Напэўна, на яе найшло нейкае ачмурэнне. Цяпер Надзя разумела псіхалогію наркаманаў. Аднойчы спазнаўшы ягоныя пацалункі, яна ў думках і на яве імкнулася да іх зноў. I ўсе аргументы розуму былі бяссільныя і бессэнсоўныя.
«Мы ўвесь час супадаем. Усюды, ва ўсім. У ацэнках рамансаў, чужых і нашых агульных. У эмоцыях. Нават у ложку І ўсё мала, і ўсё не хапае Здаецца, мы ніколі не зможам дайсці да мяжы, дзе нашы эмоцыі заканчваюцца. І ў асалодзе няма мяжы.
Мне нават робіцца страшна! Такое дзіўнае і неверагоднае супадзенне. Такая гармонія. А што потым? Калі скончыцца гармонія і пачнецца дысгармонія? Яна акажацца таксама татальнай? І мне будзе пагана ў такой жа ступені, у якой цяпер добра? Няўжо ўсё адбываецца на яве і са мной?! Няхай такі стан ніколі не скончыцца!»
Відаць, тыя абдымкі-пацалункі абудзілі ў Надзінай душы сілы, пра існаванне якіх спявачка і не здагадвалася. Яна нібы прачнулася і ўбачыла навакольны свет не ў прыглушана-лаканічных і стрыманых фарбах, а ў іх буянні і паўнагучнасці. Надзя ніколі не ўяўляла, што можа жыць у такім неверагодным тэмпе. Калі можна мала спаць, амаль нічога не есці і ўвесь дзень без ўсялякай стомы працаваць.
Яны сустракаліся то ў яго, то ў яе, калі бабуля з унукам зехалі на два тыдні на лецішча. Пачуццё шчасця не сыходзіла і не знікала. Тое лета поўнілася шчаслівымі здарэннямі. Паўсюль Надзя заўважала раскіданыя знакі лёсу, які выказваў ёй неверагодную сваю зычлівасць.
Частка шостая
Былы муж
На календары быў чэрвень. Надзя гадзіну таму вярнулася з вучэльні. Алег патэлефанаваў, што знаходзіцца недалёка і неўзабаве зойдзе. Яны не бачыліся даўно, можа, з паўгода, можа, з год. Ён не змяніўся, хіба толькі пакруглеў і патаўсцеў.
«На буржуйскай ежы яшчэ і не так можа разнесці», без усялякага шкадавання падумала яна.
Алег азіраўся, уважліва паглядаў вакол, бо даўно не бачыў гэтай кватэры. Што дзіўнага! Мінула некалькі гадоў, як ён адсюль сышоў.
А дзе Саша? На вуліцы лётае?
Не, з бабуляй паехалі на лецішча. Маці збіраецца грады палоць ды паліваць, Алесік на ровары пагойсаць. Ён ужо зялёны зрабіўся ў горадзе
Сёння Надзя была настроена міралюбіва, бо марыла пра заўтрашняе спатканне.
Я толькі вярнулася з заліку і галодная. Пайшлі на кухню, там і пагаворым. Кавы хочаш?
Зрабі. А ў вас, я гляджу, нічога не мяняецца. Усё, як было, сказаў Алег, азіраючы кухню.
А нашто мяняцца, нам і так добра! Надзя адчувала, што яе добры настрой пачынае знікаць. Зараз Алег ізноў завядзе любімую пласцінку. I сапраўды:
Жыццё мяняецца, усё вакол мяняецца, а вы ўсё такія ж, за-кан-сер-ва-ва-ныя!
Апошняе слова ён вымавіў па складах, раздзельна і крыху здзекліва. Яго любімы тон! Некалі Алега адлічылі з трэцяга курса кансерваторыі, давялося пераводзіцца, абіваць парогі, каб мець вышэйшую адукацыю. Вось і сядзіць у глыбіні душы старая крыўда як стрэмка. Здаецца, усё ў чалавека ёсць, а крыўда спакою не дае. Надзя прамаўчала, бо ведала: што варта запярэчыць, як усё скончыцца размовай на павышаных танах.
Што новага ў свеце класічнай музыкі? запытаў Алег, паволі, маленькімі глыткамі адпіваючы гарачую каву. Дарэчы, можна нясціплае пытанне? Колькі ты атрымліваеш за адзін канцэрт?
На нясціплыя пытанні я не адказваю. Ты ж не называеш суму сваіх даходаў!
Звычайна лічбы ў ганарарнай ведамасці атрымоўваліся мізэрныя і смешныя, і Алег ведаў пра тое. Калі б яна назвала лічбы, ён пачаў бы рагатаць. Смяяўся б доўга і з задавальненнем. Бізнесмен вальяжна адкінуўся на спінку кутняй канапы.
Ды ў мяне сакратарка ў фірме больш у месяц атрымлівае, чым твае народныя артысты. Ты, дарэчы, яшчэ народнай не зрабілася?
Не хвалюйся! Табе паведамлю першаму, калі што якое іранічна адказала яна. Мо і на банкет запрашу.
Буду ўдзячны. Эх, Надзя-Надзя, як бізнесам заняўся, чалавекам сябе адчуў!
Чамусьці твой сын не адчувае, што яго татка нарэшце зрабіўся вельмі багатым! як мага больш яхідна заўважыла яна.
Добра! засмяяўся Алег. Злавіла на слове. На! Ён дастаў з унутранай кішэні лёгкай летняй курткі два пачкі ў банкаўскіх абгортках. Са мной нядаўна разлічыліся, таму і зайшоў!
Надзя зірнула. Гэта аказаліся не долары, а беларускія грошы.
Ну, мог бы і «зялёных» пачак падкінуць, новы беларус, калі ты такі ўдачлівы і заможны
Надзька, што я чую! зарагатаў задаволена Алег. Ты пачынаеш разумець сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці! Яшчэ пару гадоў, і нашы погляды будуць аднолькавыя
Надзька, што я чую! зарагатаў задаволена Алег. Ты пачынаеш разумець сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці! Яшчэ пару гадоў, і нашы погляды будуць аднолькавыя
«Не будуць думала Надзя. Табе не надта салодка ў новай сямі, вось ты пра блізкасць поглядаў і заспяваў.
Цікава, якія яны розныя былы муж і Маэстра! Алег, напэўна, нарадзіўся з мабільнікам у адной руцэ і калькулятарам у другой. Любімыя цацкі, з якімі ніколі не расстаецца. Калі спаць кладзецца, відаць, пад падушкай пакідае. Які прыбытак, дзе, колькі, калі? Усё падлічана, усё зразумела, ніякіх непатрэбных эмоцый. Цікава, дзялок поўнасцю знішчыў у ім спевака, ці яшчэ нешта засталося? А можа, дарма я так строга? Бізнес рэч перспектыўная. Толькі чаму паводзіны Алега заўжды «на мяжы фолу»? Заўжды развязны, штораз яму трэба мяне зачапіць і зняважыць. Або свядома, або мімаходзь»
Маэстра зусім іншы. Надзя часам дзівіцца, што зямныя тэмы яны ў сваіх размовах не кранаюць толькі музыка і толькі мастацтва. Яна не ведае: абедаў ён сёння і ці будзе вячэраць? Ці ёсць грошы ў ягонай кішэні, ці наогул няма? Ніякіх размоў пра грэшную зямлю. Трапна сказала канцэртмайстар Ірачка: «Такія людзі на воблаку жывуць!» Напэўна, ён з воблака і злазіць не хоча. Яму там зручна і ўтульна.
Якія розныя ў іх галасы! Некалі ўпэўнены Алегаў барытон здаваўся Надзі ўвасабленнем сілы, якая здолее абараніць ад вятроў і жыццёвых нягод. Але ягоная сіла абярнулася супраць яе і разбурыла тое, што іх трымала побач. I таму цяпер Надзя не спадзявалася на нейчыю абарону і не шукала яе. Лепей, калі жанчына абараняе сябе сама.
Мяккі тэнар Маэстра кранаў і трывожыў душу. Праўда, яна падазравала, што тая мяккасць чыста знешняя, і нават яе гарачае жаданне не прымусіць яго саступіць ёй і сысці з абранага шляху. Яго голас і яго музыка былі таямнічым чынам звязаны паміж сабой. I пацалункі аказаліся падобнымі да ягонай музыкі ціхай, пяшчотнай, якая глыбока кранала струны душы.
Але яна надта задумалася.
Надзя, хачу як-небудзь запрасіць цябе ў свой офіс, перапыніў яе думкі Алег. Паглядзіш, як цяпер я жыву. Купіў старую будыніну, зрабіў еўрарамонт, абсталяваў па апошнім слове, разгортваў Алег перад ёй прывабную карціну свайго жыцця. Новае абсталяванне і музычную апаратуру за мяжой замаўляю
«А мне за паўгода прыносіш два пачкі дробнымі купюрамі, мільганула ў Надзіных думках. Цікава, усе «новыя беларусы» такія жмінды, ці толькі ты свайму сыну грошай шкадуеш?»
Калі ты захочаш дыск запісаць, можаш патэлефанаваць: як былой жонцы зраблю выключэнне. Запішам тваю любімую класіку разам з тваім любімым сімфанічным аркестрам.
«Пашукаю ў іншым месцы, а цябе прасіць не пайду. Сабе даражэй абыдзецца», падумала яна.
Шкада, што твая класіка стратная, прыбытку ад яе ніякага. Ну, нічога, можна вялікі наклад не гнаць. Экзэмпляраў трыста зробім для душэўнага задавальнення.
«Няйначай, масты наводзіць, думала Надзя. Чаго раптам зявіўся такі клопат? Ніколі яго не было»
Надзя, скажу па шчырасці, калі ў чалавека дастаткова грошай, успрыманне жыцця істотна мяняецца. Многія невырашальныя праблемы аўтаматычна знікаюць. Самі па сабе. Цяпер мы прабіваем будынак пад казіно. Ён будзе побач з маім фестывальным цэнтрам. Ты не ўяўляеш, якая залатая ручаіна ў маю кішэню паплыве! Чалавечымі слабасцямі трэба ўмець карыстацца
«Бач, павучае! Настаўнік знайшоўся» падумала Надзя, а ўголас сказала:
Скажы, а бардэль побач ты не плануеш пабудаваць?
Надзька, зарагатаў Алег, мне заўсёды падабалася твая дасціпнасць! Якая здагадлівая! Мо з цягам часу і такую ўстанову адкрыем. А чаму? Ве-ельмі пікантная сфера жыцця. Наведвальнікаў было б мора! Шкада, што афіцыйна забаронена. Давядзецца неафіцыйна. Але калі ёсць попыт, будзе і прапанова. Дарэчы, ты не адказала на пытанне, колькі вам цяпер плацяць за канцэрт? Ведаеш, я ў іншай сферы працую, дзяржаўных расцэнак не ведаю
А ты язва добрая!
Маўчыш, бо суму называць не хочаш. Разумею! Слухай, калі вы такія высакародныя, чаму дзяржава вас так нізка цэніць? Так, што на жыццё не хапае?
У цябе спажывецкі падыход да мастацтва. Ты глядзіш на яго з пункту гледжання грошай. Колькі даходу яно можа табе прынесці. Глядзіш як на тавар, якім коштам яго можна прадаць.
Гэта падыход прадзюсара. А хіба ён можа быць кепскі?
Калі чалавек ставіць за мэту мець грошы, ён будзе мець менавіта грошы. І нічога болей парыравала Надзя. Калі хоча стварыць тое, што застанецца, як кажуць, у вяках, ён створыць. Магчыма, грошай пры гэтым не будзе. Што хацелі атрымаць Моцарт, Шуберт ці Чайкоўскі? Яны пісалі сваю музыку і ўсё. I нічога не патрабавалі ўзамен.