На ўзлётна-пасадачную паласу, вельмі далёка ад сваіх гледачоў, выехаў незвычайны, бруднага неакрэсленага ко леру, з нязвыклай сімволікай на бартах замежны самалёт.
«Боінг» нягучна пракаментаваў нехта з натоўпу. «Какой боіншмоін?! Кагда законшіся этат безабразій? Мне давно нэ здэсь нада быць» паляцела ў адказ гнеўная ты рада. Тыя дарослыя, хто стаяў вакол, сувора паглядалі на падазронага бунтаўшчыка, але нічога яму не гаварылі. Ад яго свабоды выказванняў мне зрабілася не па сабе. Нават у дзевяцігадовым узросце я ўжо ўсведамляў, што савецкаму чалавеку так гаварыць «нельга».
Калона «Ікарусаў», якую ўзначальвалі тры «Чайкі» бліскучыя, чорнага колеру, легендарныя «крэмлёўскія кабінеты на колах», праехала ў зваротным кірунку.
Вельмі хутка гучнымі камандамі міліцыянтаў натоўп быў развернуты і зноў па «жывым калідоры» накіраваны да будынка аэравакзала. Нашыя рэчы былі на сваіх месцах. Праз кожныя пяць дзесяць хвілінаў па гучнай сувязі пачалі абяўляцца вылеты рэйсаў, і ў хуткім часе зала чакання лётнай установы горада Сімферопаля апусцела і ўвайшла ў звыклы рэжым сваёй працы.
У магілёўскім аэрапорце нас сустрэў нехта з татавых знаёмых з машынай. Калі дома мы распакоўвалі свае чамаданы, торбы і валізы, вымаючы з іх сакаўныя экзатычныя прадукты і сувеніры, па тэлевізары якраз пачалася «перадача 1» для ўсяго Савецкага Саюза легендарная «Программа Время» пад незабыўнае музычнае суправаджэнне аўтарства Георгія Свірыдава.
Першым блокам навінаў ішла ашаламляльная інфармацыя аб тым, што ў нашую краіну прыляцеў прэзідэнт ЗША (па сенсацыйным узроўні падзея для тагачасных савецкіх абывацеляў прыроўнівалася да прылёту на нашую планету кіраўніка суседняй галактыкі). Са словаў дыктараў, пры ляцеў прэзідэнт не абы-куды, а ў Сімферопальскі аэрапорт. І там ужо, як аказалася, «весь советский народ с воодушевлением и безотчётной радостью» сустракаў лідара Злучаных Штатаў. Прычым народ няблага падрыхтаваўся: нарабіў папяровых кветак, надзьмуў шарыкі (хаця «Отставить шарики! Товарищ полковник, в следующий раз вместе со своими шариками пойдёте в отставку!..»), нарыхтаваў чырвоных сцяжкоў з надпісамі «Мір» і «Дружба», сабраў прадстаўнікоў неабсяжнай Радзімы з самых розных бакоў з Казахстана!
«Урааа!» З Далёкага Усходу! «Да здравствует!» З берагоў Паўночнага Ледавітага акіяна! «Вечно живой!» З кітайска савецкай мяжы! «Даёшь автоматы Калашникова китайского производства! Урааа!!!» З савецкай Белорусіі!
«Жывеее Беларууусь!!!»
(Паўза.)
«Товарищ полковник, промотайтека чутьчуть назад Чё-то мне тут показалось» Выявы людзей на відэазапісе хуценька пабеглі назад, падымаючы па трапе амерыканскую дэлегацыю спінай да выйсця з самалёта. Кадр змяніўся.
«Стоп!» Аграмадны, паголены лысы чэрап нахіліўся вельмі блізка да камеры і спытаўся з пагрозай: «Шьто такой? Я когданібудь улечу адсюд?..»
«Аа, так это ж майор Абдулганиев! От уже, блдь, изга ляется как может, провокатор хренов, твою мать»
Усе тэленавіны былі прысвечаны падзеі зяўлення Рычарда Ніксана на савецкай зямлі. Я глядзеў у экран і не мог паверыць сваім вачам я памятаў амаль што ўсіх гэ тых людзей з аэрапорта стомленымі, раздражнёнымі і хава ючымі сваю раздражнёнасць. Але на тэлеэкране ўсё было па-іншаму. Зусім паіншаму! Голас дыктара чароўным чынам рабіў сітуацыю прынцыпова інакшай людзі па-сапраўднаму радаваліся, усміхаліся, махалі кветкамі, сцяжкамі. Праўда, бязгучна. Хуткая нарэзка патрэбных кадраў рабіла сапраўдны цуд.
Я нават пачаў думаць, што была яшчэ нейкая іншая група людзей, якая сапраўды так радавалася, крычала і махала рукамі, у адрозненне ад нашай, дзе людзі ледзь перасоўвалі ногі ад стомы і спякоты. А тое, што ў кадрах трапляліся знаёмыя твары, я падумаў, гэта проста некаторыя нашыя, «сумныя», нейкім чынам патрапілі ў групу тых, «вясёлых», і заразіліся іхным настроем. Але, калі камера рухалася ўздоўж натоўпу, я раптам разгледзеў кавалачак мамінай яркай спадніцы, татаў капялюш ад сонца, а таксама свой локаць і шорты.
Я павольна перавёў позірк спачатку на ўласны локаць, по тым на шорты, у якія яшчэ да азначанага часу быў апрануты. І зразумеў, што гэта ўжо не проста запыленая вопратка, якая боўтаецца на нагах. Перад маімі апушчанымі долу вачыма пералівалася колерамі і зіхацела частка сусветнай гісторыі.
Магчыма, у той момант у маёй свядомасці і адбыўся па дзел. З аднаго боку, я яшчэ заставаўся чалавекам, а з іншага ужо стаў «саўком». У тым сэнсе, што пачаў успрымаць рэчаіснасць дваіста: «тут» тое, што адбываецца на самай справе, а «там» тое, што патрэбна «камуністычнай партыі і ўсяму савецкаму народу» (гл. тэлевізар).
Я павольна перавёў позірк спачатку на ўласны локаць, по тым на шорты, у якія яшчэ да азначанага часу быў апрануты. І зразумеў, што гэта ўжо не проста запыленая вопратка, якая боўтаецца на нагах. Перад маімі апушчанымі долу вачыма пералівалася колерамі і зіхацела частка сусветнай гісторыі.
Магчыма, у той момант у маёй свядомасці і адбыўся па дзел. З аднаго боку, я яшчэ заставаўся чалавекам, а з іншага ужо стаў «саўком». У тым сэнсе, што пачаў успрымаць рэчаіснасць дваіста: «тут» тое, што адбываецца на самай справе, а «там» тое, што патрэбна «камуністычнай партыі і ўсяму савецкаму народу» (гл. тэлевізар).
Калі б можна было рабіць назвы апавяданняў вельмі доўгімі, то ў нашым выпадку гэта выглядала б наступным чынам: «Шоу павінна працягвацца, а звераферма застаецца зверафермай» Цяпер я ўпэўнены, што ў «Чайках» ды «Ікарусах», якія праехалі тады перад намі, акрамя кіроўцаў, нікога не было. Так для праграмы «Время» здымаліся патрэбныя сцэны. Мы «масоўка», машыны ды самалёт «дэ карацыі», а прэзідэнт выходзіў дзенебудзь зусім у іншым месцы, і здымалі яго зусім іншыя камеры.
Шмат чаго мяняецца ў свеце, шмат чаго застаецца ў ня зменным выглядзе. Некаторых ужо няма сярод жывых. Няма Фрэдзі, няма Сіда. Сыходзяць парсы, і персы таксама сыходзяць. Сышлі Леанід Брэжнеў і Рычард Ніксан. А Давыд па-ранейшаму працягвае рабіць шоу. Гэта азначае, што і шоу працягваецца, як завяшчаў вялікі Фрэдзі, а дзе-нідзе (нават да сённяшніх часоў!) і зверафермы застаюцца зверафермамі, не горш, чым у Оруэла
Telecaster
Праз дваццаць год пасля апошняй вайны ў вёсцы Прыбар яшчэ не было электрычнасці. Тагачаснае кіраўніцтва дзяржавы вызначыла агульны тэрмін «неперспектыўныя» ў адносінах да невялікіх паселішчаў, і Прыбар апынуўся ў гэ тай непаспяховай катэгорыі. Нягледзячы на гэта (дзякуючы гэтаму), вёска стаяла сабе на беразе Дняпра, жыла ў поўнай гармоніі з навакольным асяроддзем ды ў адпаведнасці з набытым у папярэдніх стагоддзях досведам выжывання.
Бацьку пасля заканчэння лесагаспадарчага факультэта па размеркаванні накіравалі ў прыбарскае лясніцтва. Яго маладая жонка, то бок мая маці, да таго як нарадзіла мяне, улад кавалася на працу ў вясковую краму. Тэрмін пасляродавага адпачынку быў не больш за два месяцы. Далей можна было не працаваць, але і дапамогі ніякай не прадугледжвалася.
Маці зноў пачала гандляваць у краме праз пару месяцаў пасля родаў. Увечары кожнага дня працягвала прадаваць проста з хаты, куды забірала тавар з працы. Хата стаяла не далёка ад крамы. Тавар быў вядома які хлеб ды гарэлка.
Напэўна, ужо на трэцім месяцы жыцця я дакладна спазнаў, што такое сапраўдны прыдняпроўскі блюз. Адна са звычайных карцінак таго часу: да мамы ў краму заходзіць вусаты, барадаты дзед. «Галя! Іду міма вашай хаты, чую малеча моцна крычыць! Я зайшоў у пакой, пагайдаў, па размаўляў з ім Але ўсё роўна крычыць!..» Мама вешае на дзверы крамы аркушык з настальгічным для кожнага савецкага чалавека надпісам «Буду праз 15 хвілін» і бяжыць мяне карміць.
Адзіны чорна-белы фотаздымак тысяча дзевяцьсот шэсцьдзесят пятага года захаваў наступны момант: на драў ляным ганку вясковай хаты мама трымае мяне на руках. Яна ў прыгожай сукенцы. Лёгкая хустачка, завязаная з-заду, ахоплівае галаву. Мы мружымся ад сонца. Магчыма, нядаўна прайшоў дождж, таму што босыя маміны ногі па костачку ў гразі. Праз дваццаць гадоў пасля апошняй вайны ў вёсцы Прыбар не было яшчэ і дарог
Бацька быў першым чалавекам у вёсцы, хто набыў тэлевізар. Калі праблема бездарожжа сяк-так вырашыла ся і тэлевізар усё ж патрапіў дадому, то без электрычнасці абысціся было немагчыма. Адзіным выйсцем стаў перасоўны электрарухавік, які тата заводзіў як мага далей ад хаты, каб ён не заглушаў гук тэлеэфіра. За першыя дні тэлесеансаў у бацькоўскай хаце перабывала ўся вёска. Невядома, наколькі тата тады ўсведамляў, што стаў своеасаблівым распаўсюджвальнікам тэлехваляў у сваім рэгіёне. Хутчэй за ўсё не засяроджваў на гэтым увагі. У тыя часы, дарэчы, гэта была вельмі папулярная тэма, сапраўдная мода ў галіне найноўшых тэхналогій магчымасць перадачы інфармацыі з дапамогай тэле і радыёхваляў вакол зямнога шара, у стратасферы, у космасе. Ідэя захоплівала думкі звычайных людзей, простых будаўнікоў вялікай сацыялістычнай будучыні краіны Саветаў.
Хаця, шчыра кажучы, мода гэта датычылася і ўсяго астатняга свету, і гадоў за дзесяць да вышэйзгаданых падзей у супрацьлеглым лагеры сусветнай палітыкі, нават па геаграфічным размяшчэнні, амерыканец Ліа Фэндэр зарэгістраваў назву аднаго са сваіх вынаходніцтваў: электрагітары з цэльным корпусам «Fender Telecaster». Крыху раней ён спрабаваў зарэгістраваць для гэтага інструмента брэнду «Broadcaster» (што азначае «той, хто распаўсюджвае радыёхвалі»), але вядомая фірма па вытворчасці барабанаў ужо запатэнтавала такую назву і адсудзіла сваё права яе выкарыстоўваць. Таму, суадносна з нарастаючай папулярнасцю тэлебачання, наступным крокам у распрацоўцы брэнда Ліа Фэндэр вы рашыў выкарыстаць назву новай ступені інфармацыйных тэхналогій «Telecaster». Што адпавядае словаспалучэнню «той, хто распаўсюджвае тэлехвалі». Пазней гэты вядомы канструктар электрагітар прыдумаў назву «Stratocaster» для сваёй наступнай распрацоўкі.