Так тады і выйшла. Было бачна забыўся, што запрасіў. Нават не глядзіць. Вусны пагардліва крывіць. Вось, прычапіўся да ейнай сяброўкі. А што ты хацела, пачварына Ася сышла, не дачакаўшыся нават, калі Скрыніч пачне чытаць урыўкі з новай кнігі, пакінуўшы разгублена-шчаслівую Вольку вырашаць, ці згаджацца на наручнікі, і потым доўга сама сябе пераконвала, што пісьменнік і тое, што ён з сябе ўяўляе ў штодзённым жыцці, могуць не толькі не супадаць, але быць процілегласцямі. І ад гэтага якасць твора не пагоршыцца, бо толькі яна і мае значэнне. А Скрыніч ужо напісаў пяць выдатных раманаў, за якія ў лепшыя часы, ды пры спагадлівых адносінах дзяржавы да нацыянальнай літаратуры, быў бы запяспечаны да канца дзён сваіх, і на вуліцах яго пазнавалі б не толькі студэнты філфака
Але што там Усё перагарэла. Праўда, і сяброўства з Волькай пасля той прэзентацыі растала, як снег на далоні.
Не, Арсенія ўжо не тое наіўнае дзяўчо, пасля школы «Сокала-прынта» яе не збянтэжыш.
Калі хочаце размаўляць пойдземце ў мой кабінет. А там на стале гара тэчак
Скрыніч раздражнёна пакруціў галавой.
«Кабінет» Зусім ачыноўнічылася, паненка. Не пра тое думаеш Не пра тое На партрэт свой паглядзела?
Арсенія здрыганулася.
Адкуль вы ведаеце пра партрэт?
У Кнізе так напісана будзённа прамовіў Скрыніч нешта абсалютова шаманскае і зноў напяўся: Ш-ш-ш
На лесвіцы чуліся крокі. Вячка штурхануў абабітыя бляхай дзверы, і яны раптам расчыніліся. Патыхнула сутарэннем. Ася не паспела абдумаць, што адбываецца, як Скрыніч уцягнуў яе за сабой у вузкі, з тры локці, паўцёмны калідор і зачыніў дзверы электрычнае святло працэджвалася скрозь круглыя маленькія адтуліны ў гіпсакардонавых плітах правай сцяны нібыта волат відэльцам папароў. Што за гульні ў шпіёнаў? Але Ася, як і Вячка, паслухмяна чакала, пакуль на лесвіцы сціхнуць крокі.
Пайшлі шапнуў Скрыніч, і Ася рушыла за ім углыб таямнічага пакоя, спатыкаючыся аб старыя транспаранты і шчыты для кніжных экспазіцый, сама не разумеючы чаму. Можа, таму, што на стале чакалі рукапісы, і гэта было мацней за ўсялякі іншы страх? Ці таму, што гэта быў Скрыніч, які хоць, кажучы велягурыста, і разбіў калісьці яе сэрца, але чые гераічныя фэнтэзі сніліся ёй па начах? Дый так хвалююча было залезці ў вантробы ненавіснай Шэрай Будыніны, нібыта гэтым зрабіць ёй балюча
Дзесьці, зусім побач, праляскатаў ліфт Спадніца зачапілася за пыльны планшэт Усё, будзе нітка вісець на падале. Калідор скончыўся трохі шырэйшым тупіком. Тут усё было застаўлена старымі маніторамі, і Вячка махнуў рукой, запрашаючы Асю сесці.
І яна села проста на пажаўцелую спіну вялізнага старога манітора, як на які-небудзь чэрап дыназаўра, і адчула упершыню за столькі гадоў волю. Самае лепшае адчуванне ў свеце. Можа быць, нават лепшае за пачуццё кахання для тых, хто здольны цаніць падобныя рэчы. Як быццам збегла з урока перад кантрольнай. Шэрая Будыніна больш не выклікала нянавісці у яе аказаліся свае кулісы, сваё патаемнае жыццё, далёкае ад афіцыйнага фасада А Вячка пазіраў нахабнымі светла-зялёнымі, з чорнымі доўгімі вейкамі вачыма на Арсенію.
Сёння ты пабачыла партрэт свайго двайніка. Так мусіла быць бо я так напісаў.
Манія вялікасці? Прароцтвы Скрыніча? «Тканіна загаварыла» як у тупым галівудскім баевіку пра таемную суполку ткачоў, якія вылічваюць нябесныя пасланні па вузельчыках, што ўтвараюцца на сувоі, а пасланні ўсё нейкія аднастайныя: таго забіць, гэтага забіць. А Скрыніч ужо даставаў з чорнай джынсавай сумкі, што боўталася ў яго на плячы, рукапіс раздрукаваныя на прынтары старонкі, падшытыя ў сіні файл. Вось як выглядае сёння аракул
Не смейся сурова папярэдзіў ён Асю, у якой на твары заўсёды было напісана, што яна думае пра гэты варты жалю свет і сваіх дарагіх бліжніх, вартых гэтага свету. Я заўсёды ведаў, што думка матэрыяльная. Здаралася ў мяне напішу, а яно і спраўдзіцца І вось цяпер
Вячка таксама ўсеўся на манітор-дыназаўр насупраць Асі, блізка-блізка каб і надалей гаварыць ціхутка, палыновы пах ягонай парфумы нагадваў пра стэпы і, па асацыяцыі са стэпавымі прасторамі, пра тое, што трэба збягаць падалей ад маньякаў, якія зацягваюць малазнаёмых дзяўчат у кладоўкі паміж паверхамі. Хаця больш за ўсё Вячка нагадваў не маньяка, а пярэваратня. Ваўкалака. Ваўка. Жылістага, напятага, вясёла-шалёнага
Я напісаў пяць раманаў, змрочна прамовіў Вячка, нібыта прызнаваўся, што пахаваў пяць жонак. Гэта было файна, пісаць іх Ведаеш, мне тады па барабане ўсё, што адбываецца вакол, я паміраю, нараджаюся, забіваю, атрымліваю ўдары, кахаюся, здраджваю разам са сваімі героямі. Аднойчы, як у Максіма Горкага, застаўся шнар на грудзях калі выпісаў сцэну, дзе князя Барыса Глінскага забіваюць ударам корда ў сэрца. Крыві ў мяне не было чырвоны след, нібыта апёк, і шнар застаўся, як ад апёку Вось Вячка на імгненне расшпіліў чорную джынсавую кашулю. Ведаеш, у маім свеце цікавей, бясконца цікавей, чым у вашым Але рэальным ёсць усё-ткі ваш Гэты Я не магу больш трываць гэтай рознасці.

Скрыніч уздыхнуў, нібыта перад скачком з парашутам.
Я напісаў раман І я хачу яго пражыць. Ася не стрывала і засмяялася.
Гэта называецца ролевая гульня, спадар Вячаслаў. У асноўным падлеткі захапляюцца.
Вячка не пакрыўдзіўся, наадварот, нібыта супакоіўся, збліснуў гарэзна вачыма.
Ты думаеш, у мяне дах паехаў ці я па пялюшках і бразготках занастальгаваў? Не. Як гэта ні прыніжальна я надзіва неарыгінальны. Калісьці Петроній, арбітр элегантнасці ў Неронавым Рыме, напісаў раман і таксама захацеў яго пражыць бо сам у рэальным жыцці нічога падобнага не меў. І яны з сябрам-вольнаадпушчанікам селі на аслоў і адправіліся ў падарожжа, паўтараючы прыгоды герояў. Блыталіся па прытонах, разбойніцкіх сховішчах, оргіях
Арсенія паспрабавала зручней усесціся на жорсткім чэрапе манітора не ўдалося. Вось жа няёмкасць усебаковая. Знізу вострая грань манітора, мазгі кампасціруе літаратурны геній, і ці не лепей вярнуцца да тэчак? Оргіі, прытоны Ася выдатна памятала сюжэты Вячкавых раманаў: рыцары з гатычных замкаў шукаюць цмокаў у азёрах Віцебшчыны, замкнутыя ў сутарэннях паненкі адмаўляюцца ад шлюбаў па прымусу, яшчэ абавязкова скарбы трэба адшукваць і скарбы абавязкова праклятыя А яшчэ Вячка любіў падарожжы ў часе. Змешваць эпохі, перакідаць туды-сюды герояў, ды каб у прышэльца з іншага часавага вымярэння надарылася рамантычнае каханне А яшчэ хтосьці з герояў сабой ахвяруе, на пакутніцкую смерць добраахвотна пойдзе, ворагам у пашчу А каханая, што яго пры жыцці мучыла, тады валасы на сабе рве і светлую памяць захоўвае. А антураж які: палац візантыйскага імператара, пячора ў вампірскіх Карпатах, зал у Нясвіжскім палацы, нетры Белавежскай пушчы, рымскія катакомбы І як Вячка збіраецца гэта пражываць? Арсеніі зрабілася нудна, як заўсёды, калі да яе прарываўся аўтар, якога трэба было, асабліва не крыўдзячы, адправіць з Богам і з ягоным абсалютова «Сокалу-прынту» і асабіста Асі непатрэбным рукапісам.