Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка 3 стр.


Хаця, шчыра кажучы, мода гэта датычылася і ўсяго астатняга свету, і гадоў за дзесяць да вышэйзгаданых падзей у супрацьлеглым лагеры сусветнай палітыкі, нават па геаграфічным размяшчэнні, амерыканец Ліа Фэндэр зарэгістраваў назву аднаго са сваіх вынаходніцтваў: электрагітары з цэльным корпусам «Fender Telecaster». Крыху раней ён спрабаваў зарэгістраваць для гэтага інструмента брэнду «Broadcaster» (што азначае «той, хто распаўсюджвае радыёхвалі»), але вядомая фірма па вытворчасці барабанаў ужо запатэнтавала такую назву і адсудзіла сваё права яе выкарыстоўваць. Таму, суадносна з нарастаючай папулярнасцю тэлебачання, наступным крокам у распрацоўцы брэнда Ліа Фэндэр вы рашыў выкарыстаць назву новай ступені інфармацыйных тэхналогій «Telecaster». Што адпавядае словаспалучэнню «той, хто распаўсюджвае тэлехвалі». Пазней гэты вядомы канструктар электрагітар прыдумаў назву «Stratocaster» для сваёй наступнай распрацоўкі.

Як дзіўна ўсё пераплятаецца ў гэтым свеце значна пазней я адыграў шмат блюзавых канцэртаў менавіта на «стратах». А бацька ўжо ў сталым узросце ўспамінаў, што далучыўся да сапраўднай таямніцы перадачы і прыёму тэлехваляў на вялікія адлегласці, калі наладзіў своеасаблівы фізіка-біятэхнічны ланцужок: крыніца энергіі прымач тэлехваляў аператар, кіраўнік працэсу. Лічы, сапраўдны «тэлекастэр».

Сага пра школу музыкі

Я ні ў якім выпадку не паэт і ні ў якім выпадку не музыкант. Дзесяць стагоддзяў таму гэта не падзялялася, і я не бачу нагоды, каб падзяляць гэта сёння

Б. Г.

Саксафаніст Мат Густафсан заплюшчыў вочы, паднёс інструмент да вуснаў і знерухомеў, нібыта шукаючы патрэбную хвалю, на якой павінна пачацца музыка. У святле пражэктараў ягоная адзінокая постаць на аграмаднай сцэне выглядала загадкава і вымушала чакаць чагосьці цікавага, нязвыклага, неверагоднага. Перапоўненая зала сталічнай філармоніі ўважліва чакала. Зорка скандынаўскага фрыджазу раптам напружыўся, згарбаціўся, прысеў і, рэзка выпрастаўшыся, выдаў першы гук. Гэта не была музычная нота. Гэта быў сіп з пераходам у віск. Потым сіпатыя гукі пасыпаліся бязглуздымі, неўпарадкаванымі плынямі. Яны лу пілі па свядомасці, і здавалася, што галоўнай мэтай вядомага саксафаніста і яго інструмента было выдаваць любыя гукі, акрамя тых, што за доўгую гісторыю станаўлення сучаснай культуры стала прынята называць музычнымі. Ён хацеў здзівіць, хацеў паказаць нешта такое, чаго не паказвае ні хто, акрамя яго, хацеў шакіраваць, збіць са звычайнай хвалі ўспрымання музыкі. Увесь час карцела спытацца чаго яму не хапала ў дзяцінстве, што ён страціў ці не паспеў набыць?..


Школа, дзе выкладаюць, адпаведна, і вывучаюць, музы ку, магчыма, зяўляецца адным з найцікавейшых вынаходніцтваў чалавечага грамадства ў перадачы пэўнага досведу. На пытанне «Якога менавіта?» звычайна адказваюць: «Культурнага». Але ж нам да сённяшняга часу так і не вядомы сапраўдныя таямніцы мелодыі, гармоніі і рытму. Як і на каго яны ўплываюць, хто і ў якой меры адчувае гэты ўплыў, а хто толькі памыляецца, думаючы, што адчувае? І самае галоўнае якая інфармацыя перадаецца, адкуль і куды? Зяўляемся мы першапачатковымі стваральнікамі і адзінымі ды апошнімі спажыўцамі вынікаў гульні з рэзанансам гукавых хваляў ці толькі медыумамі, якія аднекуль атрымліваюць і перадаюць далей нешта такое, што закранае нас, магчыма, толькі на падсвядомым узроўні? Ці мелі старажытныя музыкі свае школы? Ці іхні сакральны досвед складаўся дзякуючы бесперапыннаму руху, бясконцай да розе, таму і звалі іх вандроўнымі? І што клікала іх у тую дарогу прага да дзіўных прыгодаў ды неверагодных спатканняў ці неадольнае жаданне адкрыцця, звязанае з іншымі краямі ды невядомымі культурамі?


Барадатыя, з пасечанымі тварамі, аграмадныя мужчыны, трымаючы ў руках мячы, баявыя сякеры, вострыя копі, акружылі зусім яшчэ юнага хлопца, які з жахам прыціснуў да грудзей дзве дудкі. Адну маленькую, крыху большую за даўжыню далоні, другую вялікую, амаль на два ўласных локці. Уперад выйшаў сапраўдны волат, на галаве якога спраўна сядзеў шлем з рагамі быка. Ён быў апрануты ў ваўчыныя шкуры.

 Я ведаю яго. Гэта сын Густафа з Берага Арлінага Возера. Ён лічыцца скальдам, але кажуць, што галава яго крыху не ў парадку. Вельмі дзіўна грае на сваіх дудках

Верагодна, у малодшым школьным узросце медыум з мяне атрымліваўся не дужа добры, бо пасля года навучан ня ў музычнай школе я быў адлічаны як «неперспектыўны». З гэтага перыяду выдатна запомніліся ўступныя экзамены, аўтарытэтная камісія чалавек з васьмі за сталом з традыцыйным графінам, а таксама стан той камісіі, блізкі да сапраўднай медытацыі. Жадаючых авалодаць музычнай практыкай ды тэорыяй, карацей кажучы, палепшыць майстэрства медыумаў, набілася ў маленькі калідорчык музычнай школы столькі, што было вельмі складана праціснуцца да дзвярэй прыёмнай камісіі. Хаця, здаецца, «ціснуцца» трэба было больш праз бацькоў патэнцыйных медыумаў. Будучы гонар музычнага мастацтва, гэта значыць мы, самыя маленькія ўдзельнікі ўрачыстай акцыі, па чарзе падыходзім да ка місіі і барабанім па стале, адбіваючы нескладаныя рытмы.

 Я ведаю яго. Гэта сын Густафа з Берага Арлінага Возера. Ён лічыцца скальдам, але кажуць, што галава яго крыху не ў парадку. Вельмі дзіўна грае на сваіх дудках

Верагодна, у малодшым школьным узросце медыум з мяне атрымліваўся не дужа добры, бо пасля года навучан ня ў музычнай школе я быў адлічаны як «неперспектыўны». З гэтага перыяду выдатна запомніліся ўступныя экзамены, аўтарытэтная камісія чалавек з васьмі за сталом з традыцыйным графінам, а таксама стан той камісіі, блізкі да сапраўднай медытацыі. Жадаючых авалодаць музычнай практыкай ды тэорыяй, карацей кажучы, палепшыць майстэрства медыумаў, набілася ў маленькі калідорчык музычнай школы столькі, што было вельмі складана праціснуцца да дзвярэй прыёмнай камісіі. Хаця, здаецца, «ціснуцца» трэба было больш праз бацькоў патэнцыйных медыумаў. Будучы гонар музычнага мастацтва, гэта значыць мы, самыя маленькія ўдзельнікі ўрачыстай акцыі, па чарзе падыходзім да ка місіі і барабанім па стале, адбіваючы нескладаныя рытмы.


Атмасфера мерапрыемства чамусьці засталася ў памяці нейкай напружанай і нервовай. Амаль што ўсе дзеці ўпершыню сутыкнуліся з такім «выпрабаваннем», таму некаторыя, не разумеючы, чаго ад іх хочуць, перадаюць не зусім рытм, а недзе і дынаміку. Зараз я стаўлюся да гэтага менш за ўсё з іроніяй дзеці на такіх «экзаменах» не выстуквалі патрэбны рытм зусім не з-за таго, што не чулі яго, а, магчыма, з-за таго, што, напрыклад, адчувалі сябе няёмка ці не жадалі нешта паказваць перад кімсьці, хто ім не спадабаўся. Шмат з тых, хто ў свой час атрымаў адзнаку «незадавальняюча», на самай справе маглі валодаць і выдатным слыхам, і цудоўным пачуццём рытму. Памятаю, што майму школьнаму сябру на прыёме ў музычную школу не пашанцавала. Ён не прайшоў выпрабаванне рытмам, засяродзіўшыся на тым, чым менавіта гэты рытм адбівалі. У будучым ён скончыў тэхнічную ВНУ і стаў неблагім інжынерам.


Другі вялізны вікінг з капой рудых валасоў і рудой барадой наблізіўся да хлопца і павольна вымавіў: «Ну, калі ты скальд, пакажы, як ты на сваіх дудках распавядзеш пра нашую сустрэчу» Хлопчык стаяў, апусціўшы ўніз галаву, і цяжка дыхаў. Адчувалася, што ён вельмі напружаны, але ніякіх рухаў рабіць не спяшаўся. Руды вікінг павысіў голас: «Ну, ты будзеш нам граць ці не?!» Хлопчык нерухома стаяў некалькі імгненняў. Потым паднёс маленькую дудку да вуснаў і зноў замёр, нібыта чакаючы патрэбнага моманту, каб зайграць. Ён згарбаціўся, уцягнуў галаву ў плечы і чакаў, чакаў, гіпнатызуючы сваім чаканнем і ўсіх астатніх. Як ні сачылі за ім ваярывікінгі, але ж першы гук прымусіў іх літаральна адхіснуцца, калі хлапец нечакана моцна і пранізліва віскнуў з дапамогай свайго інструмента. Ад напругі юны музыка пачырванеў. Ён зрабіў паўзу, набраў поўныя лёгкія паветра і зноў выдаў рэзкі, вельмі моцны і высокі гук. Ён працягваў выдзьмуваць гэтыя трывожныя, зусім немеладычныя гукі, увайшоўшы ў нейкі незразумелы экстаз, і дудзеў хвіліну, ду дзеў другую, дудзеў трэцюю, чацвёртую Руды вікінг так сама пачырванеў і напружыўся, нават неяк ненатуральна надзьмуўся, нібыта разам з хлопцам і яму вельмі цяжка да валіся гэтыя крыклівыя, вельмі трывожныя, нервовыя гукі


Мне здавалася, што першы настаўнік па спецыяльнасці мяне адразу не ўпадабаў. Можа быць, таму, што з-за баяна мяне было дрэнна відаць? Ці за тое, што адчуваў сябе вінаватым, што не ўмею на ім граць? А гэты вялізны чалавек любіў канкрэтыку. «Цягні мацней!» крычаў ён, патыхаючы перагарам, і ператвараўся ў маіх вачах у сапраўднага Змея Гарыныча з казак, выпуск якіх наладзіла выдавецтва «Дзіцячая літаратура». Я ж, як ні намагаўся, усё не мог ператварыцца ў Іллю Мурамца з тых жа казак, каб спрачацца са Змеем Гарынычам. Таму з усёй моцы цягнуў мех і выдаваў гукі, больш падобныя на нягучнае ржанне каня вядомага асілка. Чым, напэўна, вельмі раздражняў Гарыныча (на самай справе настаўніка звалі Леанід Восіпавіч, і ўсё насельніцтва мястэчка ведала яго па мянушцы «Уцёсаў»).

Леанід Восіпавіч, расхваляваўшыся, што я не дужа добра імітую голас багатырскага каня, выходзіў у суседні кабінет, дзе яго калега выкладаў акардэон. За перагародкай з фанеры, што замяняла сцяну, яны нядоўга абмяркоўвалі некаторыя вытворчыя пытанні, прычым амаль заўсёды быў чутны ціхенькі звон бутэлечкі аб шкляначку. Ведаеце тост за міла гучнасць беларускай мовы? «Ці лілі, ці не лілі? Ці лілі, ці не лілі?» Чамусьці ўсё, што адбывалася ў той час з маім настаўнікам, зараз асацыюецца ў мяне з гэтым выдатным беларускім музычным тостам. Калі настаўнік вяртаўся, то дыхаць было ўжо ўвогуле праблематычна, таму што з рота ў яго вылятаў амаль што сапраўдны агонь, які, здавалася, выпальваў увесь кісларод вакол Леаніда Гарыныча і яго колішняй ахвяры.

Назад Дальше