літаратуры развіваецца, мацнее сваімі традыцыямі.
Валожынскае Вішнева гэта і лёсы знакамітасцяў, якія спрычыніліся да гісторыі вёскі, жылі тут і працавалі. Выкладаў нямецкую мову ў мясцовай школе паэт і святар Пятро Бітэль. Мне пашчасціла на знаёмства з гэтым унікальным чалавекам. Пятро Бітэль, які пераклаў у сталінскім канцлагеры Пана Тадэвуша на беларускую мову, быў надзіва сціплым і сумленным чалавекам. Іначай хіба здолеў бы ён, прыціснуты надзвычайным прэсінгам жыццёвых катаклізмаў, пакінуць вялікую спадчыну паэзіі, прозы, перакладаў з Адама Міцкевіча, Юзафа Ігнацы Крашэўскага, краязнаўчых нарысаў пра вёскі і мястэчкі?!.
А Ракаў, старажытнае мястэчка, якое здаўна славілася гандлярамі і рамеснікамі, радзіма братоў-пісьменнікаў Казіміра і Маряна Здзяхоўскіх. Дарэчы, Марян быў карэспандэнтам Льва Мікалаевіча Талстога. Шмат друкаваўся на рускай мове пад псеўданімам М. Урсін. Асвойваць марскія прасторы з вёскі Ляскоўка, што знаходзіцца непадалёку ад Ракава, выправіўся ў юначым узросце Зыгмунд Жабко. Прайшоў шлях ад курсанта Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча да контр-адмірала. Цяпер жыве ў Мінску.
Аглядаючы лёсы землякоў-валожынцаў, думаю пра тое, што, як і па ўсёй Беларусі, жыццё тут складвалася шматканфесійнае. Хапала святла, сонца, зямлі, каб на лепшых узгорках, у лепшых куточках пабудаваць касцёлы, цэрквы, сінагогі Таму ішлі валожынцы і ў равіны, і ў праваслаўныя святары, і ў ксяндзы. Вялікім аўтарытэтам у вернікаў Гродна карыстаецца протаіерэй Генадзь Іосіфавіч Яблонскі, які нарадзіўся ў Вішневе. Між іншым, выпускнік Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Славу Валожынскаму краю мацуюць землякі ў Сібіры і на Урале, у Казахстане і Сярэдняй Азіі, у Полыпчы і ва ўсім астатнім свеце. Здавалася б, яшчэ зусім нядаўна быў школьнікам івянецкі падлетак Алег Сочнеў. А ўжо прызнаны ў навуцы аўтарытэт, прафесар кафедры засваення марскіх нафтагазавых месцанараджэнняў Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта нафты і газу імя Губкіна.
На каго з валожынцаў мы забыліся?.. Не расказалі яшчэ пра акадэміка Івана Ліштвана (нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Дайнова), які доўгі час узначальваў Інстытут торфу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. I пра доктара фізіка матэматычных навук Анатоля Іосіфавіча Яблонскага (нарадзіўся ў Багданаве) прафесара кафедры матэматыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. I, канеш не ж, ніяк нельга абысці ўвагай Дзіяну Арбеніну. Спявачка, якая стварыла вядомую трупу Начныя снайперы, наша зямлячка. гэта яна і ў інтэрвю газеце СБ. Беларусь сегодня красамоўна пацвердзіла: Я нарадзілася ў Валожыне. Маё сапраўднае прозвішча Кулачэнка Калі я спявала сёння беларускую народную песню «Засіялі зоркі», вы бачылі, як зала рэагавала?.. Дзякуй, Дзіяна, за родную песню! I дзякуй усім землякам, што за рознымі мітрэнгамі часоў помняць родны дом, тую мясціну, адкуль у падарожжа па вялікім жыцці выправіліся!..
Ваўкавыскія зоркі
Вандруючы па цяперашняй Гродзеншчыне, заўжды ўспамінаю ашхабадскага радыёжурналіста Уладзіміра Грачова. Рускі па нацыянальнасці, нараджэннем з Ваўкавыска, ён не хварэў на штучную настальгію. Але і ён заўжды пра сваю радзіму расказваў з душэўным хваляваннем. Цяпер ужо і для мяне ашхабадскія расповеды Грачова ў большасці сваёй напаўзабытыя. Валодзя даўно ўжо пакінуў Туркменістан разам з сямёю і жыве ў Калінінградзе. А вось памятаецца той даўні настрой, тая эмацыянальная ўзвышанасць, што спадарожнічалі размовам пра Беларусь, пра Ваўкавыск
Старэйшы з гарадоў Беларусі (летапісны Волковыескъ узнік у канцы Х стагоддзя, а ўпершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 годам як крэпасць) багаты на славутасці. Адсюль у вялікі свет выйшлі пісьменнікі, мастакі, вучоныя, асветнікі, генералы Хтосьці год ад году вяртаўся. Некага чужая старонка прыквеціла назаўсёды. Як, напрыклад, рускага пісьменніка Усевалада Нікандравіча Іванова (быў яшчэ і Усевалад Чэслававіч Іваноў). Ён нарадзіўся ў Ваўкавыску ў 1888 годзе. Пражыў амаль 90 год. А колькі павандраваць паспеў па свеце! У 19221945 гадах жыў у Кітаі. З тых вандровак і кнігі: Тайфун над Янцзы, Шлях да Алмазнай гары, На ніжняй Дзебры ды і шмат іншых аповесцей, апавяданняў, якія выходзілі і ў Маскве, і ў Хабараўску, і ў Паўднёва-Сахалінску. Цікавы лёс у літаратара-земляка. Пачынаў з вершаў. Следам за белай гвардыяй эмігрыраваў у Кітай. Рэдагаваў эмігранцкую газету Гунбао. У Харбіне і Токіо на рускай мове пабачылі свет яго вершаваныя кнігі Вогненная душа, Санеты, Бежанская паэма, Паэма яды. Апошняя з іх выходзіла чатыры разы. Найбольшую вядомасць усё ж атрымаў як журналіст. Асобнымі выданнямі выйшлі яго кнігі У грамадзянскай вайне (1921), Ленін (1928), Крах белага Прыморя (1921), 1905 год (1929) У 1931 годзе прыняў савецкае грамадзянства. Працаваў у Харбіне як карэспандэнт ТАСС. А вярнуўся ў Савецкі Саюз у 1945 годзе. І ўвесь час пасля жыў у Хабараўску. Паэт Аляксандр Дракаруст, які жыў у Мінску, быў знаёмы з Івановым па Хабараўску. І вось што ён занатаваў у сваіх успамінах пад уражаннем ад кнігі Усевалада Нікандравіча Туман над Расіяй, выдадзенай пасля смерці нашага ваўкавыскага земляка: Газетныя артыкулы і нарысы. Многія, відавочна, пісаліся ў нумар. Але да гэтага ж часу цікава і злабадзённа. І ў цэлым, які разумны погляд на ранейшую Расію, на яе гістарычныя лёсы, на грамадзянскую вайну, эміграцыю. Апошняе у асаблівасці.