Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка 4 стр.


Вялізны ўскудлачаны рудабароды чалавек бег за юнаком і разюшана крычаў: «Шчанюк! Я цябе навучу, як пава жаць старэйшых! Ты, напэўна, хацеў мяне абразіць! Клянуся Одзінам, у цябе гэта не атрымаецца!..» Але той, каго ён так прагнуў дагнаць, быў маладзейшы і спрытнейшы. Да таго ж маладому хлопцу, які прыціскаў да грудзей свае дудкі, да даваў моцы страх апынуцца ў руках разюшанага варвара. Астатнія вікінгі са смехам назіралі гэтую пагоню і толькі выкрыквалі: «Ды пакінь ты яго, Дацкая Галава! Мы ж табе казалі, што гэта сын Густафа, вельмі дзіўны скальд! Ты ж сам напрасіўся на яго музыку!..»


Апісваючы ў такіх фарбах свайго першага музычнага на стаўніка, я карыстаюся зараз усё ж дзіцячымі ўражаннямі. Нікуды не падзець пэўны перыяд «вогнепаклонства» майго выкладчыка, але ўвогуле гэты чалавек быў нядрэнным спецыялістам, зусім не апошнім у нашай музычнай школе. Які да таго ж у свой час, у сярэдзіне 60-х гадоў, гэтую школу (разам з калегам па суседнім кабінеце) уласнаручна пабудаваў. Пазней мяне яшчэ вельмі ўразіў той факт, што ў сваёй працоўнай кніжцы Леанід Восіпавіч меў толькі адзін запіс: ён быў прыняты на працу пасля заканчэння музычнага вучылішча, а праз сорак з нечым гадоў звольнены ў сувязі з выхадам на пенсію. Для мяне з маімі дзясяткамі працоўных запісаў з розных гарадоў і з самых разнастайных арганізацый гэта быў узорна-паказальны выпадак.

Вяртаючыся да адноснай храналогіі, хачу дадаць, што, калі праз гадоў пятнаццаць пасля сумнага досведу навучання на баяне я ўладкаваўся на працу ў тую ж школу выкладаць гітару, мы сябравалі з Леанідам Восіпавічам, і я часта заходзіў да яго ў кабінет. На яго пытанне «Як жа такое здарылася?» я заўсёды адказваў: «Не турбуйцеся, Леанід Восіпавіч, гэта не той выпадак, калі здарылася нешта жудаснае»


Мат Густафсан утрымліваў увагу залы больш за гадзі ну. Так, былі тыя, што сыходзілі, дзясяткі два чалавек не здолелі праслухаць да канца вельмі спецыфічную праграму зоркі сусветнага фрыджазу. Напрыклад, бабуля, якая пры вяла на сапраўдны джазавы канцэрт унукасаксафаніста гадоў дзесяці, усяго пакрытага рабаціннем, патрапіла ў крыху няёмкае становішча. Калі зала заціхла ў чаканні першага твора, маленькі хлопчык, зразумела, таксама чакаў свайго адкрыцця. Але калі спадар Густафсан выдаў першыя гукі і заціх, набіраючыся моцы, каб зайграць далей, хлопчык міжволі, цалкам шчыра, на ўсю залу сказаў: «Бабуля, дык ён жа граць не ўмее» Бабулю такое адкрыццё не надта ўразіла, яна ўпарта спрабавала разабрацца з гэтым пытаннем яшчэ хвілінаў пятнаццаць дваццаць. Але яе нервовая сістэма больш вытрымаць не магла яны з унукам пакінулі залу.

У хлопчыка, які стараўся не адставаць ад бабулі, увесь час было нейкае дзіўнае адчуванне. Ён даганяў яе і спрабаваў зазірнуць у вочы. Але бабуля (якая, дарэчы, уяўляла сабой высокую прыгожую жанчыну, рудавалосую, скандынаўскага тыпу яе продкі былі аднекуль з Даніі) упэўнена крочыла да аўтамабільнай стаянкі і, здавалася, не звяртала на ўнука ўвагі. Хлопчыку так карцела пагаварыць з ёй пра незвычайнага саксафаніста. Але ён ніяк не мог знайсці патрэбных слоў, каб расказаць, што даўным-даўно, значна болей часу, чым ён жыве на гэтым свеце, нешта падобнае на сустрэчу з такім самым дзіўным музыкам ужо аднойчы адбывалася

Хроніка снегападаў

«Верагодна, праблемы распаўсюджвання гукавых хваляў, спецыфіка іхняга адбітку ў закрытым памяшканні, а таксама канструкцыйныя асаблівасці электраакустычных сістэмаў не дужа хвалявалі публіку, што сабралася ў фае невялікага вясковага клуба. Гэта было зразумела па тым, як на дзвюх вялізных калонках, што ўвасаблялі ўсю гукавую моц мясцовага ансамбля, ляжала аграмадная гара зімовых паліто, футраў, цёплых куртак. Адзенне бесцырымонна закрывала амаль што палову пярэдняй панэлі з дынамікамі ў кожнай з калонак. Неўзабаве высветлілася своеасаблівая сувязь паміж адсутнасцю гардэроба і якасцю гучання вакальна-інструментальнага ансамбля.

Танцавальная праграма адкрывалася бадзёрай песенькай у выкананні чатырох музыкаў басіста, барабаншчыка, клавішніка і вакаліста-гітарыста. Асноўную масу прысутных складалі дзяўчаты, якія аказаліся больш лёгкімі на падём. Яны тут жа апынуліся перад сцэнай і пачалі танчыць. Мужчынская частка не дужа актыўна далучалася да сваіх сябровак, ці то з-за жадання паказаць сваю сталую разважлівасць, ці то з нагоды добрых порцый прынятага спіртнога Новы год як-ніяк. Але, нягледзячы на запаволеную рэакцыю, з часам у зале зявіліся пэўныя фаварыты танцавальнага мастацтва. Музыканты з энтузіязмам падтрымлівалі агульную весялосць.

Першым пакінуў імправізаваную эстраду клавішнік. Ён быў кіраўніком ансамбля, да таго ж самым старэйшым з удзельнікаў, яму было дваццаць пяць. У дадатак да ўсяго ён яшчэ выконваў функцыі загадчыка клуба, таму патлумачыць калегам, што яму неабходна тэрмінова адысціся па рабоце, было нескладана.

Другім знік басіст. У зале нарэшце зявілася дзяўчына, якую ён з нецярплівасцю чакаў яшчэ ад пачатку імпрэзы. Гітарыст раптам убачыў басіста ў цэнтры залы. Ён танчыў.

Нават не басіст быў у стане выканання сапраўднага рытуалу. Напэўна, усё ж такі жыццесцвярджальнага характару, але здавалася, што ён прынясе смерць любому, хто асмеліцца наблізіцца да яго ўдзельнікаў. Басіст выкручваўся вакол сваёй каханай, падаў на калені, адкідваўся на спіну. Потым падхопліваўся і ў дзікім захапленні зноў кружыў вакол абекта пажадлівасці. Скончылася гэта ў хуткім часе тым, што ў адзін момант танцор не разлічыў ці то вугал павароту, ці то ўласную моц, патроеную на хвалі эмацыйнага парыву,  ён як пушынку схапіў дзяўчыну, шалёна закруціўся, не ўтрымаў раўнавагі і абрынуўся разам з ёй на падлогу. Тут жа ўскочыў, паспрабаваў дапамагчы каханай, атрымаў аплявуху і пабег за дзяўчынай на вуліцу. Зразумела, што яму ўжо было не да ігры на басгітары.

Хай сабе без клавішніка, але аказалася, што і без басіста ўсё працягвала гучаць амаль без змен. Ручкі двух узмацняльнікаў былі да ўпору выкручаны ў бок максімальнай гучнасці. Футры і курткі на калонках выконвалі функцыю адмысловых фільтраў. Апаратура, працуючы з вялікай перагрузкай, выдавала скажоны, аглушальны саўнд. У гэтым дыяпазоне апыналіся гітара і голас. Бубнач з усёй моцы лупіў у непадгучаныя бубны, але і яны тапіліся ў скрыгаце сплеценых вакальных і гітарных партый, што гучалі з дынамікаў з драйвавым перагрузам.

Бубнач і басіст былі сябрамі з дзяцінства. Ім абаім было каля васямнаццаці. Вогненна-руды, пакрыты з галавы да ног рабаціннем, бубнач крыху камплексаваў з-за сваёй знешнасці і ўпотай зайздросціў басісту, на якога звярталі ўвагу амаль што ўсе дзяўчаты, якія прыходзілі ў клуб на танцы. У адрозненне ад калегі, у бубнача тут не было ніводнай знаёмай дзяўчыны. Можа быць, гэтыя абставіны, а ў дадатак разуменне таго, што бубнаў усё роўна не чутно,  прымусілі і бубнача ў рэшце рэшт пакінуць працоўнае месца.

Самы малодшы з усіх музыкаў гітарыст (у чатырнаццаць год пачуццё адказнасці вымушала яго заставацца на імправізаванай сцэне пры любых абставінах) працягваў выконваць набор сваіх шлягераў. Шукаць калег не было ні часу, ні магчымасці. А ў зале пакуль што ніхто не заўважыў адсутнасці музыкаў. А можа, хто і заўважыў, ды быў упэўнены, што так і задумана? Сольная праграма юнага гітарыста?

Адзінае, што замінала выступоўцу,  гэта мясцовыя аматары барабаннага мастацтва, якія заўважылі вакантнае месца за ўдарнай устаноўкай. Яны па чарзе залазілі на вольнае крэсла і хто як мог перадавалі рытм і дынаміку твора. Гралі яны чым папала, і гітарыст час ад часу збіваўся з уласнага рытму, калі падаў на падлогу які-небудзь барабан ці валі лася стойка з талеркай. Энтузіясты барабанных спраў маглі не падзяліць між сабой чаргу, і тады ўзнікала кароткатэрміновая бойка. Нарэшце іхні калектыў распаўся, разваліўшы заадно і ўдарную ўстаноўку, якую барабаншчыкі так і не здолелі сабраць у зыходнае становішча»

Пасляслоўе і каментары шырокавядомага крытыка Н. Рэкамендацкага (прадстаўніка грамадскага абяднання «Вузкае кола»)

Roadhouse

Тэкст, які мы разглядаем у дадзеным выпадку, зяўляецца ўрыўкам з твора «Варыяцыі на асноўную тэму». Аўтар прапануе апісанне творчай дзейнасці з часоў свайго ранняга юнацтва, а дакладней перыяду ўдзелу ў складзе ансамбля сельскага дома культуры вёскі Л. З аналізу гэтай тэмы вынікае, што мы маем у наяўнасці расповед пра пачатак нялёгкага музычнага шляху першыя напаўафіцыйныя клубныя (ніяк іначай) выступленні, першы выязны нідзе не анансаваны канцэрт, першы неафіцыйны ганарар, першая спроба ўжывання алкаголю, выпрабаванні гастрольнага жыцця і гэтак далей. Самі сабой напрошваюцца аналогіі з падпольнымі ўстановамі ЗША перыяду «сухога закона», у якіх гралі блюз (адкуль і алегарычная назва артыкула «Roadhоuse»[1]). Існуе меркаванне, што пры пэўных магчымасцях можна было б зняць нядрэнны блокбастар на тэму айчыннага музычнага руху ў правінцыі.

Па максімуму скарачаючы абём працы, спынімся на дадатковых матэрыялах, што маюць для нас найбольшую каштоўнасць. У іх выкарыстоўваецца некалькі асноўных тэмаў і вобразаў, што ствараюць сапраўднае мазаічнае палатно, з дапамогай якога і адлюстроўваецца рэальная карціна падзей.

Назад Дальше