Голад (зборнік) - Кнут Гамсун 7 стр.


Ён зірнуў спачатку на коўдру, потым на мяне; мне здалося, што ён пагардліва паціснуў плячыма, прымаючы скрутак. Гэта мяне зачапіла.

 Памалу, чорт пабірай! усклікнуў я. Тут загорнутыя дзве каштоўныя вазы, бо гэтая пасылка адправіцца ў Смірну.

Мая прыдумка ўдалася як найлепей. Цяпер у прыказчыка быў вінаваты выгляд: ён нібы маліў дараваць яму тое, што ён не адразу зразумеў, які гэта каштоўны скрутак. Калі ён скончыў, я падзякаваў яму з такім выглядам, нібы ўжо не раз пасылаў у Смірну ўсялякія каштоўнасці; прыказчык нават праводзіў мяне да парога і адчыніў перада мною дзверы.

Я адправіўся на Вялікі рынак і пачаў блукаць у натоўпе, імкнучыся трымацца бліжэй да жанчын, што прадавалі кветкі ў вазонах. Цяжкія, чырвоныя ружы, якія вільготна пунсавелі ў ранішнім паветры, цвялілі мяне, выклікалі спакусу сарваць адну кветачку, і я пытаўся пра цану, карыстаючыся нагодаю падысці бліжэй. Калі б у мяне былі грошы, я купіў бы ружу, не задумваючыся: каб кампенсаваць такія выдаткі, я мог бы ў чым-небудзь абмежаваць сябе.

Была ўжо дзясятая, і я пайшоў у рэдакцыю. Чалавек-нажніцы корпаецца ў жмуце старых газет, рэдактар яшчэ не прыходзіў. Мне прапануюць пакінуць мой грунтоўны рукапіс, а я даю зразумець, што гэта не нейкая звычайная пісаніна, таму пераканаўча прашу перадаць яе рэдактару проста ў рукі. Пазней, на працягу дня, я сам зайду па адказ.

 Добра! сказаў чалавек-нажніцы і зноў узяўся за свае газеты.

Мне падалося, што ён паставіўся да справы занадта спакойна, але я прамаўчаў, з удаванай абыякавасцю кіўнуў яму і пайшоў.

Цяпер у мяне было шмат вольнага часу. Хоць бы неба паяснела ці што! Надворе брыдкае, ані ветру, ані марозу, дамы прадбачліва раскрылі парасоны, а капелюшы на галовах у мужчын маюць смешны і сумны выгляд. Я зноў іду на рынак, разглядаю зеляніну і ружы. Раптам хтосьці кладзе мне руку на плячо, і я азіраюся: гэта той, што мае мянушку Паненка, жадае мне добрага дня.

 Добры дзянёк? паўтарыў я, быццам пытаючыся і прагнучы як найхутчэй ад яго пазбавіцца. Я недалюбліваў Паненку.

Ён з цікаўнасцю глядзіць на вялікі, ладны скрутак у мяне пад пахай і пытаецца:

 Што гэта ў вас?

 Я быў у Семба і купіў сёе-тое сабе на вопратку, абыякавым тонам адказваю я. Мне надакучыла хадзіць у гэткім паношаным адзенні. Няможна ж бясконца грэбаваць сваім абліччам.

Ён глядзіць на мяне са здзіўленнем.

 Ну, а наогул як маецеся? пытаецца ён, памаўчаўшы.

 Лепшага і жадаць немажліва!

 Ці знайшлі сабе які-небудзь занятак?

 Занятак? паўтараю я з наўмысным здзіўленнем. Хай будзе вам вядома, што я служу бухгалтарам у аптовай фірме Крысці.

 Вось як! кажа ён, падаючыся назад. Ах ты Божа, да чаго ж я рады за вас! Глядзіце ж, не раздавайце грошай усялякім жабракам. Усяго добрага!

Адышоўшы крыху, ён зноў вяртаецца, паказвае кійком на мой скрутак і кажа:

 Дазвольце рэкамендаваць вам майго краўца. Больш спраўнага краўца за Ісаксэна вам не знайсці. Скажыце, што вы ад мяне.

І навошта яму спатрэбілася соваць нос у мае справы? Што яму да таго, да якога краўца я пайду? Я раззлаваўся: гэты пусты вымаднены чалавек раздражняў мяне, і я досыць груба нагадаў яму пра тыя дзесяць крон, якія ён неяк у мяне быў пазычыў. Але не паспеў ён адказаць, як я пачаў шкадаваць, што запатрабаваў у яго пазыку, збянтэжыўся і апусціў вочы. У гэты час паўз нас праходзіла дама, я адступіўся, каб прапусціць яе, і скарыстаўся выпадкам сысці.

Куды мне падацца, дзе чакаць? Ісці ў кавярню з пустой кішэняю я не мог, і да знаёмых у гэты час дня не было як зазірнуць. Я задуменна паклыпаў па горадзе, паміж рынкам і вуліцай Грэнсэн, прачытаў «Вячэрнія навіны», толькі што вывешаныя на дошцы, прайшоўся па вуліцы Карла Юхана, потым павярнуў і накіраваўся да царквы Збаўцы, дзе знайшоў спакойнае месцейка на могілках, каля самай капліцы.

Паветра тут было вільготнае, я сядзеў у цішыні, думаў, паціху пачынаў драмаць і ладна такі мерзнуць. Час ішоў. Ці можна быць упэўненым, што мой фельетон гэта хоць і маленькі, але натхнёны шэдэўр? Бог ведае, ці няма ў ім памылак! Калі добра падумаць, яго могуць і зусім не прыняць, проста не прыняць! Мабыць, ён і праўда пасрэдны, а то і безнадзейна дрэнны; хто можа даць мне гарантыю, што яго ўжо не выкінулі ў кошык для паперы?.. Мой душэўны спакой быў парушаны, я ўскочыў і кінуўся прэч з могілак.

На Акерсгатэн я зазірнуў праз вітрыну ў краму і ўбачыў, што на гадзінніку толькі пачатак на першую. Гэта мяне дарэшты знервавала, бо я быў упэўнены, што ўжо далёка за поўдзень, а ісці да рэдактара раней за чацвёртую было бессэнсоўна. Ува мне ўзнікалі змрочныя прадчуванні што да лёсу майго фельетона, чым больш я думаў пра гэта, тым мне ўяўлялася ўсё больш неверагодным, што я мог напісаць нешта больш-менш уцямнае ў такім парыве, амаль ува сне, калі мае мазгі ліхаманіла і думкі недзе блукалі То быў, вядома, проста самападман, і, значыцца, усю тую раніцу я радаваўся дарэмна! Дзіва што!.. Я хутка ішоў па Улевольсвеен, паўз пагорак святога Яна, прамінуў пусткі, пабадзяўся вузкімі, дзіўнаватымі вуліцамі, прылеглымі да Сагена, рушыў паўз будоўлі і агароды і апынуўся нарэшце на вялікім гасцінцы, якому не відаць было канца.

На Акерсгатэн я зазірнуў праз вітрыну ў краму і ўбачыў, што на гадзінніку толькі пачатак на першую. Гэта мяне дарэшты знервавала, бо я быў упэўнены, што ўжо далёка за поўдзень, а ісці да рэдактара раней за чацвёртую было бессэнсоўна. Ува мне ўзнікалі змрочныя прадчуванні што да лёсу майго фельетона, чым больш я думаў пра гэта, тым мне ўяўлялася ўсё больш неверагодным, што я мог напісаць нешта больш-менш уцямнае ў такім парыве, амаль ува сне, калі мае мазгі ліхаманіла і думкі недзе блукалі То быў, вядома, проста самападман, і, значыцца, усю тую раніцу я радаваўся дарэмна! Дзіва што!.. Я хутка ішоў па Улевольсвеен, паўз пагорак святога Яна, прамінуў пусткі, пабадзяўся вузкімі, дзіўнаватымі вуліцамі, прылеглымі да Сагена, рушыў паўз будоўлі і агароды і апынуўся нарэшце на вялікім гасцінцы, якому не відаць было канца.

Тут я спыніўся і вырашыў павярнуць назад. Хада сагрэла мяне, і я ўжо ішоў павольна, зусім павесіўшы нос. Мне сустрэліся два вазы з сенам. Вазакі ляжалі дагары нагамі на сене і спявалі, абодва босыя, з круглымі, бестурботнымі тварамі. Ідучы ім насустрач, я думаў, што яны загавораць са мною, зробяць якую-небудзь заўвагу або пачнуць смяяцца, і калі я падышоў да іх досыць блізка, адзін з іх гучна запытаўся, што ў мяне пад пахай.

 Коўдра, адказаў я.

 А колькі цяпер часу? спытаў ён.

 Дакладна не ведаю, напэўна, недзе каля трэцяй.

Тады яны абодва засмяяліся і паехалі далей. Але раптам мяне абпёк боль ад удару пугай па вуху, капялюш зляцеў з галавы: гэтыя хлопцы не маглі ўтрымацца, каб не паздзекавацца з мяне. Абураны, я схапіўся за вуха, падабраў капялюш на ўзбоччы канавы і пайшоў прэч. Каля ўзгорка святога Яна я спытаўся ў сустрэчнага прахожага, колькі часу, і ён адказаў, што ўжо мінула чацвёртая гадзіна.

Чацвёртая мінула! Пачалася пятая! Я заспяшаўся, амаль подбегам паляцеў у бок горада, да рэдакцыі. Рэдактар, мабыць, даўно там, а можа быць, ужо нават сышоў! Я то цягнуўся павольна, то бег, ледзь не трапляючы пад колы, абганяў мінакоў, імчаўся навыперадкі з коньмі, выбіваўся з сілы, як варят, толькі б паспець своечасова. Зайшоўшы ў будынак, я некалькімі скачкамі пераадолеў сходы і пастукаўся ў дзверы.

Адказу не было.

«Ён сышоў! Сышоў!» мільганула думка. Я тузаю дзверы, яны не зачыненыя, стукаюся яшчэ раз і ўваходжу.

Рэдактар сядзіць за сталом, тварам да акна, у руцэ ў яго пяро, ён нешта сабе піша. Я вітаюся, з цяжкасцю пераводзячы дых, ён абарочваецца, глядзіць на мяне і трасе галавою.

 У мяне яшчэ не было часу прагледзець ваш нарыс.

Моцна ўзрадаваны, што ён, прынамсі, пакуль што не адхіліў маю працу, я кажу:

 Ну вядома, я ж разумею. Дый тут спяшацца не да чаго. Можа быць, я зайду дні праз два ці

 Вядома, вядома, я пагляджу. Зрэшты, у мяне ж ёсць ваш адрас.

І тут я забыўся сказаць, што ў мяне больш няма ніякага адрасу.

Аўдыенцыя скончылася, я з паклонамі адступаюся назад і сыходжу. Душа мая зноў поўная надзеі: яшчэ нічога не страчана, наадварот, я яшчэ магу шмат чаго дамагчыся, калі ўжо на тое пайшло. І ў галаве ў мяне нараджаюцца ўсялякія фантазіі, мне здаецца, што на нябёсах ужо вырашана ўзнагародзіць мяне дзесяццю кронамі за мой фельетон

Толькі б знайсці які-небудзь прытулак на ноч! Я разважаю, дзе мне лепш за ўсё заначаваць, гэтае пытанне так займае мяне, што я спыняюся пасярод вуліцы. Я забываю, дзе я, стаю, як самотны бакен ў моры, а вакол плёскаюцца і ўздымаюцца хвалі. Газетчык працягвае мне «Вікінга». Цікава, вельмі цікава! Я падымаю галаву і ўздрыгваю: перада мной зноў крама Семба.

Я хутка адварочваюся, імкнуся як найхутчэй схаваць скрутак і, разгублены, спяшаюся ўцячы па Кіркегатэн, баючыся, як бы мяне не ўбачылі з вокнаў. Я праходжу паўз Інгебрэт, абмінаю тэатр, каля Логена паварочваю і рухаюся ў бок набярэжнай, да фартэцыі. Знайшоўшы вольную лаўку, я зноў аддаюся разважанням.

Дзе, халера ясная, мне знайсці хоць які прытулак на ноч? Ці няма якой-небудзь дзіркі, дзе я мог бы схавацца да раніцы? Гонар не дазваляў мне вярнуцца назад, у ранейшы свой пакой: я і думкі не дапускаў, каб адмовіцца ад сваіх слоў, я з абурэннем адмахнуўся ад гэтага і адно збянтэжана ўсміхнуўся, яшчэ раз згадаўшы маленькую чырвоную качалку. Воляю ўяўлення я раптам апынуўся ў вялікім, з двума вокнамі, пакоі на Хэгдэхаўген, дзе калісьці жыў: на стале я ўбачыў спод са мноствам бутэрбродаў, якія змянялі свой выгляд, аж пакуль не ператварыліся ў біфштэкс спакуслівы біфштэкс; побач зявіліся белыя сурвэткі, горы хлеба, срэбраны відэлец. І тут адчыніліся дзверы, увайшла мая гаспадыня; яна прапанавала мне яшчэ кубачак гарбаты

Назад Дальше