Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Святлана Д. Дзянісава 10 стр.


На вялікі жаль, часопіс той згубіўся. А шкада. Там былі змешчаны цудоўныя вершы. Радкі з аднаго, прысвечаныя воіну, які загінуў, нават сам аўтар не прыпамінаў. А я памятаю толькі ўрыўкі:

Не прыйдзеш дадому ніколі,

Не прыедзеш, не прыляціш
Душу не расчыніш вясенняй волі

Пад калінаю дваццаць гадоў маўчыш

Гэтага твора я не знайшоў у зборніках вершаў Міколы Купрэева «Непазбежнасць» і «Правінцыйныя фантазіі». Перад Міколам Сымонавічам адчуваю і сёння сваю віну, бо не магу дараваць сабе, што не збярог адзін з нумароў часопіса за 1979-ы, дзе была надрукавана мая нізка вершаў, адрэдагаваная вельмі паважаным ці не ўсімі паэтамі 19501970-х гадоў мінулага стагоддзя рэдактарам аддзела паэзіі Міколам Аўрамчыкам.

«Маладосць», даруй і ты мне маю юначую неабачлівасць.

* * *

Лістапад 2012-га. На круглым стале, на сурвэтцы ляжыць  4 часопіса «Маладосць» за 1974 год. Гартаю, чытаю.

Варлен Бечык, «Спяшайся прад табою свет». Маладая паэзія.

«Не забываецца мне ўсё адзін паэтычны дэбют. У жніўні 1971-га газета Літаратура і мастацтва надрукавала вершы Анатоля Шушко, семнаццацігадовага выпускніка-школьніка з палескай вёскі Сташаны. Якой важкай і цікавай творчай заяўкай здаліся вершы гэтага юнака! Была ў іх і маладая ўсхваляванасць жыццём, і раздумлівая дапытлівасць, і добрая лірычная напорнасць. Праглядвалі даволі выразныя рысы асабістасці, уласнага светаадчування Заставалася толькі памнажаць набыткі, ісці па гэтым удала распачатым шляху. Але Больш мы, на жаль, не сустрэлі ў друку прозвішча А. Шушко, хоць ён, вядома, працягвае пісаць вершы»

Ніякавата. Ведаў бы тады дарагі майму сэрцу Варлен Леанідавіч, чаго мне гэтае маўчанне каштавала. Збіты з панталыку, наляканы адпаведнымі органамі тагачаснай дзяржаўнай сістэмы студэнт філалагічнага факультэта БДУ імя Леніна ператварыўся з маладога, усхваляванага жыццём юнака ў пахілага, замкнёнага «дзівака». Чамусьці такое рэзюмэ зрабіў праз дзесяць гадоў пасля майго прызнання пра тыя абставіны Міхась Стральцоў.

О «Маладосць», якая неспадзяваная параза была ў маім юнацтве.

* * *

Перад вачыма першы ўласны зборнічак вершаў «Выток і прычасце», выдадзены выдавецтвам «Полымя» ў серыі «Бібліятэка часопіса «Маладосць» у 1994 годзе. Узнікае надзвычай светлае і цёплае пачуццё. І зноў, як і васемнаццаць гадоў таму, непадробнае хваляванне і адпаведная ў такім выпадку ўдзячнасць.

У першую чаргу Віктару Гардзею. Падчас чарговай сустрэчы пасля надрукаванай у першым нумары часопіса за 1993 год нізкі вершаў ён ледзь не браў мяне за грудкі, каб настаяць на сваім: мне трэба давезці ў рэдакцыю «ўжо праз месяц» усё, што ёсць чытэльнага. Гэта ў хуткім часе і было зроблена.

О «Маладосць», наканаваная мне лёсам!

* * *

P. S. Майму часопісу «Маладосць» спаўняецца 60! Дык жа ПРЫЎКРАСНА!  як выгукнуў бы, здаецца, вось зараз наш Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч, незабыўны і велічны. Дзякуй Богу, што застаешся маладой, «Маладосць»! Дзякуй Яму, што плёну стае ў літаратараў, журналістаў і мастакоў, каб ты заставалася вечна маладой! Дзякуй, што ахвотна шануецца і будзе шанавацца набытае, каб працягваць традыцыі і здабываць новае, яшчэ неадкрытае!

Будучых юбілеяў табе, «Маладосць»!

Віктар Лупасін

У 1999 годзе я быў ёлуп, дурны, як сабака да года, i пры гэтым з поўным усведамленнем уласнае генiяльнасцi. У чым праяўляецца мая геніяльнасць, я яшчэ дакладна не ведаў магчыма, стану суперпраграмiстам, напiшу супергульню, а магчыма набуду сабе кракадзiла i буду шпацыраваць з ім па Мінску

I ў тым лiку я пiсаў вершы.

* * *

Сам для сябе я вырашыў, што беларускi пiсьменнiк павінен гаварыць i пiсаць па-беларуску. На гэтым мая беларускасць заканчвалася а яшчэ на тым, што ў маiм уяўленнi ўсё напiсанае з мяккiмi знакамi аўтаматычна ператваралася ў iнтэлектуальны авангард, нашмат парадкаў вышэйшы за афiцыёзную беларускую ды рускую класiку, i прыраўноўвалася да Хлебнiкава, Хармса i Маякоўскага. Пiсаць пад Хлебнiкава i Маякоўскага на мове, якой не ведаеш, было складана, але я выкарыстоўваў неалагiзмы, звышнедакладныя рыфмы i «лесвiчку» з полiрытмiяй.

З гэтым настроем я паступiў на мехмат БДУ i сустрэў там Алеся Туровiча.

Бумбамлiтавец Лесь Тур чытаў нам беларускую мову. Рэчы ён распавядаў збольшага цiкавыя i пра постмадэрнiзм, i пра кiтабы, i пра беларускi арнамент. Але ж я, як i ўсе, рабiў на ягоных лекцыях сваё. На парах па беларускай мове вельмi добра пiсалiся вершы.

З гэтым настроем я паступiў на мехмат БДУ i сустрэў там Алеся Туровiча.

Бумбамлiтавец Лесь Тур чытаў нам беларускую мову. Рэчы ён распавядаў збольшага цiкавыя i пра постмадэрнiзм, i пра кiтабы, i пра беларускi арнамент. Але ж я, як i ўсе, рабiў на ягоных лекцыях сваё. На парах па беларускай мове вельмi добра пiсалiся вершы.

Пачаў з таго, што напiсаў за дзесяць хвiлiн нейкi iдыёцкi вершык. Туровiч яго страшэнна ўпадабаў i сказаў, што на Беларусi так глыбока разумеюць постмадэрнiзм не больш за дзесяць чалавек. У адказ я напiсаў «дэкадэнцкую народную пяную песу ў дзеях i аўдзеях» i нахлусiў пра расейскага паэта Рамонта Магнiтафонава, якога я быццам бы люблю i паважаю. Пiсаць магнiтафонаўскiя вершы мне было лянотна.

У наступны раз я таксама нешта нахлусiў, ужо не памятаю што, а пасля Магнiтафонаў быў цiха забыты.

Дык вось гэты Туровiч параiў нам аднаго разу часопiс «Першацвет», у якiм могуць надрукаваць маладых талентаў, а як я лiчыў сябе маладым талентам, то i вырашыў паспрабаваць сілы ў гэтым ягоным «Першацвеце».

Але ж у кiёску альбо кнiгарнi, куды я прыйшоў (я зусiм забыўся, дзе тое было) не было «Першацвета» альбо, прынамсi, я яго не знайшоў. Купiў «Маладосць». І вырашыў, што гэта адно i тое i цi мала як Туровiч мог назваць гэты часопiс

«Маладосць» тая мне страшэнна спадабалася. Папершае, там былi людзi ўсiх узростаў, а самая маладая, Iрына Бурдзейка, апынулася амаль што маёй равеснiцай (дарэчы, я толькi цяпер звярнуў увагу, што ў тым нумары не было нiводнага паэта адны паэткi). Я палюбаваўся на маладзейшых паэтак, прачытаў усе вершы па некалькi разоў, дужа-дужа ўсё ўпадабаў, а асаблiва Святлану Лапiкаву (бо пiша зразумела) i Iрыну Бурдзейку (бо пiша незразумела), узяўся за прозу, асiлiў да сярэдзiны (гэта амаль заўсёдныя мае стасункi з прозай) i таксама дужа ўпадабаў. У Вольгу Угрыновiч-Камiнскую я цiха закахаўся, лiтаграфii Вольгi Крупянковай мне таксама спадабалiся, толькі на «Калыханцы» мацi мне падалася нейкай нядобрай, але я вырашыў, што так i трэба i што проста Вольга Крупянкова лепей разбiраецца ў выяўленчым мастацтве.

Эпiграмы Паўла Саковiча мяне не дужа натхнiлi натхнiлi, але не дужа. I то быў, здаецца, апошнi раз, калi мяне ўвогуле натхнiлi эпiграмы Паўла Саковiча.

Пра Янiшчыц я прачытаў няўважлiва. Я не ведаў, як стаiць нацiск у слове «Ясельда» i мо з год дзiвiўся, як смела ў такiм пяшчотным традыцыйным вершы скарыстана дысанансная рыфма «ЯсельдА я сюдЫ». Сама Янiшчыц на здымку мне дужа спадабалася. Гэта быў другi здымак Яўгенii Янiшчыц, пабачаны мною у жыццi,  першы быў у школьным падручнiку.

Пра спартоўцаў i маладую старшую лейтэнантку я не чытаў. Цi то рукi не дайшлi, цi то нецiкава было, цi то хацеў спярша дачытаць прозу i не дачытаў не памятаю.

Дачныя нататкi Далiдовiча я прачытаў з велiзарнай цiкавасцю. Зразумела, я тады, абсалютна не ведаў прататыпаў, схаваных пад лiтаркамi, але гэта нi на шэлег не перашкодзiла задавальненню. Дарэчы, калi я год праз дзесяць перачытваў нататкi, уражанне пацвердзiлася; але праз дзесяць год я быў ужо асабiста знаёмы i з аўтарам, i з некаторымі героямі, i бываў раз-пораз у тых мясцiнах. Дарэчы, «Сказ пра Лысую гару» не прачытаны i дагэтуль.

Вердыкт Лупасiна (дакладней, тады яшчэ пакуль не Лупасiна, гэта прозвiшча прыдумана ў 2007 годзе) быў вельмi i вельмi станоўчы: трэба купляць i трэба ў гэтым часопiсе друкавацца.

Што ж перашкодзiла? Перашкодзiў мой аднагрупнiк Алекс. Ён сказаў, што «Маладосць» гэта крута, але традыцыйна, і што эксперыментальныя рэчы лепей друкаваць у «Першацвеце». Такiм чынам, я даведаўся, што «Маладосць» i «Першацвет» гэта розныя выданнi, i пакуль «Першацвет» iснаваў, я не купляў iншых часопiсаў.

Праўда, нiдзе i не друкаваўся. Але ж гэта iншая гiсторыя.

Кацярына Безмацерных

Усё пачалося куды раней! Скажам, тады, калі ў галаве нежанатага дзеда-юнака зявілася ідэя завітаць у Мінск, у парк Горкага. А ўвогуле Хлусня! Няма ніякага пачатку гісторыі! А ёсць бясконцая пуцявінка, з тысяччу прыгожых, лёсавызначальных дэталяў.

* * *

Здараюцца ж такія шчаслівыя, шчаслівыя-шчаслівыя працоўныя дні! Хораша сёння было ў гэтай сталічнай гімназіі: распавядаць школьнікам пра наш літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» і гуляцца з беларускімі слоўкамі. Насоўка, засень, воцат

Яны не ведаюць, што гэта такое. Гэтаксама, як не ведаюць, што ёсць сучасная (!) беларуская літаратура. Напрыклад, Адам Глобус і Юры Станкевіч. Іх сказы зачытваю, каб ведалі пра насоўку ды воцат. І нашы часопісныя старонкі, з асобным творам,  у падарунак дасціпным, тым, хто ўсё ж здолеў загадку насоўкі разгадаць. З замілаваннем разглядаю школьнікаў. Любуюся хударлявымі дзяўчынкамі-падлеткамі, часам у кароткіх спадніцах, з прыгожымі нагамі дзяўчынкі! І распачынаю свой выступ перад восьмым, дзясятым і адзінаццатым класамі: «Вы такія маладыя, крамяныя! Напэўна, і самі не ўсведамляеце, якія вы цудоўныя!» Мяне ўражвае, што васьмікласнікі нашмат больш юныя, чым дзесяцікласнікі. А вось пяты клас увогуле іншая планета! Харызма якая! 1011 гадкоў гэта проста неверагодна! А настаўнікі? Часам адчуваеш, што яны вельмі інтэлігентныя, разумныя людзі, а часам уражваешся іх глупствам і сістэмнасцю мыслення. І думаеш, якой непараўнальнай магла б быць прафесія педагога, калі б без глухой і непрабівальнай сурёзнасці. Калі б з глыбокай павагай да ўнікальнасці кожнага дзіцяці, з усведамленнем, што жыццё для радасці і свабоды, а не для страху і прымусу. І можна, цалкам дапушчальна (!) нават не чытаць нейкія нудотныя кніжкі, бо ўсё адно забудзеш. Цяжка сказаць, калі я абрала сваю працу ў часопісе «Маладосць». Можа, калі была дзесяцікласніцай? Тады я ненавідзела школу, фізіку і матэматыку. Рэальнасць была невыноснай, балючай, нецікавай І таму я збягала ў кніжкі, каб хоць нейкае апірышча і смак!.. Каб быць Кацяй-якаячытае-кніжкі, а не пасрэднай нікчэмнасцю. Я пакахала беларускую мову (але пагарджала аднакласнікамі!). І гулялася з мамай у родныя слоўкі вечарамі: насоўка, засень, воцат Купіла Дастаеўскага ў перакладзе на беларускую, выпрасіла ў бібліятэцы другі камлект падручнікаў на матчынай мове, гадзіну «вісела» ў кнігарні не Муракамі і Каэльё, а сучасная беларуская літаратура! Не вельмі шчаслівая дзяўчынка, часам дык зусім няшчасная. Сябе не любіць, аднакласнікаў не любіць. Затое цэлы нататнік з беларускімі слоўкамі.

Назад Дальше