Дачка Зямлі паглядзела на Ікара. Ён добра ведаў, з чым іх сыну давядзецца сутыкнуцца, нарадзіся той крылатым.
Вырашай сама, сказаў арнітар.
Генетык паправіў акуляры і пераключыў прэзентацыйны цыкл. Перад Ледай і Ікарам на экране зявіўся акіян.
Я бачу, што вы сумняваецеся. Тады, можа быць, рызыкнеце і народзіце Сына Мора?
Акіян такі ж неабсяжны, як і неба! Мы зробім вашаму хлопчыку акуратныя, прыгожыя жаберкі. Як у акулы. Хочаце? Ён зможа апускацца на самыя недасягальныя глыбіні! Ён будзе прыносіць вам жамчужыны!
Вы забыліся, доктар, сказала Леда, што ўсе каштоўнасці, знойдзеныя на дне акіяна, Дзеці Мора павінны аддаваць дзяржаве.
Не ведаю, як вы, спадарыня, адказаў спецыяліст, а я яшчэ не сустракаў ніводнага абсалютна чэснага чалавека ні з жабрамі, ні з крыламі. Затое, магу паклясціся, Дзеці Мора ніколі не галадаюць!
На экране успыхвалі і гаслі жабры розных фасонаў, фотаздымкі шчаслівых Дзяцей Мора з перапонкавымі далонькамі. На іх амфібіі абдымаліся з дэльфінамі, трымаліся за каралавыя рыфы і ныралі пад палярныя льды. Леда ізноў задумалася.
Дзеці Мора, сапраўды, былі вельмі багатым класам: акіян усё яшчэ заставаўся невычэрпнай крыніцай скарбаў, схаваных ад цікаўных вачэй пад вадой, на патанулых караблях і самалётах. Афіцыйным указам усе падводныя скарбы лічыліся маёмасцю дзяржавы. Кожны чалавек з жабрамі, адшукаўшы залатую манету, перліну або амфару, павінен быў адразу ж аднесці ў Бюро рэгістрацыі каштоўнасцей. Гэты ўказ амаль што не выконваўся Дзеці Мора ведалі многа спосабаў тайнага пад'ёму скарбаў з-пад тоўшчы вады. Калі ж у час вышукаў у іхніх сейфах знаходзілі каралі і золата і пыталіся: «Адкуль гэта ў вас?». Амфібіі толькі разводзілі перапонкамі: «Упала з неба!» Тое, што гэта здабыткі з акіянскага дна, было немагчыма даказаць.
Акрамя таго, роўна так, як арнітары гандлявалі паветрам, амфібіі вельмі ўдала гандлявалі арктычным і айсбергавым ільдамі, з якіх пры плаўленні атрымлівалася чыстая вада а без вады, як вядома, чалавек існаваць не можа роўна так жа, як і без кіслароду. У небаскробах Дзяцей Зямлі паўсюдна стаялі высокатэхналагічныя фільтры для вады, але паставіць такі фільтр абыходзілася значна даражэй, чым браць у крамах лёд, акуратна парэзаны на кавалкі неабходнай велічыні. Арнітары набывалі не тэхналогіі, а лёд.
Але ў амфібій была свая павіннасць, не лепшая за пачынку азонавага слоя. Яны чысцілі глыбіні ад забруджвання. Сусветны акіян, як агромністая лінза, рабіў у сотні разоў больш заўважнай чалавечую неахайнасць і абыякавасць. Пластык, метал, нафта, аскепкі спадарожнікаў і касмічных станцый, кантэйнеры з радыяцыйнымі адходамі і ядучымі хімічнымі рэчывамі раз на год, у Дзень Чысціні, Дзеці Мора спускаліся пад ваду і паднімалі смецце на паверхню, каб знішчыць яго. Але з кожным годам акіян не рабіўся чысцейшым, а людзі з жабрамі масава гінулі ад атручванняў.
І гэта Леда таксама ведала.
Ну? Што вы вырашылі? спытаўся генетык.
Мне трэба падумаць, сказала Леда.
Не спяшайцеся. Гэта вельмі адказны выбар.
А лепш прыходзьце заўтра. Я выпішу вам новы пропуск.
Генетык дастаў чысты бланк і адкрыў папку з паперамі, каб прачытаць імя пацыенткі. Убачыўшы яго, доктар дастаў з кішэні насоўку, нервова выцер лоб і як мага акуратней перапісаў імя на пропуск, які працягнуў Ледзе:
Вось. Калі ласка. Вазьміце. Я буду чакаць вас.
Усю ноч Леда плакала. Яна добра магла сабе ўявіць, што чакае яшчэ не народжанага ёй хлопчыка. Нарэшце Леда вырашыла.
Я пайду адна, сказала яна Ікару.
Гэтая дарога ў «Замак Жыцця» была самай доўгай з усіх, якія Ледзе давялося прайсці. Яна два разы паварочвала прэч ад будынка, але зноў вярталася да купала і стаяла, нерашуча ўдыхаючы пах азону. Нарэшце ёй хапіла мужнасці падысці да дзвярэй. Дзверы, як і ўчора, плаўна адчыніліся.
Генетык ужо чакаў пры ўваходзе з яе карткай у шасціпалых руках. Ён усміхнуўся, выцер лоб і моўчкі аддаў картку Ледзе.
У картцы было зафіксавана: «Б/М».
Без мутацыі? не паверыла вачам Леда.
Спадарыня Леда, прашаптаў доктар, у нас была ваша маці. Калі ваш сын народзіцца з мутацыяй, мне самому прышыюць крылы. Без наркозу.
Ікар падляцеў да акна герцагіні і ціха пашаргатаў крылом аб шкло. Герцагіня адкрыла акно.
Прывітанне, Ікар! радасна сказала жанчына. Добра, што вы прыляцелі! Заходзьце, заходзьце. Кава? Цукар? Вяршкі? Давайце я вас пачастую вішнёвымі эклерамі!
Вішнёвымі? перапытаў Ікар.
Так. Вашымі любімымі, адказала герцагіня і падышла да століка, на якім стаялі два кубкі і вялікая талерка з пірожнымі.
Ікар апусціўся на падлогу і моўчкі прысеў за столік. Жанчына пасунула да Ікара кубак.
Адкуль вы ведаеце, што я пю каву з вяршкамі? здзівіўся Ікар.
Герцагіня ўзяла свой кубак і падзьмула ў яго, бо кава была гарачая.
Вы з Ледай хаваліся ў маляўнічым месцы, спакойна сказала яна. На схіле той гары цвітуць эдэльвейсы, а зусім побач арлінае гняздо.
Ікар прыўзняў крылы:
Вы з Ледай хаваліся ў маляўнічым месцы, спакойна сказала яна. На схіле той гары цвітуць эдэльвейсы, а зусім побач арлінае гняздо.
Ікар прыўзняў крылы:
Вы ведалі, дзе мы жывем?
О, я ведала гэта ўжо на трэці дзень, як вы знеслі маю дачку з дому. Вы нават не ўяўляеце, якіх высілкаў мне каштавала, каб пра гэта не даведаўся мой муж.
Ікар апусціў галаву.
Дзякуй, ціха прамовіў ён.
Я ведаю пра вас усё. У вас жа арліныя крылы так, Ікар? Вельмі прыгожыя. Але пакуль у майго ўнука ёсць самы мізэрны шанец зрабіцца манархам, я не магу дапусціць, каб ён нарадзіўся мутантам. Вы разумееце, Ікар?
Ікар кіўнуў. Герцагіня ўсміхнулася:
Вось і добра. Герцаг старэе, ягонае сэрца мякчэе. Дайце час і я вас абавязкова пазнаёмлю. І паабяцайце, што калі хлопчык народзіцца, вы прынесяце мне букет эдэльвейсаў.
Арнітар паглядзеў у акно, праз якое ўвайшоў да герцагіні. Па ўсёй нябеснай прасторы з зеніту па далягляд каталіся ізумрудныя стужкі палярнага ззяння, а там, за зіхоткім даляглядам, чакала свайго Ікара яго верная жонка, і ў яе лоне спакойна спаў маленькі сын вялікай Зямлі.
Маналог на магіле Максіма Багдановіча
Максім,
Я прыехала ў Крым,
Паклаўшы ў заплечнік вянок.
На ялцінскі цёплы граніт
Баюся ступіць без абутку.
Я трызніла Крымам, Максім,
Паўднёвым загарам шчок,
Цяпер, як я стала пры ім
Жадаю пазбавіцца смутку.
Мне хораша тут хадзіць,
Далонню кранаць платаны,
Дзівіцца на мастакоў
І слухаць аркестр цыкад.
І можа, мяне тут сніць
Мужчына, мной не спатканы
Пытаю сябе ізноў:
Ці хочацца мне назад?
Максім,
Мне марская сінь
І соль выядаюць сэрца.
Каханне не прадаецца?
Прадаць яго трэба ўмець
Тут гандаль даецца ўсім,
Максім;
Хваля аб ногі трэцца
Ашчаднаму чалавецтву
Сябе прадае за медзь.
Злічыўшы кожны мой крок,
Мора ўздыхне былінна,
Даверыцца незнаёмаму
Пісьменніцкаму пяру.
Паэтка нясе вянок
З прысвіслацкіх гонкіх галінак
Траецкае шчасце сваё
Не выпускае з рук.
Вазьміце яго, Максім,
І пойдзем глядзець на яхты,
На лайнеры ў дзесяць паверхаў
Тут не бывае прыліў?
А ведаеце, Максім,
Мой прадзед быў з польскай шляхты.
Ён жыць на мора б не зехаў.
Ён мяне б асудзіў.
А мне
Не сорамна, не.
У мяне на акне
Стаіць малако
У глечыку
Максім,
Я прыехала ў Крым
З «Вянком» у заплечніку.
Маряна Вітэра
[1989 г. н.]
Мы зтабою
Мы з табою два маленькія дзьмухаўцы,
Мы пакуль яшчэ жоўтыя, пяшчотныя,
Мы глядзім на свет вялізнымі вачыма,
І па нас поўзаюць казуркі.
Мы з табою дзве чырвоныя калючыя ружы,
Мы ямо адно аднаго сваёю жарсцю,
Мы гатовыя ў мора крыві, абы разам,
Але мы дужа хутка вянем.
Мы з табою дзве белыя каралеўскія лілеі,
Нашая ветлівасць у ненавязлівасці,
Мы жывем сваім жыццём, нам падабаецца,
І ў нас ёсць чароўныя лілейчаты.
Мы з табою два старыя кактусы,
І да нас нават не хочуць набліжацца,
Іншым разам пальюць і забудуць.
Мы з табою большага й не просім.
«Падае дождж на старыя муры»
Падае дождж на старыя муры,
Свецяцца кропелькі, быццам бы зоры,
І адкрываецца надпіс стары:
«Aut vincere, aut mori».
«шэрадзённа»
шэрадзённа
і мы ўбачылі восень
а яна паглядзела на нас
вачыма памерлай лістоты
і цяжкіх шэрадзённых хмараў
доўга і натхнёна ў цішыні паркаў
мы глядзелі на восень, а яна на нас.
нараджаліся думкі, але не было словаў,
бо яны з пэўнага часу сталі за непатрэбай,
святло ліхтароў, схаванае ў цёмных дрэвах,
асвятляла шлях, якому ніколі не надыдзе канец.
шчасце простае. занадта простае. і інакш не будзе.
важна толькі знайсці яго ў тым, чаго іншыя не бачаць.
восень самотным позіркам гаварыла з намі голасам дажджу