Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка 8 стр.


Яшчэ ўдзень, калі мы адпачывалі ў казарме перад заступленнем у нарад, я выпадкова прачытаў у тэлепраграме, што сёння, у суботу, павінна быць добра мне вядомая і цікавая амаль што для аднаго мяне з усёй нашай інтэрнацыянальнай роты перадача на канале БТ.

Калі мы зявіліся на развод у якасці замены байцоў узвода аховы, яшчэ нічога не прадказвала ніякіх сурёзных падзей. Усе салдаты былі ў добрым фізічным стане. Начальнік варты, пра якога нельга было і падумаць, што ён можа парушыць дысцыпліну, прыняў усе пасты. Іх было тры. Пост  1 лічыўся сакрэтным. Гэта быў своеасаблівы перасоўны штаб, які месціўся ў памяшканні накшталт вагончыка. Унутры ва гончык быў напакаваны рознай апаратурай, дзе, між іншым, стаяў і звычайны тэлевізар.

Пасля першай змены начальнік варты спаў мёртвым сном, а салдаты працягвалі піць спірт самастойна. Добра, што сяржант, які застаўся за старэйшага, апынуўся досыць моцным хлопцам. Нейкім чынам ён яшчэ выводзіў змены на пасты. Я заступаў на «Пост  1».

Тое, што мы ўжывалі ў якасці святочнага напою, быў так званы «неачышчаны спірт». Ад чаго і як яго трэба было «ачышчаць», мы не ведалі, таму спадзяваліся толькі на ўласныя фільтры ныркі ды пячонку. Магчыма, гэтая вадкасць акрамя ўтрымання ўласна алкагольных складнікаў мела яшчэ і дадатковыя таксічныя (з чыгуначных цыстэрнаў спірт пераганяўся звычайным пажарным шлангам, праз які, напрыклад, раней мог пераганяцца бензін ці ацэтон).

Мне вельмі добра запомнілася, што я «зацыкліўся» на тым, што зараз, з хвіліны на хвіліну, пачнецца важная для мяне перадача «Сустрэнемся пасля адзінаццаці». Калі я за стаўся на пасту адзін, дык адразу ж штык-нажом ускрыў досыць шырокую фортку сакрэтнага вагончыка і паспрабаваў залезці ўнутр. Але заміналі шынель ды рэмень, на якім боўтаўся падсумак з двума ражкамі баявых патронаў і штык-нож. Усё гэта хуценька было схавана ў проціпажарную скрыню з пяском. Велічыня вакна дазваляла без амуніцыі праціснуцца ўсярэдзіну. Зброю, у адрозненне ад боепрыпасаў, я не пакінуў, узяўшы аўтамат з сабой.

Вось і мэта немалых намаганняў тэлевізар. Так, кнопка «Сеть». Пераключальнік каналаў. Але чамусьці толькі шыпенне экрана. Так чакаць! Напэўна, збіта наладка. Наладжваю! Правяраю антэну! Усё на месцы, што можа быць? Зноў кручу каналы, наладжваю, правяраю

Тэлевізар так і не запрацаваў. Па прычыне зусім іншай, чым збой наладак, і, па сутнасці, вельмі простай час, які ўмоўна можна было назваць «пасля адзінаццаці», даўно мінуў. Мала таго, было ўжо далёка за дванаццаць. А ў гэты час савецкае тэлебачанне не дазваляла сабе турбаваць сон сваіх суайчыннікаў. Але ўнутраны гадзіннік, напэўна, нейкім чынам «заспіртаваўся» (ад перабольшання дозы прафілактычнай вадкасці), і я зусім не звярнуў увагі, што пра корпаўся з тым тэлевізарам палову гадзіны, калі не болей. Нешта зрушылася толькі тады, калі я выпадкова праз акно вагончыка ўбачыў нашага дзяжурнага па роце.

Спачатку я падумаў пра пабочны галюцынагенны эфект ад ужывання спірту, але, працёршы вочы, упэўніўся, што гэта сапраўдная праверка варты. За дзяжурным па роце ішлі двое боўтаўся ва ўсе бакі наш сяржант і роўна крочыў баец, які з намі ў нарад не заступаў. Гэта значыць, яго вы звалі замяніць таго, каго знялі з варты. Ці яшчэ толькі павінны былі зняць?..

Юры Несцярэнка

Звычайны шоубізнес

Апавяданні

© Несцярэнка Ю., 2015

© Рублеўская Л., прадм., 2015

© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2015

© ПУП «Кнігазбор», 2015

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Музыка ў сюжэтах

Мастацкае слова і музыка калі й не адно і тое ж, дык сінтэзуюцца часцей, чым мы можам уявіць. І калі аўтар прозы музыка, чытач чакае ў ягоных радках пачуць музыку.

Юры Несцярэнка, вядомы музыка, кампазітар і бард, сваю прозу таксама не пакідае без музыкі. Складаныя блюзрытмы, можа, і адгукаюцца ў радках, але найперш музыка адбіваецца ў сюжэтах. Тым больш, шмат якія аповеды аўтабіяграфічныя. Лёс беларускага хлопца з правінцыі, якога выключылі з му зычнай школы за «бесперспектыўнасць» і які пасля нейкі час працаваў там выкладчыкам Лёс беларускага рок-музыкі, які звязаны з лёсам, натуральна, усяе беларускай альтэрнатыўнай музычнай тусоўкі

Увогуле, чытаць аповеды Юрыя цікава менавіта таму, што яны нефармальныя, праўдзівыя і завершана-лаканічныя, як песні.

Гэта было шчырае пакаленне андэграўнду калі адстойваць свае густы было небяспечна, але гэта дапамагала знайсці сэнс жыцця. Калі нельга было адшукаць патрэбны дыск альбо ку піць добры музычны інструмент затое, калі ўдавалася, яны набывалі нечуваную, немагчымую сёння каштоўнасць.

Жыццё «саўка» з пункту гледжання нефармала Цяпер гэта ўжо экзотыка сямідзясятыя, васьмідзясятыя, перабудова Першыя канцэрты беларускіх рокгуртоў, выставы мастакоў авангардыстаў Дух вольнасці, безграшовага вальнадумства, які многія, хто пачынаў тады, страцілі на шляху да славы.

У адным з аповедаў аўтар успамінае выпадак з дзяцінства: у Сімферопальскім аэрапорце адмянілі вылеты, каб змусіць людзей сыграць масоўку для выпуску навінаў пра сустрэчу амерыканскага прэзідэнта, які наведаў Савецкі Саюз. Хлопчык выразна бачыў і чуў, як людзі абураліся, як былі незадаволеныя затрымкай і ўдзелам у бязглуздай інсцэніроўцы. А потым на экранах тэлевізараў, з дапамогай мантажу і закадравага бадзёрага тэксту ўсё ператварылася ў «энтузіязм масаў».

«Магчыма, у той момант у маёй свядомасці і адбыўся па дзел. З аднаго боку, я яшчэ заставаўся чалавекам, а з іншага ужо стаў саўком. У тым сэнсе, што пачаў успрымаць рэчаіснасць дваіста: тут тое, што адбываецца на самай справе, а там тое, што патрэбна камуністычнай партыі і ўсяму савецкаму народу.

Калі б можна было рабіць назвы апавяданняў вельмі доўгімі, то ў нашым выпадку гэта выглядала б наступным чынам: Шоу павінна працягвацца, а звераферма застаецца зверафермай» Менавіта нонканфармізм творцы, разуменне, дзе пачынаецца фальшывая рэальнасць, і нежаданне ўдзельнічаць у яе стварэнні неабходныя складнікі сапраўднай асобы. І гэта тое, што падкупляе ў героі прозы Юрыя Несцярэнкі.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

Шоу павінна працягвацца

Фрэдэрык Булсара памалу пераставаў быць парсам і ўсё больш ператвараўся ў суперзорку, адпаведна ўзяўшы сабе псеўданім касмічнага маштабу у гонар планеты Меркурый. Ужо былі выпушчаныя тры першыя альбомы, і хутка павінна была зявіцца «Ноч у оперы».

На той жа самай выспе і па тых жа самых начах не губляў час дарэмна Парсанс, чалавек, які да парсаў, можа, і не меў дачынення, але старажытныя аланы, напэўна, маглі б пачуць нешта няўлоўна знаёмае ў гучанні яго імя Алан. Сваёй гукарэжысёрскай працай у «Зваротным баку месяца» Парсанс паставіў адну цікавую кампанію ў шэраг супергруп. Кампанія сяброў, узначальваў якую спадар Гілмар (з біблейскім імем Давыд), ужо рыхтавала альбом «Вам бы тут пабываць», высакародна і амаль што шчыра прысвечаны Сіду Барэту, які гэтаксама шчыра ўсё больш рабіўся амаль што персам.

За «Вам бы тут пабываць» хутка зявіцца альбом «Звяры». Ідэя яго была ўзятая з оруэлаўскай «Зверафермы».

Магілёўскі аэрапорт меў самае прамое дачыненне да на вакольных зверафермаў, як у прамым значэнні геаграфічна, так і ў пераносным гістарычна, і яшчэ паўнавартасна працаваў, як і належала любому савецкаму аэрапорту ў першай палове 1970-х.

Самалёт «Як-40» па раскладзе падняўся ў паветра. Не выключаецца, што гэта адбывалася ў той самы час, калі Фрэдзі, Алан, Давыд і Сід вызначыліся, у якім кірунку сваёй дзейнасці будуць рабіць пераможны рывок (відавочна, рывок быў накіраваны не ў бок сацыялістычнай культуры). Наўрад ці яны ведалі, што канчатковым пунктам прызямлення ў «Як-40» быў Сімферопаль, ад якога да Чорнага мора заставалася кіламетраў дваццаць.

Назад