Ад'ютанты пасухмяна ківалі галовамі.
Пан пуцкі стараста не будзе пярэчыць, запэўніў адзін. Месца зручнае, з якога боку ні глянь.
Яшчэ б меў пярэчыць! строга абсек гетман. Маёй кватэрай будзе манастыр Найсвяцейшай Панны. А хто там? махнуў гетман у напрамку Святой Троіцы.
Яснепан Мікалай Дарагастайскі*, літоўскі маршалак. А вялікі канцлер Сапега ў Святым Спасе засяліўся.
Гэта там? Не засядзіцца ён там, хмыкнуў гетман. Разы два дашлюць яму гарачы падарунак, пабяжыць шукаць зацішнага месца.
Не памыліўся стары ваяр: гарматы маскавітаў сапраўды выперлі канцлера з манастыра, толькі збудаваўшы двор у даліне над Дняпром, атрымаў спакой.
Абыход Сойму непакоіў гетмана, які заўсёды патрабаваў ад караля трымацца права ў ваенных задачах. Дастаткова абазнаны ў спружынах каралеўскага двара, Жулкеўскі ад пачатку падазраваў манарха ў спробе з дапамогай вайны здзейсніць свае дынастычныя мары і не зычыў сабе справаздачы перад раз'юшаным Соймам. Асабліва ў выпадку правалу выправы.
Яшчэ на папярэдніх нарадах у караля настойваў, што Смаленск не паддасца без барацьбы і з гэтага трэба зыходзіць у раскладзе кампаніі.
Кароль, з'явіўшыся пад Смаленскам праз пару дзён пасля гетмана, сабраў нараду.
Людзей у месце, Міласцівы пане, тысячаў трыццаць, калі не сорак. папярэджваў гетман, не зважаючы на незадаволеныя твары каралеўскага атачэння. Прыкладам, у Варшаве жыхароў менш. Войска больш пяці тысяч пры стасямідзесяці гарматах.
Адразу ж пасыпаліся пярэчанні.
Але ж смаленскі купец, паланёны панам Стадніцкім, казаў, што баяраў са стральцамі толькі паўтысячы!
Астатнія тысяч дваццаць простыя месцічы!
Што ж, крыкуны не афіцэры, не абсячэш вокрыкам. Адзін лек не чуць і да пары не азывацца. Гетман, агледзеўшы смаленскія ўмацаванні, канчаткова пераканаўся ў слушнасці папярэдніх меркаванняў. Ваявода Міхаіл Шэін* спаліў прадмесці, пабудаваў дадатковыя земляныя фартыфікацыі, пасіліў артылерыю.
Шэін будзе бараніцца старанна, не паддаўся на ўгаворы аршанскага старасты, паблажліва ўсміхнуўся гетман. Я думаю, Міласцівы пане, Андрэй Сапега* і сам не верыў, што ваявода паддасца. Жулкеўскі акінуў прысутных пахмурным поглядам. Стракаты склад нарады не варажыў сур'ёзнага падыходу. Вось вайскоўцы. Але сенатары, святары, прыбочныя караля, навошта яны тут, ад іх якая карысць? І ўсе такія рашучыя, ваяўнічыя, нібы здагадваюцца, што ім скажа стары Жулкеўскі і з чым яны не пагодзяцца. Гетман павёў вачыма паўзверх галоў. Здалося там, за і над прыгорбленымі і выпрастанымі постацямі лунае дух шчырых натхніцеляў выправы. Засталіся ў Вільні, але ж яны тут: папскі нунцый, Пётр Скарга, каралева Канстанцыя з ахмістрыняй яе двара немкай Уршуляй Генгер, пранырай не ў памер пасадзе. Гэта даносчыца Вены бянтэжыць дыпламатаў сваёй прысутнасцю на таемных размовах з каралём. І адсюль нехта дашле ёй даносы і данясенні.
Толькі войска здолее пераканаць Шэіна, уздыхнуў Жулкеўскі. Але мне здаецца, іхмосьці з марнымі васьмю тысячамі кавалерыі і чатырма пяхоты спадзяюцца з налёту ўзяць такую фартэцыю? Жулкеўскі звяртаўся наўпрост да караля, разумеючы адкуль ідзе ваяўнічае натхненне тых, хто ні з шабляй, ні з драбінай не пойдзе на сцены.
Шмат хто з прыбочных верыў гетману і пачынаў разумець, якую плату жаўнерскімі жыццямі давядзецца пакласці пад смаленскімі сценамі. Змоўклі і не квэкаюць раней такія гаваркія аўгуры. Зараз і перад катам не прызналіся б да сваёй балбатні, нібыта горад сам адчыніць брамы перад каралём. Затое, з тым жа запалам заклікаюць на штурм, бо перад войскам Найяснейшага пана ніхто не ўстоіць! Нездарма той ды другі з вайскоўцаў апускае вочы ў злосці і нерашучасці, але гетман не збіраўся слухаць глупствы людзей, няздольных адрозніць шпораў ад шораў. Горш, што сярод нядобразычліўцаў шчыруюць браты Патоцкія*: Ян, ваявода брацлаўскі ды генерал падольскай зямлі і Якуб, белакамянецкі стараста. Хоць і нападаюць на яго найзаядлей, злосці на іх не мае, бо ваяры. Іншая справа Сапегі, Вішнявецкія, Мнішхі ды Ражынскія, іхнія падпявалы.
Але ж якой кавалерыі! высокі голас з каралеўскай світы гучаў добра ўдаваным захапленнем і такім жа абурэннем. Ці ж ёсць яшчэ дзенебудзь падобная?
Мацей Лубеньскі, познаньскі канонік, каралеўскі сакратар і рэгент кароннай канцылярыі, не знаўся на вайсковых справах, затое кеміў у змаганні з іншаверцамі. І ведаў, чым дагадзіць манарху.
Але ж якой кавалерыі! высокі голас з каралеўскай світы гучаў добра ўдаваным захапленнем і такім жа абурэннем. Ці ж ёсць яшчэ дзенебудзь падобная?
Мацей Лубеньскі, познаньскі канонік, каралеўскі сакратар і рэгент кароннай канцылярыі, не знаўся на вайсковых справах, затое кеміў у змаганні з іншаверцамі. І ведаў, чым дагадзіць манарху.
Не веру, што пан гетман сумняецца ў ваяўнічасці і адвазе нашай славутай гусарыі? заўзяты пратэктар езуітаў добра засвоіў іх рыторыку. Гэта ж табе не венгерская пяхота, зза няздарнасці якой не ўзялі горад з налёту!
Невысокая, шчуплая постаць старога ваяра здавалася выпраменьвае стрыманую злосць і пагарду да невукаў. Ён, які ніколі не хаваўся за спінамі іншых, павінен, з ласкі караля, цярпець бязглуздыя меркаванні людзей, калі і трымаўшых шаблю, то выключна дзеля партрэтавання. «Бач іх, ужо разабраліся ў прычынах першай няўдачы! І з кавалерыяй ім усё ясна: хвост не там, дзе грыва!»
Няўжо васпан бачыў, як гусарыя бярэ сцены ў конным шыхце? з'едлівы тон гетман падмацаваў здзеклівым позіркам у напрамку палацавага стратэга. Для неўсвядомленых, ён надзяліў поглядам ледзь не ўсіх прысутных, для неўсвядомленых спяшаюся давесці, што скакаць давялося б ледзь не на дзесяць сажняў, каб не зачапіцца капытамі. Рады буду, калі хто пакажа, як гэта робіцца хоць бы на бліжэйшым паркане.
У гурме вайскоўцаў пырхнулі стрыманым смехам. Горкім смехам, бо якраз падобныя знаўцы могуць паўплываць на каралеўскія рашэнні і сотні жаўнераў лягуць у безнадзейным штурме. Але паспрабуй іх пераканаць, што лепш абыйсціся без штурмаў! А слава і трыюмф?
Як не перасягнуць сцен гусарам, так не парушыць іх нашым трыццаці гарматам, абураны пазяханнем некаторых слухачоў, гетман узвысіў голас. Барыс Гадуноў не прагадаў, даверыўшы ўзвядзенне сцен славутаму дойліду Фёдару Коню*. А той знаўся на рамястве. Тоўшча тры сажні, ды і маскавіты не будуць пазіраць бязчынна на нашы спробы. Не сумняюся, што здольны і мужны ваявода будзе бараніць горад ad еxtremum spiritum, да апошняга ўздыху. Нездарма і пасланца з каралеўскім універсалам папярэдзіў, што ўтопіць за наступную прапанову паддацца, нясмела падтрымаў гетмана нехта з разумнейшых.
Палкае пярэчанне славутага гетмана ўсё ж збіла неразумную пэўнасць. Па ўсім выглядала не адступаліся ад гетмана і вайскоўцы, на якіх каралю найбольш залежала.
Але што ж нам раіць пан гетман? незадаволена запытаў кароль, зпад апушчаных павекаў азірнуўшы вайскоўцаў. «Маўчун», як паціху называлі Жыгімонта Трэцяга, ані на момант не забываўся, што ён манарх, але востра перажываў неадпаведнасць сапраўднасці свайго тытулу «з ласкі Божай». У вачах каранаваных калег панаваў, о ганьба, з ласкі сваіх жа падданых. Замкнуты ў сабе, пануры і неадкрыты, быў пазбаўлены рысаў, якія падабаліся шляхце. А рэлігійны фанатызм і неталеранцыя выклікалі нават агіду. Адсюль і ягонае стаўленне да шляхты ў надзеі, што возьме яе пад абцас. Асабліва, калі гэта выправа пойдзе па яго мыслі.
Здавалася, кароль загадае выступіць з дыскусіяй супраць польнага гетмана, якому толькі за ўпартасць не мяняў малую булаву на даўно заслужаную вялікую. Тут і пры малой з чалавекам клопат! Мабыць ізноў у выпадку вакансіі аджартуецца, што ён, кароль, сам вялікім гетманам.
Жулкеўскі быў гатовы і да гэтага. Адшукаў вачыма Льва Сапегу, аднаго з нешматлікіх, каго паважаў у гэтым зборы. Можа апанэнт і падтрымае нязвыклую і зусім нечаканую для караля прапанову. Сапега зразумеў маўклівую просьбу гетмана. Звычкай і спосабам вялікага канцлера было паглыбляць спрэчкі і нязгоды між каралём, ягоным атачэннем і апанэнтамі дзеля мэтаў Вялікага Княства і сваіх асабістых. Але тут трэба іначай. Адной рукою ў ладкі не пляснеш.
Рачце, Міласцівы пане, разважыць мае заўвагі няспешна і ўдумліва, ледзь не папрасіў караля вялікі канцлер Княства. Непазбежныя страты падчас штурму моцна абцяжараць далейшае развіццё кампаніі. А наперадзе захоп Масквы і яе ўтрыманне. Перад тым, зазначу, разгром войска Шуйскіх і жаўнераў тушынскага царыка.
Жыгімонт, здалося, адагнаў наседлівую муху.
Гэтага мы лёгка вернем пад нашу руку, уставіў нецярпліва і змоўк, каб не пакрыўдзіць вялікага канцлера.
Цярпеў здольнага Сапегу, для якога ўсё жыццё спрэс барацьба за месца свайго роду, тым самым за ўладу. Няздольны пагадзіцца быць другім нават пасля караля, імкнецца быць першым калі не з тытулу, то па дзейнасці. Але хто мог бы сваім часам замяніць яго ў перамовах з хітрым Барысам Гадуновым? Вось і зараз не саступіць, не давёўшы сваёй рацыі. Напэўна пачне пераконваць, што сённяшнія памылкі лёгка абернуцца заўтрашнімі паразамі.