Таварыства кнігалюбаў - Андрэй Лазар 3 стр.


 Да сустрэчы!  сказаў я, а сам падумаў: «Што гэта робіцца?!»

Я рашуча накіраваўся ў банк, нягледзячы на тое, што мая душэўная раўнавага была добра атакаваная. Мне хацелася скончыць гэту неверагодную гісторыю простым паходам у патрэбны банк, адным махам вырашыць усе свае праблемы, сапраўдныя і ўяўныя. А там можна і ў асабістым жыцці на што якое рызыкнуць. З мільярдам нашмат прасцей усё будзе. І кніжку адну сярэднявечную купіць атрымаецца: яшчэ з дзяцінства хацеў набыць арыгінал «CdB», але ж ён каштуе не дзве ўмоўныя адзінкі

Шчасце здавалася блізкім. Аднак, як часта здараецца, блізкасць была вельмі далёкай.

Успаміны гараджаніна

Сталася так, што я быў удзельнікам амаль легендарных для цяперашняга дня падзей. Пра іх я і хачу пакінуць памяць сваім дзецям і ўнукам, каб ведалі, як усё было насамрэч, і расказвалі сваім нашчадкам пра неверагодныя прыгоды свайго бацькі, дзеда, прадзеда і г. д. Пішу я свае ўспаміны яшчэ і дзеля навукі, якая заўсёды хаваецца за такімі падзеямі, а таксама з тае прычыны, што люблю свой горад, дзе нарадзіўся, вырас і ў якім, напэўна, застануся назаўсёды. Менавіта мой горад хавае столькі таямніц, гісторый і чутак, што яму пазайздросцяць нават самыя містычныя месцы свету. Аднак легенды і паданні гэта адно, а вось схаваныя за імі рэчы часта аказваюцца яшчэ больш дзіўнымі і незвычайнымі. Але пра ўсё па парадку.

Я зявіўся на свет якраз у той год, калі адбыўся Першы гарадскі сход. І як многія мае аднагодкі, займеў летапіснае імя. Кажуць, што падчас майго нараджэння адбывалася сонечнае зацменне, але пераправяраць падобныя байкі я не наважыўся, таму за што купіў за тое прадаю. Калі хто-небудзь засумняваецца ў зацменні, можаце смела правесці даследаванні і вызначыць сапраўдныя гістарычныя факты. Толькі потым раскажыце мне ці ўпішыце ў мае ўспаміны. Мне ж сёння нашмат цікавей чалавечая памяць, вусная гісторыя, якая і памыляецца, і расказвае адначасова, як людзі запомнілі сваю эпоху.

Я рос у сямі галоўнага банкіра горада, выдатна вучыўся: абавязковыя прадметы за курс школы былі здадзеныя на найвышэйшы бал. Усе на нашай вуліцы, а гэта былі ў асноўным паважаныя людзі горада, казалі бацькам, што з мяне выйдзе выдатны прадаўжальнік дынастыі. Але я не апраўдаў агульныя чаканні. Спачатку. Справа ў тым, што апроч энцыклапедый і падручнікаў я з маленства захапіўся мастацкай літаратурай. Ніхто на гэта не запярэчыў, наадварот заахвочвалі, бо чытанне лічылася вельмі карысным для разумовага развіцця дзяцей. Аднак ніхто не чакаў, што я зайду так далёка і вырашу прысвяціць сваё жыцце той самай мастацкай літаратуры.

Напачатку, зусім малым хлопчыкам, я любіў паездкі за горад. Я бясконца назіраў за тым, што яшчэ называлася прыродай. За рознымі там казюркамі, дрэўцамі, травінкамі. Гэта прыносіла сапраўдную асалоду, я лавіў кожную хвілінку негарадскога наваколля. Потым пачаў прыслухоўвацца і да зяў, якія адбываліся каля маёй хаты, стараўся асэнсаваць іх, адчуць, апісаць. І я зразумеў, што пад маімі нагамі неверагодны свет, які немагчыма раз і назаўсёды адкрыць і вывучыць. Можна толькі паспрабаваць. І я спрабаваў і запісваў свае спробы. Затым мне захацелася пачытаць кнігі з бібліятэкі майго прадзеда. Той меў за хобі збіранне старажытнай літаратуры і за сваё жыццё сабраў агромністую бібліятэку. Мой шаноўны продак нават склаў спіс абавязковых кніг для членаў яго сямі. Я ў тым спісе і захрас. Пасля такой літаратурнай адукацыі я напісаў некалькі вершаў і апавяданне. Мяне ўхвалілі, а апавяданне надрукавалі ў спецыяльнай дзіцячай газеце. Я быў на сёмым небе ад шчасця, няхай недзе глыбока ў душы і здагадваўся, што прозвішча бацькі ў гэтай справе вельмі дапамагло. Пасля першага трыумфу я вырашыў стаць літаратурным дзеячам. І рашэнне было бескампрамісным. Літаратурная праца захапіла мяне.

Я вельмі любіў сваіх бацькоў. Іх, канешне ж, непрыемна ўразіла маё жаданне пайсці вучыцца не на самую перспектыўную спецыяльнасць, таму тата і мама сказалі, што будуць сурёзна размаўляць са мною, калі я адумаюся. Праўда, забараняць паступаць на літаратара ва ўніверсітэт не наважыліся. Верагодна, тата вырашыў, што я хутка сам кіну недарэчную авантуру, перарасту. І тут яму трэба аддаць належнае і сказаць дзякуй.

Ва ўніверсітэт я паступіў даволі лёгка, бо экзамены былі здадзеныя на высокі бал. Пачалося студэнцкае жыццё, але пра гэта пазней. Зараз жа дазвольце крыху распавесці пра родны горад, занатаваць яго такім, якім ён адбіўся ў маёй памяці.

Горад майго дзяцінства і юнацтва быў сярэднім па памеры. У ім расло даволі шмат дрэў, у ім заўсёды было чыста і прыгожа. Старыя будынкі перапляталіся з новай архітэктурай. У тэхнічным плане горад М. амаль не адставаў ад сусветных тэндэнцый. Як і ўсе іншыя сусветныя гарады, М. меў самакіраванне, своеасаблівае Магдэбургскае права, як сказалі б у сярэднявеччы. Вельмі шмат было і цікавых мясцін, пра якія вы прачытаеце ў Вялікай энцыклапедыі. Мне ж найбольш падабалася бібліятэка: і сам будынак, і кнігі ў ім, і рэчка, і веладарожка для аматараў рарытэтных ровараў. Таксама я любіў блукаць па парках, мроіць каля фантанаў, рабіць абёмныя фатаграфіі помнікаў, асабліва пісьменнікам Я. К., Я. К., М. Б., М. Г., В. Б. і многім іншым.

У горадзе заўсёды адчуваліся спакой і парадак, якія ўсталяваліся ў год майго нараджэння пасля Першага гарадскога сходу, калі ўсе зацікаўленыя колы горада раз і назаўсёды дамовіліся, падзялілі сферы ўплыву і замацавалі правілы «гульні». Атрымалася, што ніхто нікому не перашкаджаў, ніхто ні з кім не змагаўся і ўсё спакойна квітнела. Мэр, які выбіраўся раз на чатыры гады шляхам латарэі сярод дванаццаці галоўных кіраўнікоў горада, выдатна парадкаваў гарадскія справы.

Скажу некалькі слоў і пра гісторыю. Горад М. узгадваецца з летапісных часоў. Ён развіваўся, як і іншыя гарады, а ў ХХІ стагоддзі стаў пашырацца і актыўна ўбіраць у свой склад іншыя населеныя пункты. Так утварыўся сапраўдны горад-поліс, нават мегаполіс, са сваімі парадкамі і ладам жыцця. Але тое была сусветная тэндэнцыя, і пра гэта вы таксама пачытаеце ў энцыклапедыі ці падручніку

* * *

Паводле аўтарытэтных даследаванняў згаданае зацменне не было бачнае ў нашым горадзе.

Навіна дня

Мільярд ад мільярдэра

(галоўны дэпартамент навін)

Горад М. стаіць на вушах, нібыта падчас залатой ліхаманкі. Але золата замяніў чэк, а рэкі і капальні бібліятэкі. Што ж стала прычынай такіх акалічнасцей? Усё проста! Некалькі радкоў спадара N. у сваім блогу і людзі гартаюць (і нават чытаюць) папяровыя кнігі: «Я схаваў у кнізе ў адной з бібліятэк краіны чэк на мільярд умоўных адзінак. Чэк на прадяўляльніка. А каб было цікавей, пахаваў грошы меншымі купюрамі на тую ж суму ў розных кнігах самых розных бібліятэк. Шукайце і чытайце! Дакладней, чытайце і шукайце! І хай дапаможа вам шыфр! Можна не дзякаваць!»

Такіх чэргаў, як цяпер, бібліятэкі не ведалі нават у эпоху свайго росквіту. Аднак некаторыя спецыялісты лічаць, што чэка няма і гэта ўсяго толькі злосны жарт. Іншыя проста зарабляюць на абставінах. Самае смешнае, што ў кнігасховішчах па некаторых падліках ужо знайшлі каля мільярда ўмоўных адзінак. Адкуль там узяліся такія сумы, можна хіба што здагадвацца. Ці не руплівыя бібліятэкары пастараліся

Дзівіць і тое, што паважаны N. адмаўляецца ад якіх-небудзь каментароў. Вось такія жарты мільярдэра, такія віртуальныя мільярды парушаюць парадак і спакой у горадзе М. Прадуктыўнасць працы падае, на вуліцах летуценна чытаюць. Хто спыніць гэта і верне ўсё, як было?

Хіба што ўладальнік сапраўднага чэка на мільярд? Сачыце за падзеямі разам з намі 10 000 021 праглядаў 5 010 011 рэпостаў, 7 204 600 лайкаў.

Глава другая

Дзікае паляванне, або Зорка сеціва

Я зноў упэўніўся, што за мною нехта ідзе. Гэта было нескладана. Сцены банка зроблены са шкла, таму ў іх, як у люстэрку, я ўбачыў таго самага чалавека, які шоргаўся каля маёй хаты. Банк ветліва адчыніў перада мною свае аўтаматычныя дзверы і я хутка нырнуў у бязмежны палац фінансавых аперацый.

Мяне адразу сустрэў ідэальна ветлівы адміністратар.

 Добры дзень! Мяне завуць Гермес. Чым магу Вам дапамагчы?

 Мне трэба атрымаць мільярд,  без папярэджанняў растлумачыў я.

Нават ідэальна выхаваны твар адміністратара змяніўся, але бачна было, што не ад здзіўлення. У вачах мільгануў злосны смех. Гермес (такое адчуванне, што імя яму выдалі на працы разам з карткай для пералічэння заробку) змераў мяне вачыма і асцярожна спытаў:

 Вы, напэўна, знайшлі чэк, пра які расказваюць у навінах?

 Так! А як вы здагадаліся?  крыху збянтэжыўся я.

 У мяне проста добрая інтуіцыя,  хітравата растлумачыў адміністратар.  Пачакайце, калі ласка, хвілінку. Мне трэба папярэдзіць кіраўніцтва.

Гермес рашучымі крокамі дайшоў да тэлефона, які стаяў на адмысловым стале, набраў нумар і, як мага цішэй, пачаў размаўляць. Людзей у холе было мала, таму гук разносіўся выдатна. Сумленны адміністратар гаварыў прыблізна наступнае: «Спадар дырэктар філіяла, тут зноў нейкі дзівак з чэкам. Ужо соты за сёння. Падкажыце, што з ім рабіць На выгляд не вельмі Чэк не паказваў Выклікаць ахову Добра». Пасля гэтага Гермес набраў іншы нумар і назваў нейкі код. Да мяне з розных бакоў пачалі набліжацца людзі ў форме аховы. І толькі цяпер я дацяміў, што мяне збіраюцца проста выгнаць з адзінага банку ў горадзе, які мае права выдаваць такія вялікія сумы, як на маім электронным чэку. Мне справядліва падалося, што іншага шанцу выкарыстаць чэк можа і не быць. Раніцай па тэлебачанні паказвалі сюжэт пра людзей, на якіх нападаюць праз тое, што ў іх усяго толькі падазраюць наяўнасць чэка, бо яны часта наведваюць чытальныя залы. Вось гэта мяне хутчэй за ўсё і чакала. Тым больш, грэх не праверыць кнігалюба, які невядома чаго пайшоў у такі прэстыжны банк.

Назад Дальше