Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка 7 стр.


Заняўшы адзіночнае месца ля вакна, ты спрабуеш заснуць. Спробы дзеляцца на кавалачкі першы прыпынак, другі, трэці Недзе на пятым ты ў паўзабыцці бачыш праз шкло, як у салон заходзіць Ірка Т., твая зямлячка па невялікім беларускім мястэчку.

Спрасоння раптам падаецца, што сустракацца з ёй нельга ні ў якім разе. У свядомасці ў адно імгненне праносіцца, што Ірка на восем гадоў старэйшая за цябе, што кожны раз, прыязджаючы дадому, яна цэлымі днямі сядзіць на працы ў сваёй сяброўкі Ленкі, працоўны стол якой стаіць побач са сталом тваёй мамы. Ірка ў захапленні ад Мікалаеўны, так яна кліча маму, і ўвогуле Ірка з Ленкай дастаткова дарослыя цёці, каб ім давяраць ажно па дваццаць пяць год маюць.

Сустрэцца з Іркай гэта значыць рассакрэціць усю не легальнасць цяперашняй паездкі. А давялося звальваць з заняткаў, неяк дамаўляцца са старастам групы, каб не пісаць заяву дэкану. А гэта ж не блізкі свет амаль што тысяча кіламетраў. А трэба яшчэ вяртацца Усё пралятае ў гала ве за секунду, і ты асцярожна абыходзіш Ірку з-заду, каб не прыцягнуць яе ўвагі, і хуценька спрабуеш выскачыць з тралейбуса, пакуль не зачыніліся дзверы.

Але ж дзверы такія нахабныя зачыняюцца, калі ты апынуўся якраз на апошняй прыступцы! Ты ўсё ж выскокваеш, з ляскатам і грукатам, амаль што на хаду. Нехта з культурных піцерскіх пасажыраў, каб дапамагчы табе, крычыць: «Водитель!..» Кіроўца цісне на тормаз, увесь тралейбус паварочвае галовы ў твой бок. Зразумела, Ірка таксама! Не пазнаць цябе, нават са спіны, немагчыма. Як заўсёды некалькі апошніх год, твае доўгія русыя валасы спрабуюць дацягнуцца да джынсаў «Levis». Як звычайна,  ці гэта халоднае лета, ці любы месяц зімы,  ты не здымаеш з плячэй карычневай скураной лётнай курткі. Падарунак бацьку ад знаёмага афіцэра Ваенна-Паветраных Сілаў эксклюзіўная рэч. Фігура, хада, пастава? Не ведаю дакладна, якім чынам, але неяк так адбываецца прадстаўнікі аднаго полу па гэ тых самых прыкметах беспамылкова ідэнтыфікуюць прад стаўнікоў полу супрацьлеглага

У ваенкамат ты паспяваеш і сябра праводзіш як належыць. Пазней высветліцца, што ён патрапіў на афганскую мяжу (пасля войска, дарэчы, яны ажэняцца з той самай ся броўкай з інтэрната, у іх атрымаецца выдатная сямя).

А ты праз пару месяцаў развітваешся са сваёй змрочнай шэрай правінцыйнай навучальнай установай і падаеш дакументы на падрыхтоўчыя курсы ў светлую сталічную ВНУ. Такое час ад часу таксама адбываецца.

Калі-ніколі яшчэ здараецца, быццам бы нешта надыходзіць,  і ты цэлы месяц займаешся, не адрываючы галавы ад падручнікаў. Напрыклад, перачытваеш палову школьнай праграмы па літаратуры, да якой не датыкаўся апошніх гадоў пяць-шэсць.

Трэба адзначыць у гэтым ланцугу выпадковасцяў, што заняткі на курсах вядуць найцікавейшыя людзі, і ты про ста заўсёды знаходзішся ў стане лёгкага шоку ад таго, як яны нечакана і нестандартна падаюць вучэбны матэрыял. Усё, што адбываецца, проста непараўнальна з тваім папярэднім студэнцкім досведам! Гэта будзе гучаць пафасна, але ты ніколі ў жыцці не хацеў так вучыцца (скажам шчыра, што ў школе ты не напісаў ніводнага сачынення няма чым ганарыцца, але так ёсць: першае ў жыцці было напісана на уступным іспыце пасля вышэйзгаданых курсаў).

І вось ты прыязджаеш дадому на пару дзён, што пасля заканчэння курсаў даюцца на падрыхтоўку да іспытаў. І нечакана на цябе абрынаецца моцны бацькоўскі гнеў. Ты ўвогуле не разумееш, пра што гаворка, калі мама пачынае галасіць: «Мы яму дапамагаем, мы яго на вучобу накіравалі, а ён, такі-растакі, усе грошы траціць, каб па піцерах разязджаць»

Ты, стаміўшыся шукаць логіку,  а старыя не хочуць слухаць ні тваіх пытанняў, ні тваіх адказаў, выстаўляеш бацькоў варятамі (хай прабачаць яны за тое непаразуменне) і з нялёгкім сэрцам едзеш назад да Менску.

Такое здараецца ты проста не можаш ведаць (бо сапраўды быў вельмі заняты сваімі новымі справамі), што ў самы адказны, можна сказаць, пераломны момант твайго лёсу з Піцера на чарговы адпачынак прыехала Ірка Т. Зразумела, яна днямі сядзіць на працы ў сваёй сяброўкі Ленкі і распавядае байкі з паўночнай сталіцы імперыі. Яны з Ленкай увесь час хіхікаюць, і між іншым Ірка раптам аднойчы ўзгадвае: «Ой, Мікалаеўна, я і забылася вам сказаць, я ж сына вашага нядаўна ў Піцеры бачыла» Тут у Іркі бразнулася на пад логу сумачка, і яны з Ленкай пачынаюць рагатаць і збіраць рэчы па падлозе. А мама са збялелым тварам выходзіць на калідор. На вачах у яе слёзы. І дату, халера, калі ты на самай справе быў у тым Піцеры, на жаль, Ірка не ўдакладніць. Бо пакуль вернецца мама, хаваючы заплаканыя вочы, Ленка з Іркай ужо збягуць на абед

Дык вось, калі-небудзь так здараецца ты выходзіш ноччу пагуляць па Ленінградзе (увогуле не з-за сяброўкі проста самому захацелася прайсціся па набярэжнай), у стане, блізкім да абмаражэння (амаль што не заўважыў так сабе крышку прахалодна), ты спіш у чужой машыне на заднім сядзенні замест утульнага інтэрнатаўскага ложка (звычайны спосаб адпачынку беларусаў у Ленінградзе). Потым едзеш у тралейбусе, нумар якога не ведаеш, выпадкова сустракаеш знаёмую (іх у любым горадзе, на адлегласці тысяча кіламетраў, колькі заўгодна), але гаварыць з ёй не дужа хочацца, і ты выходзіш на невядомым прыпынку. Нейкім цудам ты ўчасна трапляеш да ваенкамата, каб выканаць сваю місію і праводзіць у рэшце рэшт прызыўніка ў войска.

Толькі мама пра гэта не ведае, і амаль што праз паўгода вецер прыносіць ёй няпэўную інфармацыю. А ў мамы такая праца перажываць за дзяцей і плакаць.

 Ну і пры чым тут апошні шанец?  пытаецца хтосьці з мамінай работы.

 Ды амаль што ні пры чым,  адказваеш ты.  Так, былая сяброўка пазнаёміла са сваім жаніхом, які прыехаў да яе ў госці з Піцера пад Новы год, менавіта на выступленні гурта «Апошні шанец».

Вайсковы спірт

Тры гісторыі

Магчыма, азначаныя стагоддзі даследчыкі ў будучыні назавуць «эпохай алкагольнай залежнасці» ці, напрыклад, «гісторыяй выжывання чалавецтва ва ўмовах гарэлачнай экспансіі». А можа, гэта будзе «перыяд татальнага паслаблення імуннай сістэмы карэннага насельніцтва планеты пад уплывам формулы спірту»?..

З сучаснай фантастыкі, Беларусь, 2001

Cустрэнемся пасля адзінаццаці

Гэтую перадачу, што запрашала на сустрэчу ў даволі позні час па суботах, калісьці я чакаў з такім натхненнем, што сённяшнія аматары штодзённых каналаў кшталту «MTV» ды «VIVA» наўрад ці зразумеюць мой былы імпэт. Здаецца, быў перыяд, калі «Сустрэнемся пасля адзінаццаці»[2] на Беларускім рэспубліканскім тэлебачанні нейкі час не выходзіла, але дакладна памятаю: калі мяне забралі ў войска, яе выпускі зноў пачалі рэгулярна зяўляцца.

Такім чынам асобная рота аэрадромнага забеспячэння, узвод сувязі на адным з аэрадромаў былой Беларускай ваеннай акругі. Глядзець тэлеперадачы пасля адбою лічыцца грубым парушэннем вайсковага раскладу. Але ж для таго яна і дысцыпліна, каб час ад часу яе парушаць.

Адметнасць службы «сініх пагонаў» (так называлі нас «чорныя», «чырвоныя», «зялёныя» ды іншыя рознакаляровыя «пагоны»)  гэта доступ да неверагоднай колькасці спірту. Парадокс заключаўся ў тым, што афіцэры і прапаршчыкі рэгулярна карыстацца такім важным стратэгічным прадуктам магчымасці не мелі. Акрамя начальніка складу ГЗМ (што азначае «гаруча-змазачныя матэрыялы»).

У дадзеным выпадку спірт, напэўна, трэба разглядаць больш як змазачны, чым гаручы матэрыял, бо ён у якасці тэхнічнага сродку прызначаўся для знешняй прамыўкі шкла ў кабінах пілотаў ва ўмовах нізкіх тэмператур на вялікай адлегласці ад зямлі. Ды яшчэ ў невялікіх колькасцях для прафілактычнага абслугоўвання ўсёй аэрадромнай апаратуры. Ён паступаў на склад ГЗМ тонамі і захоўваўся ў цыстэрне на пасту  3.

Пломба, якой апячатвалі кран, падраблялася вельмі проста добры пластылінавы злепак залівалі эпаксіднай смалой, і па зацвярдзенні копія пломбы была гатовая. Але ў свой час гэта і быў самы стратэгічны сакрэт нашай часці на ўзроўні сапраўднай ваеннай таямніцы.

Пянства ў асобнай роце аэрадромнага забеспячэння стала ўсеагульным і несла ў сабе рысы стыхійнага бедства. Камандзір роты дарэмна спрабаваў нешта зрабіць. У некаторых байцоў зявіліся пэўныя анамаліі на глебе алкагалізму яны пачыналі піць адразу пасля каманды «Падём».

Яшчэ ўдзень, калі мы адпачывалі ў казарме перад заступленнем у нарад, я выпадкова прачытаў у тэлепраграме, што сёння, у суботу, павінна быць добра мне вядомая і цікавая амаль што для аднаго мяне з усёй нашай інтэрнацыянальнай роты перадача на канале БТ.

Калі мы зявіліся на развод у якасці замены байцоў узвода аховы, яшчэ нічога не прадказвала ніякіх сурёзных падзей. Усе салдаты былі ў добрым фізічным стане. Начальнік варты, пра якога нельга было і падумаць, што ён можа парушыць дысцыпліну, прыняў усе пасты. Іх было тры. Пост  1 лічыўся сакрэтным. Гэта быў своеасаблівы перасоўны штаб, які месціўся ў памяшканні накшталт вагончыка. Унутры ва гончык быў напакаваны рознай апаратурай, дзе, між іншым, стаяў і звычайны тэлевізар.

Назад Дальше