Чаму Арсенію аж скаланула ад нянавісці да гэтага фацэта, якая відавочна была ўзаемнай? Яна і сама не магла патлумачыць. Хіба таму, што ён выглядаў, як мог выглядаць ейны старэйшы брат? Ці як брат той, каго яна бачыла на партрэце?
Пасля яна шукала адгадкі ў псіхааналізе, можа быць, паўплываў адмоўны вобраз мужчыны, які стварыўся ў яе жаночай сямі, мужчына альбо агрэсіўная істота, драпежнік, альбо ўтрыманец, баласт З Вячкам было прасцей драпежнік, але на дыстанцыі. Агульная дамоўленасць пра недакрананне, вось і добранька, як прамовіў карсар, згортваючы з кавалка гравюры Дзюрэра самакрутку. А гэты Стапудова, у яго таксама нейкія комплексы наконт жанчын
Слухаю вас! ён яшчэ захоўваў дасканалую ветлівасць. А Асі ўжо карцела выдаць нешта абразлівае. Ну, вядома. Чыноўнік, навучыўся валодаць пачуццямі. Млявая восеньская муха праклала крывую траекторыю паміж дапатопнай лямпай дзённага святла і дапатопным маніторам кампютара. Рука графскага нашчадка здрыганулася, каб адмахнуцца ад чорна-сіняй вястункі са сфераў Аіду і бліжэйшай жэсаўскай сметніцы. Але, відаць, спадар вырашыў, што жэст гэты быў бы няварты прадстаўніка арыстакратыі, і рука замерла. Муха надзейна прычапілася да пажаўцелай абалонкі манітора, як пяны да зачыненых дзвярэй падезда.
Мы, Даніла Раманавіч, па генеалагічным пытанні, паспяшаўся «дэміург» Вячка падаць рэпліку. Вы ж займаецеся складаннем радаслоўных беларускіх радоў Так?
Гэта не ёсць маім асноўным заняткам, холадна адказаў Корб-Варановіч, чый пагляд упарта ігнараваў Вячку, як прыклеіўшыся да Асі, і ад ягонага нізкаватага голасу, прашытага ільдзянымі голкамі, Асю дадаткова перасмыкнула. Вы дарэмна спадзеяцеся купіць мае паслугі. Я бяруся за тое, што сапраўды мяне цікавіць і што адпавядае тым тэмам, над якімі я працую.
Януш Радзівіл у цяжкіх латах на партрэце злева над сталом бліснуў чорным вокам, нібыта пабачыў набліжэнне маскальскага войска. А Корб-Варановіч між тым перавёў вочы з Асі на Скрыніча, і раптам ягоны твар уражліва змяніўся, нібыта знутры яго нехта падсвяціў:
Вы вы Вячка Скрыніч, так?
Граф пругка падняўся, нібыта дужы звер, і наблізіўся да госця, каб паціснуць руку. Ён сапраўды быў вышэй за Вячку і магутней, але ў ім не выяўлялася брутальнай моцы, нават нейкая мяккасць, плаўнасць. Голас гаспадара гучэў цяпер усхалявана-радасна:
Усе вашыя раманы чытаў. Вунь у гэтай шафе стаяць. Мой улюбёны апошні Пра князя Глінскага. Вядома, з гістарычнымі фактамі вы абыходзіцеся гэтак вольна, як гусар з пейзанкамі, але Я заўсёды згаджаўся з думкаю, што нам трэба найперш ствараць прымальны рамантычны нацыянальны міф Дарэчы, калі вам спатрэбяцца нейкія дакументы ці кансультацыі звяртайцеся. Для мяне гэта гонар. Чым магу дапамагчы зараз? Ды вы сядайце, сядайце Вячка, скарыстаўшыся прапановай, усеўся на адно з крэслаў, што стаяла ля правай сцяны, насупраць шафы, вольна закінуў нага за нагу. Ася нясмела апусцілася ў крэсла побач, круцячы па чарзе свае пярсцёнкі, як заўсёды рабіла, калі пачувалася збянтэжанай, а гэта значыць, практычна ўвесьчасна.
Корб-Варановіч гаварыў вельмі шчыра, і ў ягоных рысах цяпер было бачна тое, што Ася так ненавідзела ў сваіх: датклівасць і даверлівасць Але варта было гісторыку перавесці позірк на дзяўчыну, яго вочы зноў зледзянелі. Вячка таксама зірнуў на Арсенію і, відаць, змірыўшыся, што ад яе працягу дыялогу не дачакаецца, зноў сам падаў рэпліку:
Вось і выдатна Таму мы не сумняёмся, што наша справа вас зацікавіць. Вось, Арсенія з роду Вяжэвічаў. Несумненна, вы чулі калі-небудзь пра род Вяжэвічаў. Ён нейкім чынам звязаны з родам Корб-Варановічаў. І мы хацелі б ведаць
М-да, і гаспадар гэтага кабінету падаўся Асі напачатку ўладальнікам чыноўніцкай вытрымкі Зазняць ягоную фізіяномію псіхалагічны трылер. Пачуцці мяняюцца, і, падобна, ён проста не здольны іх прыхоўваць хаця і намагаецца. Корб-Варановіч сцяўся, горда выпрастаўся:
Выбачайце, спадар Скрыніч, але тут іншае Для вас асабіста усё, што заўгодна Пра Сапегаў, Пацаў, Вайніловічаў, Глябовічаў, Нарбутаў Але я нічога не хачу болей ведаць пра род Вяжэвічаў! Паверце, усё, што я пра яго ведаю, адбівае цікавасць да знаёмства. Граф імкліва падышоў да шафы, што стаяла злева ад акна, адчыніў зашклёныя дзверцы, вытаргнуў з кніжных шэрагаў брашурку ў зялёна-балотнай вокладцы і пагардліва кінуў на стол. Дастаткова таго, што імя Арсеніі Вяжэвіч мне ўжо знаёмае!
Вось і выдатна Таму мы не сумняёмся, што наша справа вас зацікавіць. Вось, Арсенія з роду Вяжэвічаў. Несумненна, вы чулі калі-небудзь пра род Вяжэвічаў. Ён нейкім чынам звязаны з родам Корб-Варановічаў. І мы хацелі б ведаць
М-да, і гаспадар гэтага кабінету падаўся Асі напачатку ўладальнікам чыноўніцкай вытрымкі Зазняць ягоную фізіяномію псіхалагічны трылер. Пачуцці мяняюцца, і, падобна, ён проста не здольны іх прыхоўваць хаця і намагаецца. Корб-Варановіч сцяўся, горда выпрастаўся:
Выбачайце, спадар Скрыніч, але тут іншае Для вас асабіста усё, што заўгодна Пра Сапегаў, Пацаў, Вайніловічаў, Глябовічаў, Нарбутаў Але я нічога не хачу болей ведаць пра род Вяжэвічаў! Паверце, усё, што я пра яго ведаю, адбівае цікавасць да знаёмства. Граф імкліва падышоў да шафы, што стаяла злева ад акна, адчыніў зашклёныя дзверцы, вытаргнуў з кніжных шэрагаў брашурку ў зялёна-балотнай вокладцы і пагардліва кінуў на стол. Дастаткова таго, што імя Арсеніі Вяжэвіч мне ўжо знаёмае!
Ася з непаразуменнем узяла брашуру «Л. П. Калантай. Аспекты ідэалагічных праблем беларускай унутранай культурнай палітыкі і іх аптымізацыя ў сучасным грамадстве». Блёкат нейкі Але, вядома, надрукавана ў «Сокале-прынце».
Вы рэдагавалі? спытаў-сцвердзіў Даніла Раманавіч. Ася нясмела перагарнула старонкі Ну так, яе прозвішча. Рэдактар. Але Арсенія дужа цьмяна памятала гэтую кніжку, прачытаную ў бясконцым шэрагу іншых, на аўтапілоце.
І вам не сорамна мець дачыненне да такой Корб-Варановіч пакутліва падшукваў слова, падмётнай літаратуры? Хаця Вяжэвічы.
Твар гаспадара гнеўна крывіўся. Ася разгублена павярнулася да Вячкі. Той прашаптаў:
Прабач, але ў Кнізе пра гэтую брашурку нічога няма, і гучна прамовіў да Корб-Варановіча, працягваючы нанізваць рэплікі на аднаму яму бачную нітку:
Чым вам не дагадзіла гэтая кніжка?
Даніла Раманавіч зноў утаропіўся ў Асю, звяртаючыся толькі да яе.
Вядома, вам было дужа прыемна, што ў гэтай кнізе мой бязвінна закатаваны дзед абазваны прадстаўніком імперскага шавінізму ў лінгвістыцы! Гэта ён, ён, які пакінуў някепскую кареру ў Пецярбургу па першым жа запрашэнні з Менска, каб ствараць беларускую філалогію! Які абхадзіў пешкі ўсю Беларусь, самыя гіблыя і небяспечныя месцы, збіраючы легенды, песні, рэдкія слоўцы Які даследаваў беларускія летапісы! Які сцвярджаў, што беларуская мова старажытная, славянская, гожая! Якога цкавалі русапятыя ўсіх масцей! гаспадар ледзь не кідаўся па кабінеце, як разятраны звер. Ці вы, спадарыня Вяжэвіч, скажаце, што зусім выпадкова ў гэтай жа кніжачцы, у раздзеле пра выкарыстанне архітэктурнай спадчыны, прыводзіцца ўдалы прыклад: аграпрамысловая фірма «Ройна» на месцы былой аднайменнай сядзібы А вы ведаеце, як гэтую сядзібу, што належала маім продкам цягам пяці стагоддзяў, выкарыстоўваюць, дакладней, тое, што ад яе засталося? Гэта, між іншым, быў палац! З кутнімі вежамі, балконамі, скульптурамі А цяпер каробка на два паверхі, накрытая шыферам Там вытворчасць па вырабу кукурузных палачак. Шыбы васямнаццатага стагоддзя, адмысловай формы, і каваныя краты выламалі, уставілі еўравокны лідскай фабрыкі Адзін паляўнічы дамок сямнаццатага стагоддзя на ўскрайку лесу, у якім апошнія Корб-Варановічы жылі, больш-менш захаваўся дый той нядаўна разабралі. Ніводнай магілы Корб-Варановічаў не засталося, могілкі зааралі, ад капліцы і падмурку не знойдзеш цэглу расцягалі на хлеўчукі Дрэвы векавыя ў парку выкарчавалі, а з парэшткаў царквы, якую ў шаснаццатым стагоддзі мой продак, Язэп Варановіч, будаваў абарончага тыпу, з элементамі барока, бульбасховішча зрабілі
Гаспадара відавочна «панесла», як харта па следзе параненага зайца. Арсенія вывучала фальшывы, пластыкавы, паркет. А чым тут апраўдвацца? Тым, што ты проста шрубчык у сістэме? Што нават не ўчытвалася ў тэкст, час ад часу прагаворваючы асобныя яго фразы ўслых, абы не заснуць за рэдагаваннем, як кіроўца-дальнабойшчык за рулём? Толькі яе фургон быў зусім пусты.
Але пра Корб-Варановічаў у дачыненні да сядзібы Ройна ў кнізе нічога не было сказана мармытнула Ася, сама не разумеючы, як насмелілася. Там напісана, што яна нейкім Сітавым належала
Правільна, Івану Сітаву, маёру расійскай арміі, зедліва адказаў Даніла Раманавіч. Корб-Варановічы бралі ўдзел ва ўсіх паўстаннях, якія адбываліся на гэтых землях супроць імперыі. У апошнім, 1863-га года, удзельнічала ўся сямя Трое братоў Андрусь, Віктар, Павал былі камандзірамі інсургентаў, Павал і Віктар загінулі, Андрусь быў асуджаны на катаргу. І іх бацькоў, ужо старых, таксама саслалі за тое, што дрэнна выхавалі дзяцей. Пазбавілі тытулу і шляхецтва. Усе маёнткі сканфіскавалі, Ройна аддалі карніку Сітаву. Андрусю праз дваццаць гадоў удалося вярнуцца, яму і ягонай жонцы, якая паехала за ім у Сібір. На знак вышэйшай літасці ім быў аддадзены паляўнічы дамок, той самы, які нядаўна панішчаны, і вернутая шляхецкая годнасць. Графамі, праўда, не засталіся, але не надта засмучаліся.