Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Іванаўна Рублеўская 14 стр.


А калі на часопісным століку Асінай Кватэры апынулася філіжанка гарбаты з бергамотам, Ася змусіла сябе дастаць з сумкі Вячкавы аркушы. І пачала чытаць з пачуццём нядбайнай гаспадыні, якая адчыняе накрыўку забытага месяц назад пад сталом рондаля з супам.

«Ён ведаў, што іншай працы ў яго ўжо ніколі не будзе. Занадта шмат бачыў і чуў за апошнія гады. Такі, як ён, можа толькі памяняцца лёсам з кімсьці з тых, каго лячыў у турэмнай бальніцы»

Раздзел 5. Вежа грыфонаў і генерал-маляр

Двор быў вузкі і гулкі, нібы калодзеж. У промнях нізкага сонца, якое, здавалася, ляжала проста на высокім даху аднаго з дамоў, сцены, фарбаваныя ў колер паранага малака, свяціліся самі па сабе, а вокны чарнелі, як студні На гэтым фоне цагляная вежа, цёмная, магутная, змрочная, вышынёй у тры паверхі, выглядала як пракаветны цмок, што скамянеў у чаканні забойцы ў бліскучых латах. А яшчэ вежа нагадвала трубу, і, хутчэй за ўсё, ёю і была, і страшна ўявіць, якая пад ёю магла зеўраць печка. Падабенства з трубою падкрэслівалі два жалезныя абручы, якія абхоплівалі волатаў стан.

У двары, як вада ў калодзежы, стаяла цішыня, разбаўленая таямнічым шамаценнем на гарышчах дамоў, ды і ў самой, відаць, вежы сяліліся галубы, і час ад часу ўніз, нібыта проста з неба, зляталі пёркі. Дастаткова, каб прасякнуцца містычным трымценнем Але камсамольцы, вядома, не маглі паддацца гатычнай містыцы.

 Вось яна, вежа грыфонаў!  ціха прамовіў Алесь.  Таварыш Павал не падмануў Як толькі пачуў, што нам на Сёмую лінію Васільеўскага вострава, дом шаснаццаць, адразу ўзрадаваўся. Вось шанец убачыць унікальны помнік старога Санкт-Пецярбурга!

 І што тут унікальнага?  прабурчэў Хведар Пянкоў, зусім здарожаны, так што ягоны вастраваты нос, падобны да стрэлкі компаса, паказваў усё больш не наперад, а на піцерскую, а цяпер ужо ленінградскую, брукаванку.  Проста вялікая цагляная труба.

 Таварыш Павал расказваў, што вежу пабудаваў у васямнаццатым стагоддзі аптэкар Вільгельм Пель. Знакаміты фармацэўт Ён, між іншым, прадаваў імператарскаму двару адмысловыя лекі «Спермін-Пель», ад старэння і нямогласці Рабіў ён гэты спермін  Алесь вінавата зірнуў на Вераніку, за плячом якой заззяла здагадлівай ухмылкай фізіяномія Аўтуха,  не скажу, з чаго. Але «пастаўшчыкамі сыравіны» былі парсючкі і кашалоты. А сын Вільгельма вынайшаў медыцынскую ампулу Да яго ў госці прыходзіў Мендзялееў. У гэтым вось доме была аптэка і лабараторыя. Старэйшы Пель захапляўся алхіміяй, а ў гэтай вежы разводзіў грыфонаў.

 Падобных да арлоў?  прашаптала Вераніка Манцэвіч, на якую, відочна, усё-ткі паўплываў гатычны антураж.

 Яны напалову арлы, напалову львы,  патлумачыў Алесь, усё гэтак жа не павышаючы голасу.  Галава і дзюба арла, крылы Астатняе львінае. У старажытнасці верылі, што грыфоны водзяцца ў Скіфіі. Ахоўваюць багацці. А замест яек нясуць каштоўныя камяні агаты. Скіфы нават паказвалі прыхадням вялізныя косткі, якія нібыта належалі грыфонам каб адпудзіць ад сваіх скарбаў.

 Паўсюль цемрашальства, паўсюль багацеі людзей дурылі, змрочна зазначыў Аўтух Папара, адзіны з кампаніі апрануты ў сапраўдную вайсковую форму гімнасцёрка, падпяразаная пасам з начышчанай спражкай, галіфэ, боты Меў права чырвонаармеец у запасе, і каб не намагаўся з усіх сілаў здавацца старэйшым, чым насамрэч, выглядаў бы нават пры ягоным дзіцячым круглым тварыку з рэдкімі светлымі вусікамі цалкам салідна.  Навошта твайму Пелю былі грыфоны?

Зверху павольна пралунала-зляцела шэрае пёрка. Вераніка нават спалохана адсунулася, каб яно не кранулася яе. Алесь павагаўся, ці варта выяўляць далей абсалютова непатрэбныя камсамольцу веды, атрыманыя ў бацькавай хатняй бібліятэцы, у якой было поўна літаратуры па гісторыі медыцыны яшчэ дарэвалюцыйных часоў:

 Алхімія ставіла за мэту здабыць філасофскі камень, які дае несмяротнасць і веды. Гэта быў вельмі складаны працэс, і на нейкім этапе са звычайных металаў у ім утваралася золата. Ну, дакладней, цёмныя людзі верылі, што яно павінна ўтварацца. Залаты грыфон і ўвасабляў гэтае золата. Таму і распавядаюць байкі, што грыфоны выляталі з вежы. Пель, ясная справа, нешта там плавіў-пераганяў, з трубы вылятаў дым А забабонныя людзі бачылі ў ім міфічных істотаў. Дый цяпер Кажуць, апоўначы з вежы вылятаюць нябачныя грыфоны, і толькі адлюстраванні іх можна пабачыць у шыбах гэтых дамоў.

Вераніка аж перасмыкнула плячыма ў тонкай сіняй кофтачцы, нібыта змерзла,  здавалася, двор паглядаў на гасцей дзясяткамі таямнічых вачэй, і ад гэтага холад ішоў па скуры.

Вераніка аж перасмыкнула плячыма ў тонкай сіняй кофтачцы, нібыта змерзла,  здавалася, двор паглядаў на гасцей дзясяткамі таямнічых вачэй, і ад гэтага холад ішоў па скуры.

 Вось пра што табе распавядаў таварыш Гукайла, калі ты хадзіў да яго ў інстытут кінематаграфіі, асуджальна прамовіў Аўтух.  Сярэднявечныя байкі распаўсюджвае. Несалідна для камуніста і прадаўжальніка справы Маякоўскага! Нічога я ў гэтай старой развалюсе асаблівага не бачу. Толькі выгляд двара псуе. Пафарбаваць ды аддаць піянерам пад які авіямадэльны гурток. Я б лепей яшчэ раз на Смольны паглядзеў, на «Аўрору»!

 Правільна!  падтрымаў Аўтуха Хведар, рассякаючы паветра рукой, нібыта яно было вінаватае.  Чаго сюды прыцягнуліся? Два дні тупаем па Ленінградзе. Усё, што трэба, сабралі, партрэт ворага савецкай улады Корб-Варановіча ўсімі фарбамі ззяе. Чаго яшчэ? Нашто нам ягоная жонка, белагвардзейскае адроддзе? Запэўніваю будзе выгароджваць мужанька ды лгаць.

Алесь упарта пакруціў галавой.

 Мы павінны сабраць усё, што можна! Гэта не варта савецкага чалавека кідаць справу таму, што стаміліся. Урэшце, у спісе для апытання, які ты, Хведар, склаў, не было ніводнага сапраўды блізкага Корб-Варановічу чалавека. Адзін дацэнт увогуле ўвесь час збіваўся на тое, што ён не менш таленавіты за Варановіча, ды згадваў, што калі яны з ім у аспірантуры вучыліся, Корб-Варановіча ўсе хвалілі незаслужана, а яго, небараку, не заўважалі. Калі чалавека жаба душыць, яна яму на лоб таксама кляйно ставіць.

 Ты што, сумняваешся, што сведкі гаварылі праўду?  з ледзь заўважнай пагрозай азваўся Хведар.  Ці захацелася даведацца пра светлы бок нашага героя?

Вераніка асуджальна паглядзела на Хведара.

 Ну што ты чапляешся! Урэшце, можаш пачакаць на двары. Калі ўжо прыйшлі сюды, дык трэба даводзіць да канца. А то грыфоны задзяруць. Чаго нам баяцца? Мы з гэтай Варановічавай пані пальчаткі зараз паздзіраем!

Дзяўчына засмяялася, перакінула залатую касу з плечука на плячук У трох спадарожнікаў мімаволі перахапіла дыханне. Якія пасля гэтага аргумента ў праўдзівага хлапца могуць быць пярэчанні?

У падездзе невыносна смярдзела смажаным селядцом, катамі, квашанай капустай Увогуле, не атрымлівалася дакладна вылучыць асобныя партыі ў гэтай сімфоніі смуроду. За аднымі дзвярыма пакутліва аганізаваў гармонік. Кватэра нумар шэсць знаходзілася на трэцім паверсе. Прозвішчы жыльцоў на заквэцаным аркушыку ля дзвярэй адны дапісаныя, другія выкрасленыя значыліся густа, як прусакі на нямытай патэльні, прачытаць немагчыма, каму колькі разоў належала званіць. Тым больш званок не працаваў. Алесь рашуча пастукаў, яшчэ раз, і яшчэ, але не зявілася нават прывіду аптэкара Пеля. Хаця ў кватэры дакладна нехта быў жаночы голас прамаўляў нешта няўхвальнае, бразгалі тазікі Аўтух з усяе моцы штурхануў цяжкія дзверы са шнарамі ад сякеры, і яны раптам расчыніліся. Цяпер да смуроду на лесвіцы дадаўся цёплы пах прыгарэлага цеста з кватэры. А паесці было б нядрэнна

Алесь адагнаў няпрошаныя гастранамічныя думкі.

 Ёсць тут хто?

Кватэра як відаць нагадвала мурашнік, завешаны цынкавымі тазікамі, кожны катух тут быў прыстасаваны да жылля. З аднаго з адсекаў вызірнула кабета ў шэрай кофце з падкасанымі рукавамі і сіняй паркалёвай спадніцы, з неахайным сівым вузлом на галаве, падобная да булачніцы, у якой дзятва толькі што пакрала ўсе булкі. Пантофлі на ейных нагах нагадвалі двух раздушаных трамваем пацукоў.

 Чаго трэба?

 Тут жыве грамадзянка Марына Паўлаўна Корб-Варановіч?

Нават касцяныя гузікі на кофце кабеты заззялі зласлівай радасцю.

 Нарэшце! Дайшло да жылкама, што тут прапісаны шкодны элемент, які перашкаджае жыць пралетарыяту.

 Ты ўжо пралетарыят, Марфа!  азваўся з глыбіні пакоя, з якога вызірнула кабета, насмешны мужчынскі голас з пянаватай хрыпатцой.  Ці даўно семкі на Віцебскім вакзале прадавала? Не слухайце яе, грамадзяне начальнікі, Марынка добрая баба. І сынок яе харошы. Ціхія, спагадныя

 Маўчы, боўдзіла! А то за сваёй Марынкай зараз у кантору пойдзеш!  лена гукнула кабета ўглыб пакоя і зноў утаропілася ў Аўтуха, чыя вайсковая форма, безумоўна, была для яе гарантыяй навядзення парадку ў кватэры і надзеяй адхапіць пару лішніх метраў за кошт выселенай «контры».  Там яны жывуць, элементы, па правы бок калідора, апошнія дзверы. Дома яна, нават калі не адчыніць. Вы, таварыш начальнік, разбярыцеся, з чаго гэта нейкая пані будзе пакой займаць, які пралетарыяту належаць павінен! Да яе ўвесь час муж-буржуй прыязджае, у акулярах і капелюху. Прадукты чамаданамі возіць! Мальцу свайму веласіпед купіў. За якія грошы? Яна нават хрысціцца сама бачыла! А я свядомая, я ў Бога не веру! Чуеце, людзі, зараз Марынку высяляць будуць!

Назад Дальше