А як вам успамінаецца першая сустрэча з «Маладосцю» часопісам і рэдакцыяй?
Я пачынаў чытаць «Маладосць», калі вучыўся ў школе, у дзявятым класе. Часопіс прыходзіў у нашу бібліятэку, я заўсёды яго браў і гартаў з вялікай цікавасцю. Ён бо патыхаў свежасцю, нават пры тым, што на старонках яго друкаваліся не толькі маладыя Барадулін, Караткевіч, Вярцінскі, Сіпакоў. На гэтых старонках заўсёды друкаваліся і прадстаўнікі больш сталага пакалення: Якуб Колас ён тады яшчэ жыў, Міхась Лынькоў, Пятро Глебка, Пятрусь Броўка, потым маладзейшыя Брыль, Шамякін, Кулакоўскі
Кулакоўскі быў першым галоўным рэдактарам «Маладосці». Я памятаю яго, гэта быў цікавы пісьменнік і чалавек, франтавік, сам па сабе надзвычай мяккі, разважлівы, удумлівы. Што асабліва цікава, на фронце ён камандаваў ротай штрафнікоў. Гэта мяне дзівіла. А можа ў тым якраз і ёсць логіка: такі чалавек, магчыма, быў болей прыдатны для такой пасады і ролі. Але Патрабаванні да літаратуры тады вызначаліся чым? Тым, што сёння мы ганім, і часта заслужана, што ў прамым сэнсе дэзарыентавала мастацкую творчасць, сацрэалізмам. Калі дарога вызначана, то майстар слова павінен па ёй ісці прама, не зварочваючы ні ўправа, ні ўлева. І калі першы галоўны рэдактар «Маладосці» Аляксей Кулакоўскі адхіліўся ад гэтага кірунку, напісаўшы аповесць «Дабрасельцы», яго проста звольнілі. Але ж працягну адказваць на пытанне.
Я не так ужо і блізка быў знаёмы з літаратурным жыццём і пісьменнікамі, але ў мяне склалася ўражанне, што рэдакцыя «Маладосці» гэта вельмі жывы калектыў вельмі добрых людзей, настроеных да цябе не тое каб спачувальна, але з жаданнем зразумець, адчуць, дапамагчы, падказаць. Асабліва такое ўражанне стварала Вера Палтаран. У мінулым журналістка, публіцыст і крытык, яна працавала ў адным аддзеле з Уладзімірам Юрэвічам. А ўвогуле, уся рэдакцыя жыла, скажам так, адным духам і працавала ў адным накірунку: вітала цудоўную літаратуру шырокую ў тэматычных абсягах і новую ў падыходах да жыцця. Тады, дарэчы, літаратура вельмі збліжала чытачоў і пісьменнікаў. Узяць, напрыклад, Сяргея Грахоўскага, які напрасіўся ў камандзіроўку на полацкі аўтабуд і жыў там з будаўнікамі ў адной палатцы, так бы мовіць, інкогніта, не прызнаючыся нікому, што ён на самай справе пісьменнік, які трымае за мэту паназіраць за жыццём і напісаць нейкі нарыс ці яшчэ што. Ён урэшце і напісаў нарыс, але жыў і працаваў на гэтым сваім часовым месцы, як усе. Літаратура тады жыла вялікай цікавасцю да жыцця і тых змен, што ў ім адбываюцца. Яна ўглядалася ў жыццё.
І тыя наклады «Маладосці» сёння гучаць фантастычна Чым гэта, дарэчы, можна тлумачыць: тым, што не ў кожнай хаце быў тэлевізар, ці большай духоўнасцю?
Тады людзі ўвогуле любілі чытаць. Масквічы, напрыклад, чыталі і ў трамваях, і ў метро, на эскалатары не адрываючыся, не звяртаючы ўвагі ні на што: яны былі ў гэты час там, у свеце кнігі! Вядома, тэлебачання тады яшчэ амаль не было: нават у горадзе тэлевізар быў далёка не ў кожнай кватэры, а ў вёсцы дык і ўвогуле не ведалі пра яго, бо і радыё не ўсюды было праведзена. Таму людзі ахвотна падпісваліся на перыядычныя выданні. Канешне, у першую чаргу на газеты. Я, памятаю, выпісваў маладзёжную «Чырвоную Змену» і сам пісаў туды нататкі і артыкулы пра нашы справы. Аднойчы напісаў, з якім поспехам мы восенню капалі ў калгасе бульбу і гэты матэрыял не прайшоў.
Цікава, чаму?
І я гэта не адразу зразумеў, паслаў ім ліст, каб яны растлумачылі, у чым справа. Але мне нічога канкрэтнага не адказалі. А потым ужо настаўніца распавяла: наша справа вучыцца, а ў калгасе мы працавалі выпадкова, па просьбе так, маўляў, складаліся абставіны, і ў газетах пра гэта не пішуць. Як бачыце, не пра ўсё дазвалялася пісаць нават такія, здавалася б, звычайныя тэмы былі забаронены, не кажучы ўжо пра нешта сакрэтнае. Каго і якім чынам паказваць гэта таксама было на кантролі сацрэалізму.
Іван Шамякін неяк надрукаваў у «Маладосці» аповесць «Ах, Міхаліна, Міхаліна» пра вясковую замужнюю настаўніцу, якая закахалася ў настаўніка-халасцяка. І так гэта аповесць захапіла і зацікавіла, так шмат выклікала дыскусій, што пісьменнік абездзіў школы і інстытуты па ўсіх абласцях. Такі поспех меў не толькі Шамякін, але і іншыя пісьменнікі. Бо людзі ахвотна цікавіліся мастацкай літаратурай, і на творчыя дыспуты запрашалі як нашых беларускіх аўтараў, так і пісьменнікаў з іншых рэспублік СССР. Да нас у Мінск часцяком прыязджалі на абмеркаванне сваіх твораў Данііл Гранін, Сяргей Смірноў, Канстанцін Сіманаў і іншыя. Таму што іх чыталі.
Іван Шамякін неяк надрукаваў у «Маладосці» аповесць «Ах, Міхаліна, Міхаліна» пра вясковую замужнюю настаўніцу, якая закахалася ў настаўніка-халасцяка. І так гэта аповесць захапіла і зацікавіла, так шмат выклікала дыскусій, што пісьменнік абездзіў школы і інстытуты па ўсіх абласцях. Такі поспех меў не толькі Шамякін, але і іншыя пісьменнікі. Бо людзі ахвотна цікавіліся мастацкай літаратурай, і на творчыя дыспуты запрашалі як нашых беларускіх аўтараў, так і пісьменнікаў з іншых рэспублік СССР. Да нас у Мінск часцяком прыязджалі на абмеркаванне сваіх твораў Данііл Гранін, Сяргей Смірноў, Канстанцін Сіманаў і іншыя. Таму што іх чыталі.
Мо і праўда, прага духоўная тады была большай?.. Гэта была пара адлігі, калі нанова адкрываўся свет
І невялікі час прайшоў пасля вайны. Людзі яшчэ не ўтаймавалі жаданне атрымліваць асалоду ад кожнага мірнага дзеяння, у тым ліку і ад чытання. Напэўна так
І вось што яшчэ. Нягледзячы на жорсткія патрабаванні сацрэалізму адбываліся ідэйна-эстэтычныя змены ў канцэпцыі літаратурнага героя: ён стаў больш думаць, даследаваць і аналізаваць. Яго ўжо не стваралі на сто працэнтаў ідэальным ён атрымаў магчымасць мець супярэчлівыя рысы. І тым самым стаў багацейшым, і ўсё больш прывабліваў чытача. Паглядзіце на творы таго часу, якія друкаваліся і ў «Маладосці», і ў «Полымі», і ў іншых нашых часопісах. Калі пры рэдактарстве Панчанкі «Маладосць» надрукавала аповесць Быкава «Мёртвым не баліць», гэта стала літаральна выбухам! А ўсё таму, што вайна паказвалася пісьменнікам не проста як бітва з ворагам, захопнікам, які сядзіць у акопе насупраць. Яна была паказана знутры. І праз гэта стала відаць, што далёка не ўсе яе ўдзельнікі зяўляюцца героямі, што ў дасягненні перамогі задзейнічаны розныя, часам далёка не адназначныя сродкі, што былі на той вайне людзі розных «маральных зместаў». Быкаў гэта ведаў бо сам быў франтавік цяжкай долі, і паказваў гэта настойліва. Шмат пра гэту аповесць напісана, але прыемна згадаць, што першым яе надрукаваў менавіта часопіс «Маладосць». Таму што ўвогуле з Быкавым у нас дайшло да таго, што спачатку яго друкавалі маскоўскія часопісы у перакладзе на рускую мову, а потым ужо нашы, па-беларуску. Гэта была ганебная зява, якая сведчыла пра нешта такое, што не павінна мець месца ў літаратурным працэсе.
Кажуць, Васіль Быкаў быў любімым аўтарам «Маладосці» і сам меў схільнасць друкавацца менавіта на яе старонках.
Тут была вельмі сімпатычная рэдакцыя. Я не хачу, канешне, сказаць, што ў «Полымі» Быкаву не спрыялі афіцыёз ці нешта іншае. «Полымем» тады кіраваў Максім Танк таксама чалавек вельмі абаяльны і надзвычай прыхільны. Тым не менш, атмасфера там была крыху іншая калі не больш афіцыйная, то больш патрабавальная ў акадэмічным плане. Ну, а тут, у «Маладосці», звярталася ўвага на маладых. Міколу Аўрамчыка, які загадваў аддзелам паэзіі, паэты любілі, як бацьку.
Рэдакцыя першапачаткова размяшчалася ў будынку на рагу вуліц Маркса і Чырвонаармейскай, каля танка, дзе засядаў таксама ЦК камсамола. І якраз камсамол быў заснавальнікам часопіса. А не скажаце, чаму ўзнікла такая патрэба стварыць яшчэ адзін беларускамоўны літаратурны часопіс пры тым, што ўжо існавала «Полымя»?
У першую чаргу, гэта было звязана з павелічэннем колькаснага складу Саюза пісьменнікаў. Зявілася шмат новых імёнаў, якія таксама трэба было друкаваць, і адно «Полымя» з гэтым ужо не спраўлялася. А яшчэ ведаеце што? У тыя гады існавала ідэалагічная ўпэўненасць, што можна выхаваць цалкам новага чалавека. Нават ставілася такая задача. А што як не літаратура мае здольнасць па-сапраўднаму выхаваць маральныя якасці і, скажам, густы? Яна, канешне, можа і псаваць іх, але гэта ўжо іншае пытанне. І вось камсамол як выхавальнік моладзі ўзяўся за гэту справу. Дарэчы, такія часопісы для маладых меліся ўжо на той час у Маскве. Па-мойму, ці не з гэтай мэтай пачала зноў выдавацца «Молодая гвардия». У Кіеве таксама ўжо выходзіў аналагічны часопіс пад назвай «Дніпро». Ну, а ў нас узнікла «Маладосць». Спачатку тонкі, часопіс паступова ўвабраўся ў сілу, набыў абём і займеў даволі шмат задач і абавязкаў: выхоўваць падрастаючую змену літаратараў, задавальняць попыт школы вучняў, настаўнікаў, моладзі.
Часопіс «Маладосць» гэта спадарожнік пакалення, абпаленага вайной, тых, хто за ваенны і пасляваенны час назапасіў вялікі жыццёвы вопыт, складаны і гераічны. Я думаю, калі гэтыя людзі ўвайшлі сваёй творчасцю ў жыццё і літаратуру, то іх духоўны патэнцыял таксама патрабаваў такога часопіса каб знаходзіць у ім адказы на пытанні, пастаўленыя самім жыццём. Мне здаецца, гэта адбылося вельмі натуральна.