Эдэм (зборнік) - Франц Іванавіч Сіўко 10 стр.


 Дзе Фларыян?  спытала яна абыякава.  Спіць, ці што?

 У лямус, мусіць, пайшоў, адказаў ён.

 Ну і няхай.  Пелагея махнула рукой, шырока, на ўвесь рот, пазяхнула.


Яна спаўзла з ложка, хіснулася следам замужам. Людвік азірнуўся, няпэўна пераступіў з нагі на нагу, зрабіў крок назад. Ягоны шырокі, акаймаваны зверху шапкаю чарнявых валасоў твар раптам павузеў, выцягнуўся, ператварыўся ў Фларыянаў. «Я тут».  Фларыян дастаў з рукава мапу, разгарнуў перад Пелагеінымі вачыма. Яна схапіла мапу абедзвюма рукамі, узялася хукаць на літары. Літары зліліся ў адно, бязладнаю гурмою паплылі да Любашынага ложка. Любаша прыкрыла твар рукамі, стараючыся абараніцца ад неспадзяванае навалы, штосілы закрычала. Фларыян абхапіў голаў далонямі, быццам не маючы моцы чуць гэты крык, выскачыў з пакоя


Яна прачнулася ад паху гарэлага. «Ці не дзеўкі што ўчмурылі?» падумала і хіснулася ў роспачы ў кухню.

У кухні ўсё было як след.

Пелагея прыгледзелася: гарам несла з акна. Дым пэйсамі слаўся ўсцяж сцяны, атульваў шыбіну, урываўся ў пакой праз расчыненую фортку.

 Уставай, гарыць нешта,  тузанула яна Людвіка і выскачыла на ганак.

Гарэў дальні, амаль нябачны ад фасада рог лямуса.

Людвік, босы, у адным споднім, выскачыў на двор следам за Пелагеяй.

 Чэлядзь будзі!  загадала яна.  У дзежках вада Калі не хопіць,  хай яшчэ прывязуць.

Але вады хапіла: бэлькі не паспелі як след угарэцца.

Ды толькі агоралі полымя, як загарэлася зноў у другім канцы будынка.

Пелагея кінулася туды.

Фларыян, паўголы, з ускудлачанымі валасамі, стаяў скрай галерэйкі і тыцкаў абматанаю пакуллем палкай у пазы сцяны.

Яна выхапіла палку з ягоных рук, моцна выцяла хлопца па спіне. Ён войкнуў, схапіўся далонямі за парэнчы, вухнуў на падлогу. І тут жа зноў падхапіўся. Напружыўся так, што ажно зрабілася чырвонаю шыя, выкруціў з перагародкі перакладзіну, замахнуўся ёю на Пелагею. Туфілін Павэлак з фурманам схапілі яго ззаду за плечы, прыгнулі долу. Але ён зноў вырваўся, адбіваючыся ад мужчын кулакамі, сігануў уніз.

Дагналі яго ля курціны. І пакуль валтузіліся на пожні, Пелагея прынесла з лямуса вяроўку, сяк-так злаўчылася, звязала ёю ногі зламысніка.

 Зачыніце ў капцільні, там хутка працверазее,  загадала Павэлаку і, звяртаючыся да мужа, абурана дадала: І каб нагі заўтра ягонай у маёнтку не было!

Яна вызірнула ў акно, стараючыся не спэцкаць рукі аб пафарбаваныя напярэдадні, да прыезду гасцей, налічнікі, счакала, пакуль Людвік падыдзе бліжэй.

 Ну што?  спытала знарок абыякавым голасам, як толькі ён узышоў на ганак.  Завёз?

Людвік моўчкі хітнуў галавою, уздрыгнуў, бы ад холаду, наблізіўся да акна.

 Няхай едзе, адкуль прыехаў. Пелагея махнула рукой.  І няма чаго браць у голаў, такой бяды. Было глядзець, каго запрашаеш

 Карольця памерла,  сказаў ціха Людвік.  Лекар там Кажа, нешта са страўнікам.

 Карольця!  Пелагея сплёснула рукамі. Што ж маўчыш!

 Маўчы, крычы усё адно не паможаш.

 Я паеду ў мястэчка.  Яна абаперлася локцем аб падваконнік, высунулася з акна паглядзець, ці далёка вазок.  Коней выпраглі ўжо?

 Запражэм, не вяліка.  Людвік уздыхнуў, парыпваючы чаравікамі па сухім, выпетраным сонцам і ветрам жвіры, пашкандыбаў да стайні.

Пелагея колькі хвілін моўчкі глядзела яму ўслед, затым схамянулася, кінулася ў кухню. Там старанна перапаласкала вадою штофікі з-пад напояў, што пілі звечара, усцягнула паверх сарочкі чорную сукню і пайшла на двор.

Калі яна прыехала да Карольці, сяброўку якраз меліся перакладаць з ложка ў труну. Моня і Ядзя, сёстры нябожчыцы, абедзве з апухлымі ад слёз тварамі, сядзелі пры ёй, на покуці дзве кабеты засцілалі складзеным у некалькі столак радном стол пад труну.

 Як неспадзявана!  прысаджваючыся побач з сёстрамі і змахваючы з павек слёзы, сказала Пелагея.  Што сказаў лекар?

 З жыватом нешта,  усхліпнула Моня.  Дзякуй вам, што прыехалі. Сястра вельмі вас заўсёды хваліла.

Ядзя прыўзнялася з зэдля, прыадчыніла дзверы ў кухню.

 Panіе Skinderski, już.[14]

Двое мужчын, з выгляду настаўнікі, увайшлі ў пакой, пераклалі нябожчыцу ў труну.

Сёстры сталі абапал стала.

 Калі што трэба памагчы кажыце, не саромейцеся,  сказала Пелагея і паправіла падушку пад галавой у Карольці. Як шкада! Як жа шкада!

10

1831

10

1831

Віраванне

Гамонка доўжылася ўжо больш за паўгадзіны. Рэй, як заўсёды, вёў ксёндз Паплаўскі ягоны сіплаваты, але добра пастаўлены голас Пелагея ведала выдатна. Усе астатнія галасы, апроч, вядома, Людвікавага, былі ёй незнаёмыя. Яна прыхілілася скроняю да зачыненага знутры акна, але запозна: размова скончылася, цені ў пакоі замітусіліся. «Разыходзяцца»,  падумала яна і кінулася зноў да вазка.

Першы выйшаў з плябаніі ксёндз. Подбегам перайшоў праз панадворак, затрымаўся на хвіліну ля падводы.

 Зайшлі б на гарбату, пані Пелагея,  сказаў і ветліва ўсміхнуўся.  А то змерзнеце на марозе.

 Нічога.  Яна ўсміхнулася ў адказ.  Ужо і тут свайго дачакаюся.

З плябаніі выйшлі яшчэ трое, за імі, пахістваючыся, бы пяны, і зашпільваючы на хаду гузікі кажуха,  Людвік.

 Але ж зімна, халера,  сказаў і наблізіўся да вазка.

 Было, паночку, вайлакі абуваць.  Антолька, бухматая ў новым, днямі спраўленым кажусе, выскачыла з плябаніі, плюхнулася на салому побач з Пелагеяй.

 У карчму на настойку зазірнуць, ці што,  працягваў Людвік.

 Ага, у карчму!  зазлавала Пелагея.  Заўтра адязджаць. Забыўся?

 Паспеем.  Людвік, распаўнелы з бясконцых чаяванняў, катурхавата, ажно асеў вазок, ускараскаўся на сядзенне побач з фурманам.  Ладна, едзем дахаты. Ой, трасца, скрутак забыўся! Скоч, Антолька.

 Што там, у тым скрутку?

 Сякія-такія паперы. Нічога важнага.

 Нічога дык і нічога.  Пелагея глыбей ухутала твар у каўнер кажушка, абыякава пазяхнула.

Што мужчыны ёй не давяраюць здагадвалася даўно, але ўдаваць свайго ведання да часу не хацела.

Вільня сустрэла іх капяжамі. Маразы адпусцілі раптоўна горад захлынаўся ў твані.

Спыніліся ў Людвікавага сябра па ўніверсітэце Жымайлы. Людвік пакінуў жонку і Антольку пад апеку гаспадаровай жонкі Яніны і адразу ж знік па нейкіх неадкладных справах.

Першыя два дні правялі ў агледзінах горада. Кляштары і касцёлы мільгалі перад вачыма, як у калейдаскопе. На трэці дзень выправіліся да Вострай Брамы. Там мелася быць імша. Але пакуль караскаліся паўз шчыльны натоўп да капліцы, яна скончылася.

Цьмяны, з пазалочанаю аправаю лік Святой здаўся Пелагеі занадта суворым. І яна, пакуль Жымайліха з Антолькаю маліліся перад абразом, моўчкі прастаяла, унурыўшы голаў у каўнер, збоч алтара.

Нехта наблізіўся да яе ззаду, нахіліўся да пляча.

 Ты? Нарэшце!  Яна страпянулася, тузанула мужа за рукаў. Нядобра мне тут Выйдзем на паветра.


Любаша схапіла абраз, двойчы пагайдала ім аберуч у паветры перад воблакам дыму. Дым рассеяўся, але не дарэшты. Плойма чужых людзей выплыла зза шызава тае заслоны, схілілася над ложкам. «Мама!» Пела гея кінулася да маці, каб адагнаць іх, але, не даўшы сабе рады, зачапілася нагою за рабрыну ложка, павалілася на падлогу. «Чужаніца! Чужаніца!» закрычалі наўкола. Яна падхапілася з падлогі, не зважаючы на кпіны, пад бегла да Любашы. Выхапіла з рук абраз, моцна сціснула за рамку, паднесла да матчынага твару. Любаша тар ганулася раз і другі, ціхамірна застыла на прасціне


 Ва ўніверсітэт? Гэтак позна?  Яна саштурхнула з пеліны ката, рэзка ўстала.  А мяне бытта і няма ўжо.

 Так трэба.

 Пойдзем удваіх.

 Удваіх?  Людвікаў голас прагучаў насмешліва.  Усе па адным, а я з жонкаю. Скажаш!

Яна зноў хацела запярэчыць, але не паспела: у пакой увайшла з гарбатнікам і кубкамі гаспадыня.

 Хай сабе засядаюць у сваім камітэце,  сказала лагодна.  А мы па-жаночы пагамонім.

Людвік, атрымаўшы ад Яніны неспадзяваную падтрымку, хуценька выйшаў.

 З мужчынамі нялёгка.  Жымайліха ўздыхнула.  Усё кудысьці спяшаюцца, чагосьці шукаюць.

 А як што не так мы, жанчыны, вінаватыя,  падтакнула Пелагея.

 Гэта праўда. Паглядзіце літаратуру: як найбольшы злачынца абавязкова жанчына. Я днямі ў аднаго тутэйшага, віленскага пісьменніка спытала, чаму так. Дык ведаеце, што адказаў? Што мы, жанчыны, больш багатыя ў выяўленні пачуццяў, таму нас выгодней апісваць у творах. Не здзіўлюся, калі і ў гэтай сітуацыі, як што не атрымаецца, нас абвінавацяць.

 Вы камітэт маеце на ўвазе?  зрабіла абыякавы выгляд Пелагея.  Дарэчы, што за ён?

 А то вы не ведаеце!  засмяялася Яніна і тут жа знізіла голас да шэпту.  Неўзабаве, чула, збіраюцца выступаць. А чым усё тут скончыцца невядома. Народ пакрыўджаны ўсімі, таму апатычны. А без ягонае падтрымкі куды ж У вас, можа, іначай крыху?

Назад Дальше