Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч 7 стр.

Іван Міхайлавіч Машонскі, 1960 г. н., мясцовы, і Іван Яўгенавіч Кур'яновіч, 1951 г. н., мясцовы:

У Саланым тут толькі тры фаміліі: Каралі, Кур'яновічы і Машонскія, усе праваслаўныя.

Самая смачная па мне дык была маленькая рыба курмель. Курмеля яшчэ дзе завуць келба. Рыбы даўней было, пакуль Вільлю не спрамілі, у 1966 г., у той год сюды свет правялі. Бучы ставілі, асобенна вясной бучы ставілі на шчуку. А рыбы ж даўней было: і наловяць, і ніякай прыродаахраны не было, і рыбнадзору. Ловяць і ўсё, і было. З Мінску прыязджалі, помню, да бацькі, столькі рыбы было. Проста сабіраліся спулкай, рыбы наловяць, нажараць вось і прычына выпіць. Збіраліся ў хаце Караля Івана Іванавіча. Невад узялі, паром, паехалі, рыбы налавілі вось і прычына.

Вёска была вялікая, на две стады кароў ганялі, а цяпер усё, пяць кароў засталося. Даўней Купалле рабілі каля Віліі, на пагурку за кладбішчам раскладалі агонь.

Вярхоўе Віліі вёскаМільчаВілейскагараёна Мінскай вобласці

Пётр Міхайловіч Цыгалка, 1950 г. н., мясцовы (зап. 2011 г.):

А яшчэ зімой ставілі бучы на наліма. Галоўнае было спачатку паймаць самку ментуза, яе пакідалі ў бучы, а назаўтра вынімалі поўны буч ментузоў, самку зноў пакідалі ў бучы. Налім самая смачная рыба, але жыды яе не куплялі, бо калі есці галаву, то там ёсь костачка ну падобна на настаяшчы крыж дык, мусіць, таму яны і есці не маглі. Па старыцам лавілі сотні піскуноў простым сакам, толькі ваду трэба было спачатку замуціць тожа смачная рыба яе лепей за ўсё не смажыць, а тушыць: невялікая, да 30 сантыметраў, але ж без касці, адзін хрыбет. Былі яны жоўтыя такія, па бакам чорныя плямы. Паласатыя. Як вытрасеш іх на бераг дык уюцца і пішчаць. Няма цяпер ужо піскуноў. Сама цяжка было злавіць язя і на вуду выцягнуць: выпрыгваў і праз галаву круціўся, каб сарвацца; цяжка загнаць і ў сетку ён і праз верх сеткі скакаў, каб не папасціся.

А вот бацька расказваў, што больш усяго развялося рыбы ў Вільлі пасля Брэсцкага міру амаль 19 гадоў праходзіла граніца па Вільлі, па берагу паставілі калючы дрот, а дзе не праходзіла, то ад Мільчанскага маста зрабілі строгую лінію штрыф шырынёй 20 метраў. Палякі нашых мужыкоў наймалі з сякерамі вырубалі дзе кусты, дзе дрэва. Ад штрыфа была пагранзона ў 3 кілометры, куды ноччу нельга было заходзіць. І тут дырэктар Мільчанскай школы, лідар мясцовага панства, Аўчыннік, аформіў арэнду ракі. Штоб палавіць рыбы, трэба было купляць за злоты карту лавецку. Меліся тры расцэнкі: на вуду, на сетку-трыгубіцу і на брэдзень; можна было купляць на раз і на месяц. І каб не прыгранічная зона, нічога б з той арэнды не вышла б, але польскія жолнежы, ахраняючы граніцу, пільнавалі і лавілі браканьераў і рыбакі мусілі зматаць вуды.

Дык вось тады толькі адзін той Аўчыннік і лавіў у Мільчы сам сабе на вуду рыбу на Вільлі, а астатнія, хто не меў грошы на карту лавецку, вельмі пакутавалі. Жыў тады такі Валодзя Рысік, з 13-га году. Надта ж ён любіў рыбаліць. Дык ён адразу, як у Даўгінаву на плошчы па радыё аб'явілі 1 верасня, што пачалася вайна з германцам, прыляцеў дахаты ў Мільчу, адшукаў свае закінутыя восці і стаў іх істрыць, бучы і сакі латаць ды лесы да вуды і шнуроў ладзіць. Дагадаўся: нешта будзе, будуць змены на Віллі, пагоняць паляка.

Ужо 15 верасня праляцелі на вескай у напрамку Даўгінава два чырвонавездных самалёта. Надышло 17 верасня (1939 г.), раніцай акраз кароў выганяў, гляджу нейкі топат у нас па вёсцы, там, дзе брук паложаны быў на Слабаду. Гляджу гэта бягом усе салдаты, уперадзе гэты Бацьмага, сяржант, і за ім пагранічнікі. Усе з аружыем і бягом праз Слабаду на Будслаў. Бой быў толькі на іншых стражніцах: у Вардамічах з пяці да сямі, у Пагосце Комар прыняў бой, яго і чатырох забілі і пахавалі ля дарогі. Бой быў у Гняздзілаве і ў Камені. Удзень схадзіў да бальшака на Пагост сустрэць бальшавікоў, мо каго і запытаў з камадзіраў, ці можна да ракі падходзіць парыбаліць, а можа, і не асмеліўся запытацца. Чырвонаармейцам было не да тутыйшых. Многія гэта адразу зразумелі, адразу ў першы дзень жа разграбілі стражніцу ў Даўгінаве: хто коўдры, хто мэблю, хто патроны, хто харчы усё панеслі. Зналі ўсе толькі адну забарону Віллю: пераходзіць на той, левы, бок нельга. Рысік стражніцу раскрадаць не пайшоў. Як ацямнела, то пайшоў да Віллі, паставіў і шнуры, і бучы. Ды, мусіць, і не ён адзін быў на рацэ ў гэну ноч свабоды. Ніхто гэнага не знае. Бо рыбу лавіць гэта як красці: і злодзею, і рыбаку лацвей ноччу. А ўжо раніцай усе ў Мільчы ведалі, што надта добра рыба ловіцца і нікому няма дзела, што нехта ходзіць ля ракі. Дык мужыкі (і мой дзядзька Валодзя Цыгалка), хоць была восень, вада ўжо сцюдзёная, на радасцях, ужо на другі дзень «свабоды ад кілбас, масла і сала», але ўсё ж такі як прыцямнела, палезлі з друзьямі ў ваду і зацягнулі венцар сетку такую, як невадок густы. Дык выцягнуць на бераг не далі рады коні гужамі выцягвалі, во што рыбы ўлезла, што за гэтыя гады напладзілася! І ў асноўным гэта была сяляўка. Вялікую рыбу тую ж сухарэбрыцу (мясцовая назва ляшча) ці язя толькі і можна ў нас злавіць у вясну, на нераст. Але усё ж рыбу ў 39-м гаду лавіць яшчэ вельмі баяліся, ды і ўжо холадна было. А пачалі з саракавога. Кожны, хто не ляніўся, за зіму нарабіў сетак, зрабілі палазы і ў вясну 40-га года засаліў па вялікай бочцы рыбы, сялява была не хужэй цяперашняй камсы. Яна ж была без скарлупы, гэна сялява. Столькі сялявы было, асобенна многа на водмелях, дзе цёплыя места былі. Яна заходзіла туды, а мы зналі, як зацянеш палазамі. Шчупакі, гаворыць, такія пападаліся і па пятнаццаць, і па пуду,  расказваў ён. І, гаворыць, выдры былі. То многа выдраў было. Бывае, як зацягнуць, выдра як дасца мне,  кажа,  як дала выдра ў грудзі, дык аж грудзі балелі. Рвала нашы сеці толька так. Сразу ж пасля 17 сенцябра 39-га Віллю пераходзіць нельга было. Як расказваў Фёдаравіч, бабы пайшлі ў Сакавічы за соллю дык палавілі і пасадзілі ўсіх. Але тады ўжо адпусцілі, папярэдзілі, што праз граніцу няльзя хадзіць. Стаўбы ж пагранічныя знялі ля ракі толькі ў 1941 гаду, за месяц да вайны. А самую вялікую рыбіну шчупака злавілі ў самой Мільчы ў 1973 годзе, як спрамлялі Вільлю. Была гэта шчука яшчэ ў двух старых панскіх ставах, але ўзяць яе ніхто доўга не мог. Я браў яе з 1966 года, ды не змог. А тут, калі раку спрамілі, канал да ставоў высах, ну рашылі спусціць і пруды. Капанулі зверху, бо зналі, што ёсць рыба. Калі вада памалу сышла, то выцягнулі з гразі шчупака паўтара метра дліной. Казімір Альбінавіч Сяржант злавіў яго, а я памагаў. Колькі важыла не помню, толькі Казік помне, бо ён важыў. Мусіць, болі чым два пуды. А дліны быў шчупак паўтара мэтра. Гэта добра помню.

ВёскаКамена (Каменно, Камень)(47 км/463) ВілейскагараёнаМінскай вобласці

Рэня Адамаўна Спірыдонава (Голуб) 1932 года нар. Каменна (Голуб):

Маю маму звалі Франя Францішка Карлаўна, а тату Адам Іванавіч Голуб. Нас было трох дзяцей. У Камені было больш за сто дамоў, вёска вялікая была, і даўней маладзёж была. Цяпер толькі дачнікі. Быў калхоз 1 Мая, а потым ужо другі. Працавалі ў ім, света не відзелі. Даўнёй, як плыты ганялі, рака была вялікая, не заросшая і глыбокая. Рака была абгледжаная, чыстая вада, дзе мялей, дзе глыбей. Кароў да ракі ганялі, а цяпер усё зарасло. Вельмі заядлымі рыбакамі ў Камені былі Лабачы і Спірыдонаў з сынам. Алёшавы ловяць. Таксама ў Лабачэй гэта рыбацкая справа перадавалася па наследству: ад дзеда бацьку і сыну. Калі бацька рыбак, дык і сын на ваду глядзіць. Сын іх працуе ў лясніцтве. Але рыбак ён ужо не такі заядлы, а вось дзед яго быў найлепшы ў Камені, як рыбак, так і музыка. Дзед іх, Лобач Іван, ён быў брыгадзір плытагонаў, галоўны штырнік. У іх хаце часцей і начавалі плытагоны, іх прымала яго жонка Уладзя. Усіх, хто гнаў дрэва, у нас празывалі штырнікі. Мой бацька таксама плыты ганяў, але рыбу не лавіў. Дзеці ўжо мае любяць рыбу лавіць, але едуць далей, на Кумельшчыну. Самая смачная рыба гэта шчупак, таксама язь. Цяпер падыходзіць судак з вадахранілішча. Лавілі рыбу даўней хапамі, восцямі, бучамі, вудамі.

Назад Дальше