Чаму? здзівілася Арсенія, якая ад цікаўнасці забылася на боязь. Корб-Варановіч нават не працяў яе гнеўным позіркам, улюбёная тэма відавочна бараніла яго ад успрыняцця знешняга свету.
Наша шляхта тытулаў не вельмі шанавала, усе былі браты ў вольнасці шляхоцкай. А тытулы гэта ўжо расійскія ўладары раздавалі, каб мясцовых магнатаў заахвоціць да лаяльнасці. Графамі Корб-Варановічы сталі ў васямнаццатым стагоддзі, пры Кацярыне. Ёсць тытул, землі, палацы, ці няма, галоўнае прозвішча і незганьбаванае шляхецтва. Мой прадзед сын народжанага на катарзе сына Андруся Корб-Варановіча і ягонай жонкі Людвікі.
Пан Даніла пераможна ўсеўся за стол:
Так што радаводам Вяжэвічаў я займацца не буду. Нават дзеля вас, спадар Скрыніч.
Правёў рукой па твары, нібыта хацеў сцерці гнеў, і працягнуў халодна-здзекліва:
Вы, спадарыня, хацелі ведаць, як род Вяжэвічаў звязаны з родам Корб-Варановічаў? Сакрэту няма. Вяжэвічы былі слугамі Корб-Варановічаў шмат вякоў. Пасля таго, як у тых усё забралі, працягвалі служыць новым гаспадарам. Прычым ёсць версія, што яны паспрыялі знікненню старых. Паненка, вядома, пабачыла сваё падабенства з партрэтам якойсьці маёй прабабкі, здагадваюся, гэта партрэт Марыі Корб-Варановіч, які нядаўна прывезлі з Расіі. Яна выйшла замуж за аднаго з паўстанцаў 1831 года. Калі таго пасадзілі ў Бабруйскую крэпасць, Марыя памерла ад нервовай гарачкі. Так што прамых нашчадкаў у яе няма. Але вам, вядома, захацелася пацверджання свайго графскага паходжання. Мушу вас засмуціць гісторык пагардліва падціснуў вусны. Гэтае падабенства між Вяжэвічамі і Корб-Варановічамі заўважанае не толькі вамі, яно цягнецца стагоддзямі. Выяўляецца не ў кожным пакаленні, але час ад часу ў абодвух радах паўтараецца адзін тып знешнасці. І тлумачыцца падабенства вельмі проста Нехта з маіх продкаў упадабаў сімпатычную прыслужніцу. Але бастарды не могуць ні на што прэтэндаваць пры наяўнасці законных нашчадкаў. А тым больш у прамінулых стагоддзях яны былі ніжэй за прасталюдзінаў Асі здавалася, што Корб-Варановіч выгаворвае словы з садысцкім задавальненнем. Запэўніваю, у навакольных вёсках заўсёды жыло шмат панскіх двайнікоў. Чулі наконт права першай ночы?
Арсенія больш не магла цярпець гэты абыякава-ненавісны голас.
Нічога я не хачу! Не прэтэндую! Не трэба мне вашых тытулаў! Усё! Спыняю гэтую дурацкую гульню! Адчапіцеся ад мяне вось сарамацішча на слёзы прабіла. Ася рванулася да дзвярэй, але яе затрымала жалезная рука Скрыніча. Ну так, «дэміург» Вячка, вядома, падрыхтаваў кручок для кожнай рыбіны
Спадар Варановіч, я пішу раман пра вашага прадзеда.
Твар гаспадара кабінета зноў страціў маску спакойнай пагарды.
І як вы трактуеце яго асобу? Як шавініста? Русіфікатара, які не ведаў беларускай мовы?
Не хвалюйцеся, гэта цалкам станоўчы персанаж запэўніў Вячка, учэпіста трымаючы знерваваную Арсенію за плечы. Вядома, складаны, неадназначны Як і ўсе іншыя мае героі. А другі герой паэт Алесь Вяжэвіч. Вучань вашага дзеда, студэнт літаратурнага аддзялення філфака.
Вось як Корб-Варановіч спахмурнеў. Тады вы павінны былі прачытаць у следчай справе прадзеда, якую ролю адыграў згаданы Вяжэвіч у ягоным лёсе. Алесь Вяжэвіч быў завадатарам у справе цкавання «расейскага дацэнта». Прадзед пасля сябе дзённік пакінуў, апісвае ўсё
Я чытаў той дзённік. Вельмі шчыры, дужа эмацыйны Але, згадзіцеся, і субектыўны. Не ўсё так проста, спадар Даніла, мякка прагаварыў Вячка, адпусціўшы нарэшце Асю, якая спыніла парыванні выскачыць з кабінета. Ведаеце, я чытаў следчую справу і Алеся Вяжэвіча. І там цытуюцца лісты ў дэканат Корб-Варановіча, у якіх студэнт Алесь Вяжэвіч называецца зацятым нацыяналістам, вузкалобым фанатыкам, які служыць інструментам тых, хто адрывае беларускую мову ад славянскіх каранёў. Як вы ведаеце, Алесь Вяжэвіч сам быў арыштаваны і асуджаны да вышэйшай меры пакарання неўзабаве пасля таго, як загінуў ваш прадзед.
Арсенія разгубілася яна ніколі ні ад маці, ні ад бабулі пра лёс свайго продка не чула.
Так, ён загінуў, на вуснах Корб-Варановіча крывілася жорсткая ўсмешка. І татачка яго не выратаваў. Вы не гаварылі гэтай спадарыні, што адзін з яе продкаў, а менавіта бацька згаданага пакутніка Алеся, працаваў у НКУС? І якраз у той час, калі там канаў ад катаванняў мой прадзед.
Арсенія схаладнела і павярнулася да Вячкі Гэта не можа быць праўдай!
Арсенія разгубілася яна ніколі ні ад маці, ні ад бабулі пра лёс свайго продка не чула.
Так, ён загінуў, на вуснах Корб-Варановіча крывілася жорсткая ўсмешка. І татачка яго не выратаваў. Вы не гаварылі гэтай спадарыні, што адзін з яе продкаў, а менавіта бацька згаданага пакутніка Алеся, працаваў у НКУС? І якраз у той час, калі там канаў ад катаванняў мой прадзед.
Арсенія схаладнела і павярнулася да Вячкі Гэта не можа быць праўдай!
Ён быў проста ўрачом у турэмнай бальніцы, вы ж ведаеце ціха прагаварыў Скрыніч.
Вы таксама ведаеце, што такое турэмная бальніца трыццаць сёмага года! Працяг катавальні, гарачыўся гісторык.
У вас няма доказаў, што доктар Вяжэвіч прымаў удзел у допытах, запярэчыў Скрыніч. А можа, наадварот, ён нечым дапамог вашаму прадзеду?
Ага, дапамог Магу ўявіць. Вы проста не разумееце Корб-Варановіч усхвалявана счапляў-расчапляў пальцы. Вяжэвічы і мы гэта
Ну чаму ж, разумею, перабіў Вячка. Вечныя антаганісты. Глядзець спакойна адзін на аднаго не можаце. Паны і прыслуга. Законныя нашчадкі і бастарды. Каталікі і праваслаўныя. Заходнікі і ўсходнікі. Каты і ахвяры, якія мяняюцца ролямі. Але ў вас, вы самі гэта прызналі, адна кроў. Паглядзіце абое, вам гэта нічога не нагадвае?
Скрыніч дастаў з тэчкі аркуш і паклаў на стол. Ася зацікаўлена схілілася. На пажаўцелай паперы быў намаляваны чорнай тушшу кубак Каржакаваты, з гравіраванай паляўнічай сцэнай хорт ляціць за лемпардам між дзівосных дрэў, на фоне вастраверхіх дамкоў і цэрквачак. Выявы грубаватыя, трохі наіўныя, але непаўторна-выразныя, відавочна мясцовага майстра, не вучанага ў італійскіх майстэрнях.
Пазнаю. Гэты кубак дакладней, ягоная палова, дасюль захоўваецца ў сямі Корб-Варановічаў, ганарыста прамовіў графскі нашчадак.
У бабулі ў буфеце таксама няёмка прамовіла Арсенія.
Што? недаўменна перапытаў Даніла Раманавіч. Ася сабралася з духам і прамовіла больш гучна:
У маёй бабулі ў буфеце стаіць палова такога кубка. Яго некалі вось так, вертыкальна, рассеклі. Ён срэбны, толькі на ім вершнік з мячом, а не гэтая пантэра.
Лемпард, аўтаматычна паправіў Корб-Варановіч. І зараз жа зноў усхадзіўся, як паверхня ракі ад вясла чоўна: Па-першае, гэта наш фамільны кубак, і я не разумею, чаму яго фрагмент павінен захоўвацца ў сямі прыслугі. Па-другое, адкуль вы, спадар Скрыніч, пра гэтую рэч даведаліся?
Са следчай справы Апанаса Іванавіча Корб-Варановіча, адказаў Скрыніч, і памаранчавыя літары на ягонай майцы чарговы раз нагадалі, што не варта ўчыняць вайны. Гісторыка гэта не супакоіла:
Выбачайце, але ўсё, што можна было знайсці пра майго прадзеда, я знайшоў, і гэтага аркушыка нідзе не
Запэўніваю, вы знайшлі далёка не ўсё, перабіў Скрыніч. У мяне, так бы мовіць, свае крыніцы і сувязі Таму і кажу вы павінны далучыцца да маіх нашых далейшых росшукаў.
Маніпулянт Вячка дастаў яшчэ адну пажаўцелую паперку, спісаную ад рукі сінім атрамантам, няроўным, нервовым почыркам:
Вось, зірніце Уласна кажучы, з гэтай паперкі і пачалася мая задума рамана. Вы маглі чытаць скарочаную версію следчай справы, перададзеную на захаванне ў агульны архіў органаў. А мяне дапусцілі яшчэ і да такіх-сякіх папер з канфіскаванага архіва Апанаса Іванавіча, якія дужа зацікавілі следчых. Сярод іх тастамент Алехны Корб-Варановіча, складзены ў час княжэння Жыгімонта Аўгуста. У справе захоўваўся спіс з яго, зроблены вашым прадзедам.
Вячка працягнуў аркуш. Граф прагна схапіў яго і пачаў чытаць, прамаўляючы ўслых:
Так Тэкст сапраўды падобны да шаснаццатага стагоддзя «То ест тестамент остаточное волі моее Естлі бы пан Бог смерть на мене допустіл рачіл, так водле волі моее хочу меті, а не іначей» Ну, гэта не вельмі цікава Абавязковыя формулы «Тело мое мае быць погребено і поховано ведля обычаю, одна прецесея в шесть свечок ляных у Ройно, у царкве святого Іосіпа, прадедом моім паном Іосіпом Вороновічем будованою. А куфар мой поставіць у царкву светого Юры, до магілы прадзеда майго Юры Вороновіча, уваход жа туды тылько пану Богу і старейшым од роду ведомы, дзеля таго, каб было чым справджваць запаведанае». Нічога не разумею Корб-Варановіч нават апусціў аркуш з тастаментам. У шаснаццатым стагоддзі ў Ройне Язэп Варановіч пабудаваў царкву ў гонар свайго нябеснага апекуна святога Язэпа Яна прастаяла да часоў Хрушчова. А Юры Варановіч, брат Язэпа, загінуў рана, і пра царкву святога Юрыя ў ваколіцах Ройна я ніколі не чуў. Магілы Корб-Варановічаў усе былі ў царкве святога Язэпа. Праўда, праверыць не магу, калі царкву ўзарвалі, то і сутарэнні вычысцілі ад княскіх парэшткаў Прырабілі да руінаў дах і бульбу там захоўвалі. І пачаў чытаць далей. «Его кролевской мілості, пану моему мілостівому, два кубкі позолотістые с коралевымі рогамі. І два кубкі одностайные роботы нурумбергское между іншымі моімі наболшіе, зверху і знутра позлотістые, а к тому налівка з медніцаю сребраные» Так, гэта наўрад пра той самы кубак Ага, вось «Потомкові моему Андрею, естлі ему пан Бог здоровье рачі дать, все іменье мое стоячое, што навечность маю в местском праве в Городеі, Жеславлі»