Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Конан-Дойль Артур 14 стр.


Мы з Холмсам зацікаўлена слухалі гэты незвычайны перарывісты аповед усхваляванага чалавека. Мой кампаньён нейкі час сядзеў моўчкі, падпіраючы рукой падбароддзе, занураны ў свае думкі.

 Скажыце,  прамовіў ён урэшце,  ці можаце вы паклясціся, што ў акне бачылі чалавечы твар?

 Кожны раз, калі я яго бачыў, ён быў даволі далёка ад мяне, таму тут немагчыма паклясціся.

 Аднак вы былі ім непрыемна ўражаныя.

 Мне здавалася, што ён нейкага ненатуральнага колеру, да таго ж нібыта здранцвелы. Калі я падыходзіў бліжэй, ён рэзка знікаў.

 Як даўно вашая жонка папрасіла сто фунтаў?

 Недзе з два месяцы таму.

 Вы бачылі фотаздымак яе першага мужа?

 Не, у Атланце, у хуткім часе пасля яго смерці, быў пажар, і ўсе яе паперы згарэлі.

 Але ў яе засталося пасведчанне аб смерці. Вы казалі, што бачылі яго.

 Так, пасля пажару яна атрымала дублікат.

 Вы ведаеце каго-небудзь, хто быў знаёмы з ёй у Амерыцы?

 Не.

 Ці гаварыла яна пра тое, каб зноў наведаць Амерыку?

 Не.

 Можа, яна атрымлівала адтуль лісты?

 Не.

 Дзякую. Зараз я хацеў бы крыху абдумаць справу. Калі цяпер у катэджы пастаянна пуста, будуць пэўныя цяжкасці. З іншага боку што я лічу больш імаверным,  калі жыхароў папярэдзілі аб вашым прыходзе і яны сышлі да таго, як вы ўвайшлі ўчора, то сёння яны ўжо маглі вярнуцца, і мы з лёгкасцю ўсё гэта высветлім. Дазвольце параіць вам, такім парадкам, вяртацца ў Норберы і зноў праверыць вокны катэджа. Калі ў вас будуць падставы думаць, што ў ім нехта жыве, не трэба зноў прыходзіць да мяне проста дашліце нам тэлеграму. Мы з сябрам прыедзем да вас не пазней як праз гадзіну пасля яе атрымання, і тады вельмі хутка дабяромся да сутнасці ў гэтай справе.

 А калі там зноў пуста?

 У такім выпадку я прыеду да вас заўтра, і мы абмяркуем усё. Да пабачэння і, галоўнае, не хвалюйцеся, пакуль дакладна не даведаецеся, што ў вас ёсць на гэта прычына.

 Баюся, Ўотсан, справа кепская,  сказаў мой кампаньён, правёўшы містэра Гранта Манро да дзвярэй.  Што вы можаце сказаць?

 Гучыць нявесела,  адказаў я.

 Тут мае месца шантаж, або я моцна памыляюся.

 А хто шантажыст?

 Думаю, гэта істота, што жыве ў адзіным утульным пакоі ў тым доме, там, дзе на каміннай паліцы стаіць фотаздымак. Шчыра кажучы, Ўотсан, ёсць нешта вельмі прыцягальнае ў гэтым васковым твары ў акне, і я нізашто не хацеў бы ўпусціць гэты выпадак.

 У вас ёсць тэорыя?

 Так, толькі папярэдняя. Але я буду здзіўлены, калі яна выявіцца памылковай. У доме жыве першы муж гэтай жанчыны.

 Чаму вы так думаеце?

 Як яшчэ можна патлумачыць шалёны страх, што яе другі муж увойдзе ў дом? Факты, як я іх бачу, гавораць вось што. Гэтая жанчына была замужам у Амерыцы. Выявілася, што ў яе мужа жудасны характар, ці, напрыклад, ён захварэў на нешта агіднае можа, праказу або зваряцеў. Урэшце яна сыходзіць ад яго, вяртаецца ў Англію, змяняе імя і пачынае новае жыццё, як ёй здаецца. Яна замужам тры гады і верыць, што яе становішча даволі бяспечнае, паказвае мужу пасведчанне аб смерці нейкага выдуманага чалавека, чыё імя яна займела,  як раптам пра яе месцазнаходжанне даведваецца першы муж, або, можна меркаваць, нейкая беспрынцыповая жанчына, якая вырашыла звязацца з хворым чалавекам. Яны пішуць жонцы ліст з пагрозай прыехаць і выкрыць яе. Яна просіць сотню фунтаў і спрабуе адкупіцца ад іх. Нягледзячы на гэта, яны прыязджаюць, і калі муж выпадкова згадвае пры жонцы, што ў катэджы пасяліліся новыя суседзі, яна разумее, што гэта яе пераследнікі. Яна чакае, пакуль муж засне, а затым ідзе паспрабаваць упэўніць іх пакінуць яе ў спакоі. Не дамогшыся поспеху, яна зноў ідзе туды нараніцу, і муж сустракае яе, як ён нам і сказаў, калі яна выходзіць. Яна абяцае яму больш туды не наведвацца, але праз два дні надзея пазбавіцца ад гэтых жудасных суседзяў стала такой моцнай, што жанчына зрабіла новую спробу, узяўшы з сабой фотаздымак, які першы муж, магчыма, патрабаваў ад яе. Пасярод размовы служанка бяжыць у дом, каб паведаміць, што гаспадар вярнуўся, і жонка, разумеючы, што ён тут жа пойдзе ў катэдж, выводзіць жыхароў праз заднія дзверы, магчыма, у сасновы лясок, пра які згадвалі, што ён побач. Такім чынам, мужчына знаходзіць дом пустым. Аднак я вельмі здзіўлюся, калі ён застанецца такім і сёння. Што вы думаеце наконт маёй тэорыі?

 Гэта ўсё толькі здагадкі.

 Але яны пакрываюць усе факты. Калі нам дадуць новыя факты, якія нельга будзе пакрыць, у нас будзе час перагледзець тэорыю. А пакуль мы не атрымаем паведамлення з Норберы ад нашага сябра, нічога новага ў нас не зявіцца.

 Гэта ўсё толькі здагадкі.

 Але яны пакрываюць усе факты. Калі нам дадуць новыя факты, якія нельга будзе пакрыць, у нас будзе час перагледзець тэорыю. А пакуль мы не атрымаем паведамлення з Норберы ад нашага сябра, нічога новага ў нас не зявіцца.

Назад