Але ж гэта не сапраўдны чэк.
Па нашай інфармацыі, сапраўднага чэка няма, сказаў Святаполк. Проста ўсім надакучыў ажыятаж. За дзень да нас прыходзіць па сто чалавек з чэкамі. Людзі думаюць не пра працу, а пра тое, каб выйграць латарэю ў жыцця. А шчаслівага білета няма. Яны менш глядзяць тэлеперадачы, менш лазяць па сусветным сеціве, менш ходзяць па магазінах. Але тыя ж людзі бягуць у бібліятэку ды гартаюць кнігі. Гэта адмоўна ўплывае на наш горад.
Спакуса была вялікай. Але я пераканаў сябе не рабіць паспешлівых крокаў. Тым больш інфармацыя Святаполка магла быць недакладнай. Або, яшчэ лепш, ён мог мяне падмануць. Такое здараецца і праз меншыя сумы. Таму я вырашыў пацягнуць час. І, скажам так, «праверыць першакрыніцы».
Дзякуй за прапанову! Але я не магу так адразу згадзіцца, не па-навуковаму гэта. Дазвольце, калі ласка, усё ўзважыць. Колькі ў мяне ёсць часу?
Спадар дырэктар быў крыху збіты з панталыку такой маёй прапановай, аднак незадаволена сказаў:
У Вас ёсць адзін дзень! Калі вы не прыйдзеце, мы знойдзем іншага «пераможцу», і незадаволена кінуў: Ды і што тут правяраць!
Як што? не вытрываў я. А раптам Вы мяне падманулі. На чэку электронны подпіс, таму хто яго сапраўдны ўласнік, мне невядома. Чаму я павінен проста паверыць Вашым словам?
Тады схадзіце і спытайце ў мільярдэра N., напаўжартам сказаў Святаполк.
І схаджу! пачаў я зноў разыходзіцца.
Гэта будзе нават цікава! Я б хацеў даведацца, што з таго атрымаецца, хітра ўсміхнуўся дырэктар. А каб Вы не перадумалі, я прапаноўваю паспрачацца на адэкватную паслугу, што такі крок для Усяслава Вячаслававіча немагчымы.
Я згодны, горача выпаліў я. Чаго толькі не бывае падчас эмацыйнага выбуху.
На гэтай высокай ноце наша размова фактычна скончылася. Спадар Святаполк выпусціў мяне праз чорны ход з банку, адвёў крыху далей ад камер і на развітанне вымавіў:
Вы, нягледзячы на значныя недахопы, добры чалавек. Многаму мяне навучылі. Вось мая візітоўка, калі што тэлефануйце, а потым пакпіў: І па выйгрыш таксама.
Стомлены, я нешта адказаў. Мае думкі паціху замыкаліся на недарэчнай, але прынцыповай сярод прыстойных людзей спрэчцы. Адмовіцца ад сваіх слоў найвышэйшы сорам, таму адступаць не было куды. Мост ужо дагараў. Здаецца, маё самаадчуванне было навідавоку.
На вуліцы зусім сцямнела. Святаполк настойліва парэкамендаваў згадзіцца, каб мяне завезлі дадому. Бо ўсялякае бывае. Службовы аўтамабіль дырэктара філіяла літаральна за лічаныя хвіліны даімчаў да майго падезда. Аднак падзеі гэтага дня непакоілі. Усю дарогу ў галаве круцілася прозвішча Крыніцкі. Недзе я яго чуў. Дакладна, недзе чуў. Ды дзе?
У начных навінах паведамілі, што праз рабаўнікоў бібліятэкі пусцеюць. Пасля гэтага выйшаў сюжэт пад назвай «Горад, які прыносіць грошы», у якім гаварылася пра дзівака ў самым надзейным і шчодрым банку горада.
Перад сном я зачыніў дзверы на самы высокі ўзровень бяспекі. У свядомасці паўставаў план дзеянняў на заўтра. План, ад якога годнасць не дазваляла адмовіцца, няхай розум і настойваў: «Сядзі дома і не дуры нікому галавы!» І я рашуча заснуў, бо шчыра верыў, што заўтра ўсё будзе добра
Успаміны гараджаніна
Універсітэцкі час гэта самы цудоўны перыяд майго жыцця. Не. Напэўна, так гаварыць будзе няправільна. Праўдзівей сказаць, што ўніверсітэцкія гады былі найбольш насычанымі і запамінальнымі для мяне. Супернічаць з імі могуць хіба што падзеі, звязаныя з Другім гарадскім сходам. Але зараз я хачу падзяліцца ўспамінамі пра сваё студэнцтва. Як ужо гаварылася, я паступіў без праблем. З аднаго боку, вялікую ролю ў гэтым адыгралі мае веды і здольнасці, з іншага конкурс быў не самы складаны, бо мая спецыяльнасць перажывала тады не найлепшыя гады. Тым не менш, мой універсітэт быў адным з трох самых прэстыжных устаноў горада і меў вельмі пераканаўчую гісторыю. Ён узнік у пачатку ХХ стагоддзя і за час свайго існавання заняў належнае месца ў свеце, што адлюстроўвалі шматлікія рэйтынгі, апытальнікі і агляды. Хтосьці можа ўзгадаць вышэйшыя навучальныя установы, гісторыя якіх пачынаецца яшчэ з сярэднявечча. З такім аргументам спрачацца цяжка, аднак для горада М. мой універсітэт быў і зяўляецца бясспрэчным аўтарытэтам. Таму, калі надумаецеся куды-небудзь паступаць, не абмінайце такі варыянт.
Вучыцца мне было цікава і прыемна. Да чацвёртага курса я здаваў усе прадметы на выдатна. Мае бацькі нават пачалі хвалявацца, што летуценны выбар іх сына ў плане прафесіі можа стаць канчатковым. Таксама нядрэнна справы пайшлі і ў асабістым плане. Пасля шэрагу няўдалых амурных прыгодаў я рызыкнуў запрасіць на спатканне Міхаліну. Гэта была неверагодная дзяўчына, мая аднакурсніца, з якой можна было размаўляць на любыя тэмы. Яна шмат чаго ведала, разбіралася ў літаратуры, хутка рашала любыя задачы, бачыла на чатыры хады ўперад, ды і прыгажосці была адмысловай. Такіх закаханых, як я, у яе мелася нямала. Аднак сваімі ўпартасцю, розумам, настойлівасцю, вершамі, каштоўнымі прэзентамі я заваяваў яе сэрца. Асабліва радавала Міхаліну апошняе, і гэта зразумела, бо падарункі выбіраць мне заўсёды ўдавалася добра. Тая дзяўчына-аднакурсніца, канешне ж, стала маёй жонкай, з якой я жыву шмат шчаслівых гадоў. Міхаліна скончыла ўніверсітэт, але па спецыяльнасці не працавала. Не было патрэбы. Мая каханая і цяпер шчыра радуецца падарункам, часта падарожнічае, гадуе ўнукаў, бавіць час рознымі грамадскімі справамі, на якія ў яе ёсць адмысловыя грашовыя фонды.
Вучыцца мне было цікава і прыемна. Да чацвёртага курса я здаваў усе прадметы на выдатна. Мае бацькі нават пачалі хвалявацца, што летуценны выбар іх сына ў плане прафесіі можа стаць канчатковым. Таксама нядрэнна справы пайшлі і ў асабістым плане. Пасля шэрагу няўдалых амурных прыгодаў я рызыкнуў запрасіць на спатканне Міхаліну. Гэта была неверагодная дзяўчына, мая аднакурсніца, з якой можна было размаўляць на любыя тэмы. Яна шмат чаго ведала, разбіралася ў літаратуры, хутка рашала любыя задачы, бачыла на чатыры хады ўперад, ды і прыгажосці была адмысловай. Такіх закаханых, як я, у яе мелася нямала. Аднак сваімі ўпартасцю, розумам, настойлівасцю, вершамі, каштоўнымі прэзентамі я заваяваў яе сэрца. Асабліва радавала Міхаліну апошняе, і гэта зразумела, бо падарункі выбіраць мне заўсёды ўдавалася добра. Тая дзяўчына-аднакурсніца, канешне ж, стала маёй жонкай, з якой я жыву шмат шчаслівых гадоў. Міхаліна скончыла ўніверсітэт, але па спецыяльнасці не працавала. Не было патрэбы. Мая каханая і цяпер шчыра радуецца падарункам, часта падарожнічае, гадуе ўнукаў, бавіць час рознымі грамадскімі справамі, на якія ў яе ёсць адмысловыя грашовыя фонды.
Я ж універсітэт не скончыў. На тым самым чацвёртым курсе выкладчык Усяслаў Вячаслававіч, які вучыў нас практычна пісаць артыкулы на зададзеныя тэмы і з зададзенымі ўстаноўкамі, пачаў шчыра мяне завальваць. Спачатку ён паставіў самую нізкую адзнаку за першую пісьмовую работу работу, на аснове якой палова курса зляпіла свае, пры гэтым з даволі добрым вынікам. Тая ж гісторыя была і з другой работай. Яе раскрытыкавалі ўшчэнт. Перакрэслена было восемдзясят працэнтаў тэксту. Гэта жах. Сорам. Я не мог зразумець, чым я не дагадзіў паважанаму выкладчыку, пра якога ходзіць сярод студэнтаў шмат чутак. Вядома, што з першага разу ў яго ніколі не здавалі. Але ж не так, не настолькі З трэцяй работай выйшла яшчэ горш. Усяслаў Вячаслававіч знайшоў лагічныя, стылістычныя, фактычныя і іншыя памылкі. Я раззлаваўся, проста ашалеў. Першы раз мяне так абразілі, абазначылі маю нікчэмнасць. Я хацеў адказаць адпаведна. Спачатку я вырашыў паказаць некампетэнтнасць выкладчыка, але гэта зрабіць вельмі складана. Усяслаў Вячаслававіч дасць тут фору многім. Потым да мяне прыйшла яшчэ лепшая думка: «Калі такая песня, я са сваёй бліскучай адукацыяй магу сябе праявіць у любой сферы, хоць у банкаўскай. А пісаць розныя рэчы я буду ў вольны час. Няхай Усяславу будзе бясслаўе за тое, што не дагледзеў такога перспектыўнага студэнта».
Перапоўнены эмоцыямі, я пагаварыў з Міхалінай, якая на дзіва лёгка падтрымала маю ідэю. Мяне адгаворвалі ў дэканаце, калі я пісаў заяву на адлічэнне, Усяслаў Вячаслававіч прапанаваў напісаць яшчэ адну работу, але юнацкі максімалізм разам з падтрымкай каханай перамаглі. Праз тыдзень пасля адлічэння мой шчаслівы бацька аформіў мяне на спецыяльныя курсы банкаўскіх работнікаў па скарочанай праграме, якія адпавядалі вышэйшай адукацыі і давалі права займаць пасаду кіраўніка. Я тыя курсы бліскуча скончыў і вельмі хутка стаў дырэктарам філіяла.
З чацвёртага курса адлічылі і майго найлепшага сябра Кастуся Прайдзісвета. Прайдзісвет гэта яго прозвішча, толькі смех у тым, што гэтае прозвішча цалкам перадае стан яго душы. Усяслаў Вячаслававіч так і не ўбачыў яго другой пісьмовай работы, таму цалкам законна прапанаваў дэканату звярнуць увагу на такога недысцыплінаванага студэнта. Дэканат два тыдні шукаў Кастуся і не знайшоў. Гэта стала падставай для адлічэння. Майго сябра такое развіццё падзей зусім не засмуціла. Ён даўно мне гаварыў, што вучоба гэта толькі афіцыйны занятак, каб было менш пытанняў. Насамрэч, Кастусь Прайдзісвет вырашаў іншыя задачы і вырашаў іх даволі паспяхова. Кастусь Прайдзісвет, як сапраўдны прайдзісвет, вельмі хутка пасля адлічэння займеў сапраўдны дыплом аднаго з самых уплывовых універсітэтаў свету. Калі ён там вучыўся (і ці вучыўся наогул) застаецца вялікай таямніцай.
З Кастусём заўжды было весела і цікава. Ён мог падбіць мяне на нечаканыя рэчы, накшталт паездкі на які-небудзь фестываль музыкі ХХ стагоддзя ці стварэння суполкі аматараў паэзіі. На першы погляд, мы былі з ім даволі рознымі, але нешта нас вельмі збліжала. Мы гатовыя былі дапамагчы адзін аднаму ва ўсім і без чакання нейкай за тое ўзнагароды. Мусіць, гэта і называюць сапраўдным сяброўствам. Пасля нашага бясслаўнага завяршэння вучобы Кастусь стаў адным з самых багатых людзей у горадзе, які не агучвае сваё імя. Многія яго баяліся, прыдумвалі розныя бязглуздзіцы, журналісты спрабавалі вывесці яго на чыстую ваду. Для мяне ж Кастусь Прайдзісвет застаўся тым самым хлопцам, з якім я пазнаёміўся ў студэнцкім інтэрнаце пры засяленні ў свой пакой і з якім зрабіў шмат цікавых рэчаў, а дзесьці настолькі цікавых, што і апісваць небяспечна.