Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Святлана Д. Дзянісава 5 стр.


Часопіс «Маладосць» гэта спадарожнік пакалення, абпаленага вайной, тых, хто за ваенны і пасляваенны час назапасіў вялікі жыццёвы вопыт, складаны і гераічны. Я думаю, калі гэтыя людзі ўвайшлі сваёй творчасцю ў жыццё і літаратуру, то іх духоўны патэнцыял таксама патрабаваў такога часопіса каб знаходзіць у ім адказы на пытанні, пастаўленыя самім жыццём. Мне здаецца, гэта адбылося вельмі натуральна.

 Сімвалічна, што самае непасрэднае дачыненне да заснавання «Маладосці» меў Машэраў.

 Так, Машэраў вельмі сябраваў з пісьменнікамі. Блізкім чалавекам у гэтым асяродку для яго быў Аркадзь Куляшоў. Машэраў, я так разумею, добра ўплываў на Куляшова. Але пры гэтым і сам прыслухоўваўся да слова і адчування свету паэта. Праўда, паэма «Цунамі» гэта была ўжо другая палавіна 60-х, прыблізна 68-мы год Машэраву не спадабалася. Там, калі памятаеце, гэтакая рабінзанада двое на далёкім востраве. Яны хацелі ўцячы ад цывілізацыі і зліцца з прыродай, але нічога не выйшла: іх і там напаткала небяспека ў выглядзе атамнага грыба хтосьці на далёкіх астравах Бікіні выпрабоўваў новую зброю. Вось гэта думка пра ўцёкі ад турботаў веку, «рабінзанада» Машэраву не спадабалася. Я думаю, што тут яму хацелася ўбачыць «класавы падыход», магчыма, больш «прынцыповы» позірк: мы, маўляў, моцныя і нічога такога не баімся, а вось героі «Цунамі» павялі сябе крыху інакш. Аўтар жа прыходзіць да думкі, што небяспечнага прытулку знайсці ўвогуле немагчыма. Машэраў пасля, можа быць, ужо не так часта сустракаўся з Куляшовым, але Куляшоў мог звярнуцца да Машэрава з нейкай просьбай. Быў у той час вельмі добры крытык Рыгор Бярозкін, эстэт. І так здарылася, што ён апынуўся без працы. А яму цяжка было дапамагчы дыплома аб вышэйшай адукацыі ён не меў. Куляшоў звярнуўся да Машэрава з просьбай аб дапамозе і Машэраў дапамог. Бярозкін пачаў працаваць у выданні кшталту бюлетэня помнікаў гісторыі і мастацтва я ўжо не памятаю, як ён дакладна тады называўся, і не ведаю, ці існуе сёння. Бярозкін лічыўся там сакратаром, а на самай справе як стыліст ад Бога рабіў тое, што павінен быў рабіць рэдактар. І вельмі гэтым захапіўся. Ён увогуле ўмеў захапляцца. І крытыкам ён быў найперш эстэтычнага напрамку: яго цікавіла прыгажосць душы, жэсту, учынку, мовы. Гэта вельмі адчувалася ў яго працах артыкулах і рэцэнзіях. Патрабавалі ж тады ад літаратуры не эстэтыкі, а «сацыялогіі»: хочаш ці не хочаш, падавай творы пра рабочы клас ці, скажам, калгаснікаў.

 Значыць, заказ для пісьменнікаў існаваў літаральна?

 Існаваў. Чалавек разглядаўся па спецыяльнасці і пасадзе: хто ён калгаснік, даярка, настаўніца, рабочы, інжынер, начальнік ці падначалены. Асоба сама па сабе тагачасную ідэалогію не надта цікавіла. Рэгламентавалася, хто герой, але не гаварылася, які ён. Чым жыве, пра што думае гэтага не было

 А калі правесці паралель з нашай самай сучаснай літаратурай? Здаецца, сёння таксама на першым месцы «хто», а не «які». Як вам падаецца?

 Я з вамі згодны: так і сёння часта здараецца. Але на гэты конт я яшчэ вось што скажу. У той час, пра які мы гаворым, у першыя дзесяцігоддзі існавання часопіса «Маладосць» героі найчасцей і ў асноўным паказваліся ў соцыуме як члены калектыва, сацыяльныя адзінкі, так ці інакш звязаныя з іншымі людзьмі, вытворчасцю, прадпрыемствам, полем чым хочаце. Сёння, на маю думку, іншая сітуацыя: героя паказваюць яшчэ больш шматгранна заглядаючы не толькі ў сацыяльныя сувязі, але і ў біялогію, нават у хваробы, і ў недахопы, і ў тое, чым ён арыгінальны, не такі, як іншыя. І робіцца часам так, што ўсяго гэтага ажно залішне. Возьмем аповесць «Рай даўно перанаселены». Алена Брава, як я паглядзеў, вельмі таленавіты аўтар, і цяжка яе з кім-небудзь параўнаць па багацці дэталяў, назіральнасці і глыбіні позірку. Але гэта аповесць з «перадазіроўкай». На ўсё ў ёй націск робіцца такі, што захліпаешся. А я ж як чытач хачу і ўдых зрабіць, і выдых я жыць хачу і дыхаць гэтым творам! Ты б мяне па ім павадзіла, паказала я ж не перашкоджу тваёй думцы. Але мы заходзім у тупік, і нават пачынае здавацца, што ўсё напісанае няпраўда. Пры тым, што калі-нікалі чалавек узнімае галаву да сонца усё ж яно можа сагрэць, і ўсміхаецца, у гэтай аповесці няма жадання нават зразумець людзей, якія абвінавачваюцца. Гэта не ў традыцыі нашай літаратуры. Беларуская літаратура ўвогуле такая, ведаеце

 гуманная. Зазвычай, калі ў ёй уздымаецца нейкая праблема, то ў творы падаецца шлях да вырашэння.

 гуманная. Зазвычай, калі ў ёй уздымаецца нейкая праблема, то ў творы падаецца шлях да вырашэння.

 Ну, так, сапраўды. Дык вось, атрымліваецца, што сённяшняя канцэпцыя літаратурнага героя, нашага сучасніка, больш шматгранная. Пашырыўся, я б сказаў, сектар творчай свабоды. Несумненна, гэта патрабуе ад пісьменніка новых ведаў. У прыватнасці, сучасных тэорый у галіне псіхалогіі. Але ў рэшце рэшт усё вызначае талент.

На пачатку 60-х гадоў зявіўся ў нашай літаратуры цікавы пісьменнік Барыс Сачанка. Добра памятаю яго твор «Дарога шла праз лес», але асабліва ўдалы гэта «Барвы ранняй восені». І адны крытыкі яе вельмі прыхільна сустрэлі, другія ж, наадварот, сказалі, што гэта недакладна і таму няправільна, што аўтар залішне акцэнтуе ўвагу на недахопах нашай рэчаіснасці. Ну, розныя ёсць крытыкі, як і людзі бываюць розныя. Але, на мой погляд, і, зрэшты, так адзначана ў гісторыі літаратуры, гэта быў крок нашай прозы наперад. Сачанка быў маладым, і гэта маладосць, гэта свежасць успрымання жыцця, якая, напэўна ж, губляецца, калі чалавек робіцца мудрэйшым, бо ён страчвае наіўнасць і нечаканасць у прыняцці рашэнняў, і шмат што яшчэ,  гэта ўсё было ў Сачанкі. Я не буду пераказваць сюжэты яго навел, скажу толькі, што яны былі вельмі новыя. У літаратуры ёсць вечныя тэмы: кахання, сэнсу жыцця, старасці, смерці, абавязку усяго таго, без чаго чалавек увогуле немагчымы, з чым ён пастаянна сустракаецца і чым жыве,  і, разам з тым, на кожным этапе асэнсавання гэтыя тэмы атрымліваюць новае развіццё. Сёння я чакаю, хто напіша пра каханне так, каб гэта мяне здзівіла, каб стала нешта зразумелым у духоўным свеце маладых людзей: як яны кахаюць? Ёсць сёння ў гэтым пачуцці матываванасць ці няма яе? Вядома, каханне ў кожнага сваё, і вельмі рознае. Ну дык і няхай у адной кнізе будзе па-рознаму пра гэта сказана, але няхай гэта будзе сказана! Успомніце, як абат Прэво ў XVII стагоддзі напісаў свой раман «Манон Леско» пра прыгажуню-жанчыну лёгкіх паводзін і пра тое, як яе кахаў кавалер дэ Грые. Якія там перыпетыі! Чаго яны толькі не зазналі ў сваім каханні! Гэта і сёння цікава чытаецца! Вось такі сюжэт ды на сённяшніх чалавечых лёсах паказаць. Гэта тэма невычарпальная. Тут проста патрэбны талент, назіральнасць і зацікаўленасць. І ўвогуле, пісьменнік не павінен ставіць кропкі на рэалізацыях сваіх задумак. Заўсёды трэба ставіць шматкропе. Таму што ўсё ж працягваецца і жыццё, і думка, і сюжэт. І ўсё мяняецца, і існуе таксама нечаканасць, і гэтай сваёй асаблівасцю жыццё найбольш хвалюе. Вось чаго я хацеў бы ад літаратуры каб яна, выкарыстоўваючы абставіны той творчай свабоды, у якой апынулася, была па-сапраўднаму адэкватнай іх патрабаванням.

 Ці магчыма прадказаць, якой літаратура будзе заўтра?

 Цяжка. Літаратура як ручай, але калі бег апошняга яшчэ можна неяк прадбачыць з горкі ў нізіну,  то вызначыць, як развіваецца літаратура,  немагчыма. Гэта толькі яна сама ведае. І дзівіць нас сваімі нечаканасцямі кожны дзень.

Пісьменнікаў сёння шмат, і шмат зяўляецца новых пісьменнікаў. Хацелася б, каб яны не заставаліся без увагі. Я рады, што часопіс «Маладосць» усё робіць для таго, каб адчыніць дарогу талентам. Сёння ён асаблівы такі прыгожы, багата аформлены і даволі шырока запатрабаваны. Прытым, што сёння рынак перыядычных выданняў разнастайны, «Маладосць» трымае марку. Дай Бог, каб так было і надалей.

Пятро Васючэнка. Пра сінонімы

 «Маладосць» сінонім «першапраходніцва». Гэта заўсёды адкрыццё і нейкая навацыя. Недарэмна калісьці маладзёжная арганізацыя абвясціла сябе піянерскай: так называліся і людзі, якія асвойвалі новыя землі. І ў Фенімора Купера памятаеце?  ёсць раман з такой назвай. Прыгадаліся мне, такім чынам, часы ўласнай літаратурнай маладосці «Тутэйшых», прыкладам. Ды і літаратурная гісторыя ўвогуле таксама прыгадалася.

* * *

 Мне падумалася, што поспех першапраходніцтва як рысы маладосці тлумачыцца тым, што маладосць, не маючы пэўнага вопыту, не валодае і стэрэатыпамі, якія з гэтым вопытам звязаны. У маладосці або зусім няма ніякіх схем, або яны яшчэ толькі пачынаюць выпрацоўвацца. Вось яна і апынаецца бліжэйшай да навацый. Не таму, што маладыя, як прынята лічыць, больш энергічныя ды няўрымслівыя,  такімі творчыя асобы могуць быць і ў восемдзесят. А таму, што, не маючы перад сабою стэрэатыпаў, не маюць патрэбы ў іх разбурэнні і проста будуюць сваё, новае. Невыпадкова маладымі былі не толькі «маладнякоўцы», але і «нашаніўцы». Успомніце, колькі гадоў споўнілася Багдановічу, Купалу, Коласу, Палуяну, калі пачыналася «Наша ніва». А яны ж зрабілі свайго роду рэвалюцыю, санкцыянавалі штуршок нацыянальнай актыўнасці. А «Тутэйшыя»? Група маладых літаратараў збіралася пад дахам Саюза пісьменнікаў, актыўна эксперыментуючы, ідучы ў «рожкі» са старымі. Памятаю, як спакойна і памяркоўна выслухоўваў іх Анатоль Вярцінскі ён тады быў рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Сустракаў гэтыя задзірыстыя «наезды» моладзі і як паблажліва, мудра адказваў. Калі сёння ацэньваю феномен «Тутэйшых» з пункту гледжання літаратурнай гісторыі, то думаю найперш пра тое, чаго многія з нас тады яшчэ не ведалі. А менавіта: што ў літаратуры ўсё ўжо было. Прычым, і «ў рожкі са старымі» таксама было.

Назад Дальше