Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка


Юры Несцярэнка

Звычайны шоубізнес

Апавяданні

© Несцярэнка Ю., 2015

© Рублеўская Л., прадм., 2015

© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2015

© ПУП «Кнігазбор», 2015

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Музыка ў сюжэтах

Мастацкае слова і музыка калі й не адно і тое ж, дык сінтэзуюцца часцей, чым мы можам уявіць. І калі аўтар прозы музыка, чытач чакае ў ягоных радках пачуць музыку.

Юры Несцярэнка, вядомы музыка, кампазітар і бард, сваю прозу таксама не пакідае без музыкі. Складаныя блюзрытмы, можа, і адгукаюцца ў радках, але найперш музыка адбіваецца ў сюжэтах. Тым больш, шмат якія аповеды аўтабіяграфічныя. Лёс беларускага хлопца з правінцыі, якога выключылі з му зычнай школы за «бесперспектыўнасць» і які пасля нейкі час працаваў там выкладчыкам Лёс беларускага рок-музыкі, які звязаны з лёсам, натуральна, усяе беларускай альтэрнатыўнай музычнай тусоўкі

Увогуле, чытаць аповеды Юрыя цікава менавіта таму, што яны нефармальныя, праўдзівыя і завершана-лаканічныя, як песні.

Гэта было шчырае пакаленне андэграўнду калі адстойваць свае густы было небяспечна, але гэта дапамагала знайсці сэнс жыцця. Калі нельга было адшукаць патрэбны дыск альбо ку піць добры музычны інструмент затое, калі ўдавалася, яны набывалі нечуваную, немагчымую сёння каштоўнасць.

Жыццё «саўка» з пункту гледжання нефармала Цяпер гэта ўжо экзотыка сямідзясятыя, васьмідзясятыя, перабудова Першыя канцэрты беларускіх рокгуртоў, выставы мастакоў авангардыстаў Дух вольнасці, безграшовага вальнадумства, які многія, хто пачынаў тады, страцілі на шляху да славы.

У адным з аповедаў аўтар успамінае выпадак з дзяцінства: у Сімферопальскім аэрапорце адмянілі вылеты, каб змусіць людзей сыграць масоўку для выпуску навінаў пра сустрэчу амерыканскага прэзідэнта, які наведаў Савецкі Саюз. Хлопчык выразна бачыў і чуў, як людзі абураліся, як былі незадаволеныя затрымкай і ўдзелам у бязглуздай інсцэніроўцы. А потым на экранах тэлевізараў, з дапамогай мантажу і закадравага бадзёрага тэксту ўсё ператварылася ў «энтузіязм масаў».

«Магчыма, у той момант у маёй свядомасці і адбыўся па дзел. З аднаго боку, я яшчэ заставаўся чалавекам, а з іншага ужо стаў саўком. У тым сэнсе, што пачаў успрымаць рэчаіснасць дваіста: тут тое, што адбываецца на самай справе, а там тое, што патрэбна камуністычнай партыі і ўсяму савецкаму народу.

Калі б можна было рабіць назвы апавяданняў вельмі доўгімі, то ў нашым выпадку гэта выглядала б наступным чынам: Шоу павінна працягвацца, а звераферма застаецца зверафермай» Менавіта нонканфармізм творцы, разуменне, дзе пачынаецца фальшывая рэальнасць, і нежаданне ўдзельнічаць у яе стварэнні неабходныя складнікі сапраўднай асобы. І гэта тое, што падкупляе ў героі прозы Юрыя Несцярэнкі.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

Шоу павінна працягвацца

Фрэдэрык Булсара памалу пераставаў быць парсам і ўсё больш ператвараўся ў суперзорку, адпаведна ўзяўшы сабе псеўданім касмічнага маштабу у гонар планеты Меркурый. Ужо былі выпушчаныя тры першыя альбомы, і хутка павінна была зявіцца «Ноч у оперы».

На той жа самай выспе і па тых жа самых начах не губляў час дарэмна Парсанс, чалавек, які да парсаў, можа, і не меў дачынення, але старажытныя аланы, напэўна, маглі б пачуць нешта няўлоўна знаёмае ў гучанні яго імя Алан. Сваёй гукарэжысёрскай працай у «Зваротным баку месяца» Парсанс паставіў адну цікавую кампанію ў шэраг супергруп. Кампанія сяброў, узначальваў якую спадар Гілмар (з біблейскім імем Давыд), ужо рыхтавала альбом «Вам бы тут пабываць», высакародна і амаль што шчыра прысвечаны Сіду Барэту, які гэтаксама шчыра ўсё больш рабіўся амаль што персам.

За «Вам бы тут пабываць» хутка зявіцца альбом «Звяры». Ідэя яго была ўзятая з оруэлаўскай «Зверафермы».

Магілёўскі аэрапорт меў самае прамое дачыненне да на вакольных зверафермаў, як у прамым значэнні геаграфічна, так і ў пераносным гістарычна, і яшчэ паўнавартасна працаваў, як і належала любому савецкаму аэрапорту ў першай палове 1970-х.

Самалёт «Як-40» па раскладзе падняўся ў паветра. Не выключаецца, што гэта адбывалася ў той самы час, калі Фрэдзі, Алан, Давыд і Сід вызначыліся, у якім кірунку сваёй дзейнасці будуць рабіць пераможны рывок (відавочна, рывок быў накіраваны не ў бок сацыялістычнай культуры). Наўрад ці яны ведалі, што канчатковым пунктам прызямлення ў «Як-40» быў Сімферопаль, ад якога да Чорнага мора заставалася кіламетраў дваццаць.

Мае бацькі спланавалі свой адпачынак у Еўпаторыі, адным з самых папулярных месцаў чарнаморскага ўзбярэжжа. Туды мы выправіліся ўсёй нашай сямёй: мама, тата, пяці гадовая сястрычка і дзевяцігадовы я. Тысячы такіх самых семяў ляцелі ў Сімферопальскі аэрапорт у гэты ж самы час з усіх канцоў Савецкага Саюза з Сібіры, з Казахстана, а мо нават і з Далёкага Усходу, з узбярэжжа Ледавітага акіяна ці з кітайскай мяжы.

Адпачынак праходзіў традыцыйна: з раніцы пляж, не вялікі перапынак з ратаваннем ад паўдзённага сонца ў любым цяністым месцы і лянівы абед, зноў пляж, увечары атракцыёны ці кавярня, марозіва і ліманад, альбо кіно на адкрытай пляцоўцы, потым цяжкі сон на здымнай кватэры ў начной спякоце паўднёвага клімату. У перадапошні і апошні дзень адпачынку самая адказная місія закупка прадуктаў: мясцовыя вінаград, персікі, алыча, абрыкосы, кавуны. З Еўпаторыі кірунак на сімферопальскі аэрапорт, дзе адпаведна раскладу рыхтуецца да вылету самалёт на Беларусь. Дарэчы, крыху раней ці пазней за наш рэйс рыхтуюцца ўзляцець авіялайнеры на Казахстан, у Сібір, на Далёкі Усход, да ўзбярэжжа Ледавітага акіяна, да кітайскай мяжы Як толькі мы трапілі ў аэрапорт, стала зразумела, што ні хто нікуды не ляціць. І казахі, і сібірцы, і жыхары Далёкага Усходу разам з кітайцамі, а таксама шмат хто яшчэ сядзелі на сваіх чамаданах у невялікім памяшканні аэравакзала. Па гучнай сувязі кожныя пяць дзесяць хвілінаў металічны жаночы голас паведамляў аб адмене чарговага авіярэйсу. Адпаведна, людзей збіралася ўсё больш і больш. Аэравакзал акружылі міліцыянты. Адзіны раз у жыцці я бачыў такую аграмадную колькасць супрацоўнікаў міліцыі, апранутых у старую парадную форму белыя фуражкі, белыя кіцелі, цёмна-сіняе, амаль што чорнае галіфэ, хромавыя боты. У хуткім часе гэтая форма зменіцца на знакамітую шэрую, якая праіснуе да самых апошніх дзён Савецкага Саюза.

Як усё адносна ў свеце толькі што мы ўсхвалявана ім кнуліся не спазніцца на пасадку ў свой самалёт, а літаральна праз нейкіх пятнаццаць дваццаць хвілінаў ужо былі ахопленыя ўсеагульным страхам. Што здарылася? Вайна? Нейкая буйная катастрофа? Усіх нас падазраюць у глабальным злачынстве, здрадзе Радзіме, спробе захопу самалёта, ці аэрапорта, ці Сімферопаля ўвогуле (у забруджванні Чорнага мора, пагрозе Турцыі)? Зараз міліцыянты роўнымі шэрагамі пойдуць правяраць дакументы? Абшукваць багаж, пратыкаць шомпаламі кавуны і персікі?

Адказаць, што на самай справе адбывалася, не мог ніхто. Людзі маўкліва займалі свае месцы на лаўках, сядзелі на праходах, спрабавалі ўладкавацца на вялізных падаконніках. Дзеці не бегалі і не шумелі, разумеючы, што адбываецца нешта занадта сурёзнае. Нейкае дзіцё не вытрымала і заплакала. Дыхаць станавілася ўсё цяжэй і цяжэй, на вуліцу нікога не выпускалі. У рэшце рэшт незнаёмая жанчына страціла прытомнасць. Медсупрацоўнікі вельмі хутка апынуліся по бач. Па залі плакала ўжо не адно дзіцё. Спробы выйсці на вуліцу заканчваліся нічым. Спытацца што-небудзь было нельга. Любыя размовы перарываліся загадамі заняць сваё месца. Мы адчувалі сябе закладнікамі.

У нейкі момант было загадана пакінуць рэчы на сваіх месцах і ўсім арганізавана выйсці на вуліцу. Па жывым калідоры, сярод міліцыянтаў, мы трапілі на пляцоўку, з якой было бачна лётнае поле. Людзі недаўменна пераглядаліся, перагаворваліся шэптам. Толькі адзін чалавек, здавалася, нічога не баяўся. Гэта быў аграмадны, паголены налыса каўказец, які ўвесь час уголас выказваў прэтэнзіі: «Шьто хацят, то тварят! Я уже давно дольжен улетаць атсюд!..»

Раптам, быццам бы зніадкуль, па руках пайшлі папяровыя кветкі, надзіманыя шарыкі, невялікія сцяжкі з чырвонай матэрыі, на якіх было напісана нешта кшталту «Мір» і «Дружба». Адразу натоўп павесялеў, і тут жа «сарафаннае радыё» пачало перадаваць зноў жа шэптам, ці вельмі нягучна і загадкава, адзін аднаму «на вушка» кавалачкі інфармацыі, якія, быццам бы ў калейдаскопе, можна было складаць у розных камбінацыях: «урадавыя Чайкі», «Брэжнеў тут», «палітбюро ў поўным складзе»

Толькі каўказскі чалавек працягваў сваю тэму: «О, шайтан, какіе чайкі! Какой палітбюро! Да пошлі ані падальшь! Мне літаць нада! Я ужі давно должін быць нэ здэсь!..»

Тым часам і сапраўды тры аўтамабілі «Чайка» не вельмі хутка праехалі ў кірунку да лётнага поля. За імі каля дзесяці навюткіх «Ікарусаў» павольна, як на паказе мод, прадэманстравалі натоўпу шчыльна закрытыя белымі фіранкамі салоны. Дружны савецкі калектыў патэнцыяльных авіяпасажыраў сімферопальскага аэрапорта нядружна прагуў нешта кшталту ці то прывітання, ці то здзіўлення. Нехта ляніва памахаў кветкамі. Я, спрабуючы таксама далучыцца да шматпакутнага свята, выпадкова лопнуў шарык. Тут жа перад шараговымі міліцыянтамі, якія ўтваралі жывую заслону, зявіўся афіцэр і пачаў пільна ўглядацца ў тое месца, адкуль пачуўся пляскач. Твары маіх бацькоў выцягну ліся і збялелі. Але абышлося. Афіцэр не стаў расцэньваць інцыдэнт як спробу замаху ці дыверсію

Дальше