Калі настойлівыя наляганні Міласцівага пана закончыліся загадам, Жулкеўскаму нічога не заставалася, як заняцца войскам. Праз Берасце і Слонім даехаў да Менска ўжо ў канцы лета, бо 25 жніўня. Караняжы і ліцьвіны адбылі шэраг нарад. Выявілася, што таму ды другому здаецца, ледзь кароль пяройдзе мяжу, прыхільныя яму баяры паклічуць Жыгімонта на дапамогу супраць Шуйскага, які захапіў і трымае ўладу несумленным чынам. Не стане перашкодаю і невялікі смаленскі гарнізон.
Ганец Ігнат Бражына таксама меў падставы дзівіцца. Кароль Жыгімонт ІІІ рушыў на Масковію не дзеля дапамогі тушынскаму цару. І пан усвяцкі стараста ўхваляе наступ, хоць далучыўся да царыка. Відаць, не так проста належыць прымаць ягоны ўдзел на баку Дзьмітрыя. Але што ганцу да ўсяго гэтага? Можа і пачнецца які зрух, даляцеў да яго голас Сапегі. А то каторая пара сяджу тут, а дзеля чаго? Дзеля тых марных грошай, якіх у цара няма, а за гэтымі сценамі нібыта ёсць? Адно ведаю напэўна, бібліятэка там багатая. Не менш шасці соцен тысяч кніг ды рукапісаў, кажуць. Пану Льву напэўна прыдалася б, але не маёй ардзе. Толькі як яе ўратуеш? Сэрца баліць, як падумаю, што ўсё гэта растопчуць ды пусцяць з дымам, перш чым дабяжыш.
Ганец разумеў становішча вайскаводца. Калі ў каралеўскім войску няплатнасць магла давесці да бяды, то ў гэткім саматужным і пагатоў. Наваколле ўшчэнт падчысцілі. Па дарозе пераканаўся сам. Пуста, гола, голадна.
Я чуў, яснепане, і ў вас завязалася канфедэрацыя? рашыўся ганец на невясёлае пытанне.
Мусіў ведаць, што ў войску дзеецца, не толькі дзеля пазнейшых роспытаў, але і ўласнай бяспекі. Вельмі любіць канфедэрацкае начальства паказваць сваю часовую неабмежаваную ўладу на кім дасца. Лёгка трапіць між молатам і кавадлам са сваёй кур'ерскай торбай.
Ёсць, неахвотна адказаў Сапега. Inter nos, між намі, самога цягнуць далучацца, але пакуль устрымліваюся.
Можа, каб на Маскву ўсім войскам? Unitis viribus, агульнымі сіламі? нясмела выказаўся Бражына.
Сапега дабратліва ўсміхнуўся на ганцову лаціну, пацёр лоб далоняй, нібы адганяючы прыкрыя думкі.
Цяжка сказаць, ці хопіць на гэта сілы. Люд сплываецца, але ж ці можна яго лічыць войскам. Так і паседжваем: Скопіна раць на Хадынскім полі, цар Васіль з дваром на Прэсне, а царцарэвіч ад леташняга ў Тушыне, між Масквой і Сходняй, рэчкі такія. Адно, надзейна перакрылі шляхі. Не ўсе, нажаль. Мае на поўнач і да Замаскоўя, Ражынскі паўднёвыя і заходнія. Маскве засталася толькі каломенская. Па ёй пакуль ідуць абозы з разанскім хлебам, ну і людзей крыху. Але і там іх уласны разбой не дае жыцця. Сам пабачыш, бо і туды, кажаш, ёсць патрэба?
Ганец кіўнуў, уздыхнуў.
І туды і тут.
Сапега кінуў пільны погляд на суразмоўніка.
Ражынскаму лісты таксама вязеш?
Ганец добра ведаў пра несуладдзе двух правадыроў «царыкавага» войска.
Шляхецкай крыві чалавек, але вельмі нешляхетнай мовы і ўчынкаў, без лішніх цырымоній акрэсліў усвяцкі стараста. Тлумачу, каб быў насцярожаны. Яшчэ невядома, ці здолее прачытаць штокольвечы, заўважыў з'едліва.
Не тое, каб сам быў супраць чаркі, але канкурэнт на ваярскай ніве, прылягаў да яе занадта і ў шкоду справе. Не паспеў князь Ражынскі апынуцца ля царыка ў красавіку 1608 года, вайсковае кола адразу ж аб'явіла ранейшага правадыра пана Мехавецкага* паза законам, і акрыкнула гетманам яснавяльможнага пана Ражынскага. Прыпаў апошні Гедымінавіч да жаўнерскіх сэрцаў! Каб адразу праясніць сітуацыю, рыцарскае кола запатрабавала ад царыка выдаць усіх праціўнікаў новага гетмана. Калі царык заерапеніўся, нехта выгукнуў: «Хапай яго, нягодніка!» Добра што «царскі» канюшы Адам Вішнявецкі неяк здолеў улагодзіць закалот.
Услед за шляхтай у атачэнні царыка з'явіліся маскоўскія баяры. Ад пэўнага часу ўлада ў тушынскім гарадку няўхільна перацякала з рук «царскай» пары да тых, хто меў пад сабой войска. Князь Ражынскі быў у гэтым гроне бадай самы моцны на цвярозы голаў, але так здаралася ўсё радзей.
Сапега адсунуў паперы, не парушаючы іх раскладу. Прыціснуў вялікім пісталетам.
А то яшчэ разляцяцца, патлумачыў, усміхаючыся. Бачу ледзь сядзіш, спачувальна прамовіў ён, як толькі Бражына адсунуў посуд. Дасведчаны ваяр ведаў, калі сон больш ежы патрэбны. Устаў і падышоў да лёгкага полагу. Адкінуў фіранку і паказаў просты але зручны ложак.
Вось, распранайся і кладзіся, загадаў ён. А я тым часам пачну адпісваць, калі суседзі не будуць замінаць.
А то яшчэ разляцяцца, патлумачыў, усміхаючыся. Бачу ледзь сядзіш, спачувальна прамовіў ён, як толькі Бражына адсунуў посуд. Дасведчаны ваяр ведаў, калі сон больш ежы патрэбны. Устаў і падышоў да лёгкага полагу. Адкінуў фіранку і паказаў просты але зручны ложак.
Вось, распранайся і кладзіся, загадаў ён. А я тым часам пачну адпісваць, калі суседзі не будуць замінаць.
Ён махнуў рукою некуды ўбок і як па знаку адтуль даляцеў стрэл невялікай гарматкі.
Хлопцы забаўляюцца, пацягнуўшыся ўсім целам, патлумачыў Сапега. Прыладзілі фальканэт на адмысловую раму і атрымалася нібы мартырка. Пораху трэба няшмат, а ёсць мажлівасць нешта перакінуць суседу за сцяну, каб не драмаў. Так глядзіш на радасць Дзмітрыю палатку з магілай цара Барыса разваляць, усміхнуўся Сапега.
На неўразумелы позірк Бражыны патлумачыў: Пры Успенскай царкве пахаваны. Там жа і жонка ягоная і сын.
Грымнула нешта мацнейшае за фальканэт. А гэта ўжо суседзі, абыякава азваўся Сапега. У святых айцоў і зелля шмат і ядраў хапае.
Можа я дзе з якімі хлопцамі? засаромеўся ганец, падыходзячы да полагу.
О, sancta spes, святая надзея! строга перапыніў Сапега. Першы раз у Масковіі? Павінен разумець, мне так спакайней. Не думай, што ніхто цябе не заўважыў.
Ужо і не памятаю, калі спаў не па заечы, адным вокам, прызнаўся ганец, сядаючы на зэдлік, каб сцягнуць боты.
Здавалася, вочы самі закрыюцца і ніякая сіла не прымусіць іх зірнуць на белы свет. Скінуў верхняе і з асалодаю выцягнуўся на пасланні. Як часта здараецца ў такіх выпадках, імгненна ў сон не абрынуў, але палёгка ўсяму целу прыйшла адразу. Нейкі час даляталі прыцішаныя размовы, нехта прыходзіў і выходзіў, раздругі гаўкала мартырка. Але ўсё павольна і няўхільна адплывала, пачуццё бяспекі і ўтульнасці ахапіла ўсю істоту і спіхнула ў глыбокі, збаўчы сон. Толькі адзін прывід прыгадаўся пасля абуджэння. Нібы павеў адхінутай фіранкі ці бляск свечкі на імгненне вырваў з бяспамяцтва. Нібы лыпнуў вачыма як п'яны і ўбачыў над сабою незнаёмы твар. Адно вока шэрае, другое яснасіняе ўпіваліся ў соннага пільным поглядам. Пазналі ці запамяталі і адплылі ў сон.
Калі раніцой яго разбудзіў малады афіцэр, успомніўшы сонную з'яву, прыгледзеўся: вочы былі аднолькавыя. Падумаў, можа прыходзіў гаспадар ложка, які ад'ютант. Паснедаўшы, ізноў апынуўся перад Сапегам. Стараста сядзеў за сталом, трымаючы ў руках ладны пакунак.
Лісты, як бачыш, гатовы. Сядай, пагутарым.
Памаўчаў, падумаў.
Брату раскажы, што чуў ды бачыў, прамовіў да ганца. Што не напісана, таго і не перахопіш. Deus omen avertut, Божа, адвядзі бяду, але вызнанне, хоць і пад тартурамі, гэта ўсё ж не пэргамэнт з пячаткамі.
Ведаў гэта і ганец. Іншым разам мароз поўз па спіне, слухаючы, як у чарговага бедака, якога, па праўдзе ці памыляючыся, прымалі за шпега, дапытваліся пра тое, чаго ён і ведаць не мог. Відаць было, што пану старасту прыемна зваць вялікага канцлера братам зусім не таму, што абодва паныбраты.
Няхай пан канцлер уплывае на караля. Я meo periculo, на свой страх і рызыку, раблю, што магу, але калі Сам пра гэта даведаецца ды заспее знянацку, лёс мой будзе марны. Тыя, што за Ражынскім, не паглядаюць на мяне ласкавым вокам. Не кажучы пра Зарудзкага. Ведаеш такога, не запытаўся, сцвердзіў.
Ян Сапега выказаўся мякка. Вакол царацарэвіча таўкліся неблагія ваяры і кожны са сваёй рацыяй дзейнасці. Тут і Ражынскі, «царскі» гетман, і Стадніцкі і Мехавецкі і ён, Сапега. І каменданцкая драбната кшталту Будзілы*, харужага з Мазыра, Міскевіча* ды Мікалая Мархоцкага*. І ў кожнага гетманская булава ў торбе.
А зараз яшчэ і шведы новы клопат, падкрэсліў Сапега. Ім не Дзьмітрый, не Шуйскі, ім землі і гарады Масковіі спакуса. Ды нашаму каралю думкі пра шведскую карону з галавы выбіць. І на Крамлі пры нагодзе маюць каго пасадзіць. Так што трэба ўзважыць, хто мае рацыю: Жулкеўскі ці пан Леў. Але абодва, здаецца, разумеюць, што выбраліся на вайну нібы з Кракава да Лобзава, як піша пан Леў. Хоць не іх, праўду кажучы, віна ў тым, што не ў адпаведны час і так мала сілы.
Ганец зразумеў, што думка караля панам усвяцкім старастам не ўлічвалася зза яе непрыдатнасці.
Разгледзься там у Тушыне, прынюхайся. Мае хлопцы кажуць, нешта брыдкае выспявае. Маскоўскія баяры баяцца разні, калі тушынскія захопяць горад. Ну і тутэйшыя таго ж апасаюцца. Па сутнасці мы з палякамі абараняем баяраў ад чорнага люду. Баярства шэпчацца пра нашы вольнасці, а ў царстве вэрхал і замяшанне, бунты паўсюдна. Таму супраціў не можа быць значны. Але ж такую краіну ў цуглях слабым войскам Рэчы Паспалітай не ўтрымаеш. Баюся, не ўсе гэта разумеюць.