Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна М. Мушынская 14 стр.


 Няўжо?  засмяялася Надзя.

Яна адчувала: Андрэевы жарцікі і гарэзны тон дапамагаюць вярнуцца з завоблачных вяршыняў да рэальнасці.

 Надзя,  рашуча сказаў Андрэй,  нават не думай пярэчыць: я сёння падвязу цябе. Няўжо ты дадому са сваімі букетамі тралейбусам паедзеш?

З Андрэем яна знаёмая даўно, колькі і супрацоўнічае з камерным аркестрам. На рэпетыцыях Надзя часам раілася з ім, здаралася, траплялі ў адны і тыя ж кампаніі, на дні нараджэння або пікнікі. Напэўна, яна падабалася гэтаму русагаловаму скрыпачу з шэрымі вачыма, калі за святочным сталом ці каля вечаровага вогнішча ён нязменна аказваўся каля яе. Такая акалічнасць цешыла яе жаночае самалюбства, але не больш за тое. Яе думкі былі цалкам занятыя Маэстра, і яна не магла ўспрымаць яшчэ некага побач з сабой у падобнай якасці.

Але сёння Андрэй выглядаў іначай, чым яна прызвычаілася. За крыху блазенскай усмешкай, якая кранала яго твар, у глыбіні вачэй штосьці хавалася. Што Надзя не магла сказаць самота, адчай ці нешта яшчэ. Здзівілася, калі нехта, незалежны ад яе, не спытаўшы дазволу, яе голасам адказаў Андрэю:

 Я зразумела, што пярэчыць няма сэнсу. Падвязі!

Напэўна, ён хацеў прыхаваць уласныя эмоцыі, але твар міжволі асвяціўся ўсмешкай і літаральна заззяў.

 Тады я цябе пачакаю

Пацалаваўшы ёй руку, Андрэй знік за дзвярыма грымёрнай. Спявачка пераапранулася і пачала разгрыміроўвацца.

«Якая радасць пачуццё сумленна зробленай работы. Ты выканаў тое, што павінен, а цяпер вольны Не, усё атрымалася лепей, чым я ўяўляла. Вядома, калі праз два дні сяду глядзець відэаверсію канцэрта, знайду ў ім шмат заганаў, таго, што мне катэгарычна не спадабаецца. Але цяпер як добра! Як лёгка Адчуваю сябе стомленай, быццам пасля дзесяцікіламетровага маршу. Смешна! Адспявала канцэрт, а нібыта мяхі з бульбай цэлы дзень цягала. Артыстка называецца! Смех!  ногі падкошваюцца Трэба хутчэй збірацца. Даеду да сваёй ускраіны, папю гарбаты і спаць!..»

У дзверы пастукалі. Надзя загадзя магла сказаць, хто. Так стукаў у дзверы адзін чалавек на свеце Маэстра. Дастаткова было зірнуць на яго, каб зразумець: на твары кампазітара адлюстроўваўся той стан, які называецца поўным і абсалютным шчасцем. Здавалася, што ён не стаіць на зямлі, а лунае ў паветры. Маэстра пачаў гаварыць пра тое, як цудоўна сёння Надзя спявала. Што ён быў расчулены да глыбіні душы і лепшага выканаўцу ўласных твораў, пэўна, ніколі не знойдзе.

Але Надзя амаль не слухала. Яна глядзела на нядаўна такі дарагі твар нібы праз тоўстае шкло, калі бачыш міміку, рухі, але не чуеш голасу. Некалі ягоны голас меў над ёй неадольную сілу. Скажы Маэстра адно слова, і яна кінула б усё і адправілася за ім на край свету.

Цяпер яна слухала і не чула яго. Надзя раптам спужалася, што такое неспадзяванае адчуванне знікне. Яго свет, нядаўна такі неадольна-прывабны,  каб трапіць туды назаўжды, Надзя гатовая была, не вагаючыся, аддаць усё, што мела,  гэты свет аддаляўся ад яе ў часе і прасторы. Цяпер яны ляцелі па розных арбітах.

«Божа, дзякуй табе! Няўжо так сталася, што насланнё скончылася? І сіла, якую ён меў нада мною і над маімі думкамі, пачала слабець? Захацеў прыйшоў, захацеў не прыйшоў. Ён не будзе больш іграць маім жыццём, як котка з мышшу» думала Надзя.

 Ты мяне зусім не слухаеш!  ці то здзіўлена, ці то пакрыўджана заўважыў ён.

Напэўна, яна сапраўды глыбока задумалася, бо ўстрапянулася толькі тады, калі Маэстра, на паўгалавы вышэйшы за Надзю, згроб яе ў ахапку і прыхінуў да сябе, каб пацалаваць.

 Не трэба!  Надзя паспела адхіліць галаву ўбок, але, напэўна, досыць рашуча, бо зніякавелы і разгублены Маэстра ледзь не выпусціў яе з абдымкаў.

 Цікава, чаму?  Ён уважліва паглядзеў Надзі ў вочы, нібы жадаючы там знайсці адказ на пытанне.

У грымёрцы ўсталявалася паўза.

 I даўно ты лічыш, што не трэба?

У позірку Маэстра Надзя прачытала разгубленасць, жаданне, захапленне і шмат іншых эмоцый. Але цяпер ягоныя памкненні яе не хвалявалі. «Ну, не, сірэна ты марская! Не паддамся я на гукі тваіх чароўных песень!»

Надзя адчувала, што некалькі ўзаемных вострых рэплік, і святочны, узнёслы настрой пасля канцэрта можа быць цалкам сапсаваны. Напэўна, і ў яго ўзніклі такія ж думкі. Бо Маэстра адпусціў Надзю.

 Ты проста стамілася!  сказаў ён памяркоўна.  Дзіва што, такая праграма! Але які канцэрт атрымаўся!  шчасліва засмяяўся, вяртаючыся ў думках да пачутага.  Надзя, сёння ты спявала так, як, напэўна, спяваюць анёлы. Перад тым, як пакінуць зямлю і вярнуцца на неба

 Або калі нехта памёр і яго аплакваюць, адпяваюць. Праўда?  дадала яна, гледзячы пры гэтым у люстэрка і сціраючы з вуснаў яркую памаду. Сказ, па сваёй сутнасці пазбаўлены ўсялякай літасці, але прамоўлены з мілай усмешкай на твары, дзейнічаў мацней, чым калі б ён быў выказаны суровай і ўнурыстай паненкай.

 Ну навошта ты так?!  нават разгубіўся ён.

 Проста развіваю далей тваю думку. Толькі і ўсяго

 Надзя, з табой нешта робіцца. Я цябе такой калючай і не памятаю. Раней ты была іншай

«Так. Раней я была анёлам, з якім можна весці сябе як заўгодна. Бо анёл заўсёды будзе цярпець і трываць. А цяпер я перастала ім быць. Паглядзела б, які ты зробішся, калі тыднямі і месяцамі будзеш чакаць нечыіх званкоў!»

 Прабач, я цябе не праводжу. У мяне прызначана вельмі важная сустрэча

«А мяне твае сустрэчы не хвалююць! Дурніца, а я яшчэ вагалася,  з дакорам падумала яна.  Як цікава атрымліваецца: гераіня вечара пасля шумнага поспеху ў гордай адзіноце дабіраецца ў свой мікрараён. Гэта знак удзячнасці захопленага і шчаслівага аўтара»

 Я патэлефаную заўтра, і мы ўсё дэталёва, падрабязна абмяркуем. Добра?

 Добра,  згадзілася Надзя спакойна, амаль абыякава, седзячы перад люстэркам і знімаючы з твару рэшткі грыму. «Наогул ты цень, прывід, якога няма насамрэч,  унушала яна сабе. I яму таксама.  Ты знік з майго жыцця. Для мяне ты болей не існуеш»

 Дарэчы, Надзя,  Маэстра зноў прысеў каля яе грыміравальнага століка,  калі мы з табой сустрэнемся? Мы так даўно не бачыліся Не на рэпетыцыі, а ў цябе ці, напрыклад, у мяне. Я паспеў ужо засумаваць без цябе

Маэстра паклаў сваю руку на Надзіну, але яна паціху вызваліла яе. Ён уважліва зірнуў, але твар спявачкі, адбіты на шматлікіх паверхнях люстэрка, нічога яму не сказаў.

«Ага, ён засумаваў! Увесь з гора высах! Учарнеў, адразу відаць! «Сустрэнемся!» А як жа А потым ты знікнеш на тыдзень ці два, а я зноў буду плакаць па начах? Ну, не! Сада-маза з відавочным ухілам»,  падумала яна, а ўголас сказала:

 Вось заўтра і ўдакладнім.

Надзя не хацела псаваць настрой. Ні яму, ні сабе. Такія ўдалыя творчыя вечарыны здараюцца ў жыцці нячаста, каб уражанне ад яго мог сапсаваць былы каханак. Няхай сабе і таленавіты кампазітар.

Частка чатырнаццатая

Скрыпач

Трымаючы аберуч шыкоўныя букеты, Надзя нарэшце выйшла са службовага ўвахода канцэртнай залы. Белая «Аўдзі» скрыпача стаяла недалёка ад будынка. Андрэй сапраўды яе чакаў. Усе кветкі трымаць цяжка, таму большую частку яна аддала свайму нечаканаму спадарожніку. Андрэй узяў букеты, асцярожна паклаў іх на задняе сядзенне. Прымацаваў унутры машыны чахол з яе канцэртнай сукенкай.

Потым адчыніў перад Надзяй пярэднія дзверцы машыны: «Прашу!» Дачакаўся, пакуль яна сядзе, захлопнуў дзверцы, а сам уладкаваўся за стырном. Спявачка нечакана падумала: «А вось і першыя прыкметы каралеўскага жыцця зявіліся! Можа, Ірачка праўду казала?»

Халоднае лістападаўскае надворе бадзёрыла, стомленасць аціхла, і таму не хацелася вяртацца дадому, паглыбляцца ў звыклы, будзённы свет. Водгулле музыкі і перажытых эмоцый яшчэ жыло ў душы.

Горад ужо сцішыўся, супакоіўся і паціху засынаў. Напаўпустым праспектам яны ехалі ў бок Надзінага мікрараёна. «Трэба пакрыху адкладваць грошы або знайсці прыстойны кантракт. І памяняць кватэру, перабрацца бліжэй да цэнтра. Статус абавязвае Заслужанай артыстцы так доўга ехаць на ўскраіну, у спальны раён, як на мой погляд, непрыстойна. Але амаль уся інтэлігенцыя ў нашым мікрараёне жыве» думала яна.

Яны трохі памаўчалі, ды цішыня не прыгнятала няёмкасцю ці недарэчнасцю. Трохі гаварылі Андрэй відавочна хацеў развесяліць яе і распавядаў байкі і смешныя гісторыі з апошняга падарожжа іхняга ансамбля ў Іспанію. Падехаўшы як раз да Надзінага падезда, яны колькі хвілін яшчэ пасядзелі ў напаўцёмнай машыне.

 Прабач, дарагі рыцар,  доўжыла Надзя ўзяты пасля канцэрта жартаўлівы тон,  але дахаты цябе не запрашаю. Дзіця ўжо спіць

Але, напэўна, у Андрэя і не было такога намеру.

 Не трэба, позна ўжо. Ты стамілася  А потым дадаў без усялякага пераходу: Надзя, можна я цябе пацалую?

Яна толькі засмялася. «Напэўна, некалі я глядзела на Маэстра гэткімі ж адданымі вачыма. Кола лёсу зрабіла абарот. Мы памяняліся ролямі»

 Можна, але толькі ў шчочку Усталявалася паўза.

 Надзя, ты сябе вельмі нізка цэніш  пачаў Андрэй.

Назад Дальше