Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін 6 стр.


 Вернем нашых, Міласцівы пане, але за Дзьмітрыем нямала маскоўцаў і чужаземцаў, нашаму ўплыву непадуладных,  зазначыў Леў Сапега, ці не найлепш за ўсіх абазнаны ў справах падстаўнога царэвіча.

 Вось таму на іх пойдзе дасведчаны ваяр,  біскуп Вавжынец Гэмбіцкі*, толькі што менаваны вялікім каронным канцлерам, спыніў позірк на каралеўскім улюбёнцы Якубе Патоцкім.

Большасць міжволі прыгадала, што сваім часам не Патоцкія, а гетман Жулкеўскі нямала паспрыяў біскупу ў атрыманні высокіх пасад. І вось ніхто і нават сам гетман дасюль не ведае, дзе ж яго месца ў гэтым паходзе? Не хацеў бы кіраваць аблогай Смаленска, калі побач будзе кароль, прагны вайсковай славы. Але зараз трэба адвесці караля ад памылковых стратэгічных намераў.

 Раю, Міласцівы пане,  гетман вярнуў увагу сабраных да галоўнага,  Смаленск аблажыць малымі сіламі, а галоўнымі рушыць на Маскву, адагнаць царыка, дапамагчы баярам скінуць Шуйскага і дайсці да вуніі.

Лёгкая ўсмешка кранула вусны Льва Сапегі і ён ухвальна кіўнуў галавою, разумеючы, што на яго скіраваны позіркі шмат каго з караняжаў і ўсіх, хто тут з Княства. Нездарма ж ледзь не ў вочы называлі яго, Сапегу, стваральнікам інтрыгі з «царэвічам» Дзьмітрыем.

 І пайсці на Маскву не наўпроставым шляхам,  працягваў Жулкеўскі, задаволены хоць і слабой, але выразнай падтрымкай Сапегі, а больш на поўдзень, праз Севершчыну.

 Пан гетман спадзяецца, што на Севершчыне схізматыкі самі вароты фартэцый паадчыняюць?  тон Гэмбіцкага не грашыў не тое што прыязнасцю, але звычайнай спагадай грэшніку ў ягоных памылках і блуканнях.

Не ўзлюбіўшы непрыяцеляў сваіх, парушальнік запаведзі атрымаў належнае.  Угадалі, ваша правялебнасць, не адчыняць, бо там няма фартэцый, а з тым і адпаведных варотаў, прамовіў бязлітасны канцлер Княства.  Але вашай правялебнасці даравальна гэтага не ведаць,  з падкрэсленай ветлівасцю, падобнай да лёгкай кпіны, пакланіўся Сапега.

Гэмбіцкі набурмушыўся, прыціх і больш не вылазіў са сваімі меркаваннямі ў вайсковых справах.

Прапанаваны гетманам шлях захаваў бы не агалочанымі войскам будучыя набыткі роду Сапегаў на Смаленшчыне, таму цалкам адпавядаў вялікаму канцлеру. Але каралю не падабаўся ні ў якой меры. Нават далейшыя крокі ў выпадку перамогі кароль і гетман бачылі па рознаму.

Жулкеўскі, узлаваны каронным канцлерам Гембіцкім, рашыўся крануць найбольш далікатную струну дачыненняў з Масковіяй.

 На маю думку, Міласцівы пане, нам трэба з найбольшай пільнасцю сцерагчы, каб мы людзям маскоўскім як найлюдчэй ставіліся,  тонам парады прамовіў гетман.  Вельмі гэтаму паспрыяе, калі не будзе патрэбы ў цяжкіх аблогах і крывавых штурмах.

Леў Сапега ізноў ухвальна заківаў галавою, стараючыся, каб гэта заўважыў і сам кароль і як мага большая колькасць удзельнікаў. Былы праваслаўны, затым кальвін і вось зараз каталік, меў досыць розуму, каб падзяляць стаўленне гетмана да спраў вызнання. Маючы за жонку апантаную каталічку, добра ведаў, якую цану рэлігійных перамог гатовы сплаціць зацятыя каталікі. Але ж не гэта павінна стаць вынікам кампаніі. Як і Жулкеўскі, быў упэўнены, што другі бок, баярства, прыцягвае ўраўнанне ў правах падобна шляхце Рэчы Паспалітай. Калі да гэтага дадасца свабода праваслаўя, то ўсё разам стане добрай падставай для сумеснай барацьбы з туркамі і татарамі, а можа і са шведамі. У любым выпадку разрыў Масковіі са шведамі стаў бы дасягальным.

Гетман падыходзіў да заканчэння сваёй стратэгічнай прапановы.

 Абыход Смаленска і захоп Масквы пазбавіць далейшую абарону фартэцыі рацыі быту. А ў кожным разе ўсялякай падтрымкі. Яна мусіць паддацца. Хай сабе і на ганаровых умовах. А мы захаваем жаўнера для больш істотнай пагрозы.

Але Жыгімонт ІІІ быў настроены на агрэсіўную вайну і асабісты трыюмф. А які ж трыюмф, калі фартэцыя проста складзе зброю! Не толькі як вайсковы, але і рэлігійны змагар, абураўся такой будучыняй. Ці ж дарма за патрона экспедыцыі абраў Ігната Лаёлу, ды пад хваласпевы святароў прыспешваў Рым да кананізацыі езуіта? Таму прыхільнікаў вайны між клерыкаламі было аж занадта.

 Вось ён, ecclesia militans, касцёл ваюючы. Не проста ваяўнічы, сапраўды ваюючы!  ледзь не прастагнаў у душы Жулкеўскі.

Малады і нястомны супернік Гэмбіцкага падканцлер Кароны Фэлікс Крыскі* не мог упусціць нагоды бліснуць сваёй славутай элаквэнцыяй, знаўствам класікаў Рыма і Грэцыі.

 Алеж Святы Айцец Павел V абвясціў юбілей і адпушчэнне грахоў «дзеля шчаслівай перамогі Найяснейшага караля над схізматыкамі» не ў знак таго, што ваяры каталіцкай веры будуць паблажаць памянёным схізматыкам!  у святым абурэнні ўскінуў рукі «польскі Дэмасфэн».

 Вось ён, ecclesia militans, касцёл ваюючы. Не проста ваяўнічы, сапраўды ваюючы!  ледзь не прастагнаў у душы Жулкеўскі.

Малады і нястомны супернік Гэмбіцкага падканцлер Кароны Фэлікс Крыскі* не мог упусціць нагоды бліснуць сваёй славутай элаквэнцыяй, знаўствам класікаў Рыма і Грэцыі.

 Алеж Святы Айцец Павел V абвясціў юбілей і адпушчэнне грахоў «дзеля шчаслівай перамогі Найяснейшага караля над схізматыкамі» не ў знак таго, што ваяры каталіцкай веры будуць паблажаць памянёным схізматыкам!  у святым абурэнні ўскінуў рукі «польскі Дэмасфэн».

І пайшоў разводзіцца пекнай лацінай над асаблівасцямі богабойнага ваярства і яго велічнай місіяй на бяскрэсных абшарах барбарскай Масковіі. Было б тое на Сойме, красамоўны сын Мазоўша меў бы падпахай Тацыта, але і так Прамоўца кінуў палымяны позірк на мажлівых апанэнтаў і працягваў: У ласцы сваёй нязмернай Папа блаславіў для «рыцара Касцёлу», нашага Найяснейшага пана, меч і капялюш, а ўшыр усёй Кароны і Вялікага Княства па загаду нунцыя ідуць урачыстыя набажэнствы. Хіба ж пашкадуем крыві дзеля высокай мэты?

Гетман даўно ведаў, што караля мала турбуе, якой і чыёй крывёю будзе сплочаны штурм. Царква Масковіі, яго высілкам падпарадкаваная Рыму, стане шчодрай платай за падтрымку Святога Прастола ў пазнейшым адваяванні шведскай кароны. Шмат хто з рэгалістаў спадзяваўся, што перамога згуртуе вакол манарха шляхту, звядзе на нішто супраціў, умацуе каралеўскую ўладу можа і на маскоўскі ўзор. І баярам не давядзецца ўжыць так жаданых вольнасцяў. А то, бач, гетман спрачаецца з манархам на роўных. Гэтага немагчыма ўявіць анідзе, апроч Рэчы Паспалітай абодвух народаў, пашкадуй, Божа, і Карону і Вялікае Княства!

Найяснейшы пан любіць быць пры войску, мае халодную галаву і цвёрдае сэрца, каб уласнай не дрыжачай рукою ўзняць рапіру. Вырашыў па свойму: «На Смаленск!»

Першым штурмам 25 верасня распачалася дваццацімесячная аблога Смаленска.

На якую халеру Сапегам Лаўра?

Бражына міжвольна пабойваўся сустрэчы з усвяцкім старастам Янам Пятром Сапегам*. Ад яго нельга ўтойваць ані кроплі з прыгодаў ваяжу, ані слоўка з давераных звестак.

Славутаму ваяру сам вялікі гетман Ян Хадкевіч перадаваў войска на час адсутнасці. А колькі пераможных бітваў са шведамі прайшоў на чале гусарыі і казацкіх харугваў Вялікага Княства! Пад Кесяй, пад Кокенхаўзэнам, ля Ракібора, ля Дорпату і нарэшце пад Кірхольмам. Правае крыло войска Княства, сем соцень магутнай гусарыі пад яго началам у двух кідках звязалі непрыяцеля, з чатырох камендантаў трох страцілі ў бітве, але перамаглі. Чым не гетман?

І раптам, па чутках, воляю стрыечнага брата Льва Сапегі выдатны ваяр апынуўся ў царыка Дзьмітрыя. Але не быў аб'яўлены вываланцам, як Аляксандр Лісоўскі. А той, кажуць, таксама збег ад Хадкевіча да Дзмітрыя з падгавору вялікага канцлера літоўскага.

 У каго начаваў перад нападам?  Ян Сапега быў устрывожаны выкрыццём ганца праз непрыяцеля.  Можа лепш было ў лесе?  Нібы спраўджаны чалавек,  ганец і сам быў парушаны ў ранейшай пэўнасці. Ад яснепана Андрэя. Марудзіць не мог, меў заданне, а час быў нанач,  патлумачыў вінавата. Суровы закон іх асяроддзя не варажыў літасці здрадніку, але вельмі лёгка было накінуць на чалавека падазрэнне, хоць бы і з падшэпту ворага. Несумненна адно: добра наладжаны, да драбніц знаёмы шлях трэба пакінуць дзеля іншага, менш знаёмага, таму напачатку больш небяспечнага.

 Што ж, тады іншая справа,  спачувальна прамовіў Сапега.  Але паспрабуй разважыць, як да такога дайшло. Ніхто, сам разумееш, лепш за цябе не разгадае. Аршанскі стараста Андрэй Сапега, родны брат вялікага канцлера Княства, наведваючы ў Смаленску знаёмцаў, кроку не мог ступіць без віжоў і няпрошаных праважатых. Але і сваіх людзей меў не толькі ў Смаленску. Доўгім ланцугом расцерушыў ад межаў Княства аж да самай Масквы, а мо' і далей. Самавітых і простых, праваслаўных і каталікоў, аселых і вандроўных. Гэтыя апошнія, гандляры, купцы, вандроўныя рамеснікі і куглярыскамарохі, былі ў няспынным руху. Пан Андрэй клаў на гэта і ўласныя грошы, не заўсёды спадзеючыся на скарб. Ведаў акупіцца і Княству і Сапегам. Менавіта дзякуючы гэтай густой сетцы, да рук вялікага канцлера Льва Сапегі і гетмана Радзівіла «Перуна»* бесперапынна ішлі звесткі пра сітуацыю на Масковіі, пра інтрыгі супраць Рэчы Паспалітай і асабліва яе ўсходняй часткі Вялікага Княства.  Сачыў хто за табою, суправаджаў?

Назад Дальше