Голад (зборнік) - Кнут Гамсун 8 стр.


Марныя відзежы і сны! Я пачаў пераконваць сябе, што, калі б я цяпер здабыў якой ежы, галава мая зноў зрабілася б ненармальнаю, мне б давялося змагацца з тою ж ліхаманкаю ў думках, з наплывам варяцкіх фантазій. Такі ўжо я быў: ежа прыносіла мне шкоду, гэта было маё дзівацтва, мая асаблівая ўласцівасць.

Магло стацца, што я яшчэ знайшоў бы сабе прытулак пазней, пад вечар. Спяшацца не было куды: у самым кепскім выпадку я мог бы знайсці сабе месцейка дзе-небудзь у лесе, усе гарадскія наваколлі былі да маіх паслуг, марозу ж як бы і не чакалася.

А мора замерла ў цяжкай нерухомасці, караблі і нязграбныя, тупаносыя буксіры рабілі барозны на яго бязмежнай свінцовай роўнядзі, наганялі пену на вадзе з абодвух бартоў, плылі ўсё далей і далей наперад, дым, нібы той пух, ляцеў угару, грукаталі машыны, скаланаючы глухімі ўдарамі золкае паветра. Сонца было схаванае за хмарамі, вецер аціх, дрэвы ў мяне за спінаю здаваліся мокрымі, а лаўка пада мною была вільготная і халодная. Час ішоў, я пачаў драмаць, зявілася стомленасць, халадок прабег па спіне, неўзабаве я адчуў, што вочы ў мяне зусім зліпаюцца. І я заплюшчыў іх

Калі я прачнуўся, было ўжо зусім цёмна. Ачмурэлы спрасонку і азяблы, я ўскочыў, схапіў свой скрутак і пайшоў прэч. Я ішоў усё хутчэй і хутчэй, каб сагрэцца, я махаў рукамі, цёр ногі, якія ў мяне нібы адняліся, і ўрэшце апынуўся каля пажарнай каланчы. Была дзявятая, то значыць, я праспаў некалькі гадзін.

Куды ж мне падзецца? Трэба ўсё-ткі знайсці месца, дзе заначаваць. Я стаю, гляджу на пажарнае дэпо і думаю, а ці не ўдасца мне праслізнуць у якія-небудзь дзверы, счакаўшы, калі ахоўнік страціць пільнасць. Я падымаюся па прыступках і спрабую завязаць з ім размову, ён адразу ж бярэ сваю алебарду на каравул і гатовы мяне слухаць. Гэтая паднятая алебарда, звернутая да мяне халодным лязом, нібы сячэ мяне па нервах, я нямею ад страху перад узброеным чалавекам і міжволі адступаю. Я маўчу, толькі адыходжуся ўсё далей і далей; ратуючы годнасць, я праводжу рукою па лбе, быццам забыўся нешта, і ўрэшце выходжу з будынка. Апынуўшыся зноў на ходніку, я адчуваю палёгку, быццам я і праўда пазбег сурёзнай небяспекі. І я спяшаюся прэч.

Халодны і галодны, усё больш падаючы духам, я паклыпаў па вуліцы Карла Юхана; пры гэтым я гучна лаяўся, не турбуючыся, што хто-небудзь можа мяне пачуць. Каля будынка стортынга, побач з першым ільвом, зноў-такі воляю ўяўлення, я згадваю знаёмага мастака маладога чалавека, якога я аднойчы быў выратаваў у Тывалі ад аплявухі, а потым неяк заходзіў да яго. Весела пстрыкнуўшы пальцамі, я адпраўляюся на Турдэншэльдсгатэн, знаходжу дзверы з шыльдачкай «К. Захарыя Бартэль» і стукаюся.

Ён адчыніў дзверы сам; ад яго жахліва патыхала півам і тытунём.

 Добры вечар! сказаў я.

 Добры вечар! Гэта вы? Чорт пабірай, што гэта вам прыйшло ў галаву зайсці да мяне гэтак позна? Бо пры святле лямпы на маёй карціне абсалютна нічога не відаць. З часу вашага мінулага наведвання я дамаляваў стог сена і сёе-тое перарабіў. Прыходзьце ўдзень, а зараз глядзець няма ніякага сэнсу.

 Усё ж такі дазвольце мне зірнуць! прамовіў я. Зрэшты, я не памятаў, пра якую карціну ішла гаворка.

 Гэта немагчыма! адказаў ён. Усё будзе здавацца жоўтым! І, акрамя таго панізіўшы голас да шэпту, ён падышоў да мяне шчыльна-шчыльна, пусціць да сябе вас аніяк не магу: сёння тут у мяне адна дзяўчына.

 Ну, у такім выпадку, напраўду, куды ж

Я падаўся назад, пажадаў яму добрай ночы і пайшоў.

Заставалася толькі адно ісці ў лес. Ах, калі б зямля не была гэткай мокраю! Я пагладжваў сваю коўдру і патроху звыкаўся з думкаю, што буду начаваць пад адкрытым небам. Пошукі начлегу ў горадзе былі такімі доўгімі і пакутлівымі, што я стаміўся і мне ўсё абрыдла; так соладка было адчуць заспакаенне, змірыцца і плесціся па вуліцы без адзінай думкі ў галаве. Праходзячы паўз універсітэт, я падняў галаву, убачыў, што ўжо адзінаццатая гадзіна, і накіраваўся да ўскраіны горада. На Хэгдэхаўген я спыніўся перад харчовай крамай, каля вітрыны. Побач з французскай булкаю спала котка, тут жа была бляшанка са здорам і слоікі з крупамі. Я пастаяў трохі, гледзячы на гэта багацце, але паколькі грошай у мяне не было, я адвярнуўся і пайшоў далей. Я ішоў вельмі павольна, прамінуў заставу, тупаў далей, усё далей, гадзіну за гадзінаю, аж нарэшце дабраўся да прыгараднага лесу.

Тут я збочыў з дарогі і прысеў адпачыць. Потым пачаў шукаць якое-небудзь хоць трохі адпаведнае месца, сабраў крыху верасу і ядлоўцу, зладзіў ложак на маленькім пагорку, дзе было крыху сушэй, разгарнуў свой скрутак і выцягнуў коўдру. Я быў зусім знясілены пасля доўгай дарогі і адразу ж лёг. Шмат разоў я варочаўся з боку на бок, круціўся і сяк і так, аж пакуль не ўладкаваўся нарэшце ямчэй; вуха ў мяне злёгку пабольвала, яно нават распухла ад таго ўдару пугаю, і я мог ляжаць толькі на адным баку. Чаравікі я зняў і паклаў пад галаву, загарнуўшы ў паперу ад Семба.

Тут я збочыў з дарогі і прысеў адпачыць. Потым пачаў шукаць якое-небудзь хоць трохі адпаведнае месца, сабраў крыху верасу і ядлоўцу, зладзіў ложак на маленькім пагорку, дзе было крыху сушэй, разгарнуў свой скрутак і выцягнуў коўдру. Я быў зусім знясілены пасля доўгай дарогі і адразу ж лёг. Шмат разоў я варочаўся з боку на бок, круціўся і сяк і так, аж пакуль не ўладкаваўся нарэшце ямчэй; вуха ў мяне злёгку пабольвала, яно нават распухла ад таго ўдару пугаю, і я мог ляжаць толькі на адным баку. Чаравікі я зняў і паклаў пад галаву, загарнуўшы ў паперу ад Семба.

Усе вакол было ахінутае цемраю, стаяла цішыня, поўная цішыня. Адно ў вышыні гучала вечная песня паветраных стыхій, далёкі, манатонны гул, што ніколі не сціхае. Я так доўга прыслухоўваўся да гэтага бясконцага, тужлівага гучання, што мне зрабілася моцна не па сабе, бо гэта былі сімфоніі сусветаў, што каціліся праз мяне, гэта быў спеў, які інтанавалі зоркі

 Не, гэта, напэўна, нейкае дябальскае насланнё! прамовіў я і, каб падбадзёрыцца духам, гучна засмяяўся. Гэта начныя пугачы крычаць аб зямлі Ханаанскай!

Я ўстаў, лёг і зноў устаў, абуўся, пачаў блукаць у цемры, потым зноўку лёг і ажно да самага світання змагаўся са злосцю і страхам; толькі на золку сон нарэшце змарыў мяне.

* * *

Калі я расплюшчыў вочы, было зусім светла, і мне падалося, што час ужо набліжаецца да поўдня. Я абуўся, зноў загарнуў коўдру ў паперу і пайшоў назад у горад. Сонца, як і ўчора, было схаванае за хмарамі, і я замерз як сабака, ногі ў мяне пакалелі, а вочы слязіліся, нібы аслепленыя звычайным дзённым святлом.

Была трэцяя. Голад пачынаў даймаць мяне мацней, я нешта аслабеў. Я ішоў, мне рабілася млосна і раз-пораз ванітавала. Пасля я завярнуў да кухні-сталоўкі, прачытаў там меню, што было вывешанае на дошцы, і сутаргава паціснуў плячыма, быццам ялавічына ды свініна мне не падыходзілі; адтуль я скіраваўся на Вакзальную плошчу.

У галаве ў мяне моцна круцілася, я ішоў далей і намагаўся не зважаць на гэта, але галавакружэнне рабілася ўсё мацнейшым, і нарэшце мне давялося прысесці на нейкіх сходах. Усё ўнутры мяне змянілася, нібыта зрушылася з месца, альбо нейкая заслона, нейкая тканіна лопнула ў мяне ў мазгах. Разы са два я ледзьве не задыхнуўся і сядзеў збіты з тропу. Я не губляў прытомнасці, выразна адчуваў, як у мяне з учорашняга дня пабольвала вуха, і калі побач прайшоў знаёмы, я адразу пазнаў яго, устаў і пакланіўся.

Што гэта за новае, пакутлівае адчуванне дадалося цяпер да астатніх? Няўжо прычына ў тым, што я спаў на голай зямлі? А можа, я адчуваю сябе так таму, што яшчэ не снедаў? Наогул кажучы, было абсурдна тое, як я павінен жыць: бачыць Бог, я рашуча не разумеў, за што мне пасланая гэтая кара! І я падумаў, што вельмі нават проста магу зрабіцца лотрам, магу занесці да «дзядзькі» ў заклад коўдру. Я атрымаю за яго крону, і гэтага мне хопіць, каб тры разы добра паабедаць, я пратрымаюся колькі магчыма, аж пакуль не падвернецца што-небудзь іншае, а Ханса Паўлі я як-небудзь падману. Я ўжо накіраваўся да ліхвяра, але спыніўся перад дзвярыма, няпэўна страсянуў галавою і завярнуў назад.

Чым далей я адыходзіў, тым радасней мне рабілася ад думкі, што я пераадолеў гэтую цяжкую спакусу. Я думаў пра тое, што застаўся сумленным чалавекам, што ў мяне цвёрдая воля, што я як той зыркі маяк, што ўзвышаецца над каламутным людскім морам, дзе плаваюць рэшткі караблёў, якія пацярпелі крушэнне, і цешыўся з гэтага. Закласці чужую рэч, толькі каб паабедаць, паступацца сумленнем праз кожны кавалак, лаяць сябе, называючы лотрам, саромецца перад самім сабою не, ніколі! Ніколі! Такая думка не магла прыйсці мне ў галаву па-сурёзнаму, яе, можна сказаць, зусім і не было, а за выпадковыя ды мімалётныя думкі чалавека і вінаваціць нельга асабліва калі нясцерпна баліць галава і ты да смерці стамляешся ўвесь час цягаць з сабою чужую коўдру.

Рана ці позна абавязкова знойдзецца якое-небудзь выйсце! Вось, скажам, гэты гандляр на Грэнланслерэт я прапанаваў яму свае паслугі лістом, але хіба я абіваў яго парог? Хіба я тэлефанаваў яму з раніцы да вечара і атрымліваў адмовы? Я тады проста не прыйшоў да яго, таму і не ведаю адказу. Магчыма, з гэтага выйдзе што-нішто, магчыма, гэтым разам шчасце ўсміхнецца мне, шчасце часам ходзіць вельмі пакручастымі шляхамі. І я вырашыў пайсці на Грэнланслерэт.

Апошнія турботы неяк мяне выпетрылі: я ледзьве перастаўляў ногі і прыдумляў, што ж мне сказаць гэтаму гандляру. Напэўна, у яго добрая душа: калі ён будзе ў гуморы, то ахвотна дасць мне крону наперад за працу, нават прасіць не давядзецца у такіх людзей часта бываюць самыя мілыя дзівацтвы.

Назад Дальше