Мабыць, містэр Віндыбэнк, вярнуўшыся з Францыі, быў вельмі раззлаваны тым, што вы ўсё ж пайшлі на баль.
О не, ён адрэагаваў вельмі міла. Помню, засмяяўся, паціснуў плячыма і сказаў, што калі жанчына штосьці вырашыла, разупэўніць яе немагчыма.
Зразумела. Значыць, на балі газаправодчыкаў вы пазнаёміліся з джэнтльменам на імя Хосмер Энджэл.
Правільна, сэр. У той вечар мы пазнаёміліся, назаўтра ён зазірнуў, каб упэўніцца, што мы шчасліва дабраліся дадому, і мы з ім прагуляліся. Трэба сказаць, містэр Холмс, што мы з ім сустракаліся двойчы, гулялі, але пасля вярнуўся айчым, і містэр Энджэл больш не мог да нас заходзіць.
Не мог?
Ну, ведаеце, містэр Віндыбэнк вельмі такога не любіць. Ён бы ўвогуле нікога не прымаў у сваім доме, калі б мог, ён пастаянна кажа, што жанчына мусіць знаходзіць шчасце ў сямейным коле. Але ж потым, як я кажу маме, жанчына хоча і ўласнае кола завесці, а ў мяне свайго пакуль няма.
Дык а што з містэрам Энджэлам? Ён больш не спрабаваў убачыцца з вамі?
Ну, праз тыдзень айчым зноў збіраўся ў Францыю, і Хосмер напісаў мне, што нам бяспечней не бачыцца, пакуль ён не зедзе, і што ў гэты час мы можам ліставацца. І ён мне пісаў штодня, містэр Холмс. Лісты штораніцы забірала я, таму айчыму можна было нічога не казаць.
Вы заручыліся з гэтым джэнтльменам?
Так, містэр Холмс, мы заручыліся яшчэ падчас нашай першай прагулкі. Хосмер то бок містэр Энджэл ён працаваў касірам у нейкай канторы на Лідэнхал-стрыт і
У якой канторы?
Гэта самае кепскае, містэр Холмс: я не ведаю.
Хм а дзе ён жыве?
У яго пакойчык пры канторы.
Значыць, і адрасу яго вы не ведаеце
Не, апроч таго, што гэта Лідэнхал-стрыт.
А куды вы тады дасылалі свае лісты?
На пошту на Лідэнхал-стрыт, да запатрабавання. Ён казаў, што калі я буду дасылаць іх проста ў кантору, усе клеркі будуць кпіць з яго маўляў, лістамі з паненкай абменьваецца. Я прапанавала пісаць яму на друкарцы, як і ён мне, але ён не пагадзіўся і сказаў, што калі я пішу яму, ён адчувае мяне ў гэтых лістах, а калі пачну друкаваць, яму будзе здавацца, што друкарка нас раздзяляе. Уяўляеце, як ён мяне кахаў, містэр Холмс, калі хваляваўся нават пра такія дробязі!
Гэта шмат пра што сведчыць, прамовіў Холмс. Для мяне ўжо даўно аксіёма тое, што менавіта дробязі непараўнальна важнейшыя за ўсё астатняе. Вы не маглі б прыгадаць яшчэ якія-небудзь дробязі пра містэра Хосмера Энджэла?
Ён вельмі сарамлівы чалавек, містэр Холмс. Ён нашмат ахвотней прагульваўся са мною ўвечары, чым удзень, кажучы, што цярпець не можа, калі на яго вочы ўтаропліваюць. Ён вельмі сціплы і шляхетны быў, містэр Холмс. У яго нават голас быў мяккі, ціхі. Ён мне расказваў, што праз востры танзіліт у яго ў дзяцінстве апухалі гланды, і з таго часу ў яго слабае горла, таму гаворыць ён перарывіста, амаль шэптам. Ён заўсёды добра апрануты, вельмі ахайна і проста, але ў яго, як і ў мяне, кепскі зрок, і ён носіць зацемненыя акуляры ад яркага святла.
Добра, і што адбылося, калі ваш айчым містэр Віндыбэнк зноў паехаў у Францыю?
Тады містэр Энджэл зноў зазірнуў да нас і прапанаваў мне ажаніцца, пакуль ён не вярнуўся. Ён так горача прасіў мяне, нават прымусіў паклясціся на Бібліі, што я заўжды буду яму вернай, што б ні здарылася. Мама сказала, што ён правільна зрабіў, прымусіўшы мяне паклясціся: маўляў, гэта яскрава сведчыць пра ягоную жарсць. Мама адпачатку была да яго надзвычай прыхільная і захаплялася ім нават больш, чым я. Калі яны ўжо планавалі нашае вяселле проста на гэты тыдзень, я спыталася, як быць з бацькам. Але яны абодва загадалі мне гэтым не пераймацца, а проста расказаць яму пасля, а мама паабяцала сама ўсё залагодзіць. Мне гэта не вельмі спадабалася, містэр Холмс. Канечне, смешна, што я пытаюся ягонага дазволу, каб адлучыцца з дому, ён жа ўсяго на некалькі гадоў за мяне старэйшы, але я не хачу хлусіць пра што б там ні было. Таму я напісала яму ў Бардо, дзе ў іхнай кампаніі французскае аддзяленне, але ліст вярнуўся назад акурат у раніцу майго вяселля.
Ліст не заспеў яго, так?
Правільна, сэр. Ён выехаў у Англію перад самым прыходам ліста.
Вось дык не пашанцавала. Значыць, вашае вяселле было прызначанае на пятніцу. Вянчанне ў царкве планавалася?
Так, сэр, але даволі сціплае, у царкве Хрыста Збаўцы, побач з Кінгс-Крос. А пасля мы мелі паснедаць у гатэлі Сэнт-Панкрас. Хосмер прыехаў па нас у кэбе, у які селі мы з мамай, а мой жаніх паехаў следам у рамізніцкім экіпажы адзіным, які апынуўся тады на вуліцы. Спачатку нам трэба было ў царкву, і калі рамізнік падехаў, мы пачакалі Хосмера, каб ён падаў нам руку, але з экіпажа ніхто не выйшаў. Кэбмен спусціўся і зазірнуў усярэдзіну, але там было пуста! Кэбмен сказаў, што не можа ўявіць, куды падзеўся Хосмер, бо на ўласныя вочы бачыў, як той сядаў у экіпаж. Гэта адбылося ў мінулую пятніцу, містэр Холмс, і з таго часу я не пачула і не даведалася нічога, што магло б праліць святло на ягонае знікненне.
Правільна, сэр. Ён выехаў у Англію перад самым прыходам ліста.
Вось дык не пашанцавала. Значыць, вашае вяселле было прызначанае на пятніцу. Вянчанне ў царкве планавалася?
Так, сэр, але даволі сціплае, у царкве Хрыста Збаўцы, побач з Кінгс-Крос. А пасля мы мелі паснедаць у гатэлі Сэнт-Панкрас. Хосмер прыехаў па нас у кэбе, у які селі мы з мамай, а мой жаніх паехаў следам у рамізніцкім экіпажы адзіным, які апынуўся тады на вуліцы. Спачатку нам трэба было ў царкву, і калі рамізнік падехаў, мы пачакалі Хосмера, каб ён падаў нам руку, але з экіпажа ніхто не выйшаў. Кэбмен спусціўся і зазірнуў усярэдзіну, але там было пуста! Кэбмен сказаў, што не можа ўявіць, куды падзеўся Хосмер, бо на ўласныя вочы бачыў, як той сядаў у экіпаж. Гэта адбылося ў мінулую пятніцу, містэр Холмс, і з таго часу я не пачула і не даведалася нічога, што магло б праліць святло на ягонае знікненне.
Вас, відавочна, абурыў такі скандал, заўважыў Холмс.
О не, сэр! Гэта было з яго боку так па-добраму і так прыстойна пакінуць мяне такім чынам. Ён жа ўсю раніцу перад гэтым паўтараў мне: што б ні здарылася, будзь верная мне, нават калі штосьці нечаканае разлучыць нас, заўсёды памятай, што паклялася мне, а я рана ці позна запатрабую выканання гэтай клятвы. Дзіўная размова перад вяселлем, я згодная, але тое, што здарылася пасля, надае ёй сэнс.
Бясспрэчна, так і ёсць. На вашую думку, з ім раптоўна адбылася бяда?
Так, сэр. Я ўпэўненая, што ён прадчуваў небяспеку, іначай не гаварыў бы мне такога. І я думаю, што прадчуванне ягонае спраўдзілася.
І вы не ўяўляеце, што з ім магло здарыцца?
Зусім не ўяўляю.
Яшчэ адно пытанне. Як гэта ўспрыняла вашая маці?
Яна раззлавалася і загадала мне больш не ўспамінаць пра гэта.
А ваш айчым? Вы яму сказалі?
Сказала. І ён пагадзіўся са мной, што штосьці здарылася і што ён мусіць вярнуцца. Які сэнс прыводзіць дзяўчыну пад самыя дзверы царквы і тут жа кідаць так ён сказаў. Калі б ён, напрыклад, пазычыў у мяне грошай альбо ажаніўся са мною, каб мае грошы прысабечыць, гэта мела б сэнс, але Хосмер вельмі далікатны што да грошай і ніколі нават шылінга ў мяне не браў. Тады што ж усё-ткі здарылася? Чаму ён не піша? Ох, я проста варяцею, пра гэта думаючы, а ўначы вачэй не магу заплюшчыць.
Міс Сазэрлэнд выцягнула з муфты маленькую насоўку і няўцешна ў яе зарыдала.
Я вазьмуся за вашую справу, сказаў Холмс падымаючыся, і не сумняюся, што пэўнага выніку мы дасягнем. Даверцеся мне і не думайце больш пра гэта. І перш за ўсё пастарайцеся зрабіць так, каб містэр Хосмер Энджэл знік з вашай памяці, як ён знік з вашага жыцця.
Значыць, вы думаеце, што я больш яго не ўбачу?
Баюся, што не.
Але што з ім здарылася?
Дазвольце мне гэта высветліць. Мне спатрэбіцца дакладнае апісанне джэнтльмена і ўсе ягоныя лісты, якія вы зможаце мне даверыць.
Я давала абяву пра яго ў суботняй «Кронікл», сказала нашая кліентка. Вось выразка, а вось чатыры лісты ад яго.
Дзякую. А ваш адрас?..
Лаян-плэйс, 31, Кэмбервэл.
І, я так разумею, свайго адрасу містэр Энджэл вам не даваў? А дзе працуе ваш бацька?
Ён прадае віно фірмы «Вэстхаўз і Мэрбэнк», буйнога імпарцёра вінаў з Фэнчэрч-стрыт.
Дзякуй. Вы выклалі ўсё вельмі ясна. Пакіньце паперы тут і паслухайцеся парады, якую я вам даў. Няхай усё, што адбылося, застанецца для вас таямніцай. Не давайце гэтаму паўплываць на вашае жыццё.
Вельмі міла з вашага боку, містэр Холмс, але я так не змагу. Я буду вернай Энджэлу. Ён не расчаруецца ўва мне па вяртанні.
Нягледзячы на недарэчны капялюшык і пуставаты твар, прастадушная вера нашай візіцёркі надавала ёй нейкай высакароднасці, якая міжволі выклікала павагу. Яна пакінула невялікі пачак лістоў на стале і сышла, паабяцаўшы вярнуцца, калі б яе ні паклікалі.
Колькі хвілінаў Шэрлак Холмс сядзеў моўчкі, звёўшы разам кончыкі пальцаў, выцягнуўшы ногі і гледзячы ў столь. Потым зняў з паліцы старую бліскучую люльку, свайго заўсёднага дарадцу, раскурыў яе і, ахутаны шчыльнымі колцамі блакітнаватага дыму, адкінуўся на спінку фатэля з выразам бясконцае стомы на твары.
Вельмі цікавы экзэмпляр гэтая дзяўчына, сказаў ён. Яна нашмат цікавейшая, чым яе маленькая справа даволі банальная, дарэчы. Вы знойдзеце аналагічныя выпадкі, калі зірняце ў мой каталог: Андовер, 1877 год, штосьці падобнае ў Гаазе летась Ідэя старая, але тут адна-дзве дэталі былі для мяне нечаканымі. І ўсё адно дзяўчына выклікае больш думак.