Marginalis - Кiрыл Стаселька 6 стр.


Уплывовы палітык і дыпламат, прадстаўнік аднаго з найвялікшых беларускіх родаў, ён наведваў у 1918 годзе еўрапейскія дзяржавы, у тым ліку і Швейцарыю, для забеспячэння дыпламатычнай падтрымкі нядаўна створанай Беларускай Народнай Рэспублікі. Новы набытак мусіў заняць годнае месца ў Нясвіжскай бібліятэцы. У момант пакупкі Антоній Альбрэхт не мог ацаніць каштоўнасці кнігі, не ведаў яе паходжанне і ўзрост, але ўсё ж выклаў за яе вялікую суму. Варта было ўзяць рукапіс у рукі, як Антоній адчуваў цеплыню, што разлівалася па целе, нішто вакол у гэтыя імгненні не было здольна парушыць яго спакой і прымірэнне. Нешта таямнічае і зачаравальнае суправаджала знаходку Антонія Альбрэхта.

Пасля яго смерці ў 1935 годзе вялікую спадчыну перадапошняга ардыната Нясвіжа ўспадкаваў малодшы брат Леон Радзівіл, які і стаў новым уладальнікам кнігі. Ён славіўся лагоднасцю і адкрытасцю. Як і многія прадстаўнікі свайго роду, ён не толькі цікавіўся, але і займаўся мастацтвам. Мабыць, варта адзначыць, што па дзіўным збегу абставінаў рукапіс, знойдзены ў Швейцарыі, усё яшчэ не быў занесены ў бібліятэчныя каталогі Нясвіжскага палаца. Пра існаванне кнігі Леон даведаўся ад аднаго служачага, што працаваў у брата. Той не толькі займаўся працай у бібліятэцы Радзівілаў, але быў таксама кімсьці накшталт захавальніка кнігі. Пры жыцці Антонія Альбрэхта пра яе ведалі толькі яны двое. Леона падобныя акалічнасці здзівілі, і ён вырашыў падысці да вывучэння старажытнага рукапісу як мага больш грунтоўна, перш чым уносіць яго ў каталогі. З гэтай мэтай ён нават звязаўся з некаторымі еўрапейскімі даследчыкамі. Але і ў Леона рукапіс затрымаўся ненадоўга усяго толькі на чатыры гады. Даследаванню так і не наканавана было адбыцца. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны, 17 верасня 1939 года Нясвіж быў заняты салдатамі Чырвонай арміі. Леон быў арыштаваны, і яго з сямёй вывезлі ў Маскву, а палац, што некалі быў адным з самых багатых і пышных у Еўропе, чарговы раз за ягоную гісторыю падверглі варварскаму рабаванню.

На кароткі час кніга трапіла ў рукі камкора Чырвонай арміі Аляксандра Міхайлавіча, які падараваў яе ў знак удзячнасці маскоўскаму навукоўцу Віктару Сямёнавічу, пад чыім кіраўніцтвам працаваў ягоны сын Юрый. Неўзабаве камкор быў прызнаны ворагам народа і расстраляны. Аляксандр стаў адным з многіх, хто памёр у хуткім часе пасля таго, як стаў уладальнікам старажытнай кнігі, таямніцу якой так ніхто яшчэ і не здолеў разгадаць. Ці была ў гэтым нейкая містыка або проста выпадковасць вызначыць дакладна немагчыма.

III

Да заходу заставалася яшчэ гадзін пяць, але ён ужо чакаў Анастасію. Сёння была іх чарга рыць тунэль, і яны насуперак негалоснаму правілу збіраліся заняцца каханнем, перш чым узяцца за працу. Гэта было нават не столькі правілам, колькі лагічнай неабходнасцю: прадуктыўна займацца знясільваючай фізічнай працай пасля кахання было немагчыма. Немагчыма не толькі таму, што капаць тунэль справа не з лёгкіх, але перш за ўсё таму, што рабіць усё гэта даводзілася звычайнымі сталовымі прыборамі відэльцамі і лыжкамі. Здабыць рыдлёўку ці іншы металічны прадмет, буйнейшы за лыжку, не было дзе.

За апошнія тры месяцы тунэль павялічыўся ў лепшым выпадку на некалькі метраў. Усё атрымалася б, магчыма, і раней, але ўмовы былі яшчэ тыя. Кожную ноч капалі хлопец у пары з дзяўчынай, каб сустрэчы не выклікалі падазрэнняў, а выглядалі як звычайныя наведванні з мэтай заняцца сэксам. Пачыналі пасля заходу, калі ўсе ўжо спалі.

Як правіла, хлопец капаў, накладваючы зямлю ў глыбокую талерку самую глыбокую, якую толькі магчыма было здабыць, а дзяўчына выносіла яе на паверхню. Працавалі без святла, навобмацак. Усяго ў гэтым прадпрыемстве бралі ўдзел пяць чалавек.

Першапачаткова план уцёкаў зявіўся у Аляксандра, ім ён у адну з начэй падзяліўся з Кацярынай. Удваіх маладыя людзі ўсё доўга абдумвалі, сумняваліся, абмяркоўвалі, але неўзабаве пачалі. Праз некаторы час да іх далучыўся Міхаіл, а праз яго і Анастасія. Дзмітрый жа апынуўся ў групе ўцекачоў зусім выпадкова, пасля таго, як аднойчы выявіў вынікі іх працы. У падобнай сітуацыі было два варыянты: або ўсё прападзе марна, а яны будуць жорстка пакараныя, або ім давядзецца прыняць пятага. Быў, вядома, і трэці варыянт, але яго адразу ж адкінулі. У любым выпадку, дадатковая працоўная сіла была не лішняй.

За апошнія гады Аляксандр не раз праклінаў дзень, калі пагадзіўся на ўдзел у гэтым эксперыменце. Умовы выглядалі досыць прывабнымі. Незадоўга да васямнаццатага дня нараджэння да яго ў інтэрнат завітаў чалавек у чорным гарнітуры, строгі, але досыць добразычлівы. Спачатку той распытваў, як жывецца без бацькоў, якія планы на будучыню, а затым паступова падышоў да сутнасці прапановы. Падрабязнасці пра эксперымент мужчына ў чорным не раскрываў. Аляксандру толькі было прапанавана адправіцца на дзесяць гадоў з групай такіх жа маладых людзей, як і ён, на самыя ўскраіны краіны, дзе для іх пабудаваны невялікі гарадок. Працаваць не патрабавалася, будуць карміць і даваць усё неабходнае. Еш, чытай, глядзі фільмы адным словам, рай. У абмен за ўдзел у эксперыменце Аляксандру паабяцалі па вяртанні даць кватэру і пажыццёвую пенсію.

За апошнія гады Аляксандр не раз праклінаў дзень, калі пагадзіўся на ўдзел у гэтым эксперыменце. Умовы выглядалі досыць прывабнымі. Незадоўга да васямнаццатага дня нараджэння да яго ў інтэрнат завітаў чалавек у чорным гарнітуры, строгі, але досыць добразычлівы. Спачатку той распытваў, як жывецца без бацькоў, якія планы на будучыню, а затым паступова падышоў да сутнасці прапановы. Падрабязнасці пра эксперымент мужчына ў чорным не раскрываў. Аляксандру толькі было прапанавана адправіцца на дзесяць гадоў з групай такіх жа маладых людзей, як і ён, на самыя ўскраіны краіны, дзе для іх пабудаваны невялікі гарадок. Працаваць не патрабавалася, будуць карміць і даваць усё неабходнае. Еш, чытай, глядзі фільмы адным словам, рай. У абмен за ўдзел у эксперыменце Аляксандру паабяцалі па вяртанні даць кватэру і пажыццёвую пенсію.

Шчаслівае, забяспечанае і бесклапотнае жыццё без абавязкаў фантастычная прапанова не толькі для маладога чалавека без бацькоў і перспектыў, але, мабыць, для любога разумнага чалавека. Нядобра, вядома, савецкаму чалавеку гультаяваць, але чаму б і не, калі выпадак натрапіўся. Да таго ж, як сцвярджаў мужчына ў чорным гарнітуры, гэта выдатная магчымасць паслужыць для будучыні сваёй радзімы, а такое сярод людзей цэніцца. Таму Аляксандр практычна не раздумваючы даў згоду. Васямнаццаці гадам шэрага жыцця ў адным памяшканні наканавана было змяніцца дзесяццю гадамі ўражваючага вопыту. Пры любым раскладзе ён заставаўся ў выйгрышы.

Усё атрымалася не так проста, адной згоды было мала, трэба было яшчэ прайсці некаторыя выпрабаванні. Аляксандр не вельмі любіў рознага кшталту тэсты, заданні і выпрабаванні, але дзеля такой справы варта было пазмагацца. Праз год, пасля шэрагу скрупулёзных медыцынскіх абследаванняў, яго і яшчэ дзевяноста дзевяць маладых людзей з усіх канцоў краіны пераправілі на самалётах па ўсходнім напрамку, дзе размяшчаўся закрыты ваенны гарадок. Там Аляксандр зноў сустрэў мужчыну ў чорным касцюме, з якім ён сустракаўся перад сваім васямнаццацігоддзем.

Сотню хлопцаў і дзяўчат сабралі ў мясцовым доме культуры, дзе мужчына ў чорным гарнітуры, які прадставіўся Віктарам Сямёнавічам, пасля цёплага прывітання правёў кароткі інструктаж.

 Я ганаруся сваёй краінай за тое, што ў ёй ёсць такія смелыя маладыя людзі, як вы. У хуткім часе выпадзе магчымасць паслужыць дзеля будучыні сваёй радзімы. Вам наканавана даказаць непрыяцелям Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і ўсяму свету, што камуністычны ўклад самы лепшы і, у рэшце рэшт, зяўляецца непазбежным на шляху пабудовы справядлівага, квітнеючага і шчаслівага чалавечага грамадства. Каб даказаць гэта, у вас ёсць цэлых дзесяць гадоў.

Ужо заўтра вы адправіцеся ў сацыялістычнае паселішча, дзе для вас падрыхтавана ўсё неабходнае: дамы, бібліятэка, кінатэатр, сталовая, спартыўная зала і многае іншае. Ежу, адзенне, сродкі асабістай гігіены і медыкаменты вам будуць кожны тыдзень дастаўляць на самалёце. Як і ў сапраўдным камуністычным грамадстве, у нашым селішчы няма нічога асабістага усё зяўляецца агульным: дамы, рэчы, абавязкі і нават палавыя партнёры. Вам трэба будзе размеркаваць паміж сабой некаторыя дробныя бытавыя абавязкі, ад якіх мы не здолеем вас зберагчы: прыгатаванне ежы, уборка тэрыторыі, абслугоўванне кінатэатра і некаторыя іншыя. У астатнім жа ад вас нічога не патрабуецца, ад вас нават не патрабуецца працаваць. Адзінае, што вам трэба будзе гэта пабудаваць сапраўднае камуністычнае грамадства, самае справядлівае і шчаслівае. Якім чынам будуць дасягнуты дадзеная мэты, залежыць толькі ад вас. Усё неабходнае вам у гэтай няпростай, але пачэснай і цікавай справе будзе прадастаўлена.

У добры шлях! Ура, таварышы!

На наступны дзень сто маладых хлопцаў і дзяўчат павезлі з завязанымі вачыма у сувязі з крайняй сакрэтнасцю месцазнаходжання на некалькіх аўтобусах. Дарога заняла цэлы дзень, і позна ноччу група з сотні маладых чалавек была дастаўлена пад канвоем узброенага суправаджэння на месца паселішча. Стомленая і галодная моладзь адразу ж асвоіла ў сталовай загадзя прыгатаваную вячэру, пасля чаго суправаджаючыя пакінулі тэрыторыю паселішча, а маладыя людзі разбрыліся па хатках. Хто быў жвавей, адразу ж заняў бліжэйшыя баракі, іншым жа давялося ў цемры яшчэ каля гадзіны шукаць незанятыя пакоі.

На заўтрашні дзень, нягледзячы на доўгую дарогу, многія падняліся зранку ды адразу ж узяліся аглядаць тэрыторыю. Пяцьдзясят хлопцаў і пяцьдзясят дзяўчат хаатычна перамяшчаліся па селішчы, хто па адным, а хто невялікімі групамі па два-тры чалавекі. Ноччу гэтага было не відаць, але пры святле дня ў вочы адразу ж кідалася велізарная змрачнаватая сцяна з калючым дротам, якая па перыметры атачала сацыялістычнае паселішча. На тэрыторыі знаходзілася каля дзесяці баракаў, у кожным з якіх было па дзесяць асобных пакояў з агульнымі прыбіральняй і ваннай. У кожным пакоі меўся прасторны ложак, столік з крэслам і шафа. Акрамя дзесяці баракаў на тэрыторыі размяшчаўся цагляны двухпавярховы будынак, а таксама невялікі парк з помнікамі Марксу, Энгельсу, Леніну і Сталіну.

Назад Дальше