Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка 6 стр.


У мяне было крыху па-іншаму. У тым сэнсе, што перспектывы для рок-музыканта з дыпломам інжынера ў свет лай будучыні савецкага ладу не надта праглядаліся. Што ў жыцці гэта будзе асноўным заняткам, было зразумела на нейкім падсвядомым узроўні. Але дэталёва не дужа вымалёўвалася. Грунтоўным пацвярджэннем выбранага шляху быў зусім яшчэ нядаўні поспех уласнага гурта «Апошні шанец», гісторыя якога была кароткай, але багатай на падзеі. А яшчэ, як ні дзіўна, вельмі ўражвала рок-жыццё ў краінах так званага сацлагера: супергурты Венгрыі, Югаславіі, ГДР, Польшчы яны ж нейкім чынам існуюць!..

Нарэшце з аўдыторыі са шчаслівым тварам выскачыла маленькая піяністка, якая толькі што віртуозна выканала два ці тры творы як мінімум з кансерваторскай праграмы. Расчуленыя бацькі абдымалі яе і шапталі віншаванні на вушка. Лёха, рост якога быў прыблізна двухметровы, зверху паглядзеў на гэтыя сюсюканні, потым па-мужчынску абхапіў мяне, паляпаў па спіне і басам, на ўсю пляцоўку абвясціў: «Давай, стары! Удачы!». Чым проста заваражыў увесь натоўп, які замёр ад нечаканасці. Бацькі з дзяўчынкай у адно імгненне зніклі з пляцоўкі. Гэта ўсё засталося звонку, як толькі я пераступіў парог.

Унутры, за дзвярыма, за невялікім сталом сядзеў гадоў трыццаці пяці выкладчык. Яго барада і акуляры ў атачэнні розных музычных інструментаў падаліся мне тады сімвалам грунтоўнай музычнай эрудыцыі. Ён ветліва прапанаваў падысці бліжэй і спытаўся, на якім інструменце я буду граць. Я адразу паказаў на падключаную да гэдээраўскага комбіка «Vermona» электрагітару «Musima Delux 25».

Звонку гэта выглядала, дакладней чулася, так: праз некалькі хвілінаў пасля таго, як за мной зачыніліся дзверы, да выпадковых слухачоў даляцела ўпэўненая імправізацыя ў танальнасці Е, у манеры, стылістычна блізкай да блюза вага выканання (кожны гітарыст тут павінен падміргнуць і ўсміхнуцца;). Натоўп на лесвічнай пляцоўцы змоўк і прыслухаўся. Калі праз некалькі хвілінаў музыка сцішылася, слухачы за дзвярыма выдыхнулі: «Ооо!» Што прыклад на азначала некаторае здзіўленне і прызнанне таго, што яны ўсё ж такі ўражаныя. Пасля кароткай паўзы пачалася класічная тэма. Першая частка была сыграна больш-менш роўна і ўпэўнена, а на другой выйшла нейкая блытаніна, у пэўным месцы мелодыя спатыкнулася, потым, праз секундную паўзу, пачалася зноў. Гэты кавалачак пачынаўся яшчэ разы тры, але падступнае месца так і не паддалося. Натоўп тут жа зрэагаваў: «Ууу ыыы», і дзе-нідзе пачуліся іранічныя смяшкі. У дадатак да ўсяго, праз некалькі хвілінаў адчыніліся дзверы і мая кудлатая галава спыталася: «Лёха, два рублі ёсць?..» Тут ужо натоўп сваіх эмоцый не стрымліваў усе рагаталі ад душы! А нехта яшчэ так інтэлігентна, гэта значыць ціха, але каб пачулі ўсе, дадаў: «Даваў хабар, ды не хапіла дробязі»

Унутры ўсё адбывалася прыкладна так. Калі я зайшоў у аўдыторыю, то і прыблізна не ведаў, што буду граць. Выйсце падказаў інструмент (калі б гітара была іншая, рэпертуар мог быць зусім у іншым ключы), а характар імправізаванай песы вызначыўся з дапамогай прыемнага настрою выкладчыка. Ён уважліва паслухаў хвіліны тры-чатыры маё спантаннае музіцыраванне і прапанаваў сыграць канкрэтную песу: «Можа, што-небудзь з класікі?»

Годам раней, яшчэ да таго, як лёс паклікаў мяне стаць студэнтам, мая сястра да іспыту ў музычнай школе зімовымі вечарамі разбірала на фартэпяна песу спадара Джыавані Батыста Пэшэці, вядомую як «Прэста Пэшэці». Седзячы ў той жа час у суседнім пакоі і, як заўсёды, не здымаючы рук з гітарнага грыфа, я на слых добра вывучыў першую частку, а другую яна паўтаралася значна меней разоў адпаведна не дужа добра

Выкладчык быў уражаны маім імкненнем стаць музыкам, але наконт апошняй песы сказаў так: «Праз тры тыдні ў нас будзе справаздачны канцэрт кафедры эстраднага дырыжыравання. Прыязджайце паглядзіце, параўнайце, набярыце ся новых уражанняў і станоўчага досведу. Можа быць, гэта дапаможа Вам больш прафесійна падысці да ўласнай твор часці» Якраз за квіткі на той самы справаздачны канцэрт пажадана было разлічыцца без рэшты, таму і спатрэбілася два рублі.

Пасля праслухоўвання мы з Лёхам доўга бадзяліся па горадзе і выпадкова патрапілі на выставу мастакоў-авангардыстаў на свежым паветры каля Старога горада на Нямізе. На ганку граў рок-гурт. Вакаліст спяваў па-беларуску. Гэтая імпрэза пад адкрытым небам урэзалася ў памяць адчуваннем нейкай нязвыклай вольнасці і свабоды, што для саўковай сістэмы ўзору 1983 года было зусім непрымальна. На мальбертах мастакоў былі палотны, якія па манеры выканання, па сваіх нязвыклых сюжэтах і арыгінальных ідэях зусім не нагадвалі сацрэалізм. Я захварэў на Менск: калі ў гэтым го радзе адбываецца такое, то вучыцца трэба толькі тут.

Праз шмат гадоў, у незабыўным цэнтры беларускасці краме пры офісе на былой менскай вуліцы Варвашэні, на купіўшы кніжак на распродажы, сярод іншага набыў гісторыю гурта «НРМ». Адкуль даведаўся, што музыкі, якія трыццаць год таму гралі на ганках Траецкага прадмесця, выступалі пад назвай «Мроя». Дарэчы, гэта быў іхні дэбютны выступ. Што цікава, у кнізе захавалася нават дата мерапрыемства (а гэта значыць, ускосна і дата нашай неверагоднай вандроўкі з маім сябрам Лёхам,  дзякуючы дакладнасці біёграфаў).

Праз тры тыдні, вызначаных барадатым выкладчыкам, ні я, ні Лёха не патрапілі на справаздачнае мерапрыемства музычнай вучэльні. Шчыра прызнацца, калі я набываў квіткі, чамусьці на дзевяноста дзевяць адсоткаў быў упэўнены, што не прыеду на той канцэрт, хоць сам сябе спрабаваў падмануць і ў думках прымушаў: трэба ехаць! Але нейкі нябачны суразмоўца ўнутры мяне, настроены дастаткова скептычна, нібыта адмахваўся: пабачым, пабачым Набыццё квіткоў было, напэўна, маім своеасаблівым парывам у жаданні спрычыніцца да нейкага таемнага і важнага працэсу, ды яшчэ не пакрыўдзіць выкладчыка. Дзве паперкі з пазначанымі на іх нумарамі месцаў у актавай зале вельмі доўга акуратна ляжалі ў маім нататніку, нагадваючы засушаны адмысловы талісман прыпынены ў часе шанец далучэння да музычнага братэрства.

Можа быць, яны захоўвалі сапраўднае чараўніцтва, таямнічы сэнс загадкавага словаспалучэння «апошні шанец»? У хуткім часе я патрапіў у зусім іншыя аўдыторыі, якія ў мяне да сённяшняга часу атаясамліваюцца са святлом. Вялікія светлыя вокны, светлыя сцены, прасторныя калідоры, святло цікавых людзей, цеплыня адносінаў і прыгажосць пачуццяў. Гэта быў вельмі кароткі перыяд, выпадковы і заканамерны, нялёгкі і шчаслівы працяг майго «Апошняга шанцу». Квіткі даўно згубіліся, а яго адчуванне засталося.

Апошні шанец выйсці ў людзі

Так час ад часу здараецца ты едзеш у Ленінград на провады сябра ў войска. Бывае яшчэ былая твая ся броўка стала яго нявестай. Нічога дзіўнага, што праз яе вы і пазнаёміліся, і цяпер называеце адзін аднаго сябрамі.

Сітуацыя складаецца так (звычайна бліжэй да поўначы), што ў інтэрнаце на Васільеўскім востраве прызыўніку трэба пабыць сам-насам з яго каханай прыкладна да раніцы. Усё ж такі апошняя ноч, і дзяўчыне няёмка дзяліць яе на траіх. Ну, у сэнсе сядзець за сталом да світанку і піць утраіх каву. Таму, як сапраўдны джэнтльмен, крыху хістаючыся, ты про ста выходзіш у раннекрасавіцкую ноч з думкамі: «Дзе наша не прападала». І трываеш гадзіны дзве. Трэба ведаць, што такое надворе на беразе Фінскага заліва на пачатку вясны. Словы «страшэнны холад» ці «мацнейшы вецер» і блізка не перададуць незабыўныя ўражанні.

У аграмадным гатэлі побач з пірсам не гарыць ніводнае вакно. Гэта надае месцу выгляд мёртвай планеты. Ты проста «рубішся» на хаду, пакуль ідзеш на другі бок гатэля, туды, дзе пляскочуць хвалі. Прысесці ці прылегчы немагчыма, бо бетон настыў так, што, зрабіўшы спробу прыладкавацца дзе-небудзь, даводзіцца падскокваць, быццам абліўшыся кіпнем.

Ахоўнік на судне, з аўтаматам і ў кажуху да палубы, хавае ўсмешку і крычыць зверху з трапа: «Не-не, брат, у нас нельга пераначаваць» Алкаголь ужо амаль выветрыўся, ты згорбіўся, брыдзеш да паркінга, уціскаючы галаву ў плечы нібыта гэта сапраўды дапаможа сагрэцца. Ды бог з імі, хай глядзяць з вокнаў гатэля ў гадзіны тры-чатыры ночы, як ты хапаешся за ручкі і спрабуеш адкрыць якое-небудзь аўто. І што? А тое, што раптам задняя дзверца трэцяга па ліку аўтамабіля адчыняецца! І ты ўвальваешся ў салон і ўвогуле не клапоцішся ўжо ні пра што. Трэба толькі закрыць выратавальныя дзверцы, і ўсе твае беды застаюцца дзесьці далёка. Спаць Не спаць!.. Толькі хвіліначку Не, пятнаццаць

Недзе ўверсе, над галавой, звіняць званочкі трамваяў, сігналяць машыны, шыпяць дзвярыма на прыпынках тралейбусы. Асцярожна прыўзняўшыся, ты разумееш, што цяпер прыкладна гадзінаў шэсць-сем, мяркуючы па ранішняй актыўнасці ленінградцаў. Трэба хуценька і незаўважна пакідаць месца выратавання. Дзякуй, машынка, дай бог табе добрага гаспадара! «Будьте добры, не скажете, который час?» Да ваенкамата яшчэ дзве гадзіны. Спаць хочацца неверагодна. Выйсце адно сесці ў нейкі тралейбус. Піцерскія тралейбусы на той момант падаюцца чамусьці вельмі ўтульнымі. Праспаць у адным з іх да канцавога прыпынку і ў той жа спосаб вярнуцца да месца, дзе заходзіў, ідэя не самая горшая.

Назад Дальше