Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Конан-Дойль Артур 13 стр.


Хвілін дваццаць я прасядзеў, абдумваючы ўсё гэта і спрабуючы знайсці лагічнае абгрунтаванне. Але чым больш я думаў, тым больш дзіўнымі і невытлумачальнымі былі мае здагадкі. Я ўсё яшчэ быў у роздумах, калі пачуў, што дзверы зноў мякка адчыніліся, і яе крокі загучалі на лесвіцы.

«Эфі, дзе ты была?» спытаў я, калі яна ўвайшла. Яна здрыганулася ад майго пытання і ўскрыкнула, цяжка дыхаючы, і гэты ўскрык і ўздрыгванне занепакоілі мяне больш, чым усё астатняе, бо акурат у гэтым адчувалася нейкая цьмяная віна. Мая жонка заўжды была шчырай, адкрытай жанчынай, і мяне прабраў холад, калі я ўбачыў, як яна крадком заходзіць у наш пакой, ускрыквае і ўздрыгвае, калі да яе звяртаецца ўласны муж.

«Джэк, ты прачнуўся!  выгукнула яна, нервова ўсміхнуўшыся.  Божа, я думала, цябе нічым не пабудзіш».

«Дзе ты была?» паўтарыў я больш цвёрда.

«Я не пытаюся, чаму цябе гэта здзіўляе,  сказала яна, і я заўважыў, як дрыжаць яе пальцы, расшпільваючы паліто.  Божа, я не памятаю, каб раней са мной здаралася такое. Рэч у тым, што я адчула, што задыхаюся і мне так захацелася падыхаць свежым паветрам. Я ўпэўненая, што страціла б прытомнасць, калі б не выйшла на двор. Я пастаяла ў дзвярах пару хвілін і цяпер зноў адчуваю сябе добра».

За ўвесь час, расказваючы мне гэта, яна ні разу не зірнула ў мой бок, і яе голас быў зусім не падобны да звычайнага. Было відавочна, што яна гаворыць няпраўду. Я нічога ёй не адказаў і з цяжкім сэрцам адвярнуўся да сцяны, а мае думкі былі поўныя ядавітых сумневаў і падазрэнняў. Што ж хавала ад мяне мая жонка? Дзе яна была падчас гэтай дзіўнай прагулянкі? Я адчуваў, што мне не будзе спакою, пакуль я не даведаюся адказу, і ўсё ж я пазбягаў зноў задаваць ёй пытанні, раз яна ўжо схлусіла. Рэшту ночы я круціўся і круціўся, выбудоўваючы тэорыю за тэорыяй кожную горшую за папярэднюю.

На наступны дзень мне трэба было ў горад, але я быў такі ўсхваляваны, што проста не мог думаць пра справы. Жонка здавалася не менш засмучанай за мяне, і я мог бачыць па яе кароткіх запытальных позірках, якімі яна страляла ў мяне, што яна зразумела: я не паверыў ёй і цяпер яна не ведае, што рабіць. Мы перакінуліся толькі парай словаў за сняданкам, і я адразу пайшоў прагуляцца, каб усё абдумаць на свежым паветры.

Я дайшоў да Крыштальнага палаца, прабавіў гадзіну ў садзе і вярнуўся ў Норберы ў гадзіну дня. Здарылася так, што дарога павяла мяне міма катэджа, і на хвілю я спыніўся зірнуць у акно, каб убачыць, ці не пакажацца той дзіўны твар, які глядзеў на мяне наконадні. Я спыніўся, і уявіце маё здзіўленне, містэр Холмс!  дзверы раптам адчыніліся, і з гэтага дома выйшла мая жонка.

Убачыўшы яе, я анямеў ад здзіўлення, але мае эмоцыі нічога не значылі ў параўнанні з тымі, што паказаліся на яе твары, калі нашы вочы сустрэліся. На імгненне здалося, нібыта яна хоча прашмыгнуць назад у дом, але затым, убачыўшы, наколькі бессэнсоўна было б хавацца, яна выйшла да мяне бледная з твару, са спалоханымі вачыма, што надта супярэчыла ўсмешцы на вуснах.

«О Джэк,  сказала яна.  Я толькі зайшла спытаць, ці магу я чым дапамагчы нашым новым суседзям. Чаму ты так глядзіш на мяне, Джэк? Ты ж на мяне не злуешся?»

«Значыць,  сказаў я,  гэта сюды ты хадзіла ўначы?»

«Што ты гаворыш?!» ускрыкнула яна.

«Ты прыходзіла сюды. Я ўпэўнены ў гэтым. Хто гэтыя людзі, што ты ходзіш да іх у такі час?»

«Я не хадзіла сюды».

«Як ты можаш казаць мне такое, ты ж ведаеш, што гэта хлусня!  крыкнуў я.  Твой голас змяняецца, калі ты гаворыш пра гэта. Ці былі калі-небудзь у мяне сакрэты ад цябе? Я зараз увайду ў гэты дом і высветлю, у чым тут справа».

«Не, не, Джэк, Богам прашу!» задыхалася яна, не ў стане стрымліваць эмоцый.

А калі я пайшоў да дзвярэй, яна ўхапіла мяне за рукаво і сутаргава пацягнула назад.

«Джэк, я малю цябе не рабіць гэтага!  ускрыкнула яна.  Клянуся, я ўсё раскажу табе аднойчы, але калі ты ўвойдзеш сюды зараз здарыцца няшчасце».

Я паспрабаваў выбавіцца ад яе, але яна ўчапілася ў мяне з шалёнай мальбой.

«Вер мне, Джэк!  крыкнула яна.  Павер мне хаця б гэтым разам. Ты ніколі аб гэтым не пашкадуеш. Ты ведаеш, што я нізашто не стала б ад цябе нічога хаваць толькі дзеля цябе самога. Ад гэтага залежыць усё нашае жыццё. Калі ты разам са мной пойдзеш зараз дадому, усё будзе добра. Але калі ты настаіш на сваім і зойдзеш у катэдж, паміж намі ўсё скончыцца».

Столькі было шчырасці, столькі адчаю ў голасе, што яе словы скарылі мяне, і я нерашуча спыніўся перад дзвярыма.

Я паспрабаваў выбавіцца ад яе, але яна ўчапілася ў мяне з шалёнай мальбой.

«Вер мне, Джэк!  крыкнула яна.  Павер мне хаця б гэтым разам. Ты ніколі аб гэтым не пашкадуеш. Ты ведаеш, што я нізашто не стала б ад цябе нічога хаваць толькі дзеля цябе самога. Ад гэтага залежыць усё нашае жыццё. Калі ты разам са мной пойдзеш зараз дадому, усё будзе добра. Але калі ты настаіш на сваім і зойдзеш у катэдж, паміж намі ўсё скончыцца».

Столькі было шчырасці, столькі адчаю ў голасе, што яе словы скарылі мяне, і я нерашуча спыніўся перад дзвярыма.

«Я паверу табе толькі з адной умовай,  сказаў я ўрэшце.  Калі з гэтага моманту больш ніякіх таямніц. Ты вольная захоўваць свой сакрэт, але паабяцай мне, што больш ніякіх начных візітаў, больш нічога ты не будзеш хаваць ад мяне. Я гатовы забыць тое, што было, калі ты паклянешся мне, што больш такога не будзе».

«Я ведала, што ты мне паверыш,  прамовіла яна з палёгкай.  Усё будзе так, як ты хочаш. Хадзем, калі ласка, хадзем дадому».

Усё яшчэ цягнучы мяне за рукаво, яна вывела мяне з катэджа. Ужо на дарозе я азірнуўся назад і ўбачыў той васковы твар, які назіраў за намі з верхняга акна. Што магло звязваць маю жонку з гэтай істотай? Або як магла грубая, вульгарная жанчына, якую я бачыў надоечы, мець нешта агульнае з Эфі? Гэта дзіўная загадка, і мне не будзе спакою, пакуль я яе не развяжу.

Два дні пасля гэтага я заставаўся дома, і жонка, здаецца, была вернай нашай дамове, бо, наколькі я ведаю, не выходзіла з дома. На трэці дзень, аднак, я атрымаў праўдзівы доказ, што ўрачыстага абяцання было недастаткова, каб яна пазбавілася ад таямнічага ўплыву, які адцягваў яе ад мужа і ад свайго абавязку.

У той дзень мне патрэбна было ў горад, аднак я вярнуўся цягніком на 14:40 замест 15:36, на якім прыязджаў звычайна. Калі я ўвайшоў у дом, нашая служанка, пераляканая, выбегла ў вітальню.

«Дзе гаспадыня?» спытаў я. «Здаецца, яна пайшла прагуляцца»,  адказала тая.

Мая галава тут жа напоўнілася рознымі падазрэннямі. Я падняўся наверх, каб упэўніцца, што яе няма дома. Зрабіўшы гэта, я вызірнуў з аднаго з верхніх вокнаў і ўбачыў служанку, з якой толькі што размаўляў, яна бегла праз поле ў кірунку катэджа. Тут, канечне, я зразумеў, што гэта ўсё значыла. Мая жонка пайшла туды і папрасіла служанку паклікаць яе, калі я вярнуся дадому. Дрыжучы ад злосці, я спусціўся ўніз і паспяшаў да таго дома, каб скончыць з гэтым раз і назаўсёды. Я ўбачыў жонку са служкай, якія беглі дадому, але не спыніўся паразмаўляць з імі. У гэтым катэджы хаваецца таямніца, якая азмрочвае ўсё маё жыццё. Я ўрачыста пакляўся: што б там ні было трэба раскрыць таямніцу. Я нават не пагрукаў, калі наблізіўся да дзвярэй, а павярнуў ручку і зайшоў у вітальню.

На першым паверсе было ціха і спакойна. У кухні свістаў на агні чайнік, вялікі чорны кот ляжаў, скруціўшыся абаранкам, у кошыку, але нідзе не было ні знаку жанчыны, якую я бачыў надоечы. Я забег у іншы пакой, але ён таксама быў пусты. Тады я падняўся наверх, дзе знайшоў яшчэ два пустыя пакоі. У доме нікога не было. Мэбля і карціны былі даволі простыя і безгустоўныя, апрача адзінага пакоя, у акне якога я тады бачыў той дзіўны твар. Пакой быў утульны і вытанчаны, і мае падазрэнні выраслі ў яраснае полымя, калі я заўважыў, што на каміннай паліцы стаіць фотаздымак маёй жонкі ў поўны рост, які зрабілі ўсяго тры месяцы таму на маю просьбу.

Я прабыў там даволі доўга, каб упэўніцца, што ў доме нікога няма, і сышоў, адчуваючы такі цяжар на сэрцы, якога не меў ніколі раней. Жонка выйшла ў вітальню адразу пасля таго, як я вярнуўся, аднак я быў занадта пакрыўджаны і злосны, каб размаўляць, і, не зірнуўшы на яе, рушыў у кабінет. Аднак яна зайшла следам яшчэ да таго, як я паспеў зачыніць дзверы.

«Прабач, што я парушыла абяцанне, Джэк,  сказала яна,  але калі б ты ведаў усе акалічнасці, я ўпэўненая, ты б мне дараваў».  «Дык раскажы мне ўсё»,  сказаў я.

«Я не магу, Джэк, не магу»,  заплакала яна.

«Пакуль ты не раскажаш мне, хто жыве ў гэтым доме і каму ты падарыла фотаздымак, паміж намі не можа быць ніякага даверу»,  сказаў я і, вырваўшыся ад яе, выйшаў з дома. Гэта было ўчора, містэр Холмс, і я не бачыў яе з таго часу і не ведаю больш нічога пра гэтую дзіўную справу. Гэта першае, што азмрочыла нашыя стасункі, і я так знерваваўся, што проста не ведаю, як мне быць. Раптам сёння раніцай я зразумеў, што вы можаце даць мне параду, таму адразу паспяшаўся да вас і цяпер цалкам аддаюся ў вашы рукі. Калі вам нешта засталося няясным прашу вас, задавайце пытанні. Але перш за ўсё скажыце мне хутчэй, што рабіць, бо я ўжо не магу цярпець гэтай пакуты.

Назад Дальше