Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Святлана Д. Дзянісава 9 стр.


 Так. Але кожны час мае свае праблемы. Тады, на пачатку «нулявых», якраз пачалося тое, што мы называем чытацкім адтокам. Надыходзіў час пакалення, узгадаванага на інтэрнэце і кабельным тэлебачанні. І калі ў сённяшняга 6070-гадовага чалавека культура чытання ўжо выпрацавана, і ён настолькі прывык чытаць «Полымя», «Маладосць» ці «Нёман», што не можа сабе нават уявіць, як гэта выйшаў свежы нумар, а ён не чытаў, бо гэта традыцыя, то ў маладых традыцый няма: для новых пакаленняў літаратурны часопіс ужо далёка не тое, што для папярэднікаў, нават калі весці размову не пра чытачоў, а пра маладых пісьменнікаў. Чаму я гавару, што Баравікова аказалася ў патрэбны час у патрэбным месцы? Таму што яна здолела ўдыхнуць у часопіс «Маладосць» нейкую асаблівую свежасць праз сваё, асабістае бачанне таго, якім павінна быць літаратурнае выданне менавіта ў гэты час. Яна, варта паўтарыць, чалавек пазаўзроставы. Са сталымі людзьмі яна мудрая, як філосаф, і можа бясконца дзяліцца з імі ўспамінамі пра тое, што было ў 1960-я, калі яна вучылася ў літінстытуце,  ёй увесь час ёсць што пра гэта расказваць. Калі апынаецца ў кампаніі маладых людзей, чытачоў ці пісьменнікаў, то, мне здаецца, пераважная большасць іх бачыць у ёй «сваю». Прыйшоўшы працаваць у «Маладосць», яна пачала рабіць гэты часопіс так, як яго рабілі б маладыя людзі. Я памятаю яе ідэі, прапановы, жаданні мы пастаянна іх абмяркоўвалі.

 Дарэчы, не ўсім зразумела, у чым быў сэнс ствараць гэты так званы часопіс у часопісе, калі можна было проста часцей друкаваць фантастычныя апавяданні.

 Справа ў тым, што калі пэўную літаратуру вылучыць асобным блокам, то ўспрымацца яна будзе інакш. Што б ні гаварылі, але ў серыйных выданняў значна больш чытачоў, чым у выданняў, якія выходзяць па-за серыямі. Пры ўмове, канечне, што размова ідзе не пра творы самадастатковых пісьменнікаў, якія набываюцца за адно толькі прозвішча. Серыйныя выданні купляюць менавіта з-за таго, што ў гэтай серыі ўжо выходзіла, пытанні пра аўтара ці твор застаюцца, такім чынам, на другім плане. І таму такі вось прыём адасабленне фантастычнай ці прыгодніцкай літаратуры азначае звярнуць на яе асаблівую увагу як чытачоў, так і патэнцыйных аўтараў. Гэта сурёзная заяўка аб тым, што нейкая пэўная літаратура пачала друкавацца больш актыўна. Успомнім, што гэта было дзесяць гадоў таму, калі пытанне развіцця масавых жанраў у беларускай літаратуры стаяла вельмі востра. І гэта паспрыяла зяўленню новых аўтараў. Тое самае можна гаварыць і пра падлеткавую літаратуру. Калі прасачыць усю беларускую літаратурную творчасць другой паловы ХХ стагоддзя, лёгка заўважыць, што неверагодная колькасць яе стваралася для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў: амаль кожны беларускі паэт ці празаік лічыў за гонар ці абавязак напісаць хаця б адну кніжку для дзяцей. Што да падлеткавай літаратуры, роўна як і прыгодніцкай, асабліва калі гаварыць не пра апавяданні, а пра аповесці, то яе ў мінулым стагоддзі стваралася вельмі мала. Калі лічыць на пальцах, то незагнутыя абавязкова застануцца. Канешне, з гэтым трэба было нешта рабіць.

Але вяртаемся да асобы Раісы Андрэеўны. Я ведаю многіх паэтаў і празаікаў, жывых класікаў ці проста знакамітых пісьменнікаў, якія з узростам ўсё менш цікавяцца літаратурнай творчасцю маладых. Гэта вельмі распаўсюджаная зява, як і тое, што вельмі многія з узростам перастаюць чытаць новыя кніжкі, а перачытваюць старыя. Раіса Баравікова як рэдактар вось яшчэ ў чым яе ўнікальнасць і вялізны рэдактарскі плюс,  працуючы ў «Маладосці», вельмі глыбока цікавілася і маладой прозай, і маладой паэзіяй. Яна падтрымлівала маладых, любіла сустракацца з імі, гаварыць і слухаць. Гэта, канешне ж, спрыяла таму, каб у «Маладосці» зяўлялася шмат новых аўтараў. Маладыя пры яе рэдактарстве друкаваліся значна часцей, чым сталыя.

 А ці праўда, што восьмая па ліку рэдактарка, знешне такая кволая, магла ледзь не нагою адкрываць дзверы якіх заўгодна ўстаноў, каб толькі для «Маладосці» нечага дабіцца? Што вы скажаце пра яе прабіўную моц?

 Ніколі ні ў адны дзверы Раіса Андрэеўна нагою, здаецца, не стукалася (смяецца). Мабыць, у гэтым не было патрэбы, бо любыя дзверы самі лёгка адчыняліся перад яе знешняй і ўнутранай абаяльнасцю. Напэўна, тут усё разам іграла ролю і жаночая прывабнасць, і вялікі паэтычны талент, і майстэрства весці перамовы. Колькі б дзе мы з ёю ні бывалі, у любых кабінетах, нават самых высокіх, Раіса Андрэеўна заўсёды ў цэнтры ўвагі. І падчас свайго рэдактарства яна заўсёды ўсім распавядала пра часопіс, а не пра сябе ці сваю творчасць. Вось гэта чыстая праўда.

Раздзел другі. Разважанні

Анатоль Шушко

«Маладосць» гэта сонечная пара расхрыстанага юнацтва і ўдумлівага сталення. Менавіта гэтак хочацца сказаць пра часопіс, які сёння ціне найболей яскрава выяўляецца ў памяці: відаць, дужа грунтоўна ў ёй калісьці завядоміўся.

Вядоміцца, канешне, і цяпер. Аднак выяўляе сябе змантажаванымі і разбэрсанымі кіношнымі кадрамі.

Апошніх не злічыць.

Памяць штука фрагментарная.

* * *

У сярэдзіне 80-х гадоў напаткаліся на былой Паркавай магістралі, сённяшнім праспекце Пераможцаў, з саламянавалосым, сонечным Алесем Пісьмянковым. Дазволілі сабе ўспамінаць ля «нашага» інтэрната, пра які паэт Хведар Чэрня пісаў:

На Паркавай прыгорбленыя хаты,
На Паркавай высокі інтэрнат.

Няма сёння ні хат, ні інтэрната.

Дык вось, калі я, непазбежна зацыкліўшыся на ўласных прыпамінах, міжволі пачаў дзякаваць лёсу і завельмі засяроджваць увагу на нюансах снежаньскага семінара маладых літаратараў 1981 года (семінар той сапраўды стаў ураджайным для беларускай літаратуры: кожнае імя знакавае Анатоль Сыс, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Алег Мінкін, Міхась Башлакоў, Віктар Шніп, Уладзімір Ягоўдзік, Уладзімір Мазго, Васіль Сахарчук, Васіль Ткачоў, Алесь Жыгуноў, Міхась Барэйша, Хрысціна Лялько, Людміла Паўлікава), Алесь нечакана хутка мяне спыніў і сваім непараўнальным баском дадаў: «Найперш, Толя, трэба дзякаваць лёсу гэта аксіёма, але, скажу табе шчыра, дзякаваць яшчэ трэба Маладосці, Янку Сіпакову і мне». Потым, калі заўважыў маё недаўменне, болей за тое ашаломленасць, давёў пра размову, якая адбылася з Іванам Данілавічам у рэдакцыі: «Іван Данілавіч пажаліўся мне, што малавата сярод удзельнікаў семінара маладосцеўцаў. Вось я і нагадаў пра цябе, чаму ён вельмі ўзрадаваўся».

Алесю я шчыра дзякаваў тады, адразу ж. Івану Данілавічу пазней, ужо напачатку 1990-х. А падзяку часопісу буду насіць у сэрцы заўсёды.

Як і тагачаснаму рэдактару аддзела паэзіі Петрусю Макалю: гэта ён даў маім творам «зялёнае святло» у лютаўскім нумары за 1981 год убачыў свет цыкл вершаў «Калейдаскоп года».

* * *

Лістапад 2012-га. Я ў Сташанах. На каленях 12-ты нумар часопіса за 1969 год, адшуканы ў ніжняй шуфлядзе бацькоўскай шафы разам з нумарамі за 19701971 гады. Уважліва аглядаю вокладку. На тыльнай старонцы почыркам супрацоўніцы пошты занатавана: «Сташаны, школа». У нумары вершы Рамана Тармолы, Дануты Бічэль-Загнетавай, Анатоля Сербантовіча, Міколы Федзюковіча, Сымона Блатуна. А якая публіцыстыка! Уладзімір Караткевіч, «Званы ў прадоннях азёр». Эсэ. Фота Валянціна Ждановіча і Зянона Пазняка. «Эх, даўбешка ты, даўбешка! Зусім забыўся, што ў роднай хаце ляжыць, чакае, жоўкнучы ад часу, сапраўдны рарытэт! Нумар улюбёнага некалі табою часопіса. Божа літасцівы, ён вярнуў мне юнацтва!» Аднак чаму так балюча на сэрцы, чаму раптам пачарнела? Бо незнарок позірк скіраваўся на вокладку з сіняй двойкай. Зверху чырвонаармеец на чорным кані з кумачовым сцягам. Пад гэтай вокладкай вянок санетаў Анатоля Сербантовіча «Курганы».

У курганоў ёсць нешта ад званоў,
З якіх павырывалі языкі,
Але ў іх звон пранізлівы такі,
Што я вачэй якую ноч не звёў.

З Анатолем Сербантовічам і Сымонам Блатуном я быў знаёмы завочна. Калі першы дасылаў мне, школьніку, свае рэдакцыйныя водгукі з «Піянера Беларусі», дык другі з «Чырвонай змены». У тым жа 1970-м абодвух не стала

Вусцішна. Аднак суцяшаю сябе караткевічаўскім эсэ. І, здаецца, становіцца лягчэй бо пю чысцюткую азёрную ваду са званоў літаратурнага генія.

О «Маладосць»!

* * *

Памятаецца, напрыканцы 1960-х узлез па драбіне на гарышча. Пацягнула мяне туды цікаўнасць: захацелася зазірнуць у фанерную скрыню, у якую маці складвала свае рабочыя каляндарныя планы, старыя, непатрэбныя ўжо падручнікі па гісторыі і геаграфіі, розныя блакноты, альманахі і гэтак далей. І вось сярод папяровага хламу трапляюцца мне томікі прац Леніна і Сталіна на беларускай мове, кнігі Жуля Верна, Аляксея Талстога

На табе! Часопіс «Маладосць» за 1962 год. А ў ім вершы зусім маладога, прыгожага чалавека з дапытлівым паглядам Міколы Купрэева. Дык гэта ж мой былы настаўнік! Паэт. Менавіта за ім неаднойчы зачаравана пазіраў з алешніку і аеру, калі, седзячы на дамбе першай сажалкі, ён нешта натаваў або чытаў. Верылася вершы. Бо сам іх крэмзаў. Праз тры дзесяцігоддзі ён ушчувальна гаварыў: «І што вы за хлопцы такія сташанцы?! Ні Антаноўскі, ні ты не падышлі да мяне, не паказалі свае спробы»

Назад Дальше