Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Іванаўна Рублеўская 13 стр.


У дзверы кабінета настойліва пагрукалі, ва ўнісон грукату жаласна заверашчаў на стале тэлефон, нібыта нехта наступіў яму на шнур.

 Я заняты!  раўнуў Корб-Варановіч у шчыліну, якая нясмела пачала ўтварацца між дзвярыма і дзвярным касяком. Хтосьці па той бок дзвярэй спалохана вохнуў, шчыліна знікла. Тэлефон працягваў верашчаць, а тут і мабільнік азваўся «Паланэзам Агінскага», але граф нібыта не чуў, працягваючы ўчытвацца:

 А гэта дакладна пра наш кубак: «І полову кубка сребного, малюнкамі прыкрашоного, на особлівое захованіе, дзеля того, што кубок той ад продка нашого пана Іосіпа Вороновіча достаеться, і дорожей перлов і золата і перстней са смарагдамі, бо кроў у ім. І другой половы не шукай, пакуль не надарыцца, што пан Іосіп заповедовал і што я тобе, пане Андрей, оповедывал, як ты сыну свойму старейшому оповедуеш, і кубак на алтар цэлы стане тылько з чатырох рук і з одной крыві. Так же опісую пріятелем своім, пану Янові і пану Юркові Мазынам по сту чірвоных золотых Барва моя люнская, доломаны, і дылеі, і шапкі служебніком моім. Рызы моі одомашковые і стыхар, і епітрахею на церков Святого Іосіпа».

Дзверы ізноў рыпнулі

 Сказаў жа, заняты прыйду праз дзесяць хвілінаў, раўнуў у той бок Корб-Варановіч і вярнуўся да тастамента. А ён сапраўдны дыктатар, запалохаў, відаць, падначаленых так, што па адной масніцы перад ім ходзяць.

 Далей згадваюцца яшчэ сябры, прыслуга Міласэрныя ўчынкі На сірот, удоваў Гэта прапусцім «Слугам нашыім Вяжэвічам надалей і павек лес наш вартоваці, і ані з лесу того з іх нікого не згоняці, і ані нічого з маетносці іх не адбіраці, і веры іх не чапаці, у імя святого Юря і волі продкове. Пісан у Ройна, року Божаго нароженья тісяча пятьсот пятьдесят шостого, месяца мая осмого дня».

Граф, узрушаны, як дзіця, якому падарылі замест чаканай машынкі сапраўдны кампютар, працягваў разважаць над сакрэтамі тастамента, па-ранейшаму ігнаруючы скаргі тэлефона, да якога далучыўся паланэзам графскі мабільнік. А Арсенія з багавейлівым жахам глядзела на Вячку, страшэнна задаволенага сабой, як цыган, што прадаў за рысака сляпую кабылу. Знайшоў усё-ткі артэфакт для завязкі сюжэта! І прыдбаў яшчэ адну марыянетку. А падрабіць мову дакумента шаснаццатага стагоддзя яму на раз

 Не сумнявайцеся, дакумент сапраўдны! У мяне толькі копія. Дам спасылку на піцерскі архіў, які толькі нядаўна рассакрэцілі, праверыце,  нібыта адчуў сумненні гераіні аўтар.

 І што далей?  змрочна прагаварыла Арсенія.  Будзем на кубку гадаць? Закінутыя скарбы шукаць?

 Беларусы шмат вякоў не могуць адшукаць самі сябе,  загадкава прагаварыў Скрыніч.  Ненавідзяць адно аднаго, знішчаюць адно аднаго, адмаўляюцца адно ад аднаго Дзе за ўвесь час існавання Вялікага Княства Літоўскага хоць адзін дакумент, напісаны на той мове, якая сёння называецца літоўскай? Усё, усё было на беларускай Дакументы, дыпламатычная перапіска, нават лісты Вітаўта і Ягайлы!  Вячка стукнуў кулаком па калене, нібыта з ім нехта тут спрачаўся.  У княстве згодна з перапісам 1528 года восемдзесят адсоткаў шляхты былі беларусы! Ліцвіны! А сёння літоўцы прыязджаюць на экскурсію ў «былыя калоніі» і расказваюць, як іхнія рыцары «агнём і мячом» заваявалі гэтыя землі А мы сціпла мэкаем, што і сапраўды, мабыць, па ўласнай гісторыі ля сценачкі хадзілі Што тыя скарбы! Мяне больш цікавяць людзі. Мяне цікавіць мой апошні раман. Чаму ўзнікла варажнеча між Вяжэвічамі і Корб-Варановічамі, такімі падобнымі між сабою? Пра якую таемную царкву ідзе гаворка ў радавых дакументах? Што мусілі здзейсніць нашчадкі Корб-Варановічаў з гэтым кубкам, чаму ён рассечаны, чаму захоўваецца ў абедзвюх семях? Пакуль трэба сабраць усё, што мы ведаем. Ты, Арсенія, сваякоў параспытваеш, спадар Даніла таксама сямейныя таямніцы страсяне Пра шаснаццатае стагоддзе наўрад хто памятае. Але нашы бліжэйшыя героі Апанас Корб-Варановіч і Алесь Вяжэвіч заслугоўваюць надзвычай пільнай увагі. Пакідаю вам гэтую копію, у мяне яшчэ асобнік ёсць. Вы згодны, спадар Даніла?

Корб-Варановіч падняўся з-за стала і наблізіўся да някліканых гасцей. Парушынкі таньчылі ў сонечным промні, што працягнуўся між ім і Асяй з Вячкам, нібыта прывідны меч. Арсенія скурай адчувала небяспеку, якая сыходзіла ад гэтага волата, ад ягонай магутнай, але падцягнутай,  ані каліва тлушчу, адны цягліцы паставы Гэта цяпер у фільмах пра баявыя мастацтвы героі такія сабе шчуплыя ды жвавыя, як шалёныя конікі, а раней вой павінен быў быць вось такі плячысты, упэўнены, здольны ўзняць двуручны меч і біцца нават са смяротнай ранай Ён страшны ў гневе, але ж як спакойна і ўтульна за спінай такога, калі ён цябе абараняе

Корб-Варановіч падняўся з-за стала і наблізіўся да някліканых гасцей. Парушынкі таньчылі ў сонечным промні, што працягнуўся між ім і Асяй з Вячкам, нібыта прывідны меч. Арсенія скурай адчувала небяспеку, якая сыходзіла ад гэтага волата, ад ягонай магутнай, але падцягнутай,  ані каліва тлушчу, адны цягліцы паставы Гэта цяпер у фільмах пра баявыя мастацтвы героі такія сабе шчуплыя ды жвавыя, як шалёныя конікі, а раней вой павінен быў быць вось такі плячысты, упэўнены, здольны ўзняць двуручны меч і біцца нават са смяротнай ранай Ён страшны ў гневе, але ж як спакойна і ўтульна за спінай такога, калі ён цябе абараняе

Для Асі гэты ваяр быў з варожага войска.

Граф нервовым жэстам адкінуў валасы з упартага лба.

 Калі я адмоўлюся, гэта ж нічога не зменіць? Вы ўсё роўна нешта напішаце, дафантазіруеце Я ўжо здагадаўся, што прататыпы вашых герояў не толькі мой дзед, але і я з гэтай спадарыняй. Што ж мне, забіць вас на месцы, каб гэтага пазбегнуць?  на хвілю Арсеніі падалося, што Корб-Варановіч змагаецца з жаданнем здзейсніць сваю прапанову.  Паэтам дадзена асаблівая ўлада. Гэта нават Аўгуст Актавіян усвядоміў, хоць і саслаў Авідыя мерзнуць у Адэсу. Не сумняюся, у вас атрымаецца чарговы выдатны раман.

І мне і маім магчымым нашчадкам далей з гэтым жыць. Што ж  гісторык тужліва ўздыхнуў. Зараз я дужа заняты. Рыхтуем зборнік дакументаў да юбілею інстытута. А вось у пятніцу, гадзіны ў тры, пастараюся вызваліцца і нешта падсабраць па тэме. Прыходзьце сюды, а вы спадарыня Вяжэвіч, не забудзьцеся прыхапіць вашу палову майго кубка.

Вядома, слова «майго» было вымаўлена з адмысловым націскам.

Калі яны выходзілі з Шэрага Гмаху, Ася папыталася Вячку:

 Слухай, а гэта праўда, што ён сказаў пра майго продка з НКУС?

Вячка падумаў, пакорпаўся ў тэчцы і дастаў адтуль тры аркушы, з самага пачатку рукапісу. Потым дадаў яшчэ некалькі з канца.

 Вось, пачытай Гэта самы пачатак рамана, пралог, а гэта чацвёрты раздзел. Вядома, толькі рэканструкцыя плюс фантазія.

Лісцё каштанаў памірае вельмі непрыгожа. Яно скручваецца, згінаецца, як пальцы муміі, робіцца ржава-брунатным і падае цяжка, з панылым шоргатам, без спробаў узляцець, затрымаць падзенне. Ася назнарок наступала на скурчаныя лісты каштанаў, якія расціскаліся пад нагой, як вусені. На працу вяртацца бессэнсоўна праз гадзіну канец працоўнага дня, дый адна думка пра Шэрую Будыніну выклікала агіду і камяк страху пад горлам. Як у школьніка пры думцы пра заўтрашнюю кантрольную. Хаця Скрыніч паабяцаў пагаварыць з яе начальнікам, выявілася, прыхільнікам ягоных раманаў, і замяць ейны сённяшні прагул, але Ася не была пэўная, што любоў да фэнтэзійна-авантурных раманаў на мове здольная пераважыць сокал-прынтаўскую зацыкленасць на дысцыпліне. Рэдактарка брыла па вуліцы, стараючыся не сутыкацца з мінакамі, якія спяшаліся, спяшаліся, спяшаліся. Яна паглядала час ад часу на свае пярсцёнкі з рознакаляровымі каменьчыкамі. Яшма, сердалік, змеявік, кашэчае вока І як ніколі адчувала сувязь з імі: таксама паўкроўкі, паўвысакародныя Але Ася не мела і найменшага жадання мяняць іх, надзейных, сціпла-прыгожых, на бліскучыя і дарагія. Які ж гэты Корб-Варановіч нягоднік.

На чысціні крыві ссунуты. Рыцар, разумееш! А не выключана, што якісь ягоны прадзед-граф ейную прабабулю, простую дзяўчыну, жорстка згвалціў! Таксама, відаць, здаровы быў, як конь А гэты, нашчадак, сядзіць, важны, як манарх, паперкі перабірае з такімі плячыма Няхай бы мяхі з бульбай пацягаў ці гной параскідваў, раз сілы падзець няма куды!

Арсенія зласліва ўявіла, як Корб-Варановіч у ватоўцы і дзіравых нагавіцах шчыруе віламі, а на твары ў яго грэблівая няшчасная міна І аж заўсміхалася.

А калі на часопісным століку Асінай Кватэры апынулася філіжанка гарбаты з бергамотам, Ася змусіла сябе дастаць з сумкі Вячкавы аркушы. І пачала чытаць з пачуццём нядбайнай гаспадыні, якая адчыняе накрыўку забытага месяц назад пад сталом рондаля з супам.

«Ён ведаў, што іншай працы ў яго ўжо ніколі не будзе. Занадта шмат бачыў і чуў за апошнія гады. Такі, як ён, можа толькі памяняцца лёсам з кімсьці з тых, каго лячыў у турэмнай бальніцы»

Раздзел 5. Вежа грыфонаў і генерал-маляр

Двор быў вузкі і гулкі, нібы калодзеж. У промнях нізкага сонца, якое, здавалася, ляжала проста на высокім даху аднаго з дамоў, сцены, фарбаваныя ў колер паранага малака, свяціліся самі па сабе, а вокны чарнелі, як студні На гэтым фоне цагляная вежа, цёмная, магутная, змрочная, вышынёй у тры паверхі, выглядала як пракаветны цмок, што скамянеў у чаканні забойцы ў бліскучых латах. А яшчэ вежа нагадвала трубу, і, хутчэй за ўсё, ёю і была, і страшна ўявіць, якая пад ёю магла зеўраць печка. Падабенства з трубою падкрэслівалі два жалезныя абручы, якія абхоплівалі волатаў стан.

Назад Дальше