Яна толькі засмялася. «Напэўна, некалі я глядзела на Маэстра гэткімі ж адданымі вачыма. Кола лёсу зрабіла абарот. Мы памяняліся ролямі»
Можна, але толькі ў шчочку Усталявалася паўза.
Надзя, ты сябе вельмі нізка цэніш пачаў Андрэй.
«Уражанне, што ён рыхтаваўся да такой прамовы ўсё жыццё», чамусьці падумала Надзя.
Ты думаеш, я нічога не разумею? Я не сляпы, усё бачу. I бачу, што Андрэй спыніўся, напэўна, шукаючы больш трапныя і далікатныя словы, што ты пакутуеш дарма. Навошта ён табе патрэбен?
«Я думала, што гэта толькі мае сакрэты. Няўжо ўсё відавочна? I ўсе вакол бачаць і абмяркоўваюць? Ці толькі гэты скрыпач, як асоба зацікаўленая?» падумала яна.
А вось гэта ўжо тэма забароненая! Не чапай! Я прашу
Разумею, што табе непрыемна. Але скажу толькі адно слова Ён можа цябе ацаніць? Наогул, хто ён побач з табой?
«Як цікава! Яшчэ нядаўна я думала тымі самымі словамі, толькі наадварот хто я побач з ім Хацела б ведаць: тое, што Андрэй гаворыць, псіхалагічны прыём? Маўляў, зробім праблему не актуальнай, ці ён сапраўды так лічыць?»
Штосьці прымусіла Надзю слухаць далей. Андрэй працягваў:
Ты вядомая артыстка, столькі зрабіла і выканала! А хто ён? Згодзен, таленавіты чалавек, але толькі пачынае. І што з яго ў рэшце рэшт атрымаецца, ніхто не ведае
Надзя хацела запярэчыць, але Андрэй не даў:
Я згодзен, той вакальны цыкл, які ты спявала сёння, гэта высокі ўзровень. Але, пагадзіся, каб яго выконвала іншая артыстка, там бы і паловы не прагучала. Ты шмат дадала ад сябе, ад свайго разумення гэтай музыкі. Хіба не так?
Не падлізвайцеся, сэр. Надзя імкнулася прыхаваць уласную разгубленасць. У дадатак яна не любіла, калі хваляць у вочы.
Надзя, я ніколі не чуў, каб ты так спявала. Гэта было як развітанне З нечым вельмі дарагім. Але ўсё-такі развітанне
«Значыць, і ён усё адчуў!»
Ведаеш, часам мне нават страшна рабілася. Пасля такіх канцэртаў і такіх спеваў усведамляеш, што тваё папярэдняе жыццё было, магчыма, нейкай памылкай. Атрымалася не так, і ўсё павінна быць іначай. I толькі цяпер, калі пражыў частку жыцця, нарэшце зразумеў
Чаму памылкай? запярэчыла Надзя. Размова рабілася задужа сурёзнай, і яе хацелася павярнуць у іншае рэчышча. У мяне не было жадання некага пужаць і страшыць, засмяялася яна. Праўда!
Але Андрэй не падхапіў яе жартаўлівы настрой.
Мне думалася: як спеваку пасля такога канцэрта жыць далей?
Надзя паціснула плячыма:
Звычайна! Зранку кава, потым рэпетыцыя з Ірачкай ці заняткі ў вучэльні, потым крамы і прадукты. Пасля вячэрняя рэпетыцыя або канцэрт. Калі яго няма, праверка хатніх заданняў у дзіцяці узялася пералічваць яна. Іранічнасцю інтанацыі хацелася перакрыць ягоны пафас.
Несурёзны ты чалавек! Надзя, апошні аргумент, і ўсё! Сённяшняя музыка цікавая, але ж, пагадзіся, па ўзроўні гэта не Моцарт ці Шуберт!
Слухай, мне смешна, што ты, музыка, ужываеш такія аргументы! Рэальная значнасць кожнага творцы будзе бачная праз сто гадоў. Сучасную музыку нельга вымяраць класічнымі ўзорамі
Надзя ўхапілася за першую ж думку, якая прыйшла ў галаву, бо Андрэй выказаў уголас тое, што яшчэ блукала ў глыбіні яе свядомасці. Можа, доля ісціны ў тым была, але ісціны бязлітаснай. Калі пагадзіцца з ёю, дык ад пабудаванага Надзяй паветранага замка нічога не заставалася. Адбудаваць замак ізноў на гэта ўжо не хапала ні сіл, ні жадання. Але з апошнімі спадзяваннямі Надзя хацела развітацца сама. І не прымала ніякай дапамогі.
I наогул, якое ён мае права? Яна і так вельмі доўга яго слухала! Даўно трэба было абарваць такія размовы Надзя рашуча павярнулася да свайго паклонніка:
Слухай, чаго ты лезеш у чужое жыццё? Я цябе прасіла?
Мы гэтую тэму закрылі! Ты разумееш за-кры-лі! Я не буду ні з табой, ні з кім іншым абмяркоўваць Надзя хацела сказаць «Маэстра», але спахапілася, што з галавой выдасць сябе і ўласнае стаўленне да яго. І таму пасля паўзы дадала: ягоную музыку.
Андрэй відавочна не пакрыўдзіўся на яе словы.
Цяпер разумею, адкуль у цябе на сцэне столькі эмоцый! Вулкан і шторм Надзя, ты вельмі прыгожая, нават калі злуеш.
Скрыпач узяў яе руку, павярнуў далонню да сябе і ціха пацалаваў.
«Не, сёння нейкі ненармальны, варяцкі дзень! Божачка нешта пераблытаў. Штосьці сапсавалася ў нябеснай механіцы. I зрушылася ў касмічнай прасторы. Надзя разгублена глядзела на даўняга знаёмага. Па-мойму, я здагадваюся, што пачую далей»
Усё яшчэ трымаючы яе руку ў сваёй, Андрэй пачаў гаварыць, гледзячы не на Надзю, а прама перад сабой:
Вядома, ты можаш доўга смяяцца Напэўна, трэба было даўно сказаць, але я Баяўся, што ты рассмяешся мне ў вочы і нічога не адкажаш. А пакуль маўчу, застаецца нейкае спадзяванне
«Бедны! Такія словы сказаць усё роўна, што з высокага абрыву ў рэчку скокнуць, пашкадавала яна. Асляпляльныя імгненні палёту ты, вядома, перажывеш, а што будзе потым застанешся жывы ці не невядома»
Надзя, ты святы чалавек
«Мой былы муж фармуляваў іначай «манашка». Каб я расказала табе, як сохла без пацалункаў Маэстра, ты б так не думаў. Вось табе і «святая»! Але не скажу»
Надзя, я даўно цябе люблю. У мяне ўсе твае запісы ёсць
«Фанат Напэўна, сядзіць і слухае іх вечарамі. Як некалі раней я слухала да паўночы дыскі з творамі Маэстра»
Калі б ты толькі дазволіла, я б цябе ўсё астатняе жыццё на руках насіў
«Ты толькі брывом павяла, а ён памчаў твае жаданні выконваць!» Дзе раней я чула такую думку? Але што большая пакута: калі ты крычыш у прастору, а цябе не чуюць, ці наадварот слухаеш такія словы і не ведаеш, што адказаць. Якое ўсё-такі шчасце, калі ты любіш сам!»
«Ты падобны ўрок ужо атрымала, запярэчыў унутраны голас. Не памятаеш, што з гэтага атрымалася? Працяглая дэпрэсія!»
Нібы прачытаўшы яе думкі, Андрэй неяк не надта весела ўсміхнуўся:
Я разумею, можа, пра мяне ты ніколі і не думала. Не кажы цяпер нічога. У цябе імя Надзея. Значыць, мне і застаецца надзея Нічога выпадковага не бывае.
Усталявалася цішыня.
Прабач, я нагаварыў шмат непатрэбнага
Не, чаму? Цікава было слухаць! здаля, як рэха, адгукнулася яна.
У час канцэрта прыйшла думка, што калі я цяпер не скажу, дык, можа, ніколі не адважуся Памаўчаўшы, ён перамяніў тон на больш цвярозы і дзелавы. Надзя, я вось пра што абавязкова хацеў сказаць. Такі голас, як у цябе, дае магчымасць спяваць на лепшых сцэнах свету. Пройдзе некалькі гадоў, і думаць пра тое будзе позна. Можа, варта папрацаваць з іншым канцэртмайстрам? Іра паненка мілая, але ў музыцы разумее далёка не ўсё
Надзю пачаў душыць смех:
Гэтым канцэртмайстрам будзеш, вядома, ты?
Але было відавочна, што яе іранічная рэакцыя яго не «праняла».
Надзя, у цябе наперадзе такая будучыня! Сусветная слава
Ага! насмешліва пацвердзіла яна.
Я гэта адчуваю! Ты за капейкі выкладаеш у вучэльні паненкам, якія не дужа хочуць вучыцца і ў якіх няма ні голасу, ні артыстызму
Ну навошта так змрочна?
Раней ты больш ездзіла за мяжу. Засталіся ж у цябе нейкія кантакты з таго часу? Трэба шукаць імпрэсарыа, які б штодня займаўся тваёй карерай
Надзін смех пераўтварыўся ў суцэльны рогат:
На імпрэсарыа ты таксама вылучаеш сваю кандыдатуру? Андрэй зірнуў на яе ці з сумам, ці са шкадаваннем:
Я паеду. Ты стамілася. Такое напружанне, а тут яшчэ я са сваімі размовамі Дарэчы, Алесіку ад мяне прывітанне перадавай!
Цікава, дзе гэта ты з ім паспеў пазнаёміцца? азадачана спытала Надзя. Чаму я не памятаю?
А ты часам разам з ім на рэпетыцыю прыходзіш!
Сапраўды, пакуль Надзя рэпетуе, Алесь звычайна лётае па калідорах вучэльні, а часцей філармоніі, дзе ў яго ўжо шмат знаёмых. Часам Надзя знаходзіць яго то ў касцюмернай танцавальнага ансамбля, дзе задаволеная касцюмерка прымярае на шчаслівага Алесіка якое-небудзь старадаўняе адзенне. А то ў бутафорскім цэху, дзе яны разам з дзядзькам Аляксеем разбіраюць зброю розных часоў і народаў, то ў абутковай майстэрні, дзе Алесік вучыцца ўпраўляцца малатком і забіваць цвікі.
Мы з Алесікам ужо даўно пазнаёміліся і нават пасябраваць паспелі
А-а, па-мойму, я здагадалася. Няўжо на аснове агульных скрыпічных інтарэсаў?
Не толькі. У нас з ім ёсць мара: летам выбрацца ў падарожжа на роварах.
Шустрыя вы, аднак! За маёй спінай такія грандыёзныя планы будуюць У Надзіным голасе, магчыма, міжволі, прагучалі ноткі рэўнасці. Хоць бы паведамілі!
Я ж не ведаю, як ты да такой ідэі паставішся.
I Алесь скрытны які! Ні слова, ні паўслова
Ну, можа, маці тваёй ён і паведаміў, засмяяўся Андрэй. Яе ён часцей бачыць, чым цябе.
Дзякуй за камплімент маім педагагічным здольнасцям! Ты занадта шмат ведаеш! Адчувалася, што Надзя крыху азадачана. Шмат цікавага я пачула за гэты вечар
Алесь сімпатычны хлопчык. І я вельмі яго люблю.