Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк 8 стр.

Зьяўленьне зьбіральнікаў малюскаў зь іхнім сабакам (Лахманом) сыгналізуе паварот да пачуцьцёвага сьвету. Сабака праходзіць шэраг пратэйскіх пераўтварэньняў (у зайца, чайку, аленя) пад Стывэнавым зрокам:

Іхні сабака мітусіўся па штораз меншай палосцы пяску, трухаў, нюхаў на ўсе бакі. Шукаў штосьці згубленае ў мінулым жыцьці. Раптам ірвануў зайцам, вушы назад, у пагоні за ценем нізка прамільгнулае чайкі. Пранізьлівы мужчынскі сьвіст ударыў яму ў абвялыя вушы. Ён завярнуўся й паімчаў назад, наблізіўся, трухаючы міготкімі лапамі. У жарым полі бягучы алень, колеру прыроднага, бязрогі. Перад кужэльнай аблямоўкай прыліву спыніўся, упёршыся пярэднімі капыткамі, вушы наставіў на мора. Прыўзьнятая пыса забрахала на хвалягул, на чароды маржоў. Яны паўзьлі яму пад ногі, завіваліся, распляталіся пад грабянямі, кожная дзявятая, разьбіваліся, расплёскваліся, здалёк, з найдалейшай далі, хвалі ды хвалі. [52]

Сабачыя трансфармацыі спыняе ягоны мёртвы брат:

Падла ляжала на ягоным шляху. Ён стаў, панюхаў, абыйшоў вакол, брат, прынюхаўся бліжэй, зрабіў яшчэ адно кола, хутка па-сабачаму абнюхваючы ўсю ўгвэдзаную скуру здохлага сабакі. Сабачы чэрап, сабачы нюх, апушчаныя долу вочы імкнуцца да аднае вялікае мэты. Ах, бедачына-сабака. Тут ляжыць бедны труп бедачыны-сабакі. [53]

Сабака асацыюецца з гісторыяй, якая імкнецца да аднае вялікае мэты выяўленьня Бога, а Бог тут раўназначны зь сьмерцю. Выслоўе бедачына-сабака (так Маліган называе Стывэна ў першым эпізодзе) зьвязвае з гэтым імкненьнем і Стывэна. Сьмерць (Бог)  канчатковая мэта гісторыі і чалавека. God (бог), чытаны адзаду, дае dog (сабака) (у пятнаццатым эпізодзе Джойс учыніць сабаку богам асуджаных у пекле).

На момант Стывэну прыгадваецца сон зь мінулае ночы, але яму не ўдаецца ўхапіць сэнсу соннай мроі (ужо амальштоўваю). Гэты сон прадвяшчае сустрэчу з Блюмам, як стане ясна пазьней.

Далей Стывэна мінае пара чырвоных эгіпцянаў (цыганоў), якія ўжо назьбіралі малюскаў. Ён паглыбляецца ў панурую насалоду (так Тамаш Аквінскі акрэсьлівае грэшныя думкі) роздуму аб сэксуальнасьці і натуры жаноцкасьці. Думкі дасягаюць такой інтэнсіўнасьці, што ён адчувае патрэбу занатаваць іх у форме паэтычнана вобразу. На незапісаным месцы ліста містэра Дызі аб яшчуры Стывэн складае чатырохрадкоўе пра пацалунак сьмерці (верш будзе зацытаваны ў сёмым эпізодзе).

Запісаўшы верш, ён зараз жа абсьмейвае сваё памкненьне (Хто прачытае, дзе й калі, гэтыя запісаныя словы? Значкі на белым полі. Дзе-небудзь каму-небудзь тваім самым жалейкавым голасам. [55]) Потым робіць жартаўлівы зрокавы экспэрымэнт, які мае пацьвердзіць прынцып Джорджа Бэрклі esse est percipi, і думае пра сваю душу, якая туліцца да яго, параненая сорамам за грахі. Іранічна трактуе свае зацікаўленьні дзяўчатамі, але не вытрымлівае стылю да канца і прызнаецца сам сабе ў патрэбе сапраўднай пяшчоты: Дакраніся да мяне. Мяккія вочы. Мяккая мяккая мяккая рука. Я самотны тут. О, крані мяне хутчэй, цяпер. Што гэта за слова, якое ведаюць усе? Я ціхі тут, адзін. І сумны. Крані, крані мяне. [55] Ён пакідае самазьдзекі і паддаецца ўладзе сваёй пачуцьцёвасьці: З-пад прыкрыцьця, праз павадрыготкія вейкі, ён спаглядаў на спаўднелае сонца. Я ў палоне палаючай сцэны. Часіна Пана, поўдзень Фаўна. Сярод сочнацяжкіх вужарасьлінаў, малакацечных пладоў, дзе на жарых водах ушыркі сьцелецца лістота. Боль далёка.[36] [55]

Урэшце Стывэн устае і спускае мачу.[37] Апошні шэраг вобразаў і думак Стывэна датычыць вечнага кругазвароту прыроды, у якім усё зьмяняецца ў нешта іншае. Вечны кругазварот гэта, мабыць, адзіная форма несьмяротнасьці ў прыродзе, але ён абазначае індывідуальную сьмерць. Усё дэзынтэгруецца і памірае, даючы месца жывому: Бог стаў чалавекам чалавек рыбай рыба гагарай гагара пярынай. Выдыхамі мёртвых дыхаю я жывы, тапчу пыл мёртвых, глынаю мачою прасякнутыя трыбухі ўсіх нябожчыкаў. [57] Стывэнавы зубы таксама гніюць і варушацца. Ён на момант задумоўваецца над уласным укладам у распад жывога: Чаму яно так, цікава, ці, можа, гэта нешта значыць? І ён пакідае на выступе скалы сваю дзельку распаду выкалупнуты з носа сухі смаркач, яшчэ адзін подпіс вечназьменнай, пратэйскай прыроды.

У адной з самых, на мой погляд, сэнсоўных крытычных кніжак аб Улісе вобраз Стывэна падсумаваны наступным чынам:

Стывэн увасабляе бясплоднасьць скептычнага інтэлектуалізму. Не перакананы ні ў чым, ня маючы аніякай акрэсьленай веры ў сьвеце, перахаваўшы толькі шкумацьцё і шалупіньне ад патрапаных перакананьняў, ён ня ў змозе даць што-небудзь грамадзтву. Ягоная ганарыстасьць і заносьлівасьць адгароджваюць яго ад сапраўднага пачуцьця супольнасьці лёсу з супляменьнікамі. Ягонае халоднае практычнае вока ня бачыць нічога вартага ў спагадным Блюме. Зацьвярдзелы ў цынізьме, ён няздатны да нічога апрача самашкадаваньня. Не даючы нічога, ён нічога не атрымоўвае і, у сваю чаргу, нічога ня можа прапанаваць. Ніколі раней у літаратуры мы ня мелі так выразнага аналізу дылемы інтэлектуала.[38]

Магчыма, што гэтая ацэнка Стывэна занадта жорсткая і не зусім патрапляе ў задуму Джойса. Але трэба прызнаць, што ў супастаўленьні з Блюмам (якому далёка да інтэлектуальнай вытанчанасьці ягонага духоўнага сына), Стывэн выглядае даволі аднабаковым і недапечаным. Чытач схільны прызнаць ягоную эрудыцыю і інтэлектуальныя якасьці, але, завязаўшы знаёмства зь містэрам Блюмам, разумее, як шмат яшчэ Стывэну не хапае да людзкай паўнаты характару, такой, прыкладам, якая дазволіла б яму стварыць Уліса.

Майма на ўвазе, аднак, што гэта ўсяго ўступ, першыя крокі насустрач бацьку. Ад бацькі ж таксама можна чаму-небудзь навучыцца.

Беласток, сьнежань 1996

Словы ў голым полі

Аб новых каардынатах беларускай літаратуры

Time the destroyer is time the preserver.

Thomas Stearns Eliot, The Dry Salvages (1941)

Пасьля лукашэнкаўскіх рэфэрэндумаў 1995 і 1996 гг. стала ясна, што ў беларускай літаратуры, калі яна мае выжыць і запэўніць сабе хоць якую-небудзь будучыню, мусяць наступіць кардынальныя зьмены. Старая (гэта зачыць, савецкая) літаратура, якая самой сілай інэрцыі магла яшчэ працягнуць два-тры дзясяткі гадоў у сувэрэннай Беларусі (тым больш, што на схіле 80-х і ў пачатку 90-х яна атрымала моцны адраджэнскі штуршок), усяго за два гады страціла грунт пад нагамі ды эстэтычныя арыентыры.

Па-першае, дзяржава адмовілася ад фінансавай падтрымкі літаратуры, гэтым самым паставіўшы беларускае прыгожае пісьменства перад аголенымі анталягічнымі пытаньнямі: быць ці ня быць і якім жа чынам? У шырэйшым кантэксьце, дзяржава цалкам адмовілася ад падтрымкі нацыянальнага мастацтва й культуры як праяваў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і як своеасаблівай эстэтычнай вязі для змацаваньня палітычнага рэжыму. Гаворка тут ідзе не пра псэўданародныя спэктаклі на інтэлектуальным узроўні калгаснага дому культуры (кшталтам Славянскага базару) альбо настальгічныя рэцыдывы брэжневізму (прыкладам, адзначэньне афіцыёзным Менскам юбілею савецкага сьпевака Кабзона і пад.), а пра тое, што было найгалоўнейшым аргумэнтам беларускай культурнай апрычонасьці ў савецкую эпоху беларускую літаратуру, тэатар, кінэматограф. Спробы пераарыентацыі постсавецкай культурнай інфраструктуры на абслугоўваньне новай дзяржаўнай псэўдаідэалёгіі панславізму наступілі яўна запозна, калі асноўная маса нацыянальнай творчай інтэлігенцыі адчула сябе глыбока зьняважанай пазыцыяй рэжыму і духоўна прыгнечанай вынікамі рэфэрэндуму, які нанава змаргіналізаваў беларускую мову і адкінуў сымбалі сьвежа набытага сувэрэнітэту. Гэтыя факты моцна спрычыніліся да таго, што сёньня зьява духоўнага канфармізму й калябарацыянізму з рэжымам сярод творчай інтэлігенцыі ў Беларусі выступае ў даволі абмежаваным абсягу. Можна сказаць, што рэжым сам сабе адрэзаў шлях да сфармаваньня істотнай праслойкі прыслужнікаў у сфэры культуры, гэткім чынам даўшы беларускай інтэлігенцыі гістарычны шанец рэабілітацыі свайго жыцьцяпісу з савецкага часу. У агульнай выснове гэта аптымістычная прыкмета лукашэнкаўскага пэрыяду.

Назад Дальше