Рагнеда не адказала на званок. «Напэўна, на занятках ці на сходзе, пра які я, канешне, зусім забыўся», падумаў я, бо гадзіннік строга адлічваў хвіліны штодзённых пар і частых паседжанняў. Але нічога не зробіш. Відаць, з характарыстыкай маёй асобы на падставе апошніх дзён доктарскую я абараню зусім не бліжэйшым часам.
Напрыканцы інтэрнэт-пошукаў я праверыў, дзе знайсці мільярдэра N., а таксама што пра яго прыдумляюць. «Павуцінне» расказала няшмат: «Мільярдэр N. стаў мільярдэрам у маладыя гады, чым займаўся невядома. Ходзяць чуткі, што ён прафесійны махляр з выдатным веданнем юрыспрудэнцыі і літаратуры. Для паляпшэння свайго вобразу ў вачах грамадскасці ўдзельнічае ў розных акцыях, мерапрыемствах, займаецца мецэнацтвам. Жыве за горадам. Адрас такі і такі».
Я выклікаў знаёмага надзейнага таксіста. І стаў збірацца. Знянацку з адзення выпала візітоўка спадара Святаполка. Учора я нават не паглядзеў на яе. З аднаго яе боку ўсё было, як звычайна: імя, пасада, кантакты. З іншага ад рукі былі напісаны словы: «Калі Вас не пусцяць да спадара N., скажыце, што Вы ад мяне, і пакажыце візітоўку». «Ну і спрытны ж у мяне вучань, падумалася мне. Гэта ж трэба, наперад разабраўся з маімі цяжкасцямі».
Таксіст Піліп хутка завёз мяне ў патрэбнае месца і сказаў тэлефанаваць, калі што. Як і гаварыў Святаполк, мяне ў палац спадара N. не пусцілі. Тады я выкарыстаў візітоўку гэта быў, бадай, мой універсальны пропуск.
Калі ахова пачула, што я ад спадара Святаполка, дык папрасіла пачакаць, з некім паразмаўляла, і я быў дапушчаны ў палац мільярдэра N. Дарэчы, гэтага чалавека па-іншаму і не клікалі, бо ён старанна ахоўваў сваё сапраўднае імя. Спецыяльная асоба правяла мяне праз своеасаблівы лабірынт да кабінета N. Шлях выйшаў таямнічым, доўгім і крыху непрыемным.
Я зайшоў у шыкоўны пакой і без запрашэння сеў на падрыхтаванае крэсла. Хітраватага выгляду чалавек, які, напэўна, і зяўляўся спадаром N., нядоўга думаючы, спытаў:
Чаго прыйшлі?
Я знайшоў Ваш чэк, пачаў я не самую ветлівую размову.
Гэтага не можа быць! Я чэкаў не падпісваю, я працую толькі з наяўнымі, рэзка выказаўся мільярдэр.
Але ў Вашым блогу напісана, што Вы схавалі ў кнізе чэк на мільярд умоўных адзінак не адступаў я.
Гэта пісаў не я. Не перавяліся яшчэ хакеры на белым свеце, лёгка адбіўся ад маіх аргументаў N.
Дык а чаму Вы не аспрэчылі інфармацыю? паспрабаваў я зайсці з іншага боку, але для майго апанента пытанне выйшла нескладаным:
Вы разумны чалавек і самі ведаеце чаму. Але, калі так хочацца, я агучу ўслых. Гэты чэк даў мне столькі станоўчай рэкламы, прычым амаль задарма, што адмаўляцца ад яе было б дзіўна. Я нават дзякуй павінен сказаць таму жэўжыку, што ўзламаў мой блог.
Але ж вось чэк. На мільярд, мае аргументы скончыліся.
Пакажыце, калі ласка! спадар N. прафесійна зірнуў на маю паперчыну з электроннымі кодамі і гучна выпаліў: Гэта не маё. Я думаю, Святаполк гэта сказаў. І напэўна, прапанаваў яго прадаць.
Апошні сказ знішчыў усе мае рытарычныя нарыхтоўкі.
Так, было такое, пагадзіўся я.
І колькі ён прапанаваў? Тысяч дзесяць, не болей? Гэта яго максімальная цана, мільярдэр перамог мяне ў слоўнай дуэлі, і мне стала няёмка, я прамаўчаў. Відаць, N. заўважыў маю збянтэжанасць, таму працягнуў: Але вы мяне зацікавілі. Гэты шматок электроннай паперы можна ўдала выкарыстаць. Таму я прапаноўваю Вам за яго мільён умоўных адзінак. Вы мне аддаяце чэк адразу. Аднак у мяне дзве ўмовы.
Якія? пакорліва спытаў я.
Па-першае, вы не будзеце афіцыйным пераможцам для тэлебачання. Гэта значыць, вы адмаўляецеся ад любых магчымых прэтэнзій на гэты конт.
Навошта гэта патрэбна? пацікавіўся я.
Проста аўдыторыі патрэбны звычайны чалавек, які выпадкова азалаціўся, а не вучоны, які кожны дзень калупаецца ў кнігах, дзе і знаходзіць сваё шчасце, патлумачыў N.
Вось як, я не прыдумаў больш вартага адказу.
Па-другое, інфармацыі, што дадзены чэк уласнасць тут N. праверыў нешта ў сваім суперкампютары, уласнасць шаноўнага спадара Крыніцкага, нідзе не павінна быць.
Потым мільярдэр дадаў: Інакш могуць адбыцца непрадказальныя ды непрыгожыя рэчы. А таму Вам лепш пераехаць у іншы горад, бо калі суседзі заўважаць, што вучоны-філолаг разбагацеў, бяды можна будзе чакаць адкуль заўгодна.
Пасля гэтых слоў, ці то пагроз, ці то парад, N. замаўчаў. Ён падаўся мне знаёмым.
Пасля гэтых слоў, ці то пагроз, ці то парад, N. замаўчаў. Ён падаўся мне знаёмым.
Прабачце, але мяне крыху насцярожвае, што вы даяце столькі грошай за такі, так бы мовіць, слабаваты чэк, выказаў я апошнія сумненні.
Ваша пытанне мае сэнс. Справа ў тым, што гэта апраўдана, і не толькі эканамічна. Пасля гэтага дурдому з бібліятэкамі мае фірмы сталі атрымліваць меншы прыбытак. Не хапала яшчэ, каб людзі пачалі масава чытаць кнігі замест таго, каб карыстацца дасягненнямі цывілізацыі, шчыра абурыўся мільярдэр.
Такі адказ супакоіў мяне і маё сумленне на нейкі час. Яго хапіла, каб я канчаткова вырашыў, што трэці раз ад грошай адмаўляцца не выпадае. «Даюць бяры, а бюць бяжы», неяк так гаварыў мой дзядуля. Тым больш такая сума неверагодна радавала і цалкам не давала пралічваць наперад варыянты развіцця падзей.
Ад Вашай прапановы нельга адмовіцца, не вытрымаў я.
Выдатна, нават заўсміхаўся мільярдэр і дастаў спецыяльную торбу з грашыма. Насамрэч, гэта была не зусім торба, а цяжкі металічны кейс. Я працую толькі з наяўнымі. Таму вось Вашыя грошы.
Мільярдэр N. адкрыў кейс, паказаў купюры і прапанаваў пералічыць. Я адмовіўся, бо падумаў, што тут мяне падманваць няма сэнсу. Гэта толькі пашкодзіць рэпутацыі шаноўнага N. Тады кейс быў зачынены са словамі:
Пароль прозвішча.
Я паспрабаваў сябе крыху падстрахаваць:
А напішыце, калі ласка, чэк ці даведку на тое, што гэтыя грошы мае. А то праверыць хто-небудзь зверху дык не паверыць. Ды і ў банку не возьмуць.
Я з чэкамі не працую, адрэзаў мільярдэр N. А з даведкай? Ды што я туды напішу?
Ну, напрыклад, аплата за філалагічныя паслугі, падказаў я.
N. зарагатаў так, што ледзьве не зваліўся пад стол. Што яго ўзяло і дагэтуль не адгадаю. Але спадар мільярдэр хутка супакоіўся і маю просьбу выканаў:
Добра. Так і напішу: «Аплата за філалагічныя паслугі».
У маіх руках матэрыялізаваўся значны абём грошай. Іх цяжар добра адчувалі мае цягліцы. Я аддаў чэк і ветліва развітаўся. З поўнай торбай умоўных адзінак я паехаў дадому з таксістам Піліпам, які, дарэчы, пільнаваў мяне каля самых дзвярэй палаца. Піліп быў добрым таксістам і прагматычным прадпрымальнікам. «Які кемлівы хлопец, падумаў я. Дачакаўся. І нават не даў сябе прагнаць ад варот такога палаца».
Усё выходзіла вельмі добра, каб стацца звычайнай праўдай. Шчаслівы, я ехаў дадому і вымалёўваў на сваім, так бы мовіць, цвёрдым дыску планы на бесклапотнае жыццё, нават марыў, уяўляў, які вырай чакае заўтра. Я перабіраў, што куплю, куды паеду, як вазьму з сабой, напрыклад, Рагнеду. Мары, думкі, летуценні Як жа гэта прыемна, неверагодна і бяскрыўдна
Я выйшаў з машыны пад самым домам, літаральна ступіў з транспарта на ганак, развітаўся з Піліпам і зайшоў у пакой. Яшчэ раз набраў нумар Рагнеды. «Лемантар» Морзэ тэлефона сказаў, што занята. Я паглядзеў у акно: пад ім зноў поўзаў той самы падазроны чалавек, што і ўчора. У руках у яго быў самы сучасны кампютар. «Можа, гэта новы сусед? дапусціў я. Хто яго ведае, але грошы трэба пакласці ў банк». І я вырашыў яшчэ раз глянуць на мільён. Па праўдзе, такое відовішча я павінен быў назіраць упершыню.
Узяў торбу-кейс, пачаў адчыняць, а ён як запішчыць: «Увядзіце пароль. У Вас трыццаць секунд». На торбе заміргала акенца з надпісам: «прозвішча» і зявіўся знак запісу голасу.
Пароль? здзівіўся я. Які пароль?
«Які пароль?» пароль няправільны, сказаў голас з кейсу.
Галасавы пароль! абурыўся я.
«Галасавы пароль» пароль няправільны, зноў бяздушна паведаміў кейс.
«Прозвішча! падумаў я. Трэба назваць прозвішча!» І доўга не думаючы, выпаліў сваё.
На гэты раз кейс загаварыў па-іншаму:
Спроба нападу. Рэжым самазнішчэння. Актываваць. Пацвердзіць. Так.
На маіх вачах з торбы-кейса пайшлі іскры. Гэта быў бенгальскі агонь у павялічаным выглядзе. Пасля феерверку торба, як у казцы, адчынілася. Там было пуста, дакладней, на дне ляжала трошкі попелу, як быццам і не было стосаў з грашыма. Сам разумны кейс ператварыўся ў ламачча. На шчасце, у мяне засталася даведка ад мільярдэра N., якая магла б дапамагчы аднавіць мае грошы. Я вырашыў праверыць, ці ў парадку яна. Дастаў вельмі каштоўны дакумент з кішэні і ўбачыў, што электронны подпіс на ім заміргаў і загарэўся. Я ледзьве паспеў прыбраць рукі, каб не апячыся. Неверагодна! Мне далі скарб, далі ключ і не навучылі гэтым карыстацца. Катастрофа.