Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін 7 стр.


Ганец адмоўна пахітаў галавою.

 Народу на дарогах паболела, бо каралеўскі двор асталяваўся ў Вільні, але сочкі не заўважыў.

Сапега задумаўся. Гняло ўсведамленне небяспечнай здрады.

 Магчыма наўмысна трымаліся здаля,  прамовіў па хвіліне,  каб паперы перанёс праз мяжу Княства. А шляхі маглі і ў Вільні выведаць. Але каб сцежку, каб з такой дакладнасцю? Яснепан Андрэй Сапега вельмі хутка і шчыльна патрапіў замкнуць усходнюю мяжу на сваім адрэзку і моцна сердаваў, калі сетка, як вось зараз, недзе рвалася. Чыімі злымі намерамі? Бражына ўпарта вяртаўся да гэтага пытання і не знаходзіў адказу. Прыгадалася, як пан Андрэй сярдзіта скардзіўся яму, нібы просты ганец мог дапамагчы ў направе балючых хібаў.

 Вось ізноў! У Смаленску поўна нашых, а праз Оршу аніводзін не ехаў! Як туды трапілі?

Ян Пётр патармасіў вус, пачмыхаў. Нібы разважаў, ці не варта павярнуць размову ў іншым накірунку.

 Кажаш, на чужым кані прыляцеў? Зух! Зух, але не праніклівы,  прыганіў зусім па айцоўску.  Ardor nimius laudis, празмерная прага славы?

Не кожны дзень тут, у Масковіі, трапляецца нагода выхаванцу Віленскай Акадэміі і студэнту Падуі ўжыць лаціны.

 Не вельмі, паспрабаваў апраўдацца ганец,  ссек ім аднаго, бо што ж меў рабіць без каня!

Як большасць маладых не мог не пахваліцца спрытам у ваярскіх дачыненнях. І довад зайшоў адпаведны. Ян Пётр Сапега міжволі прыгадаў сваю зухвалую маладосць і прагу вайсковай славы. А пану Андрэю, каб не згубіць сваіх людзей у чалавечым мурашніку, патрэбны акурат такія маладыя спрытнюгі, гатовыя ў сядло днём і ноччу. Выпаданне кагонебудзь з ланцуга было стратай часу, грошай і руйнаваннем палітычных намераў. Не ўсе былі такія старанныя, як вось гэты Ігнат Бражына.

 Урэшце, яшчэ Цэзар падчас гальскай вайны прызначыў з кавалерыі exploratores, адмысловых выведнікаў. Чым жа мы горшыя?  падтрымаў Ян Пётр зухвалага ганца.

Бражына сарамліва ўсміхнуўся.  Я хутчэй speculatores, яснепане,  пахваліўся сціплымі ведамі. З тых, што загады і рапарты ў Рым і з Рыму дастаўлялі. Як толькі казак ад яснепана Андрэя прыляцеў, загадалі імчаць тым жа шляхам. Магло і пачуцца неасцярожнае слова.

Міжволі вярнулася дакучлівая думка.  Пашанцавала. Non bis in idem, абы не здарылася тое самае другі раз, бо можаш і не выслізнуць,  паспачуваў Ян Сапега Не памыліўся яснепан Леў з гэтым маладзёнам. Закалоты з «ацалеўшым» царэвічам Дзьмітрыем прынеслі новыя клопаты і патрабавалі асаблівай пільнасці. Толькі дзякуючы ёй, трапіў ліцьвінам ліст зыгвульскага старасты Станіслава Стадніцкага*, сваяка Мнішхаў. Важны ліст высвеціў намер яшчэ таго першага Дзьмітрыя пасягнуць на пасад Рэчы Паспалітай. І не пустыя былі мары, бо меў прэтэндэнт немалыя шанцы і важкіх пратэктараў. Якраз пачаўся рокаш кракаўскага ваяводы Мікалая Зэбжыдоўскага* і падчашага літоўскага, кальвіна Януша Радзівіла*, 10 жніўня 1606 года пачаліся абрады сандамерскага зезду шляхты. Пастанавілі завязаць антыкаралеўскую канфедэрацыю пад началам паноў ваяводы і падчашага, а на пачатак запатрабавалі прагнаць з Рэчы Паспалітай езуітаў. А каб так, панебраце, аслабаніць Найяснейшага пана ад кароны ды вялікакняскай шапкі, калі яны яму такія нялюбыя?  дапытваўся грэчкасей, далучыўшыся да вялікай палітыкі праз акцэс да павятовай канфедэрацыі.

 Чулася на мястэчку нібыта можныя змовіліся, каб кароль неадкладна з'ехаў да сваёй Швецыі змагацца за спадчынны трон,  рабіў свой уклад сусед, прагнучы выглядаць не менш палітычным.  А мы сабе таго царэвіча Дзьмітрыя прыспасобім. Кажуць, талеранцыяй вызначаецца, то пасаваў бы нашым можным і шляхце быў бы паслухмяны.

Нечакана Дзмітрый стаў для Найяснейшага пана небяспечным супернікам. Была тая змова ці не была, але нейкі час цар Васіль Шуйскі і кароль Жыгімонт, кожны дбаючы пра сваё, дзеялі супраць Дзьмітрыя суладна.

 Але ж, мосюмпане, надзейныя людзі шапнулі, нібы таго царэвіча першым разам забілі з ведама а мо' і па загаду караля. Нібыта, Найяснейшы пан павінен неяк аддзячыць нам, ліцьвінам, за своечасовае папярэджанне, здабытае сапежанскімі хлапцамі. Толькі восенню, 7 кастрычніка, правадыры рокашу заключылі палюбоўнае пагадненне з каралём. Але канфедэрацыя рокашу не была распушчана, пагроза не мінавала, толькі адклалася. Так што забіць царэвіча і другі раз не дзіва, як і папярэдзіць пра такі намер. Ян Сапега прывёў стол у парадак, рыхтуючыся да прагляду лістоў.

 Пашанцавала то пашанцавала, але вашмосьць малайчына,  мармытаў нібы сам сабе.  Значыць, Міласцівы пан і вялікі канцлер маюць уяўленне, што тут адбываецца?

 Пашанцавала то пашанцавала, але вашмосьць малайчына,  мармытаў нібы сам сабе.  Значыць, Міласцівы пан і вялікі канцлер маюць уяўленне, што тут адбываецца?

 Залежыць, як то ў лістах адлюстравана. Часам яснепан Леў бывае незадаволены,  даверліва адказаў ганец.

Сапега ўважліва зірнуў на маладзёна. Смела выказваецца, а напэўна дапускае, што лісты маглі быць і ад яго, Пятра Сапегі. А ганец падумаў, што сапраўды пашанцавала. Не першы ўжо раз і дай Божа, каб не апошні. Бо на шляхах ніхто яму апроч каня не спадарожнік і апроч зброі не абаронца.

Сапега пабарабаніў па сталу ручкай вялікага пісталета. Заслона на ўваходзе варухнулася.

 Што загадаеце, яснавяльможны пане?  маладзенькі хлапец пахіліўся ў паклоне.

 Прынясі чалавеку чаго пад'есці ды прыгледзь, каб заняліся канём,  прамовіў Сапега.

Калі хлопец, паставіўшы ежу перад ганцом, знік, Сапега павярнуўся да ганца.

 Дык зірнем, з чым прыбыў?  Сапега вырашыў, што дастаткова насцярожыў хлопца, як ні кажы, з самых здольных і надзейных. Леў яму давярае, як сабе, і ў каралеўскім атачэнні пасведчаныя яго цэняць. Не адзін з дазволу канцлера карыстаецца яго паслугамі. Ян Пётр Сапега пабежна праглядаў лісты, адкладваючы набок самае істотнае. Над адным пасміхаўся, над другім хмурнеў і нават злаваў. Адзін аркуш затрымаў яго ўвагу надоўга.

 Значыць Найяснейшы пан нарэшце вырушыў!  хмыкнуў сам сабе.  Alea jacta est, жэрабя кінута! Чуў тоесёе. Я тут у сярэдзіне жніўня адскокваў да Цвяры ды да Калязіна. Усё са СкопінымШуйскім дужаемся,  кінуў да Бражыны.  Два дні тузаліся, кракталі, але вальнай бітвы так і не атрымалася. Трэба прызнаць, ён меў верх. Але аб'яднацца з войскам Шэрамецева Скопіну не даў. Вярнуўся, аж тут ты. Мабыць праясніцца ў мазгаўніцы.

Ганец ведаў, што ў адрозненне ад многіх ракашанаў, яснепан Ян ад пачатку чакаў выправы караля на Смаленск і Маскву, на чым быў у згодзе з панам Аляксандрам Збароўскім, караняжам, меўшым значны полк а з тым і немалы ўплыў.

Ганец зірнуў на ваяводу. Цяжка было ўгадаць, ухваляе ён каралеўскае рашэнне ці прыганьвае. Сапега заўважыў гэта прыгляданне.

 Вашмосьць не скеміў?  усміхнуўся Сапега.  Разумна чыніць Яго Каралеўская Мосьць. Periculum in mora, зацяжка пагражае небяспекай. Калі зараз не рушыць на Масковію, паслей будзе позна! Шведы захапілі Інфлянты па самую Дзьвіну. Добра хоць татары нам у сукурс з вясны не даюць спакою маскавітам. Я схіляю войска да перамоваў з Найяснейшым панам, хоць шмат каму, калі не большасці з уплывовых, каралеўскае ўмяшанне крыжуе асабістыя разлікі і прагненні. З гэтымі давядзецца не цырымоніцца. Раскол у войску Дзьмітрыя каралю на карысць, але важна не замарудзіць progressum ulteriorem belli, далейшы поступ вайны.

Кампанія, сапраўды, раскручвалася надзвычай марудна. Сойм адбыўся на пачатку 1609 года, а звесткі, якое войска будзе мець, гетман Жулкеўскі атрымаў толькі на Вялікім Тыдні. Кароль пажадаў прыняць удзел у паходзе, а выбраўся з Кракава аж 28 траўня.

 Можна падумаць,  нерваваўся гетман Жулкеўскі, што дарадцы Міласцівага пана узорам рымлянаў чакалі, калі свяшчэнныя куры ахвочым кляваннем прадвесцяць поспех кампаніі!

Ад Льва Сапегі ведаў усвяцкі стараста, што размова караля з Жулкеўскім, калі спаткаліся пад Люблінам, ішла цяжка.

 Міласцівы Пане, рач узважыць,  настойліва прамаўляў польны гетман Кароны,  выправу пачынаем аж пад копы! Progressum ulteriorem belli, далейшы працяг вайны прыпадзе на неспрыяльны час.

І кароль разумеў, што гетман мае рацыю: сенакосная пара пазнаваты час, калі ўспомніць, які шлях перад войскам. Але ж воля манарха велічныя намеры  Не час, пане, разважаць, калі войска выйшла ў поле,  папракнуў гетмана Жыгімонт, нібы гэта той вызначаў тэрміны.  Я зараз да Вільні. Льцьвінам да Смаленска бліжэй, ды і на мяжы войска маюць. Сам Леў Сапега ў Оршы чакае. Не здаецца мне, што Смаленск нам неадольным будзе.

Хто з трох гульцоў выйграе: маскоўскі цар Васіль Шуйскі, кароль Жыгімонт ІІІ, ці тушынскі царык, гетман Жулкеўскі не адказаў бы самому сабе. Невядома, чым скончыцца інтрыга, распачатая пасля таго, як тры гады таму ў Кракаве пасол першага Дзьмітрыя Іван Безабразаў* папракнуў Рэч Паспалітую за дапамогу ўсталявацца на маскоўскім пасадзе «чалавеку подламу і лёгкаму». Тады ж на таемнай нарадзе з сэнатарамі агалосіў прапанову замест уваскрэслага Дзьмітрыя пасадзіць царом каралевіча Уладыслава. Адным прапанова спадабалася, іншыя сумняваліся, ці варта гэта рабіць. Гетман Жулкеўскі стаяў за вунію накшталт Люблінскай і без збройнага ціску. Але ў траўні таго ж году «царэвіч» Дзьмітрый, нядоўга пацараваўшы, загінуў, і вось зараз, думай што хочаш, маем клопат з чарговым уваскрэслым, яшчэ падлейшым і брыдчэйшым.

Назад Дальше