Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк 7 стр.


Стывэн заплюшчыў вочы й слухаў, як хрумсьцяць крохкія ракавіны й водарасьці ў яго пад чаравікамі. Сяк ці так, ты праз гэта йдзеш. Іду, крок празь нейкі час. За кароценькі прамежак часу праз кароценькую часінку прамежжа. Пяць, шэсць: гэта nacheinander. Дакладна: і гэта ёсьць непазьбежная мадальнасьць чутнага. Адплюшчы вочы. Не. Ісусе! Калі б я зваліўся са стромы, што грозна панад хвалямі навісла, зваліўся праз гэтае nebeneinander непазьбежна. Спраўна ў поцемках іду. Пры баку ясянёвы меч. Пастуквай ім: яны так робяць. Мае дзьве ступні ў ягоных чаравіках на канцы ягоных ног, nebeneinander. Гучыць салідна: выкавана молатам Дэміурга Лёса. Ці ня ў вечнасць я ўваходжу берагам Сэндымаўнту? Хрусь, хрумст, рып, рып. Грошы разбушавалага мора. Магістар Дызі разьбіраецца ў іх усіх. [4142]

Паспрабуем дэшыфраваць некаторыя фармулёўкі ў гэтых двух пачатковых абзацах. Сьвет фізычных рэчаў бачыцца Стывэну як (Божая) кніга, подпісы якой даступныя чалавечаму ўспрыманьню. Каляровыя знакі намякаюць на субектывісцкую тэорыю бачаньня япіскапа Джорджа Бэрклі, які сьцьвярджаў, што чалавечы розум спасьцерагае не прадметы, а іхнія знакі. Маналёг Стывэна пачынаецца псэўда-арыстотэлеўскім сьцьвярджэньнем першаасноваў. Зрок адкрывае адзін з модусаў існаваньня рэчаіснасьці прастору (непазьбежную мадальнасьць бачнага); слых адкрывае наступны модус час (непазьбежную мадальнасьць чутнага). Цялеснасьць целаў, за Арыстотелем, Стывэн лічыць больш асноўнай якасьцю за каляровасьць і тут жа ўяўляе сабе, як філёзаф мог дасьці да такой высновы (ляснуўшыся аб іх мазгаўнёю, няйначай). Maestro di color che sanno (майстар тых, якія ведаюць)  так называе Арыстотэля Дантэ, спаткаўшы яго ў пекле. Празрыстасьць і непразрыстасьць рэчаў тэма тонкіх разважаньняў Арыстотэля аб натуры прадметаў і спасьцераганьня. У гэтым месцы Стывэну прыгадваецца даходлівы спосаб дэфініцыі рэчаў у слоўніку ангельскай мовы доктара Джонсана (1755), дзе, прыкладам, згаданыя дзьверы растлумачваюцца наступным чынам: Дзьверы (door) адносяцца да дамоў, а брама (gates) да гарадоў і публічных будынкаў, калі ня браць пад увагу выкарыстаньня гэтых паняткаў у паэзіі.

Прастора і час спалучаюцца Стывэну з паняткамі nebeneinander і nacheinander, уведзенымі ва ўжытак нямецкім драматургам і крытыкам мастацтва Лесінгам у ягонай эстэтычнай тэорыі (1766). Лесінг сьцьвярджае, што заданьнем паэзіі ёсьць адлюстроўваньне абектаў, якія разьвіваюцца ў часе (адзін за адным, nacheinander), тым часам як абекты, разьмешчаныя ў прасторы (адзін пры адным, nebeneinander), зьяўляюцца прадметам увагі выяўленчага мастацтва. Заплюшчыўшы вочы, Стывэн чуе nacheinander як хрусьцяць крохкія ракавіны ў яго пад чаравікамі; адначасова баіцца, што nebeneinander можа раптоўна скончыцца, і ён паляціць уніз са стромы, што грозна па-над хвалямі навісла.[29] Свой ясянёвы кіёк Стывэн называе ясянёвым мячом (у кельцкай традыцыі ясень зьвязаны з выбарам караля; зь ясеню таксама выраблялі дрэўка капя). Стывэн намацвае дарогу кійком як сьляпы (яны так робяць). Стывэн ідзе ў Маліганавых чаравіках і нагавіцах (мае дзьве ступні ў ягоных чаравіках на канцы ягоных ног). Дэміург Лёс адна з постацяў міталягічнага пантэону Ўільяма Блэйка (Кніга Лёса, 1795). Ракавіны пад нагамі грошы разбушавалага мора вяртаюць думкі Стывэна да містэра Дызі, які мае калекцыю ракавін і вельмі цэніць грошы (у дадатак shells (ракавіны) у слэнгу значаць грошы).

Далей пойдзем шпарчэй, пакінуўшы дакладны аналіз Пратэя на нейкую іншую нагоду альбо каму іншаму. Адзначым толькі, што ўнутраны маналёг Стывэна характарызуецца глыбокай эрудыцыяй; словы служаць Стывэну ня столькі ў якасьці ўмоўных знакаў для абазначэньня вонкавага сьвету, колькі крыніцай роздуму над гэтым сьветам. Натура ўнутранага маналёгу ў Стывэна, як і належыць барду, лірычная. Мастацтва дадзенага эпізоду філялёгія, што тлумачыць адмысловую стылістычна-лексычную фактуру тэксту.[30]

Бачачы дзьвюх акушэрак, якія выбраліся пагуляць каля мора, Стывэн зьвяртае думкі да праблемы нараджэньня і бацькоўства. Спачатку яму прыходзіць на роздум камічная ідэя сусьветнага тэлефону, які праз пупавіны спалучае ўсіх жывых з Эдэмам, з прамаці Эвай (якая, дарэчы, ня мела пупа, бо не нарадзілася, а паўстала з Адамавага рабра). Сваё нараджэньне, дзеля якога бацькі счапіліся й разлучыліся, зьдзейсьнілі волю спаравальніка, ён супрацьстаўляе боскаму стварэньню зь нічога. Выпадковасьць фізычнага зачацьця ніяк не суадносіцца з боскім lex eterna, у якім усё прадугледжана (спакон вякоў Ён пажадаў мяне, а цяпер ужо ня можа аджадаць ніколі). Зноў усплывае ерасіярх Арый зь ягонай ерасьсю адносна адзінасутнасьці Айца Сыну (Джойс стварае жахлівы багаслоўскі тэрмін: адзінапразьмервялікажыдапрутнасьць). Нешчасьлівы канец Арыя, напярэдадні пакаяньня і паяднаньня з афіцыйнай царкоўнай дактрынай, таксама знаходзіць сваё ўпамінаньне (не забывайма, што Джойс атрымаў салідную падкаванасьць у тэалёгіі і царкоўнай гісторыі ў езуіцкіх школах).

Бачачы дзьвюх акушэрак, якія выбраліся пагуляць каля мора, Стывэн зьвяртае думкі да праблемы нараджэньня і бацькоўства. Спачатку яму прыходзіць на роздум камічная ідэя сусьветнага тэлефону, які праз пупавіны спалучае ўсіх жывых з Эдэмам, з прамаці Эвай (якая, дарэчы, ня мела пупа, бо не нарадзілася, а паўстала з Адамавага рабра). Сваё нараджэньне, дзеля якога бацькі счапіліся й разлучыліся, зьдзейсьнілі волю спаравальніка, ён супрацьстаўляе боскаму стварэньню зь нічога. Выпадковасьць фізычнага зачацьця ніяк не суадносіцца з боскім lex eterna, у якім усё прадугледжана (спакон вякоў Ён пажадаў мяне, а цяпер ужо ня можа аджадаць ніколі). Зноў усплывае ерасіярх Арый зь ягонай ерасьсю адносна адзінасутнасьці Айца Сыну (Джойс стварае жахлівы багаслоўскі тэрмін: адзінапразьмервялікажыдапрутнасьць). Нешчасьлівы канец Арыя, напярэдадні пакаяньня і паяднаньня з афіцыйнай царкоўнай дактрынай, таксама знаходзіць сваё ўпамінаньне (не забывайма, што Джойс атрымаў салідную падкаванасьць у тэалёгіі і царкоўнай гісторыі ў езуіцкіх школах).

Стывэн адчувае павевы кусьлівых ветрыкаў ад мора і прыраўноўвае накат пеністых хваляў да белагрывых скакуноў Манаана(Манаан кельцкі марскі бог, надзелены падобнай здольнасьцю пераўтварэньняў, як Пратэй). Наступны за гэтым даўжэйшы фрагмэнт маналёгу прысьвечаны разгляду тых модусаў існаваньня, якія даступныя Стывэну ў Ірляндыі. Ён прыгадвае свайго дзядзьку Рычы (запянелага маларослага рахункавода) зь ягоным штодзённым мадзеньнем. Ірляндыя бачыцца яму краінай з дамамі распаду. Карера сьвятара высьмейваецца ім як пусты рытуал служкаў божых, якія мажна рухаюцца ў сваіх сутанах, з выгаленымі танзурамі, намазаныя алеем, тлустыя ад тлустае пшаніцы. [45] Ён насьміхаецца над сваёй ранейшай набожнасьцю: Сваяк Стывэн, вы ніколі ня будзеце сьвятым.[31] Востраў сьвятых.[32] Цябе засмактала ў сьвятасьць, ці ж не? [45] Ягоная самая запаветная мара стаць літаратарам таксама бязьлітасна абсьмяяная:

Зьбіраўся пісаць кніжкі, паставіўшы ў загалоўкі асобныя літары. Ці вы чыталі ягонае Ф? О так, але мне больш падабаецца К. Так, але У цудоўнае. О так, У. Прыгадваеш свае эпіфаніі на зялёных авальных аркушах, глыбока глыбокія, на выпадак твае сьмерці асобнікі парассылаць ва ўсе вялікія бібліятэкі сьвету, уключна з Александрыйскай? Хтосьці меў іх там прачытаць праз тысячу гадоў, праз махаманвантару. Як Піка дэля Мірандала. Ага, зусім як кіт.[33] Калі чытаем гэтыя дзіўныя бачыны адзінокага аднадумніка, якога ўжо няма не адно сталецьце, дык адчуваем еднасьць з тым адным, які аднойчы [4546]

Стывэн паварочвае цераз больш цупкі цалік пяску на Галубятню (Дублінскую электрастанцыю). Ягоныя думкі таксама паварочваюцца да новае тэмы. Стывэн пачынае разглядаць модус жыцьця, які можа чакаць яго па-за Ірляндыяй. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту Стывэн паехаў у Парыж і паступіў у Сарбону, але неўзабаве вярнуўся, пакліканы тэлеграмай: Маці памірае вяртайся дадому бацька. Побыт на кантынэнце прынёс яму шмат горкага досьведу.[34] У Парыжы Стывэн сустрэў Патрыса Ігэна, ірляндзкага выгнаньніка,  эўрапеізаванага ірляндца без каранёў і ягонага бацьку, Кэвіна Ігэна, змагара за вольную Ірляндыю. Дарэмнасьць ахвяры і выгнаньня гэтага патрыёта відавочныя: Яны забыліся пра Кэвіна Ігэна, але ня ён пра іх. Спамінаю цябе, о Сыён. [50] Парыскія абразкі намаляваныя яскравымі, запамінальнымі мазкамі (Парыж прачынаецца ў золкасьці, яскравы сонечны бляск на цытрынавых вуліцах. Вільготны мякіш булачак, жабіназялёны абсэнт, кадзідлы парыскае ютрані, лашчаць паветра [48]).

Стывэн пачынае грузнуць у размоклым грунце і пастанаўляе павярнуць. Кідае позірк на вежу, паўтарае намер не вяртацца да захопнікаў (бярэце ўсё, трымайце ўсё) і ў кантамінаванай арыстотэлеўска-шэксьпіраўскай цытаце пацьвярджае сваю гамлетаўскую самоту і нерашучасьць: Cа мной ідзе мая душа, форма формаў. Калі вартуе месяц час начны, я йду сьцяжынай па-над скаламі, у цемрыве срабрыстым, Эльсынору чуючы спакусьлівы прыліў. [5051]

Пазьбягаючы прыліву, Стывэн ідзе на вышэйшае месца і прысядае на скалістым услончыку. Перад ім разадзьмутае сабачае падла ляжала на подсьцілцы зь ціны. А далей вязкія выдмы мовы, нанесеная ветрам і прылівам. Стывэн пачынае раздумваць над формамі распаду матэрыі і дарэмнасьцю чалавечай гісторыі. Зьяўляецца тэма сьмерці як полюс для разважаньняў над нараджэньнем у першай частцы эпізоду. Мова робіцца яшчэ больш густой і дзіўнай. Чуем голас дагістарычнага ірляндзкага Вернігары: Я волат крыважэрны, валуны качаю, па костачках ступаю. Пых-чмых-хмых. Нюхам юху юрляндца чую.[35] [51] Зараз потым маем абразок з набегу вікінгаў на дублінскае пабярэжжа і разважаньні над самазванцамі (гістарычнымі ірляндцамі, якія выдавалі сябе нашчадкамі каралёў). Гэтая тэма зьвязаная з Маліганам, які каралюе ў вежы, але які таксама аказаўся героем, ратуючы жыцьцё тапельца. Стывэн баіцца вады і прызнаецца сам сабе, што ня змог бы ўратаваць чалавека, які тоне. Вобраз тапельца асацыюецца з маці: Я ня мог яе ўратаваць. Воды: горкая сьмерць: прапала.

Назад Дальше