І ён сышоў. Я не стала яго затрымліваць.
Над горадам прайшоў дождж. Было цёпла і пахнула свежасцю ад чыстага неба і абмытай зямлі як вясной, калі мы зноў будзем маладыя і прыгожыя і поўныя сіл і надзей
Тут я ўступіла ў лужыну і да чаравіка прыліп маленькі жоўты лісток, які нагадаў, што восень яшчэ не скончылася. Восень у Вільнюсе.
А я Калі я думаю пра каханне, я прыязджаю восенню ў Вільнюс. Не ведаю, сустрэнемся мы калі-небудзь ці не, але восень у Вільнюсе застанецца з намі назаўжды. Восень над усімі яго пагоркамі, віядукамі, старымі вежамі. Халаднаватая на світанні, сонечная і нават гарачая днём, астываючая і спакойная ўвечар, у перадначных агнях.
Таксі нясе мяне па гэтым старым горадзе, так і не зразумелым мной горадзе, у якім засталася частка і майго жыцця.
Калі я адязджала з Вільнюса, пайшоў першы снег
Назіральнік
Яна выйшла з цягніка і азірнулася. Відаць, вось яна тая старая лаўка. Яна нібыта ўявіла сабе, як ён, выйшаўшы з вагона, паставіў тут сваю сумку, закурыў і паглядзеў на горад.
Горад выплываў з туману, велічна і няспешна. Гэта яму спадабалася б. І пэўна спадабалася, калі ён застаўся тут.
Яна прысела на лаўку і разгарнула часопіс.
«Ты калісьці прасіла, каб я напісаў раман для цябе. Ты чамусьці лічыла, што з мяне атрымаецца пісьменнік. Я не ўпэўнены, але ўсё ж выконваю тваю просьбу. І калі я прысвячаю гэты раман табе, то, мяркую, мне патрэбна яго напісаць пра сябе, каб ты зразумела мяне. А можа, мне проста няма чаго рабіць, а зараз перапынак. Праўда, ён ужо заканчваецца, мне патрэбна ісці ў студыю «Ізабэль Аджані, Жэрар Дэпардзье ў фільме Шчаслівай дарогі».
Чэрвень 1940 года. Рэжысёр ЖанПоль Рапено».Далей уступаюць другія тыя, хто на агучванні роляў. А я ізноў чакаю, каб абвясціць праз паўгадзіны: «14 чэрвеня 1940 года. Бардо. Гатэль Сплэндзід».
Так, я працую на агучванні цітраў, чытаю рэкламу, але гэта задавальняе мяне, таму што я стаміўся.
У гадзіну ночы я іду ў бар. Патрэбна перачакаць яшчэ гадзіну у дзве ночы прыходзіць машына і нас развозяць па дамах: адзіная прывілея маёй працы.
У бары тэлестудыі ў гэты час толькі сталыя наведвальнікі. Макс высокі, пануры бармен прыносіць мне каньяк і прапаноўвае цыгарэту. Калінікалі ён адпускае мне ў доўг. Толькі мне, не ведаю чаму. Падазраю, што ён шкадуе мяне, таму што я ж нічым не магу заплаціць за ягоную дабрыню. Праўда, калісьці жартам абявіў яго імя ў масоўцы нейкага рускага баевіка. Можа, зза гэтага? Відаць, толькі я тут абыякавы да славы. Хаця, хутчэй, мяркую, ад спачування ён адпускае мне ў доўг. Вера яна тут спявае да гадзіны ночы для наведвальнікаў гаворыць, што пакута напісана ў мяне на твары. Яна дала мне нават сваё люстэрка, я паглядзеў, але нічога асаблівага не заўважыў, акрамя нікуды нявартай стрыжкі і рубца на шчацэ, на які я не люблю глядзець, таму што адразу ўспамінаю мінулае і тое, чаму я цяпер такі. Але я адхіляюся ад тэмы. Такім чынам, я гляджу ў люстэрка, аднак няма на маім твары ніякай пакуты. Нічога, акрамя стомленасці ў гадзіну ночы. Не, Вера памыляецца. Дарэчы, вось яна ідзе.
Яна сядае побач, я перапыняю свае запісы, гляджу на паўпустую чарку і нібыта бачу ў ёй свой паўпусты кашалёк.
На жаль, не магу цябе нічым пачаставаць
Яна чароўна фыркае мне ў адказ і смешна надзімае вусны: усётакі яна прыгожая.
Я сама сябе магу пачаставаць. Хаця заказаць можаш і ты, выконваючы фармальнасці джэнтэльменства. За мой кошт, не хвалюйся.
Заказвай сабе сама. Ці ты хочаш пагуляць у французскія фільмы? «Ізабэль Аджані, Жэрар Дэпардзье ў фільме «Вon voyage»? Ведаеш, што такое «bon voyage»?
Не. Яе валасы мякка кранаюцца маёй шчакі.
Вon voyage азначае «шчаслівай дарогі». Ты можаш вывучыць на памяць гэтыя словы і гаварыць мне іх кожны раз, калі я нарэшце буду сыходзіць з гэтага праклятага бара да гэтай праклятай машыны, якая прыходзіць толькі ў дзве гадзіны ночы. Вon voyage гэта ж так рамантычна, ці не праўда?
«Парыж, 1940 год».
Яна нічога не адказвае. Не ведаю, ці разумее яна мяне наогул, але яе чароўная галава даўно апусцілася мне на плячо. Я куру і пю рэшткі каньяку дробнымі, хутчэй мікраскапічнымі глыточкамі, таму што мне яго павінна хапіць на цэлую гадзіну сядзення тут. Цыгарэтны дым падымаецца да разной столі, да люстраў цяжкіх, як гэты сыходзячы дзень, і такім жа штучна светлым. Калінікалі, для разнастайнасці, я пускаю дробныя колцы дыму, быццам бурбалкі з мыльнай забавы для дзяцей.
Пануры Макс прыносіць каньяк для Веры. Я падношу чарку прама да яе вуснаў. Пачуўшы пах каньяку, яна расплюшчвае адно вока, потым другое, расклейваючы чароўныя фарбаваныя ці чароўнафарбаваныя вейкі. І вось мы ўжо разам пём каньяк дробнымі, мікраскапічнымі глыточкамі, паколькі нам цяпер разам павінна хапіць яго на цэлую гадзіну да прыезду машыны.
Цікавы быў сёння фільм?
Я падазраю: яна спытала проста ад жадання парушыць цішыню і штосьці сказаць. Не трэба яе крыўдзіць. І я расказваю ёй, пра што гэты фільм. Яна мае рацыю: гэта лепш, чым проста маўчаць хутчэй ідзе час. Я расказваю ёй аб чыімсьці каханні, чужой мары, а думаю аб сваім, аб тым далёкім часе, дзе ў мяне было сваё каханне і свая мара
Бязглуздая гісторыя, здаецца, я вымавіў гэта ўслых: аб сабе, аб сваім ці пераконваючы сябе.
Аднак Вера падумала пра фільм і спытала:
Чаму бязглуздая?
Прабач, я задумаўся. Я не тое хацеў сказаць.
Пра што ты думаў?
Доўгая і сапраўды бязглуздая гісторыя. Альбо мне хочацца, каб яна была такой. Пераканаць у гэтым сваё сумленне.
Гэта яна так змяніла цябе?
Не, вось у гэтым я ні за што не прызнаюся. А калі я раздражнёны, то станаўлюся старым маралістам.
Вера, нішто не можа змяніць чалавека супраць яго жадання. Мы такія, якімі хацелі стаць, праўда, часам можа і не ўсведамляючы гэтага. Садысты, мазахісты, разумныя сволачы, хітрыя дурні
Табе трэба пастрыгчыся, перабівае яна мяне.
У мяне няма грошай.
Вечная адгаворка. Ты проста не хочаш іх зарабляць! фыркае яна.
Затое ніхто не будзе чапляцца да чалавека, з якога няма чаго ўзяць.
Я гляджу на гадзіннік.
Час выходзіць. Без пяці.
Я падымаюся і ківаю Максу. Сёння ў мяне ёсць грошы, і я сумленна з ім разлічуся.
Вера не адпускае маёй рукі. Я абарочваюся і запытальна гляджу на яе.
Можа, паўторым рамантычную ноч? шэпча яна мне на вуха.
Аднак мне не хочацца пачынаць з ёй такія адносіны. Мінулы раз гэта было з майго боку памылкай. Далей я ведаў будзе яшчэ складаней. Я ўсё ж не хачу страціць яе, як ні дрэннага, ні благога, але ўсё ж сябра. Варта толькі перайсці гэтую мяжу і лавіна незадаволенасці, абавязацельстваў, недагаворак пачне ператвараць людзей у ворагаў. Таму што калі няма кахання не варта адкаркоўваць шампанскае. І я адмоўна хітаю галавой.
Яна не крыўдзіцца, але і не настойвае.
Мы ідзём да машыны. Я адразу займаю найбольш зручныя месцы для сябе і для Веры. Цяпер можна заплюшчыць вочы, думаць пра тое, як мільгаюць агнямі вуліцы, і не бачыць іх, пераносіцца ў лёгкія, прыемныя мары стомленай свядомасці. Канешне, калі не чуць, што пастаянна крычыць на вуха наш неўгамонны рэжысёр старому аператару, які амаль засынае; не чуць шушукання дзвюх Аліс так я называю нашых артыстак (яны агучваюць жаночыя ролі); не чуць аглушальнага маладога храпу Віктара артыста: ён вечна напіваецца да чорцікаў пасля працы; не чуць усёй гэтай катавасіі і ехаць, ехаць быццам ляцець далёка, так, далёка; ляцець, нібыта Ікар у кароткім палёце над светам.
Раптам Вера дакранаецца да майго пляча, а потым нешта хутка і цёпла шэпча мне на вуха.
Што? перапытваю я.
Вon voyage! яна блізка ўсміхаецца.
А, сапраўды, я і забыў вon voyage!.. адказваю я і таксама ўсміхаюся.
Хлопаюць дзверцы машыны. Вера выходзіць і знікае ў цемры. Я прытуляюся вухам да мяккай абіўкі машыны, рукой закрываю другое вуха і амаль засынаю, больш нічога не адчуваючы, акрамя лёгкіх крокаў сыходзячага дня Хаця, гэта хутчэй так пачынаецца дождж. І новы дзень.
Канчаткова засынаю дома, на світанні, закінуўшы побач з падушкай недачытаную пачырванелымі, стомленымі вачыма кнігу.
* * *Я назіральнік. Я той, хто бачыць і чуе, аднак не ўмешваецца ў жыццё і не будуе сваё, адпускаючы яго па цячэнні часу і таксама назіраючы за ім. Калі з цікавасцю, калі не, калісьці з палёгкай, што вось гэта, напрыклад, са мной не здарылася, а калінікалі з горыччу: чаму ж гэта са мной не здарылася.
Я назіральнік, таму што стаміўся, жыццё выбіла мяне з каляіны тым, што мой свет і мае мары не знайшлі месца ў гэтым жыцці. Яго змяніць нельга, а сябе я змяняць не хачу. І я проста гляджу на свет, можа чакаю таго, што верне мне мяне.
Аднак пакуль гэтага не адбываецца, я назіральнік. Я спакойны, як спакойны глядач у кіно, ведаючы, што гісторыя на экране зусім да яго не мае дачынення. Праўда, крыху трывожыць сэрца, але ж потым забываецца ў віхуры наступных будняў, як, дарэчы, і ўсё чужое, іншароднае, не сваё. Калі-нікалі мне здаецца, што зза сваёй прафесіі і абыякавасці я пачынаю думаць, што жыццё і ёсць тое самае заварожваючае кіно, часам без вялікіх фантазій. І мы мільгаем у ім, як звычайныя персанажы. Мы ёсць і ў той жа час нас няма. Дакладней, мы ёсць, а вось нас і няма. І таму я спакойна адношуся да гэтага невычарпальнага экрану жыцця: не мільгаю без патрэбы, не малюю непатрэбных зігзагаў, не прахаджуся, пакідаючы непатрэбныя сляды.