Таварыства кнігалюбаў - Андрэй Лазар 6 стр.

Дарэчы, Кастусь, як сапраўдны сябра, вельмі карэктна пытаўся, ці сапраўды я хачу кінуць універсітэт. На прайдзісвецкую думку, Усяслаў Вячаслававіч убачыў у мяне вялікі патэнцыял, таму і ціснуў так заўзята, каб выйшаў толк. Я катэгарычна пацвердзіў сваё рашэнне. Ужо потым пачалі адольваць думкі, што Кастусь прамаўляў слушныя рэчы. І адкуль у яго такі розум? Загадка. Таксама сябра вельмі сурёзна распытваў мяне, ці кахаю я Міхаліну. Калі ж пачуў станоўчы адказ, настойліва вымусіў паабяцаць скласці шлюбную дамову, калі я вырашу-такі ажаніцца, бо гэтак робяць усе цывілізаваныя людзі. Я паслухаў сяброўскую параду, няхай і палічыў, што гэта ў нейкай ступені выказвае недавер да маёй каханай.

З таго, студэнцкага, перыяду мне запомніўся яшчэ адзін момант. Ужо не студэнтамі я, Кастусь і Міхаліна сядзелі на беразе ракі, якая працякае праз увесь наш горад, і пілі адпаведныя напоі. Я перажываў, што стану менш бачыць Міхаліну, пра што і паведаміў усім. Міхаліна ці то жартам, ці то сурёзна сказала, што ў мяне толькі адно выйсце прапанаваць ёй выйсці за мяне замуж. Я адразу гэта і зрабіў. За сведку атрымаўся Кастусь, які ўвесь час падазрона пасміхаўся так яго здзівілі мае рамантычныя адносіны з Міхалінай. Проста, на беразе рэчкі, мы адзначылі шчаслівую падзею, нагаварылі многа цікавага, паўспаміналі гады вучобы. Міхаліна расказала, што Усяслаў Вячаслававіч паступіў у аспірантуру толькі з чацвёртага разу, калі на гэтае месца ніхто не прэтэндаваў, а таксама тое, што на факультэце спрачаюцца, ці ажэніцца ён з Рагнедай, а калі і ажэніцца, то калі?

Мяне заўсёды здзіўляла, адкуль Міхаліна ведае такія шпіёнскія падрабязнасці. Тут хаваецца яшчэ адна таямніца жанчын. Зразумела, што гэтымі размовамі мая будучая жонка проста хацела мяне падтрымаць. Таксама мы дамовіліся з Кастусём, што будзем ствараць у гэтым горадзе новае і добрае, наколькі гэта магчыма. Усё адбываецца не проста так, усё адбываецца да лепшага.

Неўзабаве мы ажаніліся. Скончыўшы навучанне банкаўскай справе, я пачаў працаваць. Займацца літаратурнай дзейнасцю не было калі, таму гэты занятак я паслядоўна адкладваў, адкладваў і адкладваў. Часам нават думалася, што я ніякага дачынення да мастацтва і не маю, што гэта нейкі дурны сон. Незадаволенасць такімі акалічнасцямі згасала, і мая падсвядомасць старалася запіхнуць яе куды далей. А вось у матэрыяльным і прафесійным плане сітуацыя выходзіла адваротна прапарцыянальная. Карера развівалася, як у папулярных кніжках, тыпу «Як я сам зрабіў свой лёс».

Навіна дня

Дзівак з «чэкам» (галоўны дэпартамент навін)

Дзівацтва хапала ва ўсе часы. Аднак, здавалася б, у цяперашнім высокатэхналагічным і прагрэсіўным грамадстве не засталося месца непрыстойным паводзінам. Гэта павінна мінаць яшчэ ў дзяцінстве. Менавіта таму штораз дзівяць выбрыкі прыстойных з выгляду людзей. Паглядзіце на гэта відэа, якое выклаў у сетку добрасумленны сведка падзеі з горада М.: www.таварыства-кнігалюбаў.бел/dzivak_u_banku_1_bez_huku/www.таварыства-кнігалюбаў.бел/dzivak_u_banku_1_bez_huku/

Відавочна, што «не-юнак» у прыведзеным відэаматэрыяле з глузду зехаў ад чутак пра «чэк у бібліятэцы». Ён не можа думаць ні пра што іншае. Ён нават пераканаў сябе, што паперка ў яго руках і ёсць той міфічны банкаўскі дакумент. Ён прыйшоў у банкаўскую ўстанову і патрабуе мільярд. Уявіце, да вас у хату заходзіць чалавек з пустым аркушам і хоча за яго неверагодныя скарбы. Смех ды слёзы.

На шчасце, ахова хутка разабралася з гэтым прыкрым здарэннем. Але пра што яно нам гаворыць? А гаворыць пра тое, што многія няўстойлівыя элементы замест таго, каб сумленна выконваць свае службовыя абавязкі, зваряцелі ад думкі, што могуць стаць мільярдэрамі. А ці карысна гэта для горада? Адказваць на дадзенае пытанне, я думаю, няма сэнсу, бо кожны цвярозы розум без ваганняў знойдзе правільны адказ: «Не».

Напэўна, толькі знойдзены чэк уратуе горад М. ад вэрхалу і падобных непрывабных рэчаў.

Вось так вось як ёсць. 50 070 011 праглядаў 20 080 100 рэпостаў, 30 356 614 лайкаў

Глава трэцяя

Адна партыя, або Выйгрышная камбінацыя

Раніцай я прачнуўся са свежымі думкамі. Як раней я не здагадаўся праверыць усё, што мне ўчора сказалі, з дапамогай інтэрнэту?! Здаецца неверагодным, але па нейкіх цалкам невядомых прычынах часам відавочныя рэчы прыходзяць у галаву не адразу. Так было і зараз. З тых цудоўных часоў, калі быў прыдуманы інтэрнэт, усю інфармацыю так ці інакш можна было знайсці. Праўда, шукаць таксама трэба ўмець, бо зараз сусветная павуціна запоўнена разнастайнымі бязмежнымі дадзенымі. Часам гэтыя дадзеныя наўмысна памылковыя, каб звесці ў зман даверлівых людзей. А часам на адно і тое ж пытанне даюць два зусім супрацьлеглыя адказы. Выбірай, што падабаецца. Таму праверка інфармацыі праз інтэрнэт стала сапраўдным майстэрствам для выбраных. І мне як навукоўцу прыйшлося гэта майстэрства засвоіць. У мяне было некалькі сваіх надзейных крыніц. Праз іх я спачатку праверыў спадара Святаполка. Усё супала: і вучоба ў мяне на курсе, і перакваліфікацыя, і хуткі карерны рост, і жонка. Яшчэ адна спасылка паведаміла, што філалогію Святаполк скончыў дыстанцыйна і зусім нядаўна, бо быў адлічаны з вышэйшай навучальнай установы па сваім жаданні, калі не здаў мой прадмет. Толькі тут я насамрэч успомніў таго хлопца, які тры разы здаваў мне іспыт. Таленавіты, але з характарам. На трэцяй пераздачы ён адрынуў мае заўвагі да сваёй пісьмовай работы і кінуў вучобу. А я проста хацеў падказаць яму кірунак развіцця, дапамагчы стаць адным з лепшых. Тады ў мяне быў прынцып кожнаму не менш за тры пераздачы. Гэта зараз я працую інакш Вось дык гісторыя выйшла. Як гаворыцца: не крыўдзі апошняга, бо ён можа стаць першым. Я яшчэ больш засумняваўся ў Святаполку, у яго намерах.

Потым я паглядзеў на свае ўчарашнія выбрыкі ў розных навінах. Так Сапраўдная зорка папулярных відэахостынгаў. 50 мільёнаў праглядаў. Але навіны ў нас хутка ўзнікаюць і хутка забываюцца. Мне вельмі хацелася верыць у такія высновы сучасных вучоных. Таму дадзенае пытанне хвалявала ўжо не настолькі моцна. Песцілася небеспадстаўная надзея, што сурёзныя наступствы нечакана абмінуць.

Што сапраўды хвалявала, дык тое, дзе я чуў прозвішча Крыніцкі. Вось што зяўлялася сапраўднай інтрыгай для мяне. Пошукавая сістэма выдала наступнае: «Спадар Вітаўт Крыніцкі жыў тады і тады, быў даволі вядомым грамадскім дзеячам і навукоўцам. Ёсць непацверджаныя звесткі, што займаўся сакрэтнымі філалагічнымі распрацоўкамі. Стварыў арганізацыю «Таварыства кнігалюбаў», якая мела на мэце папулярызацыю кніг і карыснага чытання ўвогуле. Трыццаць гадоў таму арганізацыя зачынілася. Двое дзяцей: Рагнеда і Брачыслаў. Тады якраз была мода на падобныя «гістарычныя» імёны». І вось тут я дапетрыў-такі, дзе чуў прозвішча Крыніцкі.

Бываюць вельмі ўражлівыя эмацыйныя дзеці. І калі іх увесь час караюць за шчырыя пачуцці, яны гэтыя самыя пачуцці хаваюць глыбока ў сабе. Хаваюць так, каб нават яны самі не маглі іх знайсці. Так было і са мной. Як толькі пачуцці падступалі блізка, падсвядомасць давала каманду «Стоп» і пачынала знішчаць усе сляды небяспечных эмоцый. А раптам за іх пакараюць? З аднаго боку, гэта смешна, а з іншага падобнае здараецца не так і рэдка. Я выдатна ведаў імёны амаль усіх людзей, з якімі калі-небудзь сустракаўся, аднак імя і прозвішча адной маёй калегі ўвесь час выляталі з галавы. Я бачыў, што яна аказвае мне ўвагу, але нават не даходзіў да пытання: «Чаму?» Гэта была нейкая дзіўная самаабарона ад ворага, якога не існавала. З майго боку таксама прысутнічала ўвага, большая, чым да каго-небудзь іншага з маіх знаёмых. Але я не дапускаў нават думкі, што спадарыня Рагнеда Вітаўтаўна Крыніцкая мне шчыра падабаецца як чалавек і тым больш як жанчына. Гэтая статная дзяўчына з доўгімі русымі валасамі, сціплая, як і яе сукенкі, прыгажуня, магла лёгка стаць мадэллю ў любым прыстойным агенцтве. Замест гэтага яна часта апыналася побач са мной з розных нагод, працавала на адной кафедры і не абмінала выпадкаў абмеркаваць што-небудзь новенькае.

Але розумам я ўпарта верыў, што сяброўства мужчыны і жанчыны сапраўды магчыма: проста сяброўства, проста мужчыны і проста жанчыны, і нічога больш. Як ні дзіўна, учора менавіта Рагнеда знайшла мяне, не самага абаяльнага чалавека, і прапанавала дапамогу. Я вырашыў патэлефанаваць спадарыні Рагнедзе Крыніцкай. Раней я б дзесяць разоў падумаў над такой магчымасцю, дваццаць разоў ацаніў бы верагодныя наступствы, хто што падумае і як можна ўсё ўспрыняць, ды зараз сумненняў не ўзнікла. І гэта мяне чамусьці не насцярожыла. Нешта змянілася.

Назад Дальше