Безумоўна, толькі з вашай згоды.
І, натуральна, усё гэта малаважна ў параўнанні з пытаннем аб тым, хто забіў Джона Стрэйкера.
І вы зоймецеся гэтым?
Якраз наадварот. Сёння мы з вамі едзем назад у Лондан начным цягніком.
Гэтыя словы сябра мяне проста агаломшылі. Мы прабылі ў Дэваншыры ўсяго некалькі гадзін, і тое, што ён кідае расследаванне, пачатае так бліскуча, было для мяне неспасцігальным. Больш я не змог выцягнуць з яго ні слова, пакуль мы не дайшлі да трэнерскага дома. Палкоўнік і інспектар чакалі нас у гасцёўні.
Мы з сябрам вяртаемся ў горад начным экспрэсам, заявіў Холмс. Мы чароўна надыхаліся чысцюткім дартмурскім паветрам.
Вочы інспектара акругліліся, а вусны палкоўніка расплыліся ва ўхмылцы.
Дык вы ўжо не спадзеяцеся арыштаваць забойцу беднага Стрэйкера? спытаў ён.
Холмс пацепнуў плячыма.
Відавочна, тут ёсць сурёзныя перашкоды, адказаў ён. Але я, тым не менш, не пераставаў бы спадзявацца на тое, што ваш конь возьме ўдзел у спаборніцтвах у аўторак, і настойліва вас прашу трымаць жакея напагатове. Магу я папрасіць у вас фотакартку містэра Джона Стрэйкера?
Інспектар дастаў адну з канверта і перадаў яму.
Дарагі Грэгары, вы проста прадбачыце ўсе мае жаданні. А зараз, калі ласка, пачакайце хвілінку, мне трэба аб чымсьці спытаць пакаёўку.
Сказаць начыстую, ваш лонданскі кансультант мяне зусім расчараваў, прызнаўся палкоўнік Рос, як толькі мой сябар выйшаў з пакоя. Я не бачу, каб мы хоць як прасунуліся з яго прыездам.
Прынамсі, у вас ёсць ягоная ўпэўненасць, што конь будзе ўдзельнічаць у скачках, сказаў я.
Так, у мяне ёсць ягоная ўпэўненасць, адказаў палкоўнік, паціснуўшы плячыма, але лепш бы ў мяне быў конь.
Я толькі збіраўся сказаць што-небудзь у абарону свайго сябра, як той зноў увайшоў у пакой.
Ну што ж, джэнтльмены, сказаў ён. Я зусім гатовы ехаць у Тавісток.
Калі мы сядалі ў экіпаж, дзверы для нас прытрымліваў адзін з памочнікаў конюха. Раптоўна Холмсу прыйшла, відаць, у галаву нейкая ідэя, бо ён нахіліўся і дакрануўся да рукава хлопца.
Вы трымаеце некалькі авечак у загоне, сказаў ён, а хто іх даглядае?
Я, сэр.
З імі не здаралася нічога дзіўнага апошнім часам?
Не знаю, ці гэта варта згадкі, але тры з іх нядаўна пачалі кульгаць, сэр.
Я ўбачыў, што Холмса вельмі ўсцешыў гэты адказ, бо ён задаволена хмыкнуў і пацёр далоні.
Трапны стрэл наўздагад, амаль наўздагад, пахваліўся ён, сціснуўшы маё плячо. Грэгары, настойліва звяртаю вашую ўвагу на гэтую ўнікальную эпідэмію сярод авечак. Ну што ж, фурман, паехалі!
У палкоўніка Роса на твары адлюстроўваўся скепсіс у дачыненні да здольнасцяў майго кампаньёна, але па выглядзе інспектара я бачыў, што заўвага Холмса яго вельмі зацікавіла.
Вы лічыце, гэта важна? спытаў Грэгары.
Надзвычайна.
Ёсць яшчэ штосьці, на што вы раілі б мне звярнуць увагу?
На тое, як цікава паводзіўся сабака ўночы.
Але сабака нічога не рабіў уночы.
Вось гэта і цікава, адказаў Шэрлак Холмс.
Праз чатыры дні мы з Холмсам зноў сядзелі ў цягніку на Ўінчэстэр, каб трапіць на скачкі за Кубак Ўэсэкса. Палкоўнік Рос, як мы дамаўляліся, сустрэў нас ля вакзала, і ў ягоным прыватным экіпажы мы выправіліся за горад на іпадром. Палкоўнік ехаў з нахмураным тварам і трымаўся больш чым холадна.
Майго каня так і няма, сказаў ён.
Я мяркую, вы ж пазнаеце яго, калі ўбачыце? Тут палкоўнік узлаваўся.
Я наведваю скачкі дваццаць гадоў, і ніколі раней мне не задавалі такога пытання, сказаў ён. Срэбнага Месяца пазнае і дзіця, у яго белая пляма на лобе і пярэстая правая пярэдняя нага.
І якія стаўкі?
Гэта самае цікавае. Учора можна было атрымаць пятнаццаць да аднаго, але каэфіцыент увесь час зніжаўся, і цяпер можна паставіць хіба што тры да аднаго.
Хм! сказаў Холмс. Хтосьці штосьці ведае, гэта ясна.
Калі экіпаж спыніўся ля агароджы трыбунаў, я паглядзеў у запрашальную картку, каб прачытаць спіс удзельнікаў.
«Кубак Ўэсэкса, было там напісана 50 cаверэнаў падпісных*, дадаткова 1000 саверэнаў за першае месца, для чатырохі пяцігодак. Другое месца 300 фунтаў, трэцяе 200. Новы скакавы круг (1 міля, 5 фурлонгаў).
1. Арап, уладальнік містэр Хіт Ньютан. Чырвоны шлем, светла-карычневы камзол.
2. Барацьбіт, уладальнік палкоўнік Ўордлаў. Ружовы шлем, блакітны з чорным камзол.
2. Барацьбіт, уладальнік палкоўнік Ўордлаў. Ружовы шлем, блакітны з чорным камзол.
3. Дэсбара, уладальнік лорд Бэкуотэр. Жоўты шлем і рукавы.
4. Срэбны Месяц, уладальнік палкоўнік Рос. Чорны шлем, чырвоны камзол.
5. Ірыда, уладальнік герцаг Балмарал. Жоўтыя і чорныя палосы.
6. Сугней, уладальнік лорд Сінглфард. Ліловы шлем, чорныя рукавы».
Мы знялі са старту нашага другога каня і даверыліся вашаму слову, сказаў палкоўнік. Што? Як такое можа быць? Срэбны Месяц фаварыт?
Пяць да чатырох на Срэбнага Месяца! раўлі трыбуны. Пяць да чатырох на Срэбнага Месяца! Пяць да пятнаццаці на Дэсбара! Пяць да чатырох на ўсіх!
Ужо ўзнялі нумары! крыкнуў я. На месцы ўсе шасцёра!
Усе шасцёра? Значыць, і мой конь бяжыць! усхвалявана выгукнуў палкоўнік. Але я не бачу яго. Маіх колераў яшчэ не было.
Пяцёра ўжо выйшлі. Зараз, мусіць, будзе і ён.
На гэтых маіх словах магутны гняды конь вылецеў з загона і галопам прайшоўся міма нас, несучы на спіне жакея ў добра вядомых усім чорным і чырвоным колерах палкоўніка.
Гэта не мой конь! крыкнуў уладальнік. У гэтага звера нідзе няма белай поўсці. Што вы зрабілі, містэр Холмс?
Ну-ну, давайце паглядзім, як ён справіцца, бесклапотна адказаў мой сябар.
Некалькі хвілін ён глядзеў у мой бінокль.
Хораша! Цудоўны старт! выгукнуў ён раптам. Зараз яны ідуць на паварот!
З нашага экіпажа ўсё было выдатна бачна, калі яны выйшлі на прамую. Шэсць коней ішлі так шчыльна, што іх можна было ўсіх разам накрыць адным дываном, але напаўдарозе жоўтыя колеры Мэйплтана вырваліся наперад. Аднак яшчэ да таго як яны дайшлі да нас, Дэсбара здаў, і конь палкоўніка, рэзка вырваўшыся наперад, перасек фінішную лінію на добрыя шэсць корпусаў раней за суперніка, трэцяй з вялікім адрывам прыйшла Ірыда герцага Балмарала.
У любым разе, я перамог, выдыхнуў палкоўнік, правёўшы далонню па заплюшчаных вачах. Але прызнаю, я зусім нічога не разумею. Вам не падаецца, што вы занадта доўга не раскрывалі вашую таямніцу, містэр Холмс?
Вядома, палкоўнік, вы пра ўсё дазнаецеся. Давайце выйдзем і паглядзім на каня разам Вось ён, сказаў мой сябар, калі мы ўвайшлі ў загон, куды дапускаліся толькі ўладальнікі і іх сябры. Вам трэба толькі працерці ягоныя лоб і нагу вінным спіртам, і вы ўбачыце, што гэта ўсё той жа Срэбны Месяц.
У мяне няма словаў!
Я знайшоў яго ў руках махляра і ўзяў на сябе смеласць пакінуць у такім выглядзе, як яго даставілі.
Дарагі сэр, вы здзейснілі цуд. Конь выглядае вельмі здаровым і моцным. Ніколі ў жыцці ён яшчэ не выйграваў так прыгожа. Я прыношу вам тысячу прабачэнняў за свае сумневы ў вашых здольнасцях. Вы зрабілі мне вялікую ласку, знайшоўшы майго каня. І я буду абавязаны вам яшчэ больш, калі вы зможаце знайсці забойцу Джона Стрэйкера.
Я ўжо знайшоў, ціха адказаў Холмс. Палкоўнік і я агаломшана глядзелі на яго.
Вы знайшлі яго? І дзе ж ён?!
Ён тут.
Тут! Дзе?
Я стаю побач з ім.
Абураны палкоўнік пабарвавеў.
Я разумею, што многім абавязаны вам, містэр Холмс, сказаў ён, але мушу сказаць, што гэтая заўвага альбо вельмі дрэнны жарт, альбо абраза.
Шэрлак Холмс засмяяўся.
Запэўніваю вас, палкоўнік, я не меў на ўвазе, што злачынства ўчынілі вы, сказаў ён. Сапраўдны забойца знаходзіцца за вашай спінай.
Ён зрабіў некалькі крокаў наперад і паклаў руку на глянцавую шыю скакуна.
Конь?! выгукнулі мы з палкоўнікам у адзін голас.
Менавіта, конь. І ягоную віну можа змякчыць тое, што ён зрабіў гэта абараняючыся і што Джон Стрэйкер быў чалавекам, зусім не вартым вашага даверу. Але я чую званок і, паколькі спадзяюся на невялікі выйгрыш у наступным забегу, адкладу доўгія тлумачэнні на пазнейшы час.
На той вечар у нас былі заказаныя месцы ў пульманаўскі вагон*, бо мы спяшаліся ў Лондан, і мне думаецца, што зваротная дарога праляцела незаўважна і для палкоўніка Роса, і для мяне, бо мы прагна слухалі расказ майго кампаньёна пра падзеі, якія здарыліся на трэніровачных стайнях у Дартмуры ў панядзелак ноччу, і пра зачэпкі, якія дапамаглі Шэрлаку Холмсу раскрыць справу.
Трэба прызнаць, казаў ён, што ўсе тэорыі, якія я выбудаваў, грунтуючыся на газетных рэпартажах, аказаліся памылковымі. Але там былі важныя дэталі, якія, на жаль, танулі ў завялікай колькасці другаснай інфармацыі. Я прыехаў у Дэваншыр, перакананы, што Фіцрой Сімпсан сапраўды вінаваты, хаця, натуральна, бачыў, што доказаў супраць яго ні ў якім разе не дастаткова. Якраз у экіпажы, калі мы падехалі да дома трэнера, я зразумеў, як шмат значыла кары з бараніны. Вы, мусіць, памятаеце, што я быў засяроджаны на сваіх думках і застаўся сядзець у экіпажы, калі вы ўсе выйшлі. Я не мог даць сабе веры як я мог праглядзець такі відавочны ключ да развязкі?