Ваш прыклад абвяргае вашыя довады, сказаў Холмс, забіраючы ў мяне газету і зазіраючы ў яе. Гэта справа пра развод Дандэса, а мне давялося высвятляць некаторыя падрабязнасці, з ім звязаныя. Дык вось, муж алкаголю ў рот не браў, у яго не было іншай жанчыны, а ўсе яго дзеянні, якія выклікалі скаргі, палягалі ў тым, што кожны раз пасля ежы ён даставаў сваю ўстаўную сківіцу і кідаў яе ў жонку. Пагадзіцеся, гэта выходзіць за межы таго, што можа прыйсці ў галаву пасрэднаму пісьменніку. Вазьміце табакі, доктар, і прызнайце, што лік на маю карысць.
Ён падаў мне табакерку колеру старога золата з вялікім аметыстам пасярэдзіне вечка. Гэтая раскоша настолькі не адпавядала ягоным простым і сціплым звычкам, што я не змог утрымацца ад заўвагі пра гэта.
А, я забыўся, што мы з вамі некалькі тыдняў не бачыліся, сказаў Холмс. Гэта невялічкі падарунак караля Багеміі на знак падзякі за маю дапамогу з лістамі Ірэн Адлер.
А пярсцёнак? запытаўся я, паказваючы на неверагодны дыямент, што ззяў на ягоным пальцы.
Ад галандскай каралеўскай сямі, за тое, што я змог быць ім карысным у адной справе але яна настолькі далікатная, што я не магу адкрыць яе дэталяў нават вам, нягледзячы на тое, што вы былі так ласкавыя апісаць некалькі маіх невялікіх справаў.
А цяпер у вас ёсць якая-небудзь справа? прагна спытаў я.
Дзесяць ці дванаццаць, але ніводнай хоць крышку цікавай. Яны важныя, зразумела, але цікавасці не выклікаюць. Зрэшты, я даўно заўважыў, што толькі нязначныя справы даюць матэрыял для назірання і аналізу, што і складае чароўнасць расследавання. Буйнейшыя злачынствы звычайна прасцейшыя, бо ў іх, як правіла, больш відавочны матыў. У маіх цяперашніх справах, за выняткам аднаго даволі заблытанага выпадку, у сувязі з якім мне напісалі з Марсэля, няма нічога, што давала б пажытак для ўяўлення. Але, магчыма, літаральна праз некалькі хвілінаў у мяне будзе цікавая справа, бо сюды, калі не памыляюся, ідзе мая будучая кліентка.
Ён падняўся з фатэля і праз шчыліну ў шторах паглядзеў уніз, на цьмяную і пахмурную лонданскую вуліцу. Праз ягонае плячо я ўбачыў, што па супрацьлеглым ходніку крочыць мажная жанчына з пышнай гаржэткай вакол шыі і чырвонымі перямі, што буйнымі завіткамі клаліся на шырокія палі капялюшыка, насунутага на адно вуха ў какетлівай манеры герцагіні Дэваншырскай*. З-пад усёй гэтай амуніцыі яна нервова і няўпэўнена пазірала на нашыя вокны, пагойдваючыся ў бакі і трывожна цярэбячы гузікі на пальчатках. І тут яна зрабіла рэзкі рух, нібы плывец, што адрываецца ад берага, і паспешліва пакрочыла праз дарогу. Праз імгненне да нас даляцеў рэзкі гук званка.
Такія сімптомы я назіраў і раней, прамовіў Холмс, кідаючы цыгарэту ў камін. Ваганні на ходніку заўсёды азначаюць affaire de coeur.[4] Яна хацела б параіцца, але сумняецца, што справу настолькі далікатную можна камусьці даверыць. Але і тут бывае па-рознаму. Калі жанчыну сапраўды пакрыўдзілі, яна ўжо не вагаецца, і вынікам яе рашучасці звычайна стаецца сапсаваны званок на маіх дзвярах. Тут жа відавочная любоўная гісторыя, але паненка не так раззлаваная, як разгубленая альбо засмучаная. Зрэшты, зараз яна сама развее нашыя сумневы.
У гэты момант пачуўся лёгкі стук у дзверы, і хлопчык-пасыльны паведаміў пра прыход міс Мэры Сазэрлэнд. Сама лэдзі ў гэты час маячыла за ягонай тонкай чорнай фігуркай, нібыта вялізнае гандлёвае судна з напятымі ветразямі за маленечкім лоцманскім катэрам. Шэрлак Холмс прывітаў яе з тою нязмушанай пачцівасцю, якой ён славіўся, зачыніў дзверы і, прапанаваўшы госці крэсла, некалькі імгненняў пільна вывучаў яе, выглядаючы пры гэтым абсалютна безуважным у манеры, таксама вельмі яму ўласцівай.
З вашай блізарукасцю не цяжка так шмат друкаваць на машынцы? спытаў ён.
Спачатку было цяжка, адказала яна, але цяпер я друкую не гледзячы, бо памятаю размяшчэнне літараў
Тут, цалкам усвядоміўшы сэнс ягоных словаў, яна здрыганулася і ўскінула галаву, гледзячы на Холмса са здзіўленнем і страхам на шырокім дабрадушным твары.
Вам расказвалі пра мяне, містэр Холмс! усклікнула яна. Як іначай вы пра гэта даведаліся?
Не хвалюйцеся, засмяяўся Холмс, прыкмячаць такое мая прафесія, і, магчыма, я навучыўся бачыць тое, чаго іншыя не заўважаюць. Іначай навошта вам было б да мяне звяртацца?
Я прыйшла сюды, сэр, бо чула пра вас ад місіс Этэрэдж вы так лёгка адшукалі яе мужа, калі і паліцыя, і ўсе астатнія аддалі яго на волю лёсу, адмовіўшыся ад надзеі знайсці. О, містэр Холмс, я так хацела б спадзявацца, што вы і мне дапаможаце! Я небагатая, але мне належыць сто фунтаў штогод, не лічачы той дробязі, што я зарабляю машынапісам, і я аддам іх усе, толькі б даведацца, што сталася з містэрам Хосмерам Энджэлам.
Тут, цалкам усвядоміўшы сэнс ягоных словаў, яна здрыганулася і ўскінула галаву, гледзячы на Холмса са здзіўленнем і страхам на шырокім дабрадушным твары.
Вам расказвалі пра мяне, містэр Холмс! усклікнула яна. Як іначай вы пра гэта даведаліся?
Не хвалюйцеся, засмяяўся Холмс, прыкмячаць такое мая прафесія, і, магчыма, я навучыўся бачыць тое, чаго іншыя не заўважаюць. Іначай навошта вам было б да мяне звяртацца?
Я прыйшла сюды, сэр, бо чула пра вас ад місіс Этэрэдж вы так лёгка адшукалі яе мужа, калі і паліцыя, і ўсе астатнія аддалі яго на волю лёсу, адмовіўшыся ад надзеі знайсці. О, містэр Холмс, я так хацела б спадзявацца, што вы і мне дапаможаце! Я небагатая, але мне належыць сто фунтаў штогод, не лічачы той дробязі, што я зарабляю машынапісам, і я аддам іх усе, толькі б даведацца, што сталася з містэрам Хосмерам Энджэлам.
А чаму вы так спяшаліся прыйсці да мяне? спытаў Шэрлак Холмс, склаўшы разам кончыкі пальцаў і гледзячы ў столь.
І зноў палахлівае здзіўленне прабегла па праставатым твары міс Мэры Сазэрлэнд.
Так, я выбегла з дому ў спешцы, сказала яна, бо мяне вельмі раззлавала лёгкасць, з якой містэр Віндыбэнк (гэта мой бацька) успрымае ўсю гэтую гісторыю. Ён не хоча звяртацца ў паліцыю, і да вас таксама, карацей, ён не хоча рабіць нічога і працягвае настойваць, што ніякай бяды не здарылася. Гэта шалёна злуе мяне, таму я хуценька сабралася і пайшла проста да вас.
Ваш бацька? перапытаў Холмс. Мабыць, айчым, раз прозвішчы розныя.
Так, айчым. Я называю яго бацькам, хоць гэта і гучыць недарэчна, бо ён усяго на пяць гадоў і два месяцы старэйшы за мяне.
А вашая маці жывая?
О так, жывая і ў добрым здароўі. Мяне не надта ўзрадавала, калі яна зноў выйшла замуж так хутка пасля смерці майго бацькі і да таго ж за чалавека, амаль на пятнаццаць гадоў маладзейшага. У майго бацькі была паяльная майстэрня на Тотнэм-Корт-роўд, справы яго ішлі добра, а пасля ягонай смерці мая маці кіравала там разам з містэрам Хардзі, старшым майстрам. Містэр Віндыбэнк настаяў, каб яна прадала справу, маўляў, яму гэта не да твару, ён жа коміваяжор, віно прадае. За нематэрыяльныя актывы і працэнты на капітал яны агулам атрымалі чатыры тысячы семсот фунтаў, што нават блізка не стаяла з той сумай, якую мой бацька змог бы выручыць, калі б быў жывы.
Мне здавалася, Шэрлака Холмса мусіць раздражніць гэты блытаны і недарэчны маналог, аднак, на маё здзіўленне, ён слухаў вельмі ўважліва і засяроджана.
А ваш невялікі прыбытак з капіталу вашага бацькі? спытаў ён.
Не, сэр, гэта цалкам мае грошы, якія мне пакінуў мой дзядзька Нэд з Оклэнда. Капітал у новазеландскіх паперах, пад чатыры з паловай працэнты гадавых. Там дзве з паловай тысячы фунтаў, але я распараджаюся толькі працэнтамі.
Мая ўвага таксама ў вашым распараджэнні, сказаў Холмс. Без сумневаў, атрымліваючы сто фунтаў штогод і зарабляючы звыш таго, вы можаце крыху падарожнічаць і ўсяляк сябе радаваць. Мяркую, адзінокая лэдзі можа цудоўна пражыць на шэсцьдзесят фунтаў у год.
Мне хапіла б і меншага, містэр Холмс, але ж вы разумееце, што мне не хочацца абцяжарваць бацькоў, і пакуль я жыву дома, я аддаю грошы ім, яны іх трацяць. Безумоўна, гэта толькі часова. Містэр Віндынбэнк здымае мае працэнты штоквартал і аддае маёй маці. Мне ж дастаткова і таго, што я зарабляю машынапісам. Плацяць мне два пенсы за аркуш, а за дзень я паспяваю надрукаваць ад пятнаццаці да дваццаці аркушаў.
Вы вельмі ясна абмалявалі сітуацыю, сказаў Холмс. Пазнаёмцеся з маім сябрам доктарам Ўотсанам, пры ім вы можаце гаварыць гэтак жа свабодна, як са мной адным. Прашу вас, раскажыце нам цяпер пра вашыя стасункі з містэрам Хосмерам Энджэлам.
На твары міс Сазэрлэнд зявіўся румянец, а пальцы пачалі нервова перабіраць крысо жакета.
Мы пазнаёміліся на балі газаправодчыкаў, пачала яна. Яны дасылалі запрашэнні бацьку, калі ён быў жывы, а пасля яго смерці не забылі нас і пачалі дасылаць маме. Містэр Віндыбэнк не хацеў, каб мы туды хадзілі. Ён не жадае, каб мы ўвогуле хадзілі куды-небудзь. Ён бы шалёна раззлаваўся, калі б я захацела аж на пікнік нядзельнай школы, падумайце толькі. Але тады я цвёрда вырашыла пайсці і пайшла. Па якім праве ён бы мне забараніў? Ён сказаў, што нам не да твару вадзіць знаёмствы з нізамі, тым часам як там збіраліся ўсе татавы сябры. Яшчэ ён сказаў, што мне няма чаго надзець, хаця ў мяне ёсць чырвоная плісавая сукенка, якая ўвогуле нічога, апроч камоды, не бачыла. Не дабіўшыся свайго, ён узяў і зехаў у Францыю па справах фірмы, а мы з мамай і містэрам Хардзі, нашым былым старшым майстрам, пайшлі на баль. І там я пазнаёмілася з містэрам Хосмерам Энджэлам.