Таргавацца былы лётчык грамадзянскай авіяцыі не ўмеў. Амаль адразу ён зразумеў, што ні ягоны ладны домік, ні дагледжаныя, што было відаць нават пад снегам, соткі я купляць не буду. І раптам заплакаў: «Думаеце, я хачу прадаваць? Трыццаць гадоў столькі працы столькі жыцця І адязджаць не хацеў. Але як убачыў на дзвярах кватэры намаляванае белай фарбай «ЖЫД», вырашыў: ўсё, кропка!»
«Жыд» Карасік памёр у Амерыцы ці не праз год, у 97-м.
Звыш двух гадоў няма і Косціка. Бацька яго, дарэчы, ніколі не быў ні «жыдом», ні «адміралам». Хто хоча даведацца, кім ён быў, хай паглядзіць сайт прысвечаны Кастусю Тарасаву, і пачытае ягоныя кнігі
А саматужнаму гуру хачу нагадаць тыя часы нашай гісторыі, калі слова «жыд» было не словам, а хваробай. Смяротнай, нават літаральна, хваробай для людзей і грамадства.
Ці вылечаная?..
Пытальнік там, дзе, здавалася б, пастаўлена апошняя кропка.
Барыкады Хеопса
Я пачуў гэта на Камароўскім рынку, у радах, дзе ўзвышаюцца горы заморскай садавіны і гародніны. «Ды тут у вас сапраўдныя барыкады Хеопса!»
Бальзакаўскага ўзросту дамачка, рызыкуючы зламаць высачэзны абцас, намагалася ўручыць гандлярцы статысячную купюру, не дацягваючыся да працягнутай насустрач рукі. З-пад густога макіяжу на цалкам правінцыйнай фізіяноміі прабіваўся пасярод марознай зімы медна-чырвоны загар. У Егіпце, мусіць, пабывала. («В Египете» натыкнуўся днямі ў некалі паважанай расійскай газеце.)
Я не вытрымаў, разрагатаўся.
Чорт мяне пацягнуў «узнікаць». Такой лаянкі ў свой адрас я не чуў за ўсё жыццё
Да вечара эпізод забыўся. І, магчыма, забыўся б назаўсёды, каб не «Панорама!.. На Первом!» Зразумела, можна было б і не глядзець, колькасць і якасць адборнай прапаганды добра вядомыя загадзя. Але набліжаліся 90-я ўгодкі БНР, вакол гэтай падзеі і таго, як яе адзначаць, разгарнуліся спрэчкі. І тут «солидные люди», якіх сабрала за «круглым сталом» «солидная газета», нечакана нарадзілі «сенсацыю»: дазволілі нарэшце БНР прысутнічаць у беларускай гісторыі, ды яшчэ ў якасці папярэдніцы незабыўнай БССР! Цікава стала, як абвесціць пра ўсё гэта «телевидение твоей страны»
Абвясціла. Па звыклай завядзёнцы пайшло на вуліцу паслухаць так званы «глас народа». І, як заўсёды, пачула тое, што хацела: «народ» пра БНР нічога не ведае і вось яно! ведаць не жадае! Якое ж тут свята?! Які юбілей?! Якія шэсці з нацыянальнымі сцягамі?!
Замест таго, каб засмуціцца правалам у нашай гістарычнай памяці, так і перла з экрана пачуццё глыбокага задавальнення. Прасцей сароміць «тупых янкі», якія не ведаюць, што Александрыя знаходзіцца не ў Егіпце, а недзе пад Шкловам, чымсьці самім адчуваць сорам ад страты гістарычнай арыентацыі.
І што ж адбылося пасля таго выяўлення «народнай думкі»? Нагадаю: святочнае шэсце было жорстка разагнана. Пры абыякавасці і нават падтрымцы «народа». «А чаго лезуць?!», рашуча рэзала рукой паветра суседка, вечная скаржніца на малую пенсію і хапуг з ЖЭСа, наглядзеўшыся рэпартажаў ды апытанняў БТ
У савецкія гады падпоркай рэпрэсіўнаму механізму зяўляўся ваяўнічы атэізм.
Сёння ваяўнічае невуцтва адна з самых угноеных ідэалагічных дзялянак рэжыму.
Справа нават не ў «вершах Быкава» ці ў «Скарыне, што жыў у Пецярбургу»
Справа ў тым, што дзяржава, калі яна насамрэч незалежная, павінна самастойна, без ліслівай аглядкі на былую імперыю, вызначаць падзеі і асобы, якія крок за крокам праз турмы і шыбеніцы, праз узлёты духа і страты надзей, праз «сонца ў аконца» і «стрэльбу, хлопчыкі, бяры», праз Гулаг і «кожнага трэцяга» да яе, гэтай незалежнасці, прывялі.
У грамадстве могуць быць розныя думкі наконт гістарычных падзей і асоб. Гэта цалкам натуральна, калі яны, гэтыя думкі, грунтуюцца на фактах, і не прыцягваюцца за вушы дзеля апраўдання палітыкі сучаснай улады.
У дзяржавы ж, якая насамрэч незалежная, такой раскошы мець розныя думкі ці не мець аніводнай няма. У незалежнай дзяржавы павінна быць адно стаўленне да вызначальных гістарычных падзей і асоб, якія гэтыя падзеі здзяйснялі як да агульнанацыянальных, у тым ліку юбілеяў і святаў.
Сёння такой дзяржавы ў нас няма.
Пакуль праўладныя ідэолагі і палітолагі пужалі насельніцтва «палякам» і «тэрарыстам» Каліноўскім, дзяржава, па сутнасці, праігнаравала магчымасць пацвердзіць сваю прыхільнасць да незалежнасці і дэмакратыі, з набыццём якіх непарыўна звязана імя Каліноўскага. «СБ», галоўнае дзяржаўнае выданне, абмежавалася 2 лютага сціплым, на два-тры радкі, «абектыўным», так бы мовіць паведамленнем пра 150-годдзе з дня нараджэння «публициста, поэта, революционера-демократа, одного из руководителей восстания 18631864 гг.» Між тым у нумары за 1 лютага тая ж газета з бальшавіцкім размахам адзначыла 100-годдзе народзінаў Сяргея Прытыцкага, які сапраўды здзейсніў «за польскім часам» тэрарыстычную акцыю. Добра, што адзначыла. Але чаму такая няроўнасць?
Сёння такой дзяржавы ў нас няма.
Пакуль праўладныя ідэолагі і палітолагі пужалі насельніцтва «палякам» і «тэрарыстам» Каліноўскім, дзяржава, па сутнасці, праігнаравала магчымасць пацвердзіць сваю прыхільнасць да незалежнасці і дэмакратыі, з набыццём якіх непарыўна звязана імя Каліноўскага. «СБ», галоўнае дзяржаўнае выданне, абмежавалася 2 лютага сціплым, на два-тры радкі, «абектыўным», так бы мовіць паведамленнем пра 150-годдзе з дня нараджэння «публициста, поэта, революционера-демократа, одного из руководителей восстания 18631864 гг.» Між тым у нумары за 1 лютага тая ж газета з бальшавіцкім размахам адзначыла 100-годдзе народзінаў Сяргея Прытыцкага, які сапраўды здзейсніў «за польскім часам» тэрарыстычную акцыю. Добра, што адзначыла. Але чаму такая няроўнасць?
Ці не таму, што стаўка на ваяўнічае невуцтва асноўная ў змаганні ўлады з іншадумствам і ў намаганнях апраўдаць жорсткасць. Колькі мы чулі, што ў заходніх краінах паліцыя, маўляў, не цырымоніцца Што ж, наглядзеўшыся БТ, людзі, мусіць, і сапраўды думаюць, што паліцыя паўсюль толькі тое і робіць, што лупцуе дэманстрантаў
Хутка ізноў будзе свята, ужо 95-я ўгодкі БНР гераічнай і трагічнай спробы стварыць незалежную беларускую дзяржаву.
Калі б наша сённяшняя дзяржава была насамрэч незалежнай, свята, безумоўна, было б дзяржаўным, а шэсці ў ягоны гонар не разганяліся б з дручкова-гарачкавым энтузіязмам. Такое свята магло б стацца сапраўдным урокам нацыянальнай гісторыі, зрабіць прабоіну у яе няведанні, якое, у адрозненне ад невуцтва на мяжы цемрашальства, ваяўнічым не бывае.
Не «круглыя сталы» з іх двухсэнсоўнай дыскусійнасцю, ды яшчэ з прысмакам палітычнай фальшывасці, вядуць да пазнання нацыянальнай Гісторыі, а яе арганічная прысутнасць у штодзённым жыцці, у грамадскай атмасферы і свядомасці грамадзян.
Не будзе так будзем і надалей жыць на «барыкадах Хеопса».
То бок у цемры
Вайна пад дахамі, альбо Кампот з восеньскіх дзічак
У нашай «стабільна квітнеючай» краіне ідзе грамадзянская вайна.
Гэтае сумнае адкрыццё я зрабіў, калі чытаў у кампютары ліст ад стрыечнага брата з Казані. Якраз на тым месцы, дзе ён паведамляў пра хлеб, я пачуў брудную лаянку за сцяной, што аддзяляе мяне ад суседзяў: «Пайшла ты ў ж са сваёй эканоміяй!»
Трэба сказаць, што суседзі мае маці з дачкой, зяцем, унукам і ўнучкай людзі ціхія, ні крыку, ні ляманту ад іх я ніколі не чуў. Гаспадыня заўсёды віталася стрымана, маўклівым кіўком галавы, адпаведна сваёй даволі высокай, наменклатурнай яшчэ ад савецкага часу, пасадзе. Праўда, як толькі страціла па ўзросце пасаду, стала больш добразычлівай, пры сустрэчах цікавіцца як жыццё
І вось на табе, на дачку «пайшла ты»! Вайна!
Раптам падумаў: «А я ж таксама што ні дзень безнадзейна бюся з жонкай і ўнучкай, каб тушылі за сабой святло, не лілі залішне ваду, калі мыюцца, а посуд шаравалі пад тонкім струменьчыкам»
Пра сябе ж ведаю, што звычка эканоміць нарадзілася з таго даволі далёкага ад апошняй вайны часу, калі маці падкручвала кнот смуроднай газоўкі, каб святла, што кідала на столь жахлівыя цені, хапіла да раніцы
Але сёння што за вайна?!
Ціхая, малапрыкметная, але сапраўдная вайна пад дахамі з лініяй фронту, што пралягае праз семі, з тэрорам «жыровак» і ахвярамі ў выглядзе зруйнаваных адносінаў
Вайна, якую распачала дзяржава.
Дарэчы, гэта традыцыйны занятак і былой савецкай, і цяперашняй незалежнай нашай дзяржавы, любімая гульня правакаваць вайну людзей супраць людзей, толькі каб не супраць яе.
«Мама, піша брат, у 47-м годзе паехала ў Казань шукаць свой дыплом аб вышэйшай будаўнічай адукацыі, які адабралі пры яе арышце і ссылцы пасля расстрэлу бацькі ў 37-м. Калі знайшла, гэта адразу зрабіла яе ІТР, якім больш давалі хлеба. Раней адразалі ад буханкі, а цяпер мелі цэлую».
Прычым тут, спытаеце вы, наша «квітнеючая» дзяржава?
Прытым, што, усталёўваючы так званыя нормы спажывання, зноўку пачала «адразаць ад бохана» і, сама збяднелая ўшчэнт, заўзята вучыць беднату эканоміць і вышукваць «ворагаў». Нават вакол сябе.
Нядоўга, аднак, цягнулася «мірнае суіснаванне». Вайна!
Як узбудзілася раптам, пайшло ў атаку дзяржаўнае чынавенства! То міністр, то намеснік То прэмер, то віцэ
Апошнюю натацыю ад імя дзяржавы прачытала сп. Ермакова: «У рэшце рэшт, чалавеку не многа трэба! А на жыццё скардзяцца, як правіла, не самыя бедныя. Вы памятаеце пратэставыя акцыі, калі ледзь падаражэла паліва? Хто пратэставаў? Людзі на крутых іншамарках Так, сёння трэба эканоміць, лічыць. Але так жыве ўвесь свет».